à1

.

I. Р. Зуеў.

Мiкалай Данiлавiч Ходан генерал-­маёр (7.5.1966). Нарадзiўся у в. Юхавiчы. Скончыў Тамбоўскае артылерыйска-тэх­нiчнае ваеннае вучылiшча. З 1939 г. кадравы ваенны. З пачаткам Вялiкай Айчыннай вайны - у дзеючай apмii, у складзе 29-й apмii Заходняга i Калiнiнскага франтоў. З лютага 1943 г. да канца вайны ў 1-й гвардзейскай Чырванасцяжнай танкавай apмii Паўночна-Заходняга, Варонежскага, 1-га Украiнскага i 1-га Беларускага франтоў. Вайну закончыў начальнiкам службы артылерыйскага ўзбраення 8-га гвардзейскага Прыкар­пацкага Берлiнскага механiзаванага кор­пуса. Удзельнiк штурму Берлiна. Узнага­роджаны 2 ордэнамi Айчыннай вайны I ступенi, ордэнамi Айчыннай вайны II ступенi, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зopкi, «За Службу Радзiме ва Узброеных Ciлax CСCP» III ступенi, 16 медалямi СССР, 41 ордэнамi i медалямi Балгарыi, Венгрыi, Maнгoлii, Польшчы, Чэхаславакii.

Mixaiл Iванавiч Янчулоў родам з в. Го­ры. На фронце з чэрвеня 1941 г., сяр­жант, наводчык 76-мiлiметровай процi­танкавай гарматы. За подзвiгi ў адным з баёў каля Заходняй Дзвiны ў лiпенi 1944 г. ён быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступенi. Потым былi новыя бai.

У час наступлення на лiтоўскай зямлi сяржант Янчулоў паказаў сябе храбрым i знаходлiвым воiнам. Ён быў артылерыстам, але аднойчы яму давялося выступiць у iншай ролiжнiўня 1944 г. каля в. Рыземес сяржант сутыкнуўся ў лесе з нямецкiм обер-яфрэйтарам, узброеным вiнтоўкай i гранатамi. На iм была плашч­-палатка, па якой цяжка было меркаваць, хто гэта - немец цi наш баец? Сяржант адразу ж распазнаў ворага, але зрабiў выгляд, што праходзiць мiма. Абыяка­васць байца супакоiла гiтлераўца. Янчу­лоў жа падкраўся ўжо з другога боку. Фашыст трапiў у палон. Загадам каман­дуючага армiяй сяржант М. 1. Янчулоў быў узнагароджаны ордэнам Славы II ступенi.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Mixaiл Рыгоравiч Драздоў з 1947 г. жыве ў в. Трыполле, а нарадзiўся ў не­вялiчкай вёсачцы Калюцiна, якой зараз няма на карце Расонскага раёна. 18-гадо­вым юнаком трапiў ён на фронт, спачатку ваяваў у пяхоце. Баявое хрышчэнне пры­няў пад Курскам, потым часць была пера­кiнута пад Новарасiйск, дзе iшлi крова­пралiтныя баi за кожную пядзю зямлi, у 1943 г. зноў трапiў пад Курск. Успамi­наючы жорсткасць тых баёў, Mixaiл Ры­горавiч прыводзiць такi факт. Пасля раз­ведкi боем з ix роты засталося ў жывых 7 цi 9 чалавек. У адным з баёў i сам быў паранены асколкам у руку, лячыўся у шпiталi, крыху ачуняў i зноў на перада­вую. Але паваяваць доўга не давялося, зноў раненне, у тую ж руку, толькi куды больш цяжкае. Тры месяцы лячыўся ў шпiталi, застаўся iнвалiдам. Не ведаў ён, што мацi атрымала на яго 2 пахаваль­ныя, усе вочы выплакала. I як толькi вытрымала матчына сэрца ад радасцi, калi ўбачыла сына жывым! А вось яшчэ двух сваiх сыноў яна так i не дачакалася з вайны.

Iван Раманавiч Зуеў родам з в. Казiмi­рова. У 1939 г, быў прызваны на службу ў Чырвоную Армiю, удзельнiчаў у савец­ка-фiнляндскай вайне 1939-40 гг., быў паранены. У Вялiкую Айчынную вайну ваяваў у танкавых часцях механiкам­-вадзiцелем. Давялося пабываць у самым пекле - Адэсе, Севастопалi, Новарасiй­ску, Керчы. Гарэў у танку, тануў у мо­ры - усяго хапiла. Удзельнiчаў у вызва­леннi Чэхаславакii, Венгрыi, Румынii, Балгарыi. Быў паранены ў нагу. Урачы прапаноўвалi ампутацыю, але ён не зга­дзiўся, усяго ж 25 гадоў было тады танкiсту.

Недалёка ад Вены за трое сутак да Перамогi механiк-вадзiцель танка гвардыi сяржант Зуеў ледзь не быў пахаваны на аўстрыйскай зямлi. Нашы танкi падтрым­лiвалi наступленне пяхоты. Гiтлераўцы ўпарта супрацiўлялiся, адкрылi моцны агонь з процiтанкавай зброi. 4 танкi, зламаўшы 1-ю лiнiю варожай абароны, пайшлi на другую. I ў гэты момант фу­гасны снарад ударыў у танк, якi вёў Iван Зуеў. Машына iмгненна загарэлася. У па­лаючым камбiнезоне выскачыў механiк­-вадзiцель i пакацiўся ў варонку. Ён адзiн застаўся ў жывых, хоць тыя з танкiстаў, хто бачыў гэты бой, палiчылi i яго загi­нуўшым. За некалькi крокаў ад Iвана Раманавiча крычалi i стралялi гiтлераўцы, якiя хацелi схапiць танкiста жывым. На шчасце падаспелi нашы пехацiнцы.Яны i падабралi параненага i кантужа­нага Iвана.

Аляксандр Пятровiч Лукiн жыве ў в. Тофелi. На фронт пайшоў добраахвот­нiкам у 1941 г. Ваяваў на Ленiнградскiм фронце ў якасцi камандзiра атрада раз­ведкi зенiтна-артылерыйскага палка. На ўсё жыццё запомнiў ён баявое хрышчэн­не, калi 35 неабстраляных, дрэнна ўзброе­ных юнакоў пайшлi ў разведку боем з загадам здабыць «языка”. Загад выканалi, але вярнулася толькi 11 чалавек. Удзель­нiчаў у баях за Пулкаўскiя вышынi i каля Ciнявiнcкix балот. З болем глядзеў на мноства трупаў ленiнградцаў, якiя памiралi ад голаду. Каля станка на Пуцi­лаўскiм заводзе памёр ад голаду бацька воiна, потым мацi i маленькi брацiк Вiця. На Лeнінгpaдcкiм фронце загiнуў брат Федзя. Потым Аляксандр Пятровiч ваяваў на Карэльскiм фронце. У час аднаго з баёў на подступах да Фiнляндыi ў Батнiчным залiве баржа, на якой зна­ходзiўся Лукiн, была падбiта ворагам i затанула. Цудам выратаваўся ён тады. Затым былi бai ва Усходняй Пpycii. Дзень Перамогi сустрэў у Кёнiгсбергу кавалерам ордэнаў Айчыннай вайны I i II ступеней, Чырвонай Зopкi, медаля «За адвагу i iнш. За самаадданасць i гераiзм, праяў­леныя ў баях, Аляксандр Пятровiч атры­маў права ўдзельнiчаць у Парадзе Пера­могi ў Маскве.

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3