Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Дзяцей адабралi ад сваiх мацi i павезлi далёка, у горад Лодзь. Так разлучылi мяне з апошнiмi дзеткамi - Вiцем, Любай i Верай. Забралi вылюдкi самае дарагое.
Увесь дзень пад наглядам фашыстаў мы, знясiленыя i галодныя, капалi на полi канавы пад дрэнаж. Чуць жывыя прыходзiлi ўвечары ў барак. Аддыхаўшыся, глядзелi на вялiкiя трубы-комiны, якiя заўсёды курылiся. Спачатку мы думалi, што гэта якi завод. Ажно дайшлi чуткi, што там паляць людзей. Па чарзе, партыямi. А попел людскi рассыпаюць як угнаенне па палетках.
Жудаснае жыццё ў чаканнi страшэннай смерцi. Адна надзея на родную Чырвоную Армiю. Даходзiлi да нас чуткi, што нашы воiны наступаюць, з баямi iдуць на захад, што ўжо вызвалены Вiцебск, Полацк. У лагеры смерцi былi вязнi многiх нацыянальнасцей свету: палякi, французы, эстонцы, мадзьяры... Памiж сабой мы знаходзiлi агульную мову. Iснавала памiж асуджанымi на смерць людзьмi ўзаемадапамога, пачуццё спачування. Гэта не давала канчаткова ўпасцi нам у адчай.
У хуткiм часе я захварэла на тыф. З хворымi ў фашыстаў размова кароткая. Ix адразу забiралi, i яны бясследна знiкалi. Усё! Канец жыццю! Але ад жудаснай смерцi выратавалi французскiя жанчыны-вязнi. Яны нейкiм чынам дасталi лякарствы i вылечылi мяне... Фронт наблiжаўся, i фашысты вымушаны былi пагнаць нас на захад. Каля Лейпцыга загналi, як жывёлу, у нейкую будынiну. Кармiлi шалупiннем ад бульбы. На работу ганялi да нямецкiх баўэраў.
I вось самы шчаслiвы дзень - 23 красавiка 1945 года. Нашы! З паўтысячы жанчын абступiлi савецкага салдата, якi першы прыбег да нас i аб'явiў:
- Цяпер вы свабодныя!
Радасцi не было канца. Воiны перавезлi нас цераз Эльбу, далей ад бою. Накармiлi i аказалi медыцынскую дапамогу. Едзем на Радзiму!
У роднай в. Горкi ўсё было папалена. Але я тут пачула радасную вестку: мае дзецi, вызваленыя Чырвонай Армiяй, знаходзяцца ў Маскве, у дзiцячым доме. Праз некаторы час мы сустрэлiся.
Здаецца, пара забыцца пра перанесеныя пакуты. Але не, вiдаць, былое застаецца ў сэрцы назаўсёды.
З успамінаў Л. Я. Машарскай, жыхаркі в. Вялікае Балота
У кастрычніку 1943 года да нас наблізіўся фронт. Атрад партызан накіраваўся ў заходнюю частку раёна, а мы ўсёй вёскай пайшлі ў лес. Частка жыхароў знаходзілася ў лесе каля в. Роўнае Поле, некаторыя пайшлі ў бор пад Клясціцы. Мой бацька, Бамбізаў Ягор Паўлавіч, добра ведаў лес, да вайны працаваў лесніком, ён і павёў частку жыхароў вёскі ў пушчу, пад Юхавічы. Ішлі па лесе так, каб як мага менш пакідаць слядоў. Валілі дрэвы, праходзілі па іх, а потым галінкамі замяталі сляды. Уладкаваліся ў тым месцы, дзе параіў бацька.
Фашысты знайшлі нас 7 студзеня 1944 года. Гэта была нямецкая разведка, але нікога з людзей не чапалі. Бацька сказаў, што раніцай трэба чакаць гітлераўцаў, неабходна адсюль уцякаць. I вось ноччу ўсе мы — 70 чалавек — пайшлі за ім на іншае месца. Ішоў снег, і ён замятаў нашы сляды. Прывёў нас бацька ў багністае балота. Сталі ўладкоўвацца. А пад раніцу ў наш пусты лагер прыйшла трупа армейскай разведкі з 12 чалавек. Байцы шукалі правадніка, але нікога ў лагеры не знайшлі і пайшлі пад в. Хаданы да насельніцтва. Адыходзілі яны пад раніцу, снег перастаў ісці, і іх сляды былі добра відаць. Раніцай жа ў лагер наскочылі гітлераўцы. Убачыўшы сляды, пакінутыя разведчыкамі, яны пайшлі па гэтых слядах. Гітлераўцы засталі ўсіх у Юхавіцкім лагеры мірных жыхароў. Стомленыя людзі, чалавек 14 з мірнага лагера і ўсе 12 разведчыкаў, спалі. Мы чулі, седзячы ў балоце, што была вялікая страляніна ў тым баку, дзе хавалася частка насельніцтва і нашай вёскі. На наступны дзень туды пайшоў мой бацька. Калі ён вярнуўся, то расказаў, што там зрабілі фашысты. Калі людзі з нашага лагера прыйшлі на месца расправы, то ўбачылі жудасную карціну. Усе былі забіты — і мірныя жыхары, і байцы. У чырвонаармейцаў выкалаты вочы, на жываце выразаны крыжы, жываты разрэзаны, у некаторых адрэзаны галовы, выкручаны рукі. Ляжалі яны адзін ад аднаго на адлегласці, усе былі апрануты ў шынялі, Хто іх хаваў — не ведаю, але там была магіла, і я ведаю, што яе даглядаюць і цяпер.
9 месяцаў жылі ў балотах і ў лесе. Пухлі ад голаду. Калі здабывалі соль, то смакталі яе, як цукеркі. Даймалі нас і вошы. У асобнай зямлянцы зрабілі лазню, паставілі бочку з вадой, пад ёй расклалі агонь. Цесна, нязручна. Ноччу ўсе, нават дзеці, ішлі ў вёску да сваіх хат, сховішчаў. Хто мог і колькі мог, неслі адтуль прадукты. Днём спалі. Агонь палілі толькі ноччу. Думалі: «З'ядзім запасы, што будзем рабіць далей?». Сеяць не ееялі, толькі азімыя былі кінуты ў зямлю. Чакалі голаду, пагаворвалі, што прыйдзецца ісці да немцаў. А маладым так хацелася жыць, і думалі, калі ўцалеем, то будзем дзень і ноч працаваць, толькі б была свабода.
I вось 12 ліпеня 1944 года мы пачулі рокат матораў. Мой бацька сказаў нам, каб мы заставаліся ў лагеры, а сам папоўз наперад, на шум матораў. Ён нам сказаў, што калі ён загіне, дык адзін, а мы каб ішлі, хто куды можа. Мы засталіся яго чакаць. I раптам чуем: «Выходзьце, гэта нашы!». Гэта былі нашы танкісты. Радава-ліся мы, плакалі. На тым месцы, дзе адбылася сустрэча жыхароў лагера і нашых воінаў, жыхары вёскі ў лесе паставілі помнік. I цяпер ён стаіць у лесе, напамінаючы пра той час.
3 пісьмаў П. I. Ходана да А. Барто на радыёперадачу «Знайсці чалавека»
«...У лесе, каля возера Акуневец мы хаваліся ад фашыстаў. Яны спалілі мястэчка Юхавічы — усе да адной хаты, а нас праследавалі як сем'і партызан.
Аднойчы сагналі ўсіх, каго знайшлі ў лесе, выстраілі на паляне чалавек сорак пяць, дзяцей, старых і жанчын, і сталі расстрэльваць. У жывых засталося чацвёра: мой стрыечны брат Лісовіч Мікалай — чатыры гады, яго родная сястра Зіна — пяць гадоў, я і мая родная сястра Таня, ёй тады было шаснаццаць гадоў. Мы засталіся жывыя, таму што дарослыя, падаючы, збівалі нас з ног і накрывалі сваімі целамі. Калі фашысты пайшлі, першай паднялася Таня і пачала шукаць жывых. Выцягнула мяне, Зіну, Колю, які ляжаў пад целам забітага бацькі. Былі расстраляны таксама маці і сястра Колі, наша маці і тры мае родныя сястры. Мы хацелі пайсці з гэтага страшнага месца, і тут з'явіліся ваўкі. Мы з сястрой паднялі дзяцей на дрэва, прывязалі іх да ствала, каб яны не ўпалі, а самі з палкамі прымасціліся ніжэй адганяць ваўкоў. Усю ноч да раніцы звяры хадзілі вакол дрэва і вылі...
...Калі развіднела, ваўкі пайшлі ад нас, а мы яшчэ доўга баяліся злазіць з елкі. А калі злезлі — не маглі рухацца: так моцна зацяклі ногі. Усё ж праз сілу з кіламетр мы прайшлі з дзецьмі на руках, затым, знямоглыя, селі каля лясной дарогі. Тут нас знайшлі партызаны і забралі з сабой...»
«...У мястэчку Юхавічы пражывае вельмі добры чалавек — Якаў Сямёнавіч Баранаў, ён да вайны працаваў брыгадзірам у калгасе. Усе, хто засталіся ў жывых, абавязаны яму. Якаў Сямёнавіч заводзіў нас у такія глухія месцы, што фашысты не маглі дабрацца да нас. Нельга забыць і маладую жанчыну Марыю Антонаўну Лісовіч, якая дзеля ўратавання людзей ахвяравала сваім першым грудным дзіцем. Гэта было летам 1943 г., фашысты нечакана наскочылі на вёску. Людзі пачалі бегчы ў лес, каб схавацца. Аднак гітле-раўцы ішлі за намі па пятах. Яны хадзілі вакол нашага сховішча, крычалі, стралялі зусім побач, аднак знайсці нас ніяк не маглі. У гэты час заплакала немаўля М. А. Лісовіч, якое выдавала ўсіх нас, сцішыць яго было немагчыма. Праз некаторы час дзіцё змоўкла. Пазней мы даведаліся, што здарылася непапраўнае — маці так моцна прыкрыла дзіцяці рот, што яно задыхнулася. А потым давялося дарослым прыкласці неймаверныя намаганні, каб стрымаць нечалавечы крык, які рваўся з сэрца жанчыны. Гора жанчыны на гэтым не скончылася — пазней фашысты схапілі яе маці, бацьку, дзядзьку, цётку і расстралялі...»
Пасля перажытага ў лесе каля возера Акуневец Колю і Зіну ў хуткім часе пераправілі ў дзіцячы дом і іх далейшы лёс быў невядомы. Пасля вайны Пётр Іванавіч доўгі час шукаў сваіх стрыечных брата і сястру. У рэшце рэшт радыёперадача «Знайсці чалавека» дапамагла сустрэцца гэтым блізкім людзям.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 |


