Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Перавозка людзей, грузаў.
Слоўнік: шафёр, вадзіцель, машыніст.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Э. Агняцвет «Хто пачынае дзень?»; К. Камейша «Метрабудаўцы»; Л. Пранчак «Аўтобус, тралейбус, трамвай»; В. Сцяпурка «Цікавая прафесія»; «Падземны транспарт».
Хто вырабляе машыны і рэчы (1 г).
Слоўнік: канструктар, токар, слесар, зваршчык.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Сцяпурка «Канструктар»; «Інжынер»; «Рабочыя».
Дапамога людзям зберагчы здароўе (1 г).
Слоўнік: урач, лекар; педыятр, тэрапеўт, стаматолаг, хірург, акуліст; медсястра, фармацэўт.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Д. Слаўковіч «Чыя хвароба лепшая?»; В. Сцяпурка «Доктар».
Хто нас абслугоўвае (1 г).
Слоўнік: прадавец, цырульнік, паштальён, повар.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Сцяпурка «У тарговым цэнтры», «Хто можа працаваць поварам?», «Цырульнік», «Праца паштальёна».
Завітаем у бібліятэку (1 г).
Слоўнік: бібліятэкар, пісьменнік, журналіст.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Жуковіч «Паэзія», «Паэт»; М. Пазнякоў «Кніга»; В. Сцяпурка «У школьнай бібліятэцы», «Як становяцца пісьменнікамі?».
Наведаем выставу, музей (1 г).
Слоўнік: мастак: скульптар, жывапісец, графік; фатограф, экскурсавод.
Матэрыялы. Мастацкія творы: А. Вольскі «Песня мастака»; В. Жуковіч «Каб быў я мастак»; Н. Галіноўская «Мастак».
Завітаем у тэатр (1 г).
Слоўнік: рэжысёр, артыст, дэкаратар, кампазітар.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Жуковіч «Кампазітар», «Танцорка»; М. Маляўка «Песня».
Захапляемся спортам (1 г).
Слоўнік: трэнер, стадыён, спартыўная зала, басейн.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Лукша «На секцыі дзю-до»; М. Маляўка «Велагонка»; М. Чарняўскі «Вясёлы крос»; А. Грачанікаў «Гімнаст».
Адпраўляемся ў падарожжа (1 г).
Слоўнік: цягнік, машыніст, праваднік; лётчык, сцюардэса; капітан, матрос.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Зуёнак «За вагонам бег вагон»; К. Кірыенка «Размова з капітанамі».
У вёсцы (5 г)
Праца ў полі (1 г).
Слоўнік: аграном, механізатар: трактарыст, камбайнёр.
Матэрыялы. Мастацкія творы: М. Маляўка «Аграном»; М. Чарняўскі «Буркатун»; С. Грахоўскі «Адкуль прыйшоў абед?» (урывак); М. Пазнякоў «Мінскі трактар».
Праца на ферме (1 г).
Слоўнік: жывёлавод, аператар машыннага даення, канявод, птушкавод.
Матэрыялы. Мастацкія творы: І. Муравейка «Эх, як добра працаваць!»; Х. Гурыновіч «Маленькая даярка».
Хто лечыць жывёл (1 г).
Слоўнік: ветэрынар.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Сцяпурка «Хто такі ветэрынар?», «Ці кожны можа стаць ветэрынарам?», «Старажытная прафесія».
Праца на пасецы (1 г).
Слоўнік: пчаляр, пчальнік.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Х. Гурыновіч «Мы на пасецы былі»; Я. Бяганская «Юрка і пчолы»; В. Лапцік «На пасецы».
Праца ў лесе (1 г).
Слоўнік: ляснічы, ляснік.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Я. Бяганская «Міколкава ялінка»; Д. Слаўковіч «Незвычайная этыкетка».
Новая прафесія: праграміст (1 г)
Слоўнік: камп’ютар, манітор, клавіатура, блок.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Сцяпурка «Разумная машына», «Хто такі праграміст?», «Работа творчая і адказная».
Школа — пачатак усіх прафесій (3 г)
Прафесія — настаўнік (2 г).
Слоўнік: настаўнік-філолаг, настаўнік біялогіі, хіміі, настаўнік матэматыкі, фізікі, астраноміі.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Жуковіч «Першая настаўніца»; Э. Агняцвет «Твая настаўніца»; Д. Слаўковіч «Настаўнік».
Паклон вам, настаўнікі (1 г).
Слоўнік: яднаць, здзяйсняць, радаводныя крыніцы.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Э. Агняцвет «Буду настаўнікам»; М. Маляўка «Паклон вам, настаўнікі».
Абагульненне (1 г).
Я выбіраю прафесію…
Слоўнік: прафесія, прафесіянал, наўкруг, капры, шахта.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Я. Хвалей «Урок працы»; М. Маляўка «Усё пачынаецца з рук»; А. Грачаннікаў «Бацькоўскі парог».
Чаканыя вынікі
Вучні набываюць веды і ўменні:
– адрозніваць старажытныя рамёствы беларусаў;
– называць сучасныя прафесіі і расказваць пра іх;
– будаваць паведамленні на пэўную тэму;
– выказваць свае меркаванні, выкарыстоўваючы ўстойлівыя словазлучэнні;
– самастойна ўдзельнічаць у маўленчых сітуацыях, гульнях;
– выбіраць для самастойнага чытання творы беларускіх аўтараў пэўных жанраў.
Рэкамендуемая літаратура
1. Арлова, Г. П. Беларуская народная педагогіка. — Мінск : «Народная асвета», 1993. — 120 с.
2. Арлова, Г. П. Беларуская народная педагогіка як сродак выхавання вучняў. — Мінск : НІА, 2009. — 144 с.
3. Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя / аўт.-уклад. М. Ф. Шаўлоўская. — Мінск : Юніпрэс, 2003. — 688 с.
4. Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя / склад. М. Б. Яфімава, . — Мінск : Вышэйшая школа, 1996. — 656 с.
5. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / склад. Ф. Янкоўскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1992. — 491 с.
6. Лапіч, К. Г. Нацыянальная самасвядомасць як прадмет сацыялагічнага даследавання // Адукацыя і выхаванне. — 1997. — № 1. — С. 13–21.
7. Лапіч, К. Г. Нацыянальныя каштоўнасці і нацыянальная самасвядомасць // Адукацыя і выхаванне. — 1998. — № 2. — С. 15–20.
8. Ляшук, В. М. І прарастаюць словы. — Мінск : НМЦэнтр, 1997. — 176 с.
9. Раманцэвіч, В. Пачаткі роднае мовы. — Мінск : Навука і тэхніка. — 1993. — 144 с.
10. Сахута, Я. М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. — Мiнск, 1987.
11. Солахаў, А. В. Займальна ад А да Я. — Мінск : Лексіс, 2003. — 260 с.
12. Старжынская, Н. С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце. — Мінск : Народная асвета, 1989. — 80 с.
13. Сторажава, Н. А. Мова мая і твая: Вучу дзяцей па-беларуску. — Мінск : Выдавец Ванін, 1993. — 80 с.
14. Яфімава, М. Б. Слова-краска, слова-ззянне… — Мінск : НМЦэнтр, 2000. — 345 с.
,
настаўніца вышэйшай катэгорыі
гімназіі г. Белаазёрска Брэсцкай вобласці
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 |


