Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Вучні павінны мець уяўленне пра:

· здароўе і ўплыў на яго фізічных практыкаванняў;

· значэнне паставы для здароўя;

· здаровы лад жыцця і месца ў ім фізічных практыкаванняў;

· культурнае значэнне Алімпійскіх гульняў старажытнасці, ідэал гарманічнага развіцця старажытных грэкаў, праграму Алімпійскіх гульняў і павагу да алімпіёнікаў.

Вучні павінны ведаць і выконваць:

· правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя;

· рэжым вучэбнага і выхаднога дня;

· патрабаванні падрыхтоўкі да ўрока фізічнай культуры і здароўя;

· гігіенічныя патрабаванні да спартыўнага адзення і абутку;

· найпрасцейшыя правілы самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.

Вучні павінны ведаць і ўмець правільна выконваць:

· вывучаныя страявыя каманды і практыкаванні; агульнаразвіццёвыя практыкаванні; разнавіднасці хадзьбы і бегу, гульні і гульнявыя заданні для хадзьбы;

· вывучаныя разнавіднасці скачкоў з месца і з разбегу, гульні, гульнявыя заданні для скачкоў;

· вывучаныя практыкаванні кідання, гульні, гульнявыя заданні для кідання;

· вывучаныя разнавіднасці лажання і пералажання, гульні і гульнявыя заданні з лажаннем;

· правілы бяспечных паводзін у час заняткаў на лыжах і ў басейне.

Вучні павінны ўмець:

· захоўваць правільную паставу ў час хадзьбы;

· гуляць у вывучаныя рухавыя гульні;

· пераключацца з аднаго віду бегу на другі;

· правільна кідаць малы мяч у шчыт з невялікай адлегласці;

· правільна выконваць кулянне ўперад у групоўцы;

· правільна і эстэтычна выразна выконваць вывучаныя танцавальныя крокі;

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

· правільна выконваць вывучаныя спосабы перамяшчэння на лыжах;

· правільна выконваць практыкаванні, якія падводзяць да плавання;

· тэхнічна правільна выконваць тэставыя практыкаванні.

II КЛАС

Прыкладнае размеркаванне вучэбнага матэрыялу

Раздзелы, тэмы вучэбнага матэрыялу

Колькасць гадзін

Веды

4

Асновы бяспекі заняткаў

1

Гігіенічныя веды

1

Здаровы лад жыцця

1

Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі

0,5

Алімпійскі даведнік

0,5

Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці

64

Страявыя практыкаванні

3

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні

8

Хадзьба

2

Бег

5

Скачкі

5

Кіданне

4

Лажанне

5

Акрабатычныя практыкаванні

8

Практыкаванні ў раўнавазе

4

Танцавальныя рухі

4

Перамячшэнне на лыжах1

10

Плаванне2

да 16 г

Развіццё рухальных здольнасцей3

+

Рухавыя гульні і гульнявыя заданні

+

Тэсціраванне4

6

Прыкладныя дамашнія заданні

+

Прыкладныя рэкамендацыі вучням па тыднёваму рухальнаму рэжыму

+

УсЯго

68

1 Пры бясснежнай зіме замяняецца вучэбным матэрыялам іншых тэм.

2 Пры наяўнасці ўмоў для навучання плаванню, у аб’ёме да 16 г за кошт раздзела “Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці”.

3 Час, які адводзіцца на кожным уроку на развіццё рухальных здольнасцей вучняў, уваходзіць у колькасць гадзін адпаведнай тэмы раздзела “Уменні, навыкі, спосабы дзйнасці”.

4 Плануецца на апошнія два тыдні навучальнага года.

Веды

Асновы бяспекі ведаў. Правілы бяспечных паводзін у месцах заняткаў фізічнай культурай. Правілы бяспечных паводзін падчас гульняў у двары і на прыродзе. Правілы паводзін пры няшчасных выпадках. Правілы паводзін вучняў на вадзе.

Гігіенічныя веды. Патрабаванні да адзення для заняткаў па фізічнаму выхаванню на паветры ў розныя поры года. Правілы дыхання пры выкананні агульнаразвіццёвых фізічных практыкаванняў. Правілы правядзення водных працэдур, прыёму паветраных і сонечных ваннаў.

Здаровы лад жыцця. Правілы здаровага ладу жыцця другакласніка. Станоўчы ўплыў здаровага ладу жыцця на здароўе, настрой, поспехі ў вучобе.

Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі. Правілы выканання чаўночнага бегу, падцягванняў у вісе, нахілаў уперад са становішча седзячы, падымання і апускання тулава са становішча лежачы на спіне, бегу на 30 м,

6-мінутнага бегу. Правілы выканання комплексу практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі і фізкультурных хвілінак.

Алімпійскі даведнік. П’ер дэ Кубертэн — заснавальнік сучаснага алімпійскага руху. Першыя Алімпійскія гульні сучаснасці. Алімпійская Хартыя. Алімпійская сімволіка: алімпійскія кольцы, агонь, флаг, гімн, дэвіз. Алімпійская клятва, эмблема, талісманы. Алімпійскія медалі і дыпломы, п’едэстал гонару. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў.

УменнІ, навыкІ, спосабы дзейнасцІ

Страявыя практыкаванні. Разлік на першы-другі, размыканне і змыканне прыстаўнымі крокамі, перастраенні з адной шарэнгі ў дзве, з дзвюх у адну; перамяшчэнне ў калоне па аднаму з выкананнем каманд “У абход — шагам марш!”, “Проціходам налева (направа) — марш!”, “Па дыяганалі — марш!”.

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні. Выпады ўперад, убок, назад з адначасовым падыманнем рук у бакі, угору, з адвядзеннем назад; прысяданне з адначасовым падыманнем рук у бакі, угору; кругі рукамі ў асноўнай стойцы; кругі рукамі ў выпадах; нахілы ўперад са становішча седзячы, стоячы ногі разам, ногі паасобку; выкананне практыкаванняў пад музыку; выкананне комплексу ранішняй гімнастыкі.

Хадзьба. На насках рукі на поясе, за галаву, угору, у бакі; у паўпрыседзе, спружыністым крокам, на знешнім баку ступні, высока падымаючы бёдры, перавальваючыся з нагі на нагу (“крокі медзведзяняці”).

Бег. З высокага старту, на месцы, па “кольцах”, па лініі, “змейкай”, чаўночны, на зададзеныя адлегласць і час, пад музыку.

Скачкі. У даўжыню з разбегу, у бакі штуршком дзвюх ног, на дзвюх нагах па разметках, на адной назе па “класах” (квадратах), у глыбіню з мяккім прызямленнем, цераз кароткую скакалку.

Кіданне. Кіданне набіўнога мяча дзвюма рукамі ад грудзей уперад-угору са становішча стоячы ногі на шырыні плячэй тварам у бок кідання, знізу ўперад-угору з таго самага зыходнага становішча на далёкасць; кіданне малога мяча з месца на далёкасць са становішча стоячы тварам у бок кідання, на зададзеную адлегласць, у гарызантальную і вертыкальную цэлі (2 x 2 м) з адлегласці 3—4 м.

Лажанне. Па нахіленай гімнастычнай лаўцы ва ўпоры прысеўшы, упоры стоячы на каленях; па гімнастычнай сценцы ў гарызантальным напрамку прыстаўнымі крокамі з папераменным перахватам рукамі, у вертыкальным напрамку рознайменным і аднайменным спосабамі; пералажанне цераз бервяно, абапіраючыся рукамі і нагамі, па чарзе, пераносячы ногі ў седзе ўпоперак на правым (левым) бядры, і ўздоўж, пераносячы правую (левую) нагу; перапаўзанне на карачках, на каленях цераз горку матаў; падцягванне на руках лежачы на жываце і бёдрах, у вісе на перакладзіне (хлопчыкі), у вісе стоячы (дзяўчынкі).

Акрабатычныя практыкаванні. Хуткая групоўка з асноўнай стойкі рукі ўгору далонямі ўперад; з упору прысеўшы, са становішча лежачы на спіне рукі ўгору далонямі ўперад; кулянне ўперад у групоўцы; стойка на лапатках з сагнутымі нагамі; перакат уперад прысеўшы са стойкі на лапатках з сагнутымі нагамі; перакат убок прагнуўшыся са становішча лежачы на грудзях рукі ўгору, перакат убок у групоўцы са стойкі на каленях.

Практыкаванні для паставы. Ля вертыкальнай плоскасці падыманне на наскі і апусканне на ўсю ступню; падыманне ўперад сагнутай нагі з наступным выпростваннем, адвядзеннем убок і апусканнем; дакранаючыся спінай да плоскасці, нахілы ўлева і ўправа; з прадметам на галаве прысяданне і ўставанне; лажанне ў гарызантальнай плоскасці па гімнастычнай сценцы.

Практыкаванні ў раўнавазе. Стойка на дзвюх і адной назе з заплюшчанымі вачыма; тое самае на насках; тое самае з паднятымі рукамі стоячы на падлозе, на лаўцы; бег па гімнастычнай лаўцы; хадзьба па рэйцы перакуленай гімнастычнай лаўкі; павароты кругом стоячы на гімнастычнай лаўцы, павароты кругом пры хадзьбе на насках па рэйцы гімнастычнай лаўкі.

Танцавальныя рухі. Танцавальны крок полькі (музычны памер 2/4, адзін рух на такт), мазуркі (музычны памер 3/4, адзін рух на такт).

Перамяшчэнне на лыжах. Пастраенне з лыжамі ў руках у шарэнгу, у калону па аднаму; надзяванне лыжаў на снезе; павароты на месцы пераступаннем; перамяшчэнне на лыжах ступаючым і слізгаючым крокам; спускі на лыжах з малога схілу (да 15о); пад’ёмы ступаючым крокам.

Плаванне. Агульнаразвіццёвыя і спецыяльныя падрыхтоўчыя практыкаванні на сушы і ў вадзе. Практыкаванні для асваення з вадой: прысяданні з апусканнем у ваду з галавой, выдых у ваду, даставанне прадметаў з дна (расплюшчваючы вочы ў вадзе). Слізганне лежачы на грудзях; слізганне лежачы на спіне. Рухі ног спосабам “кроль” з апорай рукамі аб дно, аб борцік басейна ці з падтрымкай партнёра. Слізганне пасля адштурхоўвання з рухамі ног спосабам “кроль” на спіне, на грудзях. Выдыхі ў ваду з паваротам галавы. Узгодненыя з дыханнем рухі рук стоячы на дне і ў спалучэнні з хадзьбой. Плаванне з апорай на дошку. Плаванне з дапамогай ног і грабкоў адной рукой з рознымі становішчамі другой рукі (удых у бок рукі, якая выконвае грабок). Спад у ваду са становішча седзячы на борціку рукі ўгору. Саскок у ваду ўніз нагамі з рознымі становішчамі рук.

РазвІццЁ рухальных здольнасцей

Развіццё хуткасці рухаў ног і хуткасці рухальнай рэакцыі. Бег на месцы, бег на кароткія адрэзкі (10—12 м) з максімальнай хуткасцю, бег навыперадкі, бег па сігналу, бег са зменай напрамкаў па сігналу.

Рухавыя гульні: “Грушка”, “Дакраніся да яблыка”, “Іванка”, “Лясь, лясь, уцякай!”, “Прэла — гарэла”, “Фігуры”, “Кошка і мышка”, “Золата”, “Умей дагнаць”, “Конікі”.

Развіццё сілы рук. Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры аб сценку, тое самае з адштурхоўваннем ад сценкі, згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы на гімнастычнай лаўцы; практыкаванне з гантэлямі для мышцаў рук (згінанне і разгінанне, падыманне і апусканне, кругавыя рухі); падкідванне і лоўля набіўнога мяча, кругавыя рухі з набіўным мячом у руках перад грудзямі і за галавой, згінанне і разгінанне рук з набіўным мячом; падцягванне ў вісе стоячы; лажанне па гімнастычнай сценцы.

Рухавыя гульні: “Рэдзька”, “Церамок”, “Не сыдзі з цуркі”, “Парашутысты”, “Хто далей кіне”, “Лоўля малпы”.

Развіццё каардынацыйных здольнасцей. Дакладнасць рухаў нагамі, дынамічная раўнавага, арыенціроўка ў прасторы (хлопчыкі і дзяўчынкі), статычная раўнавага (дзяўчынкі) у працэсе вывучэння ўскладненых варыянтаў агульнаразвіццёвых практыкаванняў праграмы для развіцця каардынацыі рухаў, ускладненых варыянтаў танцавальных практыкаванняў праграммы, навучанне плаванню, вывучэнне ускладненых практыкаванняў у раўнавазе і акрабатычных практыкаванняў.

Рухавыя гульні: “Грушка”, “Іванка”, “Кацяняткі-дзіцяняткі”, “Пасадка бульбы”, “У Мазая”, “Макі-макавічкі”, “Свабоднае месца”, “Нос, нос, нос, лоб”, “Цераз купіны і пянькі”, “Два Марозы”, “Воўк і авечкі”, “Птушкі”, “Да сваіх флажкоў”.

Развіццё агульнай вынослівасці. Бег на адлегласць у зададзены час (4—6 мін), хадзьба на лыжах да 1,5 км, плаванне на адлегласць да 25 м, катанне на каньках, гульня ў футбол тэнісным мячом.

Рухавыя гульні: “Свабоднае месца”, “ Квач”, “Квач са стужкай”, “Карусель”, “Мяч вядучаму”, “Кругавая стужка”.

Гульні на вадзе: “Хто лепш”, “Лодачка на вёслах”, “Воднае пола”.

Развіццё сілы тулава і статычнай вынослівасці. Лажанне па нахіленай гімнастычнай лаўцы, гімнастычнай сценцы, канату; хадзьба на лыжах; віс на сагнутых руках на час, павольныя згінанні і разгінанні рук ва ўпоры лежачы, падцягванне ў вісе стоячы; перамяшчэнне ў паўпрыседзе і прыседзе; пералажанне і перапаўзанне.

Рухавыя гульні: “Пасадка бульбы”, “Рэдзька”, “Змяя”, “Дзень і ноч”.

Рухавыя гульні і гульнявыя заданні

Развіццё каардынацыйных і кандыцыйных рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя дасягаецца ў працэсе навучання фізічным практыкаванням, спосабам дзейнасці і рухавым гульням, удзелу у рухавых гульнях і пры выкананні спаборніцкіх заданняў.

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні для развіцця каардынацыі рухаў

Гульнявыя заданні: “Прыдумай сам”, “Мяч збоку”, “Паспрабуй злаві”, “Забаронены рух”.

Гульні: “Мы — вясёлыя рабяты”, “Карусель”, “Забаўнікі”, “Фігуры”.

Хадзьба

Гульнявыя заданні: “Па сцяжынцы”, “Хто як ходзіць”, “Карлікі і веліканы”.

Гульні: “Хто цішэй пройдзе”, “Наступленне”, “Хто лішні”.

Бег

Гульнявыя заданні: “Хутка вазьмі, хутка пакладзі”, “Займай свае месцы”, “Змяні прадмет”.

Гульні: “Бег па флажкі”, “Каршун і квахтуха”, “Пасадка бульбы”, “Мы — вясёлыя рабяты”, “Коннікі-спартсмены”.

Скачкі

Гульнявыя заданні: “Скакуны”, “Чаўнок”, “Пераскачы цераз ручаёк”, “Конікі”.

Гульні: “Парашутысты”, “Верабейкі-скакуны”, “Скачкі па палосках”, “Воўк у рове”, “Вудачка скачковая”, “Зайцы ў гародзе”.

Кіданне

Гульнявыя заданні: “Лаві мяч”, “Мяч цераз вяровачку”, “Цэлься без промаху”, “Перадаў — садзіся”.

Гульні: “Пагрузка кавуноў”, “Гонка мячоў”, “Меткі снайпер”, “Па мішэнях”.

Лажанне

Гульнявыя заданні: “З мячом пад дугой”, “Перапаўзі — не згубі”, “Хто хутчэй да флажка”, Кацяняты і шчаняты”.

Гульні: “Пералёт птушак”, “Пажарныя”, “Мядзведзі і пчолы”.

Практыкаванні для фарміравання правільнай паставы

Гульнявыя заданні: “Стройныя бярозкі”, “Жураўлікі”, “Перанясі на галаве”, “Балерына”, “Хто як ходзіць”, “Стоп”.

Перамяшчэнне на лыжах

Гульні: “Лыжныя рэйкі”, “Лыжны поезд”, “Аленевы запрэжкі”, “Хто самы хуткі”, “Смялей з горкі”.

Плаванне

Гульнявыя заданні: “ Квач на вадзе”, “Бусел”, “Жабкі”, “Жучок-павучок”, “Помпа”.

Гульні: “Невад”, Карасікі і шчупак”, “Поезд у тунелі”, “Карусель”, “Хвалі і мора”, “На буксіры”, “Медуза”, “Паплавок”, “Цюлені”.

Тэсціраванне. Спаборніцкае заданне на лепшае выкананне тэставага практыкавання “Выконвай без памылак”.

Тэсціраванне

Скачок у даўжыню з месца штуршком дзвюх ног, нахілы ўперад са становішча седзячы на падлозе, чаўночны бег 4 x 9 м, віс на сагнутых руках (хлопчыкі), падыманне і апусканне тулава са становішча лежачы на спіне за 30 с, бег 30 м з высокага старту, 6-мінутны бег або бег 800 м (дзяўчынкі), 1000 м (хлопчыкі).

Прыкладныя дамашнія заданні

Заданні для ўсяго класа. Выконваць комплексы гімнастычных практыкаванняў (з прадметамі, без прадметаў), бегаць ва ўмераным тэмпе 5—6 мін, хадзіць на лыжах, ездзіць на веласіпедзе, падцягвацца ў вісе лежачы, у вісе падымаць сагнутыя ногі; скакаць цераз кароткую скакалку; згінаць і разгінаць рукі ва ўпоры лежачы на лаўцы. У выхадныя дні выязджаць з бацькамі за горад у лес, на раку, возера. Хадзіць на канікулах у паходы (пешшу, на лодках, веласіпедах).

Дыферэнцыраваныя заданні. Вызначаюцца настаўнікам у адпаведнасці з рэкамендацыямі ўрача для кожнага вучня, які мае адхіленні ў стане здароўя.

Прыкладныя рэкамендацыі па тыднёваму рухальнаму рэжыму вучняў II класа1

Від рухальнай дзейнасці

Аб’ём рухальнай дзейнасці за тыдзень2

хлопчыкі

дзяўчынкі

1

Бег (км) або

6—8

5—7

2

Хадзьба на лыжах (км)

7—9

6—8

3

Скачкі са скакалкай (к-сць разоў)

500—600

500—600

4

Падцягванне на высокай перакладзіне (к-сць разоў) або

12—20

5

Падцягванне на нізкай перакладзіне (к-сць разоў)

36—50

36—50

6

Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (к-сць разоў)

20—40

35—40 на павышанай апоры

7

Седзячы на падлозе ногі разам нахіл уперад — “складка з затрымкай 5—8 с” (к-сць разоў) або

16—20

16—20

8

Седзячы на падлозе ногі паасобку нахіл уперад (к-сць разоў)

50—60

50—60

9

Са становішча лежачы на спіне рукі за галавой падыманне і апусканне тулава (к-сць разоў) або

20—30

30—40

10

Падыманне прамых ног са становішча лежачы на спіне (к-сць разоў)

20—30

30 — 40

1 Для вучняў, якія не займаюцца ў спартыўных ці фізкультурных групах.

2 Практыкаванні выконваюцца ў дні, вольныя ад урокаў фізічнай культуры і здароўя.

ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ, ЯКІЯ заканЧваюць ІІ клас

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8