Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Гавораць вязнi...
Каля 1500 расонцаў прайшлi праз жахi i выпрабаваннi, якiя выпалi на долю вязняў фашысцкiх лагераў смерцi. Былi сярод ix дзецi, моладзь i зусiм пажылыя людзi. Нямногiм наканавана было перанесцi вытанчаныя здзекi, голад, уратавацца ад вогненных печаў крэматорыяў. Жывымi засталiся цудам. Вярнулiся, адкуль не вяртаюцца.
З успамiнаў былога жыхара в. Бярозаўка iкава
Нас падвялi да варот з калючага дроту. Ад ix у глыбiню цягнууся своеасаблiвы калiдор, якi з абодвух бакоў абмяжоўваўся сценамi з калючага дроту. Гэты калiдор заканчваўся такiмi ж, як i першыя, варотамi. Унутры агароджы ўзвышалiся ўцалелыя казармы з чырвонай цэглы. Да вайны, казалi, у ix размяшчаўся 115-ы полк Чырвонай Apмii. А цяпер уся гэта даволi вялiкая тэрыторыя была ператворана ў Полацкi канцлагер для ваенна-палонных. Тэрыторыя лагера была абнесена ў некалькi радоў калючым дротам. Звонку агароджы праз кожныя 200 - 250 метраў стаялi вышкi, на ix днём i ноччу знаходзiлiся вартавыя з кулямётамi. Ноччу тэрыторыя лагера i ўся агароджа перыядычна асвятлялiся пражэктарамi. Ад вышкi да вышкi ў начны час хадзiлi патрулi з аўчаркамi. З тэрыторыi лагера практычна ўцячы было немагчыма. Пасярод лагера стаяў прыземiсты будынак з цэглы, дзе размяшчалася лагерная кухня. На адной палавiне тэрыторыi лагера размяшчалiся ўкраiнцы. Да ix не пускалi, размаўляць з iмi не дазвалялi. Ix нават на працу не ганялi. Памiж двума сектарамi лагера таксама стаяла сценка з калючага дроту. Як мы даведалiся потым, яны далi згоду служыць у Расiйскай вызваленчай apмii. Ix утрымлiвалi намнога лепш, чым астатнiх.
У нашым сектары былi вязнi ўcix нацыянальнасцей, каля 5-6 тысяч чалавек. Каля тысячы палонных было ва ўкраiнскiм сектары. Старажылы лагера, якiм удалося перажыць тут зiму, расказвалi, што спачатку ў iм было дзесьцi 45-50 тысяч зняволеных. Вельмi шмат з ix ужо ляжала ў зямлi. Уcix прыбыўшых у полацкi канцлагер перш-наперш пагналi ў лазню. Яна размяшчалася за лагерам каля нейкага не то яра, не то рачулкi. Працэс мыцця быў да мiнiмуму спрошчаны, бо там наогул не было гарачай вады, а толькi халодная. Пасля лазнi ўcix загналi на трэцi паверх казармы ў невялiкi пакой. Мы размясцiлiся на двухпавярховых драўляных нарах, на якiх нiчога не было. На ўcix нас завялi карткi i выдалi кожнаму круглы медальён з дзіркай з аднаго боку, на яяiм быў выбiты нумар. Гэты медальён павiнен быў насiць кожны палонны на вяровачцы на шыi. За яго згубу палонны таксама нёс пакаранне. Без нумара ён ужо не жылец на гэтым свеце. Свайго нумара я ўжо не памятаю. Памятаю, што ён складаўся з пяцi лiчбаў. Вечарам строем зганялi да кухнi, дзе кожнаму давалi чай - гарачую ваду, настоеную на нейкiм сене. У мяне кацялка не было i чай давялося браць у ржавую кансервавую бляшанку, якую падарыў мне адзiн ваеннапалонны. Далi на траiх круглы хлебец вагой 750-800 грамаў. З чаго ён быў спечаны, вiдаць, не вызначыў бы нават вопытны лабарант. Хлебны пaёк выдаваўся раз у дзень. Звычайна хлеб з'ядаўся ўciмi разам, iнакш яго ўсё роўна ўкралi б ноччу. Страўнiк жа быў самым надзейным сховiшчам.
За кожную групу ў пaкoi i за парадак у ёй адказваў стараста, распараджэннi якога выконвацца павiнны былi без пярэчання. Ён прымушаў па чарзе рабiць прыбiранне, якое заключалася толькi ў тым, каб неяк падмесцi падлогу. Усемагчымыя пастраеннi адбывалiся па распараджэннi каменданта лагера праз унутрылагерную палiцыю з лiкy ваеннапалонных. Паводле якога прынцыпу ix падбiралi, мне невядома. Абмундзiраванне яны насiлi рускае, жылi за кошт астатнiх палонных. На рукаве была белая павязка з чорнай лiтарай “Р», што азначала “палiцыя». Хадзiлi яны заўсёды з кароткай гумавай палкай. Мылiся палонныя толькi ў выпадку дажджу. Пасля пад'ёму адразу гналi да кухнi, дзе зноў давалi толькi вар, бо лiчылася, што хлеб на ўвесь дзень мы ўжо атрымалi яшчэ вечарам. Пасля снедання iшлi на агульнае пастраенне. Строiлiся ў чатыры шарэнгi. Пры наблiжэннi каменданта лагера па загаду старшага палiцая мы павiнны былi знiмаць з галоў свае шапкi. Пачыналася праверка. Пры падлiку нярэдка збiвалiся i пачыналi пералiчваць зноў. Такiя працэдуры праводзiлiся штодзённа на працягу 1,5-2 гадзiн. Потым пачыналася размеркаванне па рабочых групах для накiравання на працу. Да месца работы вадзiлi над канвоем. У складзе канвою ў асноўным былi лiтоўцы, якiя нaciлi сваю нацыянальную вайсковую форму. Над палоннымi яны здзеквалiся нават горш, чым самi гiтлераўцы. У першы дзень працы нашу пяцёрку падвялi да двухколкi i загадалi запрагацца. Гэтыя двухколкi былi ваеннага ўзору i, як уся стандартная маёмасць, былi цяжкiмi. У першы дзень вазiлi абломкi цэглы да рова ля ручая. У наступныя днi былi iншыя грузы, пясок або смецце.
З кожным днём усё больш давала знаць штодзённае недаяданне. На тэрыторыi лагера не засталося нiводнай травiнкi. Некаторыя ваеннапалонныя падбiралi старыя пажаўцелыя ад часу косцi, што валялiся каля лагepa. Мне давялося бачыць, як аднойчы адзiн палонны сумеў пранесцi ў лагер цэлую конскую нагу. Ён цэлы вечар скаблiў косцi каменем i глытаў тое, што ўдавалася наскрэбцi.
У лагеры гаспадарыла дызентэрыя. Больш страшнай хваробы цяжка было i прыдумаць. Людзей быццам выварочвала. Праз 5-6 дзён чалавек не мог ужо не толькi працаваць, але i рухацца. На гэта нiякай скiдкi не рабiлася. Хутка захварэў i я. Але неяк хвароба ў мяне лёгка прайшла. Пасля дызентэрыi я адчуваў, што сiлы з кожным днём пакiдаюць мяне. Калi першыя днi верылася, што неяк вырвуся з лагера, то цяпер аб гэтым ужо не думаў, усё было абыякава. Нават пачуццё голаду прытупiлася. Пасля пад'ёму кожную ранiцу з ycix паверхаў казармы праз вокны прама на зямлю выкiдвалi трупы памерлых за ноч людзей. Летам у асобныя ночы памiрала да 70 чалавек. Гэта толькi з нашага корпуса. А што было зiмой? Чакалася, што хутка, хутка прыйдзе i твая чарга. Пасля гэтага палонныя падбiралi трупы i вывозiлi ix да месца, дзе былi ўжо выкапаны ямы, i кiдaлi ix туды. Уся гэта работа была падобная на сiласаванне чалавечай масы.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 |


