Крутымi дарогамi вайны
Тысячы расонцаў сталi на абарону Айчыны ў цяжкi для яе час. Адны пepaгapaдзiлi дарогу ворагу на заходняй гранiцы, iншыя абаранялi Маскву цi Ленiнград, гpaмiлi ворага ў паветры цi на моры, вызвалялi ад фашыстаў краiны Еўропы, бpaлi Берлiн. I ўciмi сваiмі сынамi-воiнамi расонская зямля можа ганарыцца, бо амагалiся яны з ворагам мужна i самааддана.
Георгiй Iванавiч Катушонак 10 мая 1941 скончыў ваеннае вучылiшча, яму прысвоiлi званне лейтэнанта i накiравалi камандзiрам узвода ў палкавую школу, якая знаходзiлася за 10 км ад Брэста. У суботу 21 чэрвеня 1941 г. яго новыя сябры малодшыя лейтэнанты Наганаў i Пенкiн вырашылi паказаць яму Брэст, а заадно i падшукаць кватэру: А ўвечары Катушонка запрасiў да сябе пераначаваць Пенкiн, якi жыў на тэрыторыi Брэсцкай крэпасцi. I вось у 4 гадзiны ранiцы затраслася зямля, пасыпалася шкло, лiтаральна побач сталi рвацца снарады... Так для Г. I. Катушонка пачалася вайна. Ён прымаў удзел у адбiццi самай першай варожай атакi, а таксама ўcix наступных.
Георгiй Iванавiч успамiнау пасля: “Мiнула некалькi дзён нашай абароны. Сувязi з дывiзiяй не было. На пазыўныя гудкi ўцалелай радыёстанцыi нiхто не адказваў. I тады было вырашана паслаць на сувязь разведчыкаў. Паведамiць, што крэпасць не здадзена, i папрасiць дапамогi. Аднак перабрацца праз крапасныя валы было немагчыма - кожны ix метр быў узяты пад абстрэл. Першая спроба ўстанавiць сувязь поспеху не мела. У другi раз на фарсiраванне р. Мухавец паслалi 8 разведчыкаў, у тым лiку i мяне. Плывём, зброя над галавой. У паветры разрываюцца ракеты. Але вораг нас не заўважае. Можа, i ўдалося б прабрацца на бераг, калi б не недарэчны выпадак. Адзiн з разведчыкаў ненаўмысна нацiснуў на спускавы кручок, раздаўся выстрал. I тут жа на нас абрушылася лавiна агню. Ад куль закiпела вада. Шасцёра з васьмi было забiта. Засталiся мы са старшым лейтэнантам Мамчыкам, абодва параненыя. Неяк дабралiся да процiлеглага берага, перачакалi ў трыснягу, i ўсё ж выбралiся з варожага кальца. Колькi нагаравалiся, пакуль дабралiся да сваiх! А было гата ўжо ў Магiлёўскай вобласцi...”
I зноў упартыя бai. У баях за г. Чэрыкаў, важны стратэгiчны пункт, падраздзяленне, якiм камандаваў Г. I. Катушонак, 2 днi ўтрымлiвала горад. Сам камандзiр атрымаў 9 раненняў, але поля бою не пакiнуў. За гэтыя бai Георгiй Iванавiч быў узнагароджаны ордэнам Ленiна. А потым быу шпiталь, пасля якога маладога афiцэра накiравалi на вучобу ў акадэмiю iмя Фрунзе. Але праз 4 месяцы, у маi 1942 г., ён падаў рапарт з просьбай адправiць яго на перадавую. Потым, маўляў, пасля вайны давучуся. Просьбу задаволiлi, Г. I. Катушонах трапiў у 36-ю мотамеханiзаваную брыгаду, на Сталiнградскi фронт, дзе i працягваў ваяваць.
У сям'i Мiкалая Васiлевiча Зайкiна з в. Жалезнiкi было сямёра сыноў i дачка. У 1941 г. браты Зайкiны ўсе як адзiн сталi на абарону Радзiмы. Бацькi з нецярпеннем чакалi вестак з фронту. I першай прыйшла горкая вестка - пахавальная. Самы старэйшы - Кiрыла гераiчна загiнуў пры абароне Ленiнграда. Аляксандр у гэты час ваяваў на Заходнiм фронце, быў палiтруком, цяжка паранены ў канцы 1941 г., страцiў правую руку i ў студзенi 1942 г. па стану здароўя быў камiсаваны. Пётр i Iван прайшлi ўсю вайну. Iван быў камандзiрам роты, Пётр - палiтруком, прайшоў шлях ад Масквы да Кёнiгсберга. А затым абодва прымалi ўдзел у разгроме мiлiтарысцкай Японii. Фёдара вайна сустрэла ў Ленiнградзе. Ён быў камандзiрам аддзялення сувязi. У 1942 г. быў цяжка паранены ў бai. Парфiрый, якi перад вайной настаўнiчаў на радзiме, стаў партызанам. Mixaiл, самы малодшы з братоў, з дзяцiнства марыў стаць лётчыкам. Летам 1940 г. паступiў у Ленiнградскае ваеннае вучылiшча, быў залiчаны, але атрымаў адтэрмiноўку да жнiуня 1941 г., бо яму тады не было яшчз 18 гадоў. Аднак вайна перакрэслiла ўсё. На фронт яго не ўзялi. Тады ён стаў збiраць зброю, боепрыпасы, рыхтаваць моладзь да барацьбы з акупантамi ў тыле. I як толькi сталi стварацца першыя партызанскiя атрады, Mixaiл стаў партызанам атрада iмя Варашылава. Рашучы i храбры, вясёлы, знаходлiвы, чулы таварыш - такiм памятаюць яго партызаны Расоншчыны. Удзельнiчаў у многiх баях, двойчы хадзiх за лiнiю фронту. У няроўным баi каля в. Залессе Miёpcкагa раёна Mixaiл загiнуў. Яму не было яшчэ i 20 гадоў.
Усёй сям'ёй абаранялi Радзiму i пяцёра братоў Бурнасенкаў з в. Васiлёнкi Гарбачэўскага сельсавета. Старайшы брат Iociф загiнуў яшчэ у савецка-фiнляндскай вайне 1939-40 гг. У ёй прымаў удзел i малодшы, Парфiрый. Быў моцна абмарожаны, трапiў у шпiталь, дзе яму ампутавалi пальцы ног. I толькi дзякуючы валявому i рашучаму характару ён змог закончыць у чэрвенi 1941 г. курсы танкiстаў у лiтоўскiм горадзе Алiтусе, стаў камандзiрам танка. Там i застала яго новая вайна. У лiтоўскай зямлi i застаўся ляжаць назаўсёды старшы сяржант Парфiрый Бурнасенка, якi загiнуў у першыя днi вайны, абараняючы Алiтус. Георгiй перад вайной працаваў у Ленiнградзе. У пачатку вайны стаў апалчэнцам, абараняў горад, затым ваяваў у дзеючай apмii ў складзе 186-й стралковай дывiзii. Тры банвыя ордэны, шмат медалёў яскрава сведчаць пра яго банвыя справы. Марк, якi ваяваў у 502-м стралковым палку 3-й apмii, дайшоў на сваiм танку да Берлiна. Быў паранены, зноў станавiўся ў строй. Прымаў удзел у вызваленнi белаpycкix гарадоў Рагачова, Бабруйска, Гомеля, Ваўкавыска i iншых. Мае 13 падзяк Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Канстанцiн перад вайной служыў у Чырвонай Apмii ў пагранiчных войсках у Лiтве. 21 чэрвеня 1941 г. атрымаў водпуск, прыехаў на радзiму за сям'ёй. Вярнуцца назад ужо не было магчымасцi. Стаў партызанам. У час адной з карных аперацый гiтлераўцы расстралялi яго мацi ў лiку iншых заложнiкаў за тое, што сын быў у партызанскiм атрадзе (а быў ён тады начальнiкам штаба партызанскага атрада iмя Сталiна). Смелы, адважны, ён быў заўсёды ў першых радах, помсцячы за мацi, за сваю зямлю.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 |


