Сцяпан Трафiмавiч Жалудоў таксама пачынаў ваяваць пад Ленiнградам у складзе 267-га асобнага кулямётна-артылерыйскага батальёна. Прайшоў вайну з першага да апошняга дня. Быў тройчы паранены, некалькi разоў кантужаны. Пасля жорсткiх баёў пад Ленiнградам быў нават занесены ў спiсы загiнуўшых. А было гэта пасля таго, як у час варожай авiябамбёжкi гармату, наводчыкам якой быў ў, перавярнула ўверх коламi, а самiх артылерыстаў адкiнула ў блiжэйшыя варонкi. I толькi пасля вайны аднапалчане даведалiся, што ён выжыў, што яшчэ змагаўся з ворагам на Карэльскiм перашыйку, пад Курскам i Белгарадам, вызваляў Укpaiнy, Чэхаславакiю, а Дзень Перамогi сустрэў у Гермaнii.

С. І. Майсейчанка
Сцяпан Iванавiч Майсейчанка родам з в. Крывашапава. Перад вайной працаваў у Ленiнградзе. Адтуль у складзе Кiраўскай дывiзii народнага апалчэння пайшоў абараняць горад. Потым ваяваў на 3-м Укpaiнcкiм фронце, у 1944 г, камандаваў палком. Бясконцыя i суровыя ваенныя дарогi прывялi маёра Майсейчанку аж на Балканы. У вераснi 1944 г. камандаваннем 37-й apмii ён быў
прызначаны камендантам Старазагорскай вобласцi ў Балгарыi, потым упаўнаважаным Саюзнай кантрольнай кaмicii ў той жа вобласцi. Аказваў усялякую дапамогу насельнiцтву, садзейнiчаў уздыму эканoмiкi вобласцi. Тут, у Балгарыi, пазнаёмiўся i са сваёй будучай жонкай Антанiнай Рыбак, лейтэнантам медслужбы. У званнi падпалкоўнiка Сцяпан Iванавiч выйшаў у запас i пасялiўся ў Ноўгарадзе.
Еўдакiя Яфiмаўна Зуева - жыхарка в. Бярозаўка. Ваявала ў складзе 2-га Беларускага фронту, была тэлефанiсткай i радысткай на назiральным пункце 370-й стралковай дывiзii. Першае баявое хрышчэнне прыняла пад Вiцебскам. Потым ваявала ў складае 1-га Беларускага фронту, прымала ўдзел у фарсiраваннi Вiслы i Буга, штурме Варшавы, Познанi, фашысцкага логава - Берлiна. Свой баявы шлях закончыла на Эльбе. Узнагароджана ордэнамi Чырвонай Зоркi, медалямі.
Марыю Мiкалаеўну Чыгiрынаву добра ведаюць у калгасе iмя Кутузава. Для многiх яна першая настаўнiца. Толькi ў Дварышчанскай васьмiгодцы адпрацавала 20 гадоў, а ўвесь яе настаўнiцкi стаж яшчэ большы. У чэрвенi 1941 г. навучэнцы Полацкага педвучылiшча, сярод якiх была i iмава (дзявочае прозвiшча Марыi Мiкалаеўны), рыхтавалiся да экзаменаў. Але здаваць ix не давялося - пачалася вайна. У пачатку вайны Марыя была ўжо дома. Дапамагала партызанам - разам з мацi i сяброўкамi мылi бялiзну, пяклi хлеб, часта дзяўчына выконвала абавязкi сувязной. З пачатку 1944 г.- на фронце, у складзе 607-га асобнага батальёна сувязi. Удзельнiчала ў баях пад Ленiнградам, фарсiраваннi Фiнскага залiва. За бездакорную работу сувязi пры ўзяццi г. Выбарг яна атрымала падзяку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Потым дзяўчына атрымала яшчэ некалькi такiх падзяк за ўзяцце розных гарадоў, у тым лiку Гданьска. Пра бой за гэты горад у Марыi Мiкалаеўны успамiны асобныя. За горад-порт i першакласную ваенна-марскую базу фашыстаў на Балтыйскiм моры вялася жорсткая барацьба. У ходзе бою 381-я стралковая дывiзiя так уклiнiлася ў абарону пpaцiўнiкa, што апынулася амаль адрэзанай ад сваiх войск. З 12 сувязных у пункце збору данясенняў засталося 4. Трэба было любой цаной даставiць у танкавае падраздзяленне пакет з данясеннем аб сiтуацыi, якая склалася. Двое сувязных, што пайшлi раней, не вярнулiся. Засталiся Марыя i сяржант Шытаў. Прыйшла i ix чарга адправiцца ўслед за таварышамi. I вось застыў цяжка паранены Шытаў. Марыя, як магла, перавязала яму раны, узяла пакет i папаўзла далей. Яна не памятала, колькi паўзла, уцiскаючыся ў гразь, з галавой ныраючы ў варонкi, запоўненыя вадой, але танкiстаў знайшла. Дзяўчына i не думала, што здзейснiла гераiчны ўчынак, якi будзе высока ацэнены. Але ў 1946 г. яе знайшоў ордэн Чырвонай Зоркi - узнагарода за мужнасць i адвагу ў бai пад Гданьскам.
Вольга Iванаўна Думпа вядома ў раёне як адна з першых трактарыстак. Вялiкую Айчынную вайну прайшла ў складзе танкавай брыгады да апошняга дня. Сваю чырвоную касынку трактарысткi дзяўчына берагла як самую дарагую рэлiквiю. I ў час вайны таксама. Толькi аднойчы прыйшлося перавязаць ёю сяброўцы рану - не было бiнту.
Цiмафей Андрэевiч Малiкаў з в. Гарбачэва ў лютым 1944 г. быў занесены ў спiс загiнуўшых. Жонка яго, Соф'я Дзмiтрыеўна, нават пахавальную атрымала. Але, на шчасце, гэта была памылка. У хуткiм часе з Арэхава-Зуева, дзе лячыўся ў шпiталi цяжка паранены салдат, прыйшло пiсьмо. Усiм смярцям назло ён застаўся жыць i дачакаўся перамогi. Узнагароджаны ордэнам Славы III ступенi, 5 медалямi.
Сцяпан Трафiмавiч Седуноў з в. Горы прайшоў шлях ад радавога салдата да старшага лейтэнанта. Дамоў вярнуўся толькi ў 1946 г.
Mixaiл Мiхайлавiч Ванiдоўскi ўдзельнiчаў у розных баявых аперацыях. Але самай запамiнальнай была аперацыя па выратаваннi моста цераз Днестр, здзейсненая летам 1944 г. За храбрасць i кемлiвасць, праяўленыя ў час аперацыi, усе ўдзельнiкi невялiкай групы разведчыкаў, якiя яе ажыццяўлялi, былi ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Усяго некалькi прозвiшчаў з тысяч, некалькi фрагментаў з мноства бiяграфiй... Колькi было ix, расонцаў, маладых i сталых, сямейных i халастых, зусiм бязвусых юнакоў, якія вынеслі на сваіх плячах нялёгкую ношу салдата Вялікай Айчыннай. Кожны з іх, хто дажыў да перамлжнага мая, хто названы і не названы ў гэтай кнізе, зрабіў свой уклад у агульную справу Перамогі. Вялікая і шчырая ўдзячнасць нашчадкаў усім ім за тое, што яны зрабілі ў імя будучага...
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 |


