Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Архіў Карлава ўніверсітэта. У справаводнай дакументацыі філасофскага факультэта выяўлены дысертацыі беларускіх студэнтаў-гуманітарыяў, якія вучыліся ў 1920-я – 1930-я гг. у Карлавым універсітэце, – І. Дварчаніна, Я. Станкевіча, Т. Грыба, М. Ільяшэвіча[31]. Пратаколы абароны доктарскіх прац дазволілі прасачыць за акадэмічнымі дасягненнямі беларускіх студэнтаў, даведацца аб іх кіраўніках і апанентах падчас абароны[32].

Архіў інстытута пры Акадэміі навук Чэшскай Рэспублікі. У фондзе знойдзены ягоны ліст, накіраваны 30 красавіка 1919 г. Э. Бенешу, у якім адлюстраваны погляд чэхаславацкага прэзідэнта на беларускае пытанне[33].

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Змешчаныя ў фондзе ЦК КП(б)Б (№ 4-п) пратаколы закрытых пасяджэнняў бюро і сакратарыята ЦК КП(б)Б за 1924–1928 гг. і загранічнай камісіі пры ЦК КП(б)Б за 1925–1927 гг. дазволілі вызначыць асноўныя рысы палітыкі афіцыйнага Мінска ў адносінах да беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі[34]. Дакументы фонду Рада Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі (№ 325) закранаюць працэсы фарміравання беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі і адносяцца да першай паловы 1920-х гг.[35] Матэрыялы фондаў В.М. Русака (№ 000)[36], (№ 000)[37], Беларускай рады ў Празе (№ 000)[38] дазволілі сфарміраваць ўяўленні пра змест грамадскіх працэсаў, характэрных для ўнутранага жыцця беларускай супольнасці ў Чэхаславакіі ў 1923–1938 гг. У фондзе № 000 (Таварыства беларускай школы) змешчана інфармацыя пра працэдуру адбору кандыдатаў для атрымання стыпендыі, арганізацыю пераезду беларускай моладзі ў ЧСР, сацыяльны і канфесійны склад беларускай дыяспары ў ЧСР[39]. Выяўленая ў фондзе № 000 (Беларускі студэнцкі саюз ў Вільні) перапіска Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні з АБСА і іншымі беларускімі арганізацыямі ў ЧСР дазволіла даследаваць змест і характар дзейнасці АБСА, а таксама скласці ўяўленне аб спектры беларускіх арганізацый, якія дзейнічалі ў ЧСР у пачатку 1930-х гг.[40]

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛІМ). У фондзе № 3 (Матэрыялы з Беларускага музея імя І. Луцкевіча ў Вільні) захоўваецца дакументацыя спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Беларускі сокал» (пратаколы агульных сходаў і нарад, перапіска, анкеты сяброў), АБСА (матэрыялы беларускай студэнцкай канферэнцыі 1924 г., пратаколы пасяджэнняў прэзідыумаў, бягучая перапіска), Беларускай рады ў Празе (пратаколы, паведамленні), Беларускага сялянскага саюза (БСС) ў Празе (рэзалюцыя, склад сяброў), лісты пражскіх беларусаў да Б. Тарашкевіча і В. Ластоўскага за 1921–1925 гг.[41]

Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі (ДАРФ). Выкарыстаны дакументы фонду І. А. Ермачэнкі (№ Р-5875), якія тычацца спроб стварэння Беларускага настаўніцкага інстытута ў Празе і заснавання Беларускай нацыянальнай сувязі з заграніцай ў Празе ў другой палове 1920-х гг., а таксама адлюстроўваюць міжнародны аспект дзейнасці беларускай дыяспары[42].

Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай гісторыі (РДАСПГ). У фондзе М. М. Літвінава (№ 000) захоўваюцца лісты супрацоўніка прадстаўніцтва СССР у ЧСР К. Юрэнева за 1923–1924 гг., накіраваныя намесніку наркама замежных спраў М. М. Літвінаву, у якіх паказана стаўленне чэхаславацкага кіраўніцтва да эміграцыі з былой Расійскай імперыі[43].

Зборнікі дакументаў. Выкарыстаныя ў дысертацыі матэрыялы зборнікаў дакументаў, дапаўняюць звесткі, атрыманыя з архіўных фондаў. У дакументальнай публікацыі па гісторыі савецка-чэхаславацкіх адносін акумуляваны матэрыялы, якія тычацца ўзаемаадносін паміж Савецкім Саюзам і Чэхаславакіяй у міжваенны перыяд[44]. У зборніку «Идеологическая деятельность Компартии Белоруссии, 1918–1945» сабраны дакументы, якія характарызуюць палітыку афіцыйнага Мінска ў адносінах да беларускай эміграцыі (у тым ліку і да яе пражскага цэнтра)[45]. Найбольш каштоўнай з апублікаваных крыніц стаў падрыхтаваны да выдання С. Шупам фонд № 000 (Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі) дзяржаўнага архіва Літвы[46]. У зборніку дакументаў, які складзены калектывам аўтараў пад кіраўніцтвам З. Сладэка і Л. Белашэўскай, сабраны рэлевантны чэшскі архіўны матэрыял адносна рэалізацыі «Рускай акцыі»[47].

Астатнія апублікаваныя крыніцы падзелены па наступных відах: заканадаўчыя акты, партыйная публіцыстыка, перыядычны друк, эпісталярныя крыніцы, мемуары. Неабходна заўважыць, што пералічаныя віды крыніц дастаткова шырока прадстаўлены і ў разгледжаных вышэй архіўных фондах і зборніках дакументаў. Аднак спецыфіка заяўленай праблемы заключаецца ў тым, што большасць ці нават усе пералічаныя віды крыніц знаходзяцца практычна ў кожнай архіўнай адзінцы захоўвання і ў кожным зборніку дакументаў. Гэта робіць бессэнсоўнай класіфікацыю выкарыстаных архіўных матэрыялаў і зборнікаў дакументаў па відавой прыкмеце.

У раздзеле 1.3. «Метады і метадалогія даследавання» адзначана, што даследаванне праведзена на аснове прынцыпаў аб'ектыўнасці і гістарызму. Для раскрыцця праблемы былі выкарыстаны агульнанавуковыя і спецыяльныя гістарычныя метады даследавання. Комплексны аналіз аб’екта з выкарыстаннем гісторыка-генетычнага, гісторыка-параўнальнага і гісторыка-сістэмнага метадаў гістарычнага пазнання дазволіў усебакова прааналізаваць працэс складвання структур беларускай дыяспары і даследаваць асноўныя накірункі яе дзейнасці ў Чэхаславакіі ў 1921–1938 гг. Сукупнасць агульнанавуковых і спецыяльных гістарычных метадаў садзейнічала фарміраванню аб'ектыўнай і цэласнай карціны адносна зместу эміграцыйнай палітыкі Чэхаславакіі ў адносінах да эмігрантаў з былой Расійскай імперыі.

У другой главе «Эміграцыйная палітыка дзяржавы-рэцыпіента і фарміраванне беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі» разгледжаны этапы рэалізацыі «Рускай акцыі», шляхі эміграцыі беларусаў у ЧСР і працэс стварэння структур беларускай дыяспары ў гэтай славянскай краіне.

У раздзеле 2.1. «Ажыццяўленне ўрадавай праграмы «Руская акцыя» прааналізаваны матывацыя, бюджэт, змест і этапы правядзення «Рускай акцыі»; паказаны прычыны, якія абумовілі пераход да паступовай ліквідацыі праграмы па падтрымцы выхадцаў былой Расійскай імперыі ў Чэхаславакіі; ахарактарызавана пазіцыя чэхаславацкай палітычнай эліты па эмігранцкаму пытанню; вызначана ступень уплыву савецка-чэхаславацкіх адносін на карэкціроўку курсу «Рускай акцыі»; разгледжана эвалюцыя сацыяльна-эканамічнага і прававога статусу эмігрантаў у Чэхаславакіі ў 1921–1938 гг.

У раздзеле 2.2. «Фарміраванне беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі» рагледжаны працэс наладжвання супрацоўніцтва паміж урадам БНР і кіраўніцтвам ЧСР; паказана роля структур БНР у атрыманні ад чэхаславацкага ўрада стыпендый для навучання беларускай моладзі ў ВНУ ЧСР; адноўлены ход правядзення камапаніі па адбору беларускіх прэтэндэнтаў на навучанне ў Чэхаславакію; асветлены працэс пераезду беларусаў у ЧСР і вызначана роля структур дыяспары ў сацыяльна-эканамічнай і прававой адаптацыі прыезджых беларусаў.

У трэцяй главе «Адукацыя, навукова-даследчая і культурна-асветніцкая дзейнасць беларусаў у Чэхаславакіі» асэнсаваны інтэлектуальны бок жыцця беларусаў у ЧСР, вызначана роля інстытутаў дыяспары ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці і прэзентацыі беларускай культуры сярод замежнікаў.

У раздзеле 3.1. «Падрыхтоўка беларускіх прафесійных кадраў у Чэхаславакіі» дадзена характарыстыка сацыяльнага складу, колькасных паказчыкаў, матэрыяльнага становішча беларускіх студэнтаў, а таксама высветлена геаграфія навучання, змест навучальнага працэсу і акадэмічныя дасягненні беларускіх студэнтаў у ЧСР.

У раздзеле 3.2. «Навукова-даследчыя ініцыятывы дыяспары» выяўлены прычыны, якія не дазволілі беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі скарыстацца ўсім патэнцыялам «Рускай акцыі»; паказаны спробы адкрыцця Беларускага настаўніцкага інстытута і выдавацецтва ў Празе; вызначаны этапы станаўлення і вынікі дзейнасці Беларускага навуковага кабінета і Беларускага загранічнага архіва ў Празе.

У раздзеле 3.3. «Культурна-асветніцкая дзейнасць дыяспары» паказаны культурна-асветніцкі аспект працы як апалітычных арганізацый (Беларуская грамада, АБСА), так і палітычных аб’яднанняў дыяспары (БСС у Празе, Аб’яднанне беларускага паступовага студэнцтва (АБПС), Беларуская рада ў Празе, Саюз студэнтаў-грамадзян БССР); вызначаны змест і накірункі дзейнасці беларускіх культурна-асветных аб’яднанняў (Крывіцкае (беларускае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны, таварыства «Грамада», пражскі «Маладняк»).

У чацвёртай главе «Грамадска-палітычная дзейнасць беларускай супольнасці ў Чэхаславакіі» прааналізаваны працэс інстытуалізацыі ідэалагічных груп дыяспары, іх праграмы, міжпартыйныя ўзаемадачыненні, а таксама выяўлены ўплывы беларускага нацыянальнага руху і савецкай ідэалогіі на ўнутранае жыццё беларускай калоніі ў Чэхаславакіі.

У раздзеле 4.1. «Палітычны лагер прыхільнікаў нацыянальнага самавызначэння ў форме Беларускай Народнай Рэспублікі» разгледжаны змест і накіраванасць дзейнасці БСС у Празе, АБПС, Беларускай рады ў Празе, Бюро ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў; выўлены прычыны палітызавання апалітычных арганізацый дыяспары (Беларуская грамада, Студэнцкая секцыя, АБСА, Крывіцкае (беларускае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны); паказаны ўплыў беларускіх арганізацый Заходняй Беларусі, Літвы і Латвіі на унутранае жыццё беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі; вызначаны асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага жыцця нацыянальна-дэмакратычнага лагера беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі.

У раздзеле 4.2. «Палітычны лагер прыхільнікаў беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове ў форме Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» апісаны ўплыў грамадска-палітычных працэсаў БССР на ідэалагічную пераарыентацыю часткі беларускай дыяспары ў ЧСР; паказана роля КП(б)Б і прадстаўніцтва СССР у ЧСР у развіцці сярод дыяспары руху прасавецкай арыентацыі; даследаваны асноўныя напрамкі, формы і метады дзейнасці прасавецкіх аб'яднанняў беларускай моладзі ў Чэхаславакіі (гурток марксістаў, Саюз студэнтаў-грамадзян БССР, таварыства «Грамада»).

ЗАКЛЮЧэнне

Асноўныя вынікі дысертацыі

На аснове праведзенага даследавання з выкарыстаннем шэрагу апублікаваных і неапублікаваных крыніц, навуковай літаратуры былі зроблены наступныя высновы:

1. «Руская акцыя», якая праводзілася чэхаславацкім ўрадам у 1921–1938 гг., была накіравана на падтрымку акадэмічнай, навучальнай, педагагічнай, даследчай дзейнасці эмігрантаў з былой Расійскай імперыі. У ходзе рэалізацыі «Рускай акцыі» прасочваецца пэўная этапнасць:

а) у 1921–1926 гг. асноўным накірункам «Рускай акцыі» з’яўлялася падрыхтоўка ў ВНУ ЧСР эмігранцкай моладзі, якая, па меркаванні прэзідэнта ЧСР , павінна была адыграць ключавую ролю ў адраджэнні постбальшавіцкай Расіі. Кіраўніцтва ЧСР зрабіла стаўку на буйнамаштабную падтрымку выхадцаў з былой Расійскай імперыі, зыходзячы з пераканання аб нетрываласці улады бальшавікоў у Расіі. Ліберальныя ўмовы, створаныя краінай-рэцыпіентам, а таксама шчодрае фінансаванне эміграцыі садзейнічалі фарміраванню добра арганізаваных і буйных дыяспаральных супольнасцей у Чэхаславакіі;

б) у 1927–1934 гг. МЗС ЧСР, рэалізуючы канцэпцыю пераўтварэння Прагі ў еўрапейскі цэнтр славістычных даследаванняў, асноўны акцэнт зрабіла на аптымізацыі дзейнасці навукова-даследчых і адукацыйных устаноў, створаных эмігрантамі. Стабілізацыя рэжыму ў СССР прывяла да радыкальнага скарачэння стыпендыяльнай праграмы чэхаславацкага ўрада. Эканамічны крызіс у Чэхаславакіі абумовіў увядзенне абмежаванняў пры працаўладкаванні эмігрантаў, што стала прычынай ад’езду іх значнай часткі у іншыя краіны;

в) у 1935–1938 гг. умовы і ўзровень жыцця ўраджэнцаў былой Расійскай імперыі ў ЧСР пастаянна пагаршаліся. Пасля нармалізацыі чэхаславацка-савецкіх адносін дзяржаўныя органы ЧСР максімальна абмежавалі кантакты з палітычнымі аб’яднаннямі эмігрантаў. «Руская акцыя» пераўтварылася ў звычайную праграму па аказанні матэрыяльнай дапамогі бежанцам. Большая частка бюджэту «Рускай акцыі» ішла на апеку непрацаздольных катэгорый эмігрантаў і выплату персанальных пенсій вядомым дзеячам эміграцыі [1; 8; 10; 11].

2. Канцэпцыя «Рускай акцыі» прадвызначыла шляхі складвання беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі, якая фарміравалася ў асноўным за кошт студэнцкай моладзі. Кампанію па адборы прэтэндэнтаў на навучанне ў ЧСР праводзілі ТБШ у Вільні, урад БНР і беларускі аддзел Міністэрства адукацыі Латвіі пры агульнай каардынацыі Беларускай грамады і прадстаўніка БНР у ЧСР М. Вяршыніна. Будаўніцтва арганізацыйнай структуры беларускай дыяспары пачалося са стварэння восенню 1921 г. Беларускай грамады і завяршылася ў 1923 г. заснаваннем ідэалагічных аб’яднанняў беларускай моладзі (БСС у Празе і АБПС). Беларуская грамада, Студэнцкая секцыя, якая існавала пры ёй, а пасля і АБПС удзельнічалі ў сацыяльна-эканамічнай і прававой адаптацыі прыезджых беларусаў, абаранялі іх правы перад дзяржаўнымі ўладамі і ў пасярэдніцкіх бежанскіх арганізацыях [1; 2; 10; 11].

3. Па нашых падліках, у 1920-я – 1930-я гг. у ВНУ ЧСР навучалася прыкладна 700 беларусаў, каля 200 з якіх карысталіся стыпендыямі, прызначанымі беларускім нацыянальным арганізацыям у Заходняй Беларусі, Літве і Латвіі. Большасць беларускіх стыпендыятаў складалі выпускнікі Віленскай, Навагрудскай, Нясвіжска-Клецкай, Радашковіцкай беларускіх гімназій. У 1922–1927 гг. у чэхаславацкіх універсітэтах навучалася больш заходнебеларускай моладзі, чым у ВНУ Польшчы. У 1920-я гг. Прага з'яўлялася адным з найбольш уплывовых і буйных беларускіх акадэмічных цэнтраў, якія існавалі за межамі Беларусі.

У першай палове 1920-х гг. неўрэгуляванасць тэрытарыяльнага пытання паміж Прагай і Варшавай (канфлікт у Цешынскай Сілезіі) стала спрыяльным фактарам для беларусаў-суіскальнікаў стыпендый чэхаславацкага ўрада. Аднак пасля нармалізацыі чэхаславацка-польскіх адносін у красавіку 1925 г. урад ЧСР улічыў пратэсты Варшавы, якая выступала катэгарычна супраць падтрымкі Чэхаславакіяй моладзі з Заходняй Беларусі, і абмежаваў колькасць стыпендый для заходнебеларускай моладзі.

Традыцыі чэхаславацкай вышэйшай школы, высокія акадэмічныя патрабаванні, маніторынг навучальнага працэсу забяспечвалі падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў з ліку эмігрантаў. Улічваючы абмежавальны характар працоўнага заканадаўства ў адносінах да эмігрантаў, складаны працэс іх натуралізацыі ў ЧСР, папулярызацыю «міфа вяртання» ў асяроддзі дыяспары, большасць беларусаў пасля заканчэння вучобы вярнулася ў Заходнюю Беларусь, частка выехала у БССР і Латвію [3; 8; 10].

4. Міжваенная Прага, дзякуючы канцэнтрацыі беларускіх інтэлектуалаў і спрыяльным умовам, створаным чэхаславацкім урадам, пераўтварылася ў навукова-даследчы асяродак беларускага замежжа. Дысертацыйныя даследаванні беларускіх студэнтаў філасофскага факультэта Карлава ўніверсітэта, якія абаранілі 8 доктарскіх дысертацый, папоўнілі скарбонку айчыннай гуманітарнай навукі і далучылі беларусазнаўчую праблематыку да чэхаславацкага акадэмічнага дыскурсу. У другой палове 1920-х гг. былі заснаваны першыя ва ўмовах эміграцыі беларускія навукова-даследчыя ўстановы – Беларускі навуковы кабінет і Беларускі загранічны архіў. Дзейнасць азначаных устаноў, кіраўнікамі якіх з'яўляліся Т. Грыб і М. Вяршынін, заклала традыцыі эміграцыйнага беларусазнаўства і архівістыкі. Прадстаўнікі дыяспары выдалі першую кнігу па гісторыі Беларусі на чэшскай мове; апублікавалі артыкул, прысвечаны беларускай літаратуры, у чэшскім энцыклапедычным выданні; змясцілі шэраг матэрыялаў ў чэхаславацкіх навуковых і грамадска-палітычных выданнях; арганізоўвалі правядзенне ўрачыстых вечароў, канцэртаў, тэатральных пастановак, а таксама прымалі ўдзел у кніжных выставах, дзе папулярызавалі беларускую нацыянальную культуру [4; 7; 12].

5. Дзякуючы нацыянальна арыентаванай дзейнасці культурна-асветных (Крывіцкае (Беларускае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны, таварыства «Грамада», пражскі «Маладняк»), палітычных і апалітычных аб'яднанняў дыяспары, адкрыццю бібліятэк, выданню беларускамоўнай прадукцыі (выходзіла 7 часопісаў), падтрыманню кантактаў з беларускімі арганізацыямі ў Заходняй Беларусі, Літве, Латвіі і БССР, рэгулярнаму адзначэнню нацыянальных свят, беларуская дыяспара ў ЧСР справілася з задачай захавання нацыянальнай ідэнтычнасці. Больш таго, кіраўнікі беларускай дыяспары імкнуліся беларусізаваць ураджэнцаў Беларусі (каля 400 чалавек), якія знаходзіліся на фінансавым утрыманні Аб’яднання расійскіх земскіх і гарадскіх дзеячаў. Аднак прынятыя кіраўніцтвам расійскай дыяспары контрмеры (стварэнне Таварыства студэнтаў маларосаў і беларусаў «Адзінства рускай культуры», выкарыстанне фінансавых рычагоў ціску) не дазволілі прабеларускім настроям распаўсюдзіцца сярод этнічных беларусаў, ангажаваных у дзейнасць расійскай эмігранцкай групы [3; 6; 7; 9].

6. У міжваеннай Чэхаславакіі дзейнічалі 14 беларускіх і 5 беларуска-ўкраінскіх аб’яднанняў рознай ідэйна-палітычнай накіраванасці, аднак толькі 9 з іх былі афіцыйна зарэгістраваны ў МУС ЧСР. На працягу 1921–1924 гг. грамадска-палітычнае жыццё дыяспары вызначалі цэнтрабежныя тэндэнцыі, якія паралізавалі дзейнасць і прывялі да распаду апалітычнай Беларускай грамады. Галоўныя разыходжанні паміж палітычнымі апанентамі (левымі на чале з Я. Станкевічам і правымі на чале з Т. Грыбам) тычыліся выбару шляхоў дасягнення незалежнасці Беларусі і прынцыпаў пабудовы БНР.

Стварэнне АБСА ў жніўні 1924 г., з аднаго боку, абазначыла тэндэнцыю да кансалідацыі нацыянальна-дэмакратычнай групы, а з другога – прывяло да адасаблення саветафілаў і іх далейшай інстытуалізацыі. Галоўнай прыкметай, паводле якой адбылася палярызацыя дыяспары, стаў выбар формы беларускай дзяржаўнасці (БССР ці БНР). У снежні 1925 гг., пасля няўдалай спробы прасавецкай групы захапіць кіраўніцтва Беларускай радай у Празе, завяршыўся ідэалагічны падзел дыяспары на нацыянальна-дэмакратычны і прасавецкі лагеры. У 1926–1930 г. абодва полюсы дыяспары мелі прыкладна роўную колькасць прыхільнікаў. Нацыянальна-дэмакратычны лагер дыяспары згуртаваўся вакол Беларускай рады ў Празе. Наймацнейшай прасавецкай арганізацыяй з’яўляўся Саюз студэнтаў-грамадзян БССР.

Негатыўныя працэсы, якія былі характэрны для грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 1920-х – 1930-я гг. (аўтарытарныя тэндэнцыі ў кіраўніцтве і палітычныя рэпрэсіі супраць інтэлігенцыі), сталі прычынай кампраметацыі зменавехаўскага руху сярод дыяспары. У сувязі са спыненнем падтрымкі з метраполіі і ў выніку рээміграцыі большасці сяброў прасавецкія арганізацыі перасталі функцыянаваць. Нацыянальна-дэмакратычныя арганізацыі дыяспары, наадварот, у першай палове 1930-х гг. праводзілі актыўную дзейнасць: Беларуская рада ў Празе і Крывіцкае (Беларускае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны засяродзіліся на папулярызацыі нацыянальнай культуры і супрацоўніцтве з эмігранцкімі супольнасцямі іншых народаў былой Расійскай імперыі; АБСА сканцэнтравалася на ўдзеле ў міжнародным студэнцкім руху. У другой палове 1930-х гг. Беларуская рада ў Празе і АБСА, з'яўляючыся афіцыйна зарэгістраванымі арганізацыямі, заўважнай дзейнасці не выявілі [1; 3; 5; 6; 7; 8; 9].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

Дадзенае дысертацыйнае даследаванне праведзена ў перспектыўных накірунках айчыннай гістарычнай навукі – багемістыцы і дыяспаразнаўстве. Упершыню ў гістарыяграфіі вывучэнне дзейнасці беларускай дыяспары ў міжваеннай Чэхаславакіі выканана ў цеснай сувязі з аналізам эміграцыйнай палітыкі краіны-рэцыпіента.

У сукупнасці дысертацыя прадстаўляе аб’ектыўную навуковую карціну дзейнасці беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі ва ўмовах правядзення «Рускай акцыі» у 1921–1938 гг. Дадзенае дысертацыйнае даследаванне ў значнай ступені дапаўняе прабел, якіе існуе ў айчынаннай і замежнай гістарычнай навуцы, у вывучэнні азначанай праблемы. Уведзеныя дысертантам у навуковы абарот унікальныя крыніцы з архіваў Чэшскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі патрабуюць далейшай сістэматызацыі і выдання ў выглядзе асобнага зборніка дакументаў і матэрыялаў.

Вынікі даследавання прызначаны для прымянення ў вучэбна-метадычнай і выхаваўчай працы, складання лекцыйных курсаў па навейшай гісторыі заходніх славян, навейшай гісторыі Беларусі, агульных курсаў па навейшай гісторыі, гісторыі палітычных партый і грамадскіх рухаў, паліталогіі, гісторыі міжнародных адносін, для распрацоўкі спецыяльных курсаў па гісторыі Чэхаславакіі, гісторыі беларускай дыяспары.

Фактычны матэрыял і высновы дысертацыйнага даследавання з’яўляюцца карыснымі для работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання і дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь, устаноў гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва, навукова-даследчых цэнтраў, якія займаюцца багемістыкай і вывучэннем беларускага замежжа.

Спіс публікацый суіскальніка

Артыкулы ў навуковых часопісах

1. Буча,  этап «Русской акции» Чехословацкого правительства и организационное оформление белорусской диаспоры в Чехословакии (1921–1923 гг.) / // Российские и славянские исследования: науч. сб. Вып. 5 / редкол.: , (отв. редакторы) [и др.]. – Минск: БГУ, 2010. – С. 80–86.

2. Буча, А. І. Дакументы аб грамадска-палітычнай дзейнасці беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі ў фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь / А. І. Буча // Беларускі археаграфічны штогоднік / Рэд. кал.: іцкі (гал. рэд.) [і інш]. – Мінск: БелНДІДАС, 2011. – Вып. 12. – С. 107–116.

3. Буча, А. І. Беларускае грамадска-палітычнае жыццё ў Чэхаславакіі ад часу прыезду ўрада БНР у Прагу да правядзення Берлінскай канферэнцыі / А. І. Буча // Российские и славянские исследования: науч. сб. Вып. 6 / редкол.: , (отв. редакторы) [и др.]. – Минск: БГУ, 2011. – С. 152–160.

4. Буча, А. І. Невядомы сюжэт з жыцця беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі: Беларускі настаўніцкі інстытут у Празе (1922–1923 гг.) / А. І. Буча // Веснік БДУ. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. – 2012. – № 1. – С. 11–14.

Матэрыялы канферэнцый

5. Буча, А. І. Да пытання аб стварэнні Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый Заходняй Беларусі і эміграцыі / А. І. Буча // Европа: актуальные проблемы этнокультуры: материалы ІІ Междун. науч.-теорет. конф., г. Минск, 25 апреля 2008 г. / БГПУ им. Максима Танка; редкол. (отв. ред.), , . – Минск: БГПУ, 2008. – С. 320–322.

6. Буча, А. І. Дзейнасць прасавецкіх арганізацый беларускай студэнцкай моладзі ў Чэхаславакіі ў 20-я гг. ХХ ст. / А. І. Буча // Человек. Цивилизация. Культура: ХІІІ межвузовская науч.-теорет. конф.: Тезисы докл.: г. Минск, 18 апреля 2008 г.: в 2 ч. / Ред. кол.:  Н. (гл. ред.) [и др.]. – Минск: МГЭУ, 2008. – Ч. 2. – С. 21–24.

7. Буча, А. І. Беларускія студэнцкія арганізацыі ў Чэхаславакіі ў 20-я – першай палове 30-х гг. ХХ ст. (гістарыяграфія праблемы) / А. І. Буча // Романовские чтения – 5: сб. трудов Междун. науч. конф., г. Могилев, 27–28 ноября 2008 года. / Редкол.: [и др.]. – Могилёв: МГУ им. , 2009. – С. 54–55.

8. Буча, А. І. Дзейнасць беларускіх студэнцкіх арганізацый у Чэхаславакіі ў першай палове 1930-х гг. / А. І. Буча // Сборник материалов Международного Форума студенческой и учащейся молодёжи «Первый шаг в науку – 2009». Том 1. / Центр студенческих научных инициатив при Совете молодых учёных Национальной академии наук Беларуси. – Минск: Право и экономика, 2009. – С. 435–438.

9. Буча, А. І. Папулярызацыя ідэі беларускай дзяржаўнасці пад эгідай БССР у асяроддзі беларускіх студэнтаў у Чэхаславакіі ў 20-я гг. XX ст. / А. І. Буча // Беларусь: этапы станаўлення дзяржаўнасці (да 90-годдзя з дня ўтварэння БССР): матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 18 снеж. 2008 г. / М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Нац. акад. навук Беларусі; рэдкал.: (старш.) [і інш.]. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2009. – С. 255–258.

10. Буча, А. І. Міжваенная Чэхаславакія як адзін з аўтарытэтных і буйных асяродкаў па падрыхтоўцы кадраў беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі / А. І. Буча // Геополитические трансформации в Восточной Европе между двумя мировыми войнами (к 90-летию Рижского мирного договора): сб. материалов междун. науч.-практ. конф.; Брест, 17–18 марта 2011 г. / БрГУ; редкол.: (гл. ред.) [и др.]. – Брест: БрГУ, 2011. – С. 61–67.

11. Буча, А. І. Да гісторыі дзейнасці дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі ў Чэхаславакіі / А. І. Буча // Международные отношения: история, теория, практика: материалы ІІ науч.-практ. конф. молодых учёных факультета. международных отношений БГУ, Минск, 2 апр. 2012 г. / редкол.: [и др.]. – Минск: Изд. центр БГУ, 2012. – С. 18–21.

Рэцэнзіі

12. Буча, А. И. [Рецензия] / // Российские и славянские исследования: науч. сб. Вып. 5 / редкол.: , (отв. редакторы) [и др.]. – Минск: БГУ, 2010. – Вып. 5. – С. 363–364. – Рец. на книгу: Život plný střetú: dilo a odkaz historika Jana Slavíka (1885–1978) / sestavili Lukaš Babka a Petr Roubal. – 1. vyd. – Červený Kostelec: Pavel Mervart; Praha: Národní knihovna ČR – Slovanská knihovna, 2009. – 454 s.

РЭЗЮМЭ

Буча Андрэй Іванавіч

Беларуская дыяспара ў Чэхаславакіі (1921–1938 гг.)

Ключавыя словы: «Руская акцыя», беларуская дыяспара, эміграцыйная палітыка, савецка-чэхаславацкія адносіны, беларускі нацыянальны рух, зменавехаўства, нацыянальная ідэнтычнасць, Беларуская рада ў Празе, Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый, Беларускі навуковы кабінет, Беларускі загранічны архіў

Мэта працы заключаецца ў тым, каб высветліць прычыны, умовы, вынікі фарміравання і дзейнасці беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі ў 1921–1938 гг.

Метадалагічную аснову даследавання склалі прынцыпы гістарызму і навуковай аб’ектыўнасці. Праца выканана з выкарыстаннем як агульнанавуковых (лагічнага, класіфікацыі, аналізу і сінтэзу), так і спецыяльных гістарычных (гісторыка-генетычнага, гісторыка-параўнальнага, гісторыка-сістэмнага) метадаў.

Вынікам працы стала вызначэнне ідэалагічнага зместу чэхаславацкай урадавай прагармы «Руская акцыя» і рэканструкцыя этапаў яе правядзення, устанаўленне прычын эміграцыі беларусаў у Чэхаславакію, выяўленне спецыфікі складвання структур беларускай дыяспары ў гэтай славянскай краіне, фармуліроўка ступені значнасці чэхаславацкіх ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі заходнебеларускай моладзю ва ўмовах фактычнай закрытасці для яе вышэйшых школ ІІ Рэчы Паспалітай, раскрыццё характару і асаблівасцей грамадска-палітычнай, культурна-асветніцкай і навукова-даследчай дзейнасці беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі ў 1921–1938 гг.

Навуковая навізна працы для айчыннай і замежнай гістарыяграфіі вызначаецца тым, што ўпершыню на аснове выкарыстання шэрагу матэрыялаў з архіваў Чэхіі, Беларусі і Расіі праведзена комплекснае даследаванне арганізацыйнай структуры і накірункаў дзейнасці беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі ў 1921–1938 гг. у цеснай сувязі з аналізам эміграцыйнай палітыкі краіны-рэцыпіента.

Матэрыялы і высновы дысертацыі могуць быць выкарыстаны ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ў ВНУ, пры напісанні вучэбных дапаможнікаў, навуковых манаграфій і артыкулаў. Атрыманыя вынікі дазваляюць зрабіць рэкамендацыі установам гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва, а таксама навукова-даследчым цэнтрам, якія займаюцца багемістыкай і вывучэннем беларускага замежжа.

РЕЗЮМЕ

Белорусская диаспора в Чехословакии (1921–1938 гг.)

Ключевые слова: «Русская акция», белорусская диаспора, эмиграционная политика, советско-чехословацкие отношения, белорусское национальное движение, сменовеховство, национальная идентичность, Белорусская рада в Праге, Объединение белорусских студенческих организаций, Белорусский научный кабинет, Белорусский заграничный архив

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4