Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

УДК 94–1939)

Вайцешчык

Ганна Станіславаўна

МЯСТЭЧКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (1921–1939 ГГ.):

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ

Аўтарэферат

дысертацыі на суісканне вучонай ступені

кандыдата гістарычных навук

па спецыяльнасці 07.00.02 – айчынная гісторыя

Мінск, 2013

Работа выканана ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт

імя Янкі Купалы»

Навуковы кіраўнік –

Крэнь Іван Платонавіч, кандыдат гістарычных навук, прафесар установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»

Афіцыйныя апаненты:

Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя іна»

Машчук Анатолій Васільевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры сацыяльна-палітычных і гістарычных навук установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт»

Апаніруючая арганізацыя:

установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт»

Абарона адбудзецца 29 лістапада 2013 г. у 14.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый К 02.21.03 пры ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» па адрасе: г. Мінск, в ауд. 330. Тэл.: (80; Sv.Tolm1@gmail.com.

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка».

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Аўтарэферат разасланы 24 кастрычніка 2013 г.

Вучоны сакратар

савета па абароне дысертацый С. А. Талмачова

УВОДЗІНЫ

Адной з галоўных задач айчыннай і замежнай урбаністыкі з’яўляецца вывучэнне малых гарадоў, як іх сучаснага стану, так і гістарычнага мінулага. Гэта абумоўлена некалькімі фактарамі. Па-першае, у сваім развіцці большасць гарадоў Беларусі прайшлі стадыю малога горада. Па-другое, своеасаблівая культурная спадчына сучасных малых гарадоў патрабуе захавання. Па-трэцяе, дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь накіравана на вырашэнне сучасных праблем развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў. У апошнія гады ў Беларусі прыняты шэраг праграмных і прававых дакументаў, якія вызначаюць дзяржаўную палітыку ў галіне развіцця малых гарадоў. У іх ліку важнейшае месца адводзіцца «Дзяржаўнай комплекснай праграме развіцця рэгіёнаў, сярэдніх і малых гарадоў і пасёлкаў на 2006–2010 гг.», галоўнай задачай якой з’яўлялася стварэнне ўмоў для пераўтварэння малых гарадоў у найбольш спрыяльныя для чалавека, эканамічна ўстойлівыя і бяспечныя месцы пражывання. Першыя вынікі рэалізацыі гэтай праграмы былі станоўчымі і паказалі неабходнасць у 2011–2015 гг. узмацніць ролю малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў як цэнтраў развіцця прадпрымальніцтва і інавацыйных тэхналогій, аграпрамысловай вытворчасці, турыстычна-рэкрэацыйнай дзейнасці. Без уліку гістарычнай і культурнай спадчыны гэтых паселішчаў паспяховае дасягненне адзначанай мэты бачыцца немагчымым.

Беларускія мястэчкі культурна-гістарычны феномен, пераходны тып паселішчаў паміж горадам і вёскай з уласцівымі традыцыйнымі рысамі развіцця, што знайшло адлюстраванне ў разнастайнасці заняткаў жыхароў, полінацыянальным складзе насельніцтва, асаблівым сацыякультурным асяроддзі. На працягу XVI – пачатку XX ст. мястэчкі як асобныя тыпы паселішчаў былі часткай сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця беларускага народа. У новых умовах гістарычнай рэчаіснасці ў 1921–1939 гг. заходнебеларускія мястэчкі захавалі сваю традыцыйнасць і асобнасць, і іх развіццё адбывалася ва ўмовах палітыкі польскай дзяржавы, накіраванай на эканамічную і сацыякультурную інтэграцыю Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Дзякуючы сваёй шматлікасці, адміністрацыйнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай значнасці, заходнебеларускія мястэчкі не пераўтварыліся ў польскія правінцыяльныя цэнтры, а захавалі сваю цывілізацыйна-культурную прастору, тым самым занялі адпаведнае месца ў развіцці Заходняй Беларусі. Тым не менш, міжваенны час стаў апошнім перыядам гістарычнага развіцця заходнебеларускіх мястэчак як асобага тыпу паселішчаў. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 г. мястэчкі як адміністрацыйныя адзінкі былі скасаваны.

Мястэчкі Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. не з’яўляліся прадметам спецыяльнага вывучэння ў гістарычнай навуцы. Даследаванне іх гісторыі – новы напрамак у вывучэнні міжваеннага перыяду айчыннай гісторыі, які пашырае і паглыбляе веды аб сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Заходняй Беларусі з улікам увядзення ў навуковы абарот раней невядомых дакументальных крыніц з фондаў архіваў Беларусі і замежных краін, іх навуковай інтэрпрэтацыі на аснове дасягненняў айчыннай і замежнай гістарычнай навукі і прымянення новых метадалагічных падыходаў. Адзначаныя акалічнасці яшчэ раз пацвярджаюць неабходнасць і навуковую значнасць комплекснай рэканструкцыі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця мястэчак Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг.

У дысертацыі вызначана месца мястэчак у сістэме населеных пунктаў Заходняй Беларусі, выяўлена сутнасць, тэндэнцыі і спецыфіка іх развіцця як асобнага тыпу паселішчаў з полінацыянальнай сацыякультурнай прасторай. Выяўлены тэндэнцыі эканамічнага развіцця заходнебеларускіх мястэчак у 1921–1939 гг., абумоўленыя папярэдняй традыцыяй і новымі ўмовамі гістарычнага развіцця ў складзе польскай дзяржавы, і ахарактарызаваны асаблівасці развіцця ў мястэчках сельскай гаспадаркі, рамяства, прамысловасці і гандлю. Раскрыты асноўныя накірункі сацыяльнага развіцця заходнебеларускіх мястэчак і роля органаў мясцовага самакіравання і грамадскіх аб’яднанняў у іх рэалізацыі. У працы даецца характарыстыка культурна-прасторавага асяроддзя заходнебеларускіх мястэчак з улікам іх полінацыянальнасці.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

Сувязь працы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі) і тэмамі

Навуковае даследаванне выканана ў межах наступных навукова-даследчых тэм: «Працэсы ўрбанізацыі ў заходнім рэгіёне Беларусі (XIXXX стст.)» дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў «Гісторыя і культура» (нумар дзяржаўнай рэгістрацыі – ; тэрмін выканання: 2005–2010 гг.); «Гарады і мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст.» па заданні «Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і канфесіянальнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст.» дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава» (нумар дзяржаўнай рэгістрацыі – ; тэрмін выканання: 2011–2015 гг.) і «Беларусы ў складзе польскай дзяржавы (1921–1939 гг.): гістарыяграфія праблемы» грант Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў (нумар дзяржаўнай рэгістрацыі – , тэрмін выканання: 2010–2012 гг.).

Мэта і задачы даследавання

Мэта дысертацыі – раскрыццё сутнасці, тэндэнцый і спецыфікі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця мястэчак Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. Для яе дасягнення пастаўлены наступныя задачы:

1) паказаць месца мястэчак у структуры населеных пунктаў Заходняй Беларусі і вызначыць іх сутнасць як асобных паселішчаў з полінацыянальнай сацыякультурнай прасторай;

2) выявіць тэндэнцыі эканамічнага развіцця заходнебеларускіх мястэчак у 1921–1939 гг. і ахарактарызаваць асаблівасці развіцця ў мястэчках сельскай гаспадаркі, рамяства, прамысловасці і гандлю;

3) вызначыць асноўныя накірункі сацыяльнага развіцця заходнебеларускіх мястэчак, раскрыць ролю органаў мясцовага самакіравання і грамадскіх аб’яднанняў у іх рэалізацыі;

4) ахарактарызаваць культурна-прасторавае асяроддзе заходнебеларускіх мястэчак ва ўмовах іх полінацыянальнасці.

Аб’ектам даследавання з’яўляецца сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. Прадметам – эканамічнае, сацыяльнае развіццё і культурна-прасторавае асяроддзе мястэчак Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону

1. Мястэчкі Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. у складзе Польшчы, з аднаго боку, захоўвалі традыцыйную спецыфіку пераходнага тыпу паселішча паміж горадам і вёскай, з другога – іх функцыянаванне як адміністрацыйных, эканамічных, сацыяльна-культурных цэнтраў гмін і паветаў ва ўмовах малаколькаснасці гарадоў забяспечвала жыццядзейнасць, развіццё і цэласнасць эканамічнай і сацыякультурнай сістэм Заходняй Беларусі, было накіравана на інтэграцыю заходнебеларускага рэгіёну ў складзе польскай дзяржавы. Полінацыянальнасць насельніцтва мястэчак, пераважная большасць якога была занята ў аграрным сектары эканомікі, значнасць сельскай гаспадаркі ў жыцці местачковага насельніцтва не дазваляе вызначыць мястэчка як выключна яўрэйскае паселішча. Яўрэйская супольнасць выконвала важную ролю ў развіцці рамяства, прамысловасці і гандлю пры захаванні традыцыйнасці абшчыннага і рэлігійнага жыцця і ўтварала сваю эканамічную, сацыяльна-культурную прастору, якая з’яўлялася адным з кампанентаў у развіцці шматэтнічнага местачковага грамадства. Колькасная і эканамічная значнасць іншых нацыянальных супольнасцей і іх імкненне да культурнага самазахавання адлюстроўвала складаную структуру арганізацыі шматнацыянальнага грамадства, лакалізаванага ў мястэчку.

2. Мястэчкі Заходняй Беларусі з’яўляліся сельскагаспадарчымі, рамеснымі, прамысловымі, гандлёвымі цэнтрамі гмін і забяспечвалі эканамічную спецыялізацыю заходнебеларускага рэгіёну ва ўмовах складвання адзінага агульнапольскага тэрытарыяльна-гаспадарчага арганізма. Па шэрагу эканамічных паказчыкаў (ступень сельскагаспадарчай і рамесніцкай спецыялізацыі, колькасць гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў і занятага на іх насельніцтва) асобныя мястэчкі не саступалі гарадам, што абумовіла іх ролю ў эканамічным развіцці Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. Наяўнасць у многіх мястэчках развітой дробнатаварнай вытворчасці ў форме рамяства і дробнакапіталістычных прамысловых прадпрыемстваў, дамінаванне стацыянарных форм гандлю, узмацненне прадпрымальніцкай ініцыятывы местачкоўцаў, асабліва яўрэяў, садзейнічалі захаванню самадастатковасці мясцовай эканомікі і прыстасаванасці яе да агульнапольскага рынку.

3. Фарміраванне сацыяльнай сістэмы забяспечанасці грамадства мястэчак і вырашэнне асноўных праблем іх добраўпарадкавання ажыццяўлялі органы мясцовага самакіравання, шырока выкарыстоўваючы дабрачыннасць насельніцтва і грамадскіх арганізацый. Іх сумесная дзейнасць насіла пераважна выратавальніцкі характар і не ліквідавала вострых сацыяльных праблем беднасці, беспрацоўя ў мястэчках. Адміністрацыйная значнасць мястэчак як цэнтраў гмін, дзейнасць у іх устаноў сацыяльнай апекі па арганізацыі дапамогі насельніцтву, функцыянаванне разнастайных асяродкаў медыцынскага абслугоўвання, наладжванне разгалінаванай сістэмы сувязі пераўтваралі гэтыя паселішчы ў сацыяльныя цэнтры, якія забяспечвалі патрэбы як местачковых жыхароў, так і насельніцтва вёсак. Мястэчкі былі ўключаны ў працэс арганізацыі дзяржаўнага кіравання на рэгіянальным узроўні, тым самым забяспечвалі польскаму ўраду кантроль за сацыяльна-палітычным, эканамічным і культурным развіццём Заходняй Беларусі.

4. Галоўнымі фактарамі развіцця культурных працэсаў у мястэчках Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. сталі іх этнічная гетэрагеннасць, суіснаванне польскай, як дамінуючай на дзяржаўным узроўні, і іншых нацыянальных культур (беларускай, яўрэйскай, украінскай, літоўскай і інш.), што прадвызначыла спецыфіку арганізацыі культурна-прасторавага асяроддзя мястэчак, на фарміраванне якога значны ўплыў аказалі тэатр, кіно, месцы адпачынку і арганізацыя мерапрыемстваў па баўленню вольнага часу насельніцтва. Тэатр і кіно сталі папулярнай і масавай з’явай у паўсядзённым жыцці местачкоўцаў, фарміравалі іх эстэтычны густ і светапогляд, аказвалі ўплыў на нацыянальную свядомасць насельніцтва, але разам з тым з’яўляліся механізмам паланізацыі. Забудова мястэчак Заходняй Беларусі заставалася пераважна драўлянай, вызначалася функцыянальнай разнастайнасцю будынкаў, стылістычнай стракатасцю і архітэктурнай спрошчанасцю ўсіх тыпаў пабудоў. Рэалізацыя культурных патрэбнасцей насельніцтва мястэчак адбывалася, перш за ўсё, у межах той сацыяльнай ці нацыянальнай групы, да якой належаў местачковец.

Асабісты ўклад суіскальніка

Дысертацыя з’яўляецца самастойным навуковым даследаваннем. У працы ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі праведзена комплексная рэканструкцыя сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця мястэчак Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг., выяўлены сутнасць, тэндэнцыі і спецыфіка іх развіцця як асобнага тыпу паселішчаў з полінацыянальнай сацыякультурнай прасторай. У навуковы абарот уведзена значная колькасць неапублікаваных крыніц па тэме даследавання з архіваў Беларусі, Літвы, Польшчы і Ізраіля.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі

Асноўныя палажэнні дысертацыі былі выкладзены ў дакладах і выступленнях на 15 міжнародных і 2 рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях: IV і V міжнародных навуковых канферэнцыях «Культура, наука, образование в современном мире» (Гродна, 14–15 мая 2009, 11–12 мая 2011); V і VII навукова-практычных канферэнцыях маладых даследчыкаў (Баранавічы, 21–22 мая 2009, 19–20 мая 2011); навуковай канферэнцыі «Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі» (Гродна, 25–26 верасня 2009); навукова-практычнай канферэнцыі «Polskie Kresy Wschodnie i ludzie stamtąd» (Польскія Крэсы Усходнія і іх жыхары) (Торунь, 21–22 мая 2010); навуковай канферэнцыі «Polacy i Białorusini, nazwa wspólna, historia dwudziestolecie międzywojenne» (Палякі і беларусы, агульная назва, гісторыя міжваеннага дваццацігоддзя) (Гродна, 11–13 чэрвеня 2010); навуковай канферэнцыі «IV Машэраўскія чытанні» (Віцебск, 28–29 кастрычніка 2010); навукова-практычнай канферэнцыі «Працэсы ўрбанізацыі ў Беларусі: ХІХ – пачатак ХХІ ст.» (Гродна, 29–30 кастрычніка 2010); III навуковай канферэнцыі «Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўплывы» (Гомель, 30 кастрычніка – 1 лістапада 2010); XVII навуковай канферэнцыі «Шлях да ўзаемнасці» (Гродна, 18–19 лістапада 2010); VII навуковай канферэнцыі «Раманаўскія чытанні» (Магілёў, 26–27 лістапада 2010); навуковай канферэнцыі «Метадалогія даследаванняў і крыніцазнаўчая база ў галіне гістарычнай урбаністыкі» (Гродна, 30 верасня – 1 кастрычніка 2011); завочнай навукова-практычнай канферэнцыі «Вопросы социологии, истории, политологии и философии» (Навасібірск, 31 студзеня 2012); V навукова-практычнай канферэнцыі «Белорусская политология: многообразие в единстве – V: политическое знание о современном социальном и образовательном пространстве» (Гродна, 17–18 мая 2012); рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Шлях у навуку»: да 55-годдзя студэнцкага навукова-даследчага гісторыка-краязнаўчага гуртка «НіКа» (Гродна, 22–23 красавіка 2010); навуковай канферэнцыі «Социокультурная жизнь в ХХ и ХХІ вв. История повседневности» (Брэст, 7 красавіка 2011).

Матэрыялы дысертацыі маюць укараненне ў вучэбны працэс факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я. Купалы і выкарыстоўваюцца ў выкладанні дысцыпліны «Гісторыя культуры Беларусі (для 4 курса)» і спецкурсаў «Мястэчкі Беларусі ў XVIXX ст.», «Гісторыя заходняга рэгіёну Беларусі». Вынікі дысертацыйнага даследавання былі выкарыстаны пры распрацоўцы інтэрактыўнага інтэрнэт-партала «Віртуальны штэтл» Музея гісторыі яўрэяў Польшчы, прысвечанага лакальнай яўрэйскай гісторыі (Акты ўкаранення: ад 20.09.2012 № 03-8/234, ад 20.09.2012 № 03-8/234-1, ад 23.09.2012 № 03-9/067).

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі

Вынікі дысертацыйнага даследавання адлюстраваны ў 24 публікацыях аўтара, сярод якіх 4 артыкулы ў навуковых часопісах са спіса навуковых выданняў РБ для публікацыі вынікаў дысертацыйных даследаванняў (2,1 аўт. арк.), 2 – у зборніках навуковых артыкулаў, 17 – матэрыялаў навуковых канферэнцый і 1 – тэзісы дакладаў навуковай канферэнцыі. Агульны абъём публікацый складае 6,2 аўт. арк.

Структура і аб’ём дысертацыі

Структура дысертацыі адпавядае мэце і задачам навуковага даследавання. Праца складаецца з пераліку ўмоўных абазначэнняў і скарачэнняў, уводзін, агульнай характарыстыкі працы, чатырох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса і 12 дадаткаў. Агульны аб’ём даследавання складае 203 старонкі, з якіх 115 – тэкст дысертацыі. Спіс выкарыстаных крыніц займае 28 старонак і ўключае 375 пазіцый, у тым ліку 24 публікацыі аўтара. Дадаткі размешчаны на 54 старонках.

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ РАБОТЫ

Ва ўводзінах абгрунтоўваецца актуальнасць дысертацыі, паказваецца неабходнасць правядзення даследавання па дадзенай тэматыцы.

У першай главе «Гістарыяграфія, крыніцы і метады даследавання» праведзены аналіз айчынных і замежных навуковых прац, прадстаўлены агляд базы крыніц, дадзена іх класіфікацыя, ахарактарызавана метадалогія даследавання.

У раздзеле 1.1 «Гістарыяграфія праблемы» вызначана ступень вывучанасці праблематыкі дысертацыі ў беларускай і замежнай гістарычнай навуцы. У айчыннай гістарыяграфіі вылучаны і прааналізаваны 3 этапы, якія адрозніваліся навукова-метадалагічнымі падыходамі, наяўнасцю і даступнасцю гістарычных крыніц, уплывам грамадска-палітычных працэсаў: 1)1921–1939 гг.;я – канец 1980-х гг.;я гг. – пачатак ХХІ ст. Першыя даследаванні населеных пунктаў Заходняй Беларусі – гэта працы савецкіх гісторыкаў, сучаснікаў тых падзей. У іх даследаваннях мястэчкі ўзгадваюцца як цэнтры нацыянальна-вызваленчага руху ў барацьбе супраць польскай улады, дзе дзейнічалі рэўкомы КПЗБ, ажыццяўлялася падпольная дзейнасць, распаўсюджваўся нелегальны друк[1]. Гэтыя працы мелі не столькі навуковы, колькі ідэалагічны, прапагандысцкі характар. Даследчыкі акцэнтавалі ўвагу на цяжкім становішчы насельніцтва Заходняй Беларусі і неабходнасці яго вызвалення з-пад польскага прыгнёту. На другім этапе гістарычных даследаванняў мястэчкі разглядаліся ў кантэксце агульных праблем сацыяльна-палітычнага і эканамічнага развіцця Заходняй Беларусі ў складзе буржуазна-памешчыцкай Польшчы, аднак асноўны акцэнт па-ранейшаму быў накіраваны на вывучэнне дзейнасці КПЗБ, рабочага і сялянскага руху, а таксама праблемы капіталістычнай эксплуатацыі працоўных[2]. Трэці этап у развіцці айчыннай гістарыяграфіі па даследуемай праблеме вызначаецца зменамі ў метадалогіі даследаванняў, пашырэннем іх тэматыкі, увядзеннем у навуковы зварот новых крыніц, фарміраваннем рэгіянальных школ пад кіраўніцтвам прафесійных даследчыкаў. Новым перспектыўным накірункам даследаванняў для сучасных гісторыкаў становіцца вывучэнне гісторыі асобных мястэчак[3]. Сучасныя даследчыкі выкарыстоўваюць новыя падыходы ў ацэнцы гісторыі асобных населеных пунктаў, уводзяць у зварот раней недаступныя архіўныя дакументы і крыніцы вуснай гісторыі. Разглядаючы гісторыю асобных мястэчак, сучасныя даследчыкі не выяўляюць іх ролі ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Заходняй Беларусі.

Асобныя аспекты гаспадарчага развіцця мястэчак закранаюцца ў артыкулах П. Зялінскага, Н. Несцяровіча, М. Сямёнчыка, С. Траццяк, В. Шэпецюка і інш., прысвечаных эканамічнай гісторыі Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду[4]. Цікавымі і карыснымі для вывучэння матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва мястэчак з’яўляюцца работы А. Пашковіч[5].

Даследаванні культурных працэсаў у Заходняй Беларусі ў айчыннай гістарыяграфіі адносяцца да менш распрацаваных у параўнанні з той колькасцю прац, якія адлюстроўваюць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё заходнебеларускага рэгіёну ў 1921–1939 гг.

Дзякуючы плённай навуковай працы А. Вабішчэвіча, на падставе шырокага кола крыніц праведзена вывучэнне асноўных кампанентаў нацыянальна-культурнага жыцця Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. У працах даследчыка грунтоўна разглядаецца развіццё беларускай адукацыі ў Заходняй Беларусі, дакладней, яе знішчэнне польскай дзяржавай[6].

Развіццё тэатральнай і музычнай культуры ў асобных мястэчках і гарадах Заходняй Беларусі адлюстравана ў навуковых артыкулах Н. Царук, Э. Мазько, А. Алекснінай і інш[7]. Аналіз асаблівасцей развіцця заходнебеларускай грамадзянскай архітэктуры быў зроблены А. Шамруком[8]. Праблема планіроўкі і забудовы мястэчка Браслава разглядаецца ў працах К. Шыдлоўскага[9].

Да яўрэйскай гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі ХХ ст. звяртаецца ў сваёй манаграфіі вядомы даследчык яўрэяў Беларусі Э. Р. Іофэ[10]. Аўтар выдзяляе асяродкі яўрэйскай культуры і вызначнае найбольш вядомыя постаці ў яўрэйскай гісторыі асобных населеных пунктаў Беларусі.

У польскай гістарыяграфіі прааналізаваны 3 этапы вывучэння праблемы:–30-я гг.;–1989 гг. ;я гг. ХХ ст. – пачатак ХХІ ст. Польская гістарыяграфія 20–30 гадоў ХХ ст. вылучаецца значнай колькасцю манаграфій, у якіх адлюстраваны сацыяльна-эканамічныя працэсы заходнебеларускага рэгіёна як складовай часткі Польшчы. Развіццё рамяства, прамысловасці і гандлю ў мястэчках разглядалася І. Шыперам, В. Дамброўскім, В. Дыноўскім, Т. Нагурскім і інш[11]. На другім этапе польскія даследчыкі звярнуліся да вывучэння культурных працэсаў у міжваеннай Польшчы, працягваўся разгляд сацыяльна-эканамічнага развіцця польскай дзяржавы, у кантэксце якога разлядалася развіццё і заходнебеларускіх мястэчак[12]. У час трэцяга этапа павялічылася колькасць прац, прысвечаных менавіта мястэчкам паўночна-усходніх ваяводстваў Польшчы. У працах М. Медуцкай, З. Тамчонак, С. Коваля і інш. увага да сацыяльнай гісторыі з’яўляецца цэнтральнай, і мястэчкі разглядаюцца як сацыяльны феномен[13].

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4