Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Не ведаю, колькi б я працягнуў, ка­лi б застаўся ў полацкiм лагеры больш двух месяцаў...

З успамiнаў жыхара г. п. Расоны iцкага

У палон я трапiў у 1943 годзе, у тры­наццацiгадовым узросце. Разам з мацi i шасцiмесячным братам хаваўся ў лесе каля в. Валатоўкi. Тут былi таксама i аднавяскоўцы з сем'ямi, хатнiм скарбам, жывёлай. Карнiкi, якiя праводзiлi экс­педыцыю супраць партызан, знайшлi нас у лесе. Пагналi ўcix у в. Сакалiшча, за­тым далей у в. Грамы. Тут вялiкая тэ­рыторыя была абнесена калючым дротам. Размясцiлi людзей у былых чыгуначных памяшканнях, ганялi капаць супраць­танкавыя равы. Работа была цяжкая. Калi выбiваўся з сiл, то падганялi бiзуном наглядчыкi. А кармiлi ўпрогаладзь - паў­лiтровую конаўку баланды давалi на дзень. Так прайшоў месяц. Людзей са­бралi сюды з розных месцаў. I вось адной­чы падагналi таварняк i началi нас у яго грузiць. Народу ў кожны вагон набiвалi столькi, што не прадыхнуць. Сесцi было немагчыма. Разам з дарослымi, зразумела, пакутвалi i дзецi. Раз у суткi выпускалi на вулiцу. На нас траiх давалi буханку хлеба. Вельмi хацелася пiць. Гарачыня была страшэнная. Так мы ехалi 9 сутак.

Прывезлi ў горад Аўшвiц. Ужо стаяла ноч. Нас выгрузiлi з вагонаў i пагналi па дарозе. Праз некаторы час уперадзе ўбачылi многа агнёў. Здавалася, трапiлi ў вялiкi горад. Падышоўшы блiжэй, на­тыкнулiся на калючы дрот - гэта i быў лагер смерцi Асвенцiм. Пазней убачыў, што ён быў падзелены на часткi: у адной былi жанчыны з дзецьмi, у другой - ваеннапалонныя i г. д. Я трапiў у адзiн барак з мацi i брацiкам. Нас адразу па­гналi ў лазню. Раздзелi, кожнаму накалолi нумар, нават зусiм маленькiм. Усе вельмi даўно не мылiся, не мянялi бялiзну. Во­шы поўзалi па валасах, шыi, ix зграбалi прыгаршчамi. Так пачалося маё лагернае жыццё. Дзяцей апранулi ў звычайнае адзенне, жанчын - у паласатае. На нoгi далi драўляныя чаравiкi. Дзяцей майго ўзросту на работу не ганялi. Таму спа­чатку бадзялiся па сваёй зоне, дзе б можна было разжыцца якой ежай. Есцi хацелася пастаянна, бо той баландай з нячышчаных буракоў i бульбы сыты не будзеш. Iмкнулiся трымацца блiжэй да кyxнi. 1 калi там разгружалi бульбу, то хуценька хавалi тую, якая скоцiцца на зямлю. Па нас стралялi вартавыя з вышак, але голад перамагаў. Праз некаторы час хлопчыкаў аднялi ад мацi i перавялi да дарослых мужчын. Нас раздзяляў ка­лючы дрот, праз якi немцы прапусцiлi электрычны ток. Да яго падыходзiць за­баранялася. Але пабачыць родных вельмi хацелася i да дроту цягнула, як магнiтам. Адзiн раз мы трапiлi на вочы каменданту лагера. Ён загадаў пакараць нас. Вечарам, калi ўсе пастроiлiся на паверку, перад на­шай шарэнгай паставiлi стул. Мы па чарзе клалiся на яго i атрымлiвалi па тры палкi. Амаль месяц не маглi сядзець, так усё балела. Пазней нас, падлеткаў, зноў вяр­нулi ў жаночы лагер, але мацi i свайго малодшага брата я там ужо не ўбачыў. Нiхто нiчога не ведаў, дзе яны дзе­лiся.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Шмат нагледзелiся мы, як здзеквалiся над дарослымi ў лагеры. З усходам сонца гналi ix на работу. Калi вязнi выбiвалiся з сiл, то бiзуном бiлi па рэбрах, напускалi аўчарак. Фашысты часта paбiлi для сябе такiя забавы. Давалi мужчыну камень у pyкi i прымушалi яго скакаць упрысядкi, а самi ехалi ззаду на матацыкле. Хто падаў, таго штурхалi коламi. Па лагеры хадзiлі не людзi, а шкiлеты. Трупы памёршых скiдалi на цялежкi, а затым жан­чыны цягнулi да жудаснага збудавання для знiшчэння людзей - крэматорыя. Калi вецер дзьмуў у бок лагера, то нечым было дыхаць, смурод ад гарэлага чалаве­чага мяса выклiкаў iрвоту. На тэрыторыi лагера ляжалi горы людскiх валасоў. Асаблiва люта распраўлялiся фашысты з яўрэямi. Калi прыходзiў эшалон i ранiцай нiкога не выпускалі на вулiцу, то нават мы, малодшыя, ведалi, што прывезлi яўрэяў у крэматорый. Ix гналi нiбыта ў лазню, там расчынялася пад iмi падлога i людзi кацiлiся прама ў агонь.

Зiмой я захварэў на тыф. Доўга валяўся ў шпiталi. Калi ачуняў, то на двары стаяла вясна. Уcix дзяцей сабралi, паса­дзiлi ўжо ў пасажырскi цягнiк i павезлi ў глыб Польшчы - у дзiцячы лагер, раз­мешчаны ў пасёлку Канстанцiнава. Тут мы штодзень хадзiлi на работу да паме­шчыкаў: на праполку пасеваў, затым на ўборку ўраджаю. Так прайшлi лета i восень. Зiмой нас, хлапчукоў 30, забралi ў спецшколу. Выхавацелi былi рускiя, са здраднiкаў. Як я цяпер разумею, з нас хацелi зрабiць шпiёнаў.

Калi мы былi ў дзiцячым лагеры, группа хлопчыкаў-падлеткаў паспрабавала ўцячы. Але куды пабяжыш, не ведаючы мо­вы, дарогi. Ix злавiлi i суткi трымалi на каленях у каменданта на балконе. Да таго ж пры гэтым моцна збiлi. Мы не былi для немцаў людзьмi. На праверках пыталi толькi лагерны нумар, а не про­звiшча.

Паўтара года я правёў у лагерах смерцi. Дзень Перамогi сустрэў ужо ў Беларусi. На жаль, амаль нiхто не вярнуўся дамоў з маёй роднай вёcкi. I сёння не ведаю, як загiнулi мацi i брат.

Запiсала А. Паўлава.

З успамiнау жыхаркi в. Горкi Ф. Стара­войтавай

Нас захапiлi каля Валатовак. Не ўда­лося выратавацца ад гiтлераўскiх вылюд­каў i ў лесе. Некалькi старых i нядужых жанчын яны адразу забiлi. Расстралялi свякрову маю, а потым i дзетак маiх. Астатнiх сабралi ў натоўп i пагналi ў в. Сакалiшча. Загналi ўcix у пустую хату i замкнулi. «Вось нашы апошнiя мiнуты. Мусiць, спаляць! »- была адна думка. Дзецi плакалi. Жанчыны суцяшалi ix, як маглi, а ў самiх усё дрыжэла ўну­тры. Аднак не суджана было памерцi. Гiтлераўцы пагналi нас далей, у Полацк. З сабой нiчога з пажыткаў не дазволiлi ўзяць. На станцыi Грамы Vпixxyлi у барак, абнесены налючым дротам. А у вакне злавесна маячыла вiсельня. Потым нас загналi ў цялятнiкi. Дзяцей адабралi ад мацi i пасадзiлi ў асобны вагон. Узняў­ся плач, енк. Паехалi на захад у бiтком набiтых людзьмi вагонах. Hi есцi, нi пiць у час дарогi фашысцккаты нам не да­валi.

Нарэшце прыехалi. Асвенцiм. Лагер смерцi. Спачатку мы не ведалi, што гэта такое. Змрочная мясцовасць. Цяжкая брама лагера. На слупах мiльгаюць элек­трычныя лiхтары. Уcix нас абстрыглi, адабралi ўсё адзенне. Накалолi на руках нумары. Выдалi паласатую вопратку. I шторанiцы жорсткi загад: На апель!». Гэта значыць, стройся ў шарэнгу i адгукайся на свой нумарны знак. Абыходзi­лiся з намi фашысты, як з рабочай жы­вёлай. Хацелi, каб забылi родную зямлю, iмёны.

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3