Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Вучні павінны ведаць:
· дасягненні беларускіх алімпійцаў на апошніх летніх і зімовых Алімпійскіх гульнях;
· шкодныя экалагічныя фактары і іх уплыў на здароўе чалавека;
· рухальны рэжым вучэбнага і выхаднога дня.
Вучні павінны ведаць і выконваць:
· правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя і ў час самастойных знаняткаў;
· гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку;
· вывучаныя правілы самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі;
· вывучаныя правілы і патрабаванні да здаровага ладу жыцця;
· правілы дыхання пры выкананні фізічных практыкаванняў.
Вучні павінны ведаць і ўмець правільна выконваць:
· страявыя каманды і практыкаванні;
· вывучаныя разнавіднасці хадзьбы, бегу, гульнявыя заданні з хадзьбой і бегам;
· вывучаныя разнавіднасці скачкоў з месца і з разбегу:
· вывучаныя разнавіднасці падцягванняў, лажання;
· правілы бяспечных паводзін у час заняткаў на вадзе;
· тэсты для ацэнкі ўзроўню развіцця сваіх рухальных здольнасцей.
Вучні павінны ўмець:
· гуляць у развучаныя рухавыя гульні;
· правільна размяркоўваць свае сілы ў бегу на зададзены час і адлегласць;
· кідаць малы мяч на далёкасць, у гарызантальную і вертыкальную цэлі з адлегласці 4—5 м;
· правільна і эстэтычна выразна выконваць вывучаныя практыкаванні для фарміравання правільнай паставы;
· пастаянна сачыць за правільнай паставай;
· захоўваць раўнавагу ў розных умовах;
· правільна і эстэтычна выразна выконваць вывучаныя танцавальныя крокі;
· правільна выконваць вывучаныя тэхнічныя прыёмы і спосабы перамяшчэння на лыжах;
· правільна размяркоўваць свае сілы пры хадзьбе на лыжах на адлегласць да 2 км;
· правільна выконваць вывучаныя практыкаванні, якія падводзяць да плавання;
· правільна скакаць у ваду;
· праплываць не менш за 25 м на грудзях ці на спіне.
ПАТРАБАВАННІ ДА ЎЗРОЎНЮ ПАДРЫХТАВАНАСЦІ ВУЧНЯЎ,
ЯКІЯ ЗАКАНЧВАЮЦЬ ПАЧАТКОВУЮ ШКОЛУ
Алімпійскі даведнік
Вучні павінны ведаць:
· што такое Алімпійскія гульні, калі і дзе ўзніклі Алімпійскія гульні старажытнасці, як часта яны праводзіліся, дзе праходзілі спаборніцтвы, хто прымаў у іх удзел, як называлі пераможцаў старажытных Алімпійскіх гульняў, чым яны ўзнагароджваліся, калі спыніліся Алімпійскія гульні старажытнасці;
· калі ўзніклі сучасныя Алімпійскія гульні; дзе былі праведзены першыя Алімпійскія гульні сучаснасці; чаму пяць кольцаў рознага колеру сімвалізуюць Алімпійскія гульні; дэвіз Алімпійскіх гульняў; паняцце “сумленная гульня” ў спорце; якую алімпійскую ўзнагароду ўручаюць спартсмену за высакародны ўчынак; прозвішчы беларускіх чэмпіёнаў Алімпійскіх гульняў, якія праславілі Радзіму.
Вучні павінны ўмець:
· пераказаць легенды аб узнікненні Алімпійскіх гульняў; растлумачыць, чаму Алімпійскія гульні старажытнасці мелі поспех, чаму яны былі спынены;
· растлумачыць, што такое алімпійскі агонь, алімпійская эмблема, алімпійскі сцяг, алімпійскі талісман; чаму праводзяцца зімовыя і летнія Алімпійскія гульні; значэнне Алімпійскіх гульняў для нашай краіны; чаму мы ганарымся чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў;
· расказаць аб цырымоніях адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў, узнагароджванні пераможцаў; назваць прозвішча беларуса — першага прызёра Алімпійскіх гульняў, прозвішчы алімпійскіх чэмпіёнаў, якія праславілі нашу краіну на Алімпійскіх гульнях.
Фарміраванне культуры здароўя і здаровага ладу жыцця
сродкамі фізічнай культуры
Вучні павінны ведаць:
· правілы бяспечных паводзін на арганізаваных і самастойных занятках фізічнымі практыкаваннямі, значэнне іх выканання для захавання і паляпшэння здароўя;
· рухальны рэжым школьніка, рэжым дня вучня;
· уплыў заняткаў фізічнай культурай на стан здароўя, значэнне правільнага дыхання пры выкананні фізічных практыкаванняў;
· паняцце правільнай паставы і правілаў яе фарміравання;
· значэнне загартоўвання арганізма для здароўя, найпрасцейшыя правілы загартоўвання;
· паняцце фізічнага развіцця школьніка, уплыў заняткаў фізічнай культурай на фізічнае развіццё, паказчыкі свайго фізічнага развіцця (даўжыня і маса цела, частата сардэчных скарачэнняў у стане спакою, частата дыхання);
· паняцце ўзроўняў развіцця фізічных здольнасцей, паказчыкі і тэсты ацэнкі гэтых узроўняў, правілы выканання тэставых практыкаванняў;
· значэнне і перавагі здаровага ладу жыцця;
· правілы выканання комплексаў практыкаванняў ранішняй гімнастыкі.
Вучні павінны ўмець:
· выконваць правілы бяспечных паводзін на фізкультурных занятках, у час фізкультурных святаў і спартыўных спаборніцтваў;
· правільна дыхаць пры выкананні фізічных практыкаванняў, захоўваць правільную паставу на ўроках, у час самападрыхтоўкі, у побыце і ў час заняткаў фізічнымі практыкаваннямі;
· вымяраць асноўныя паказчыкі фізічнага развіцця, ацэньваць змяненне фізічнага развіцця (“лепш”, “горш”);
· параўноўваць вынікі паказчыкаў фізічнага развіцця і ўзроўню развіцця фізічных здольнасцей (“лепш”, “горш”);
· называць правілы здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця, тлумачыць значэнне іх выканання для свайго здароўя;
· самастойна выконваць комплекс практыкаванняў ранішняй гімнастыкі.
Вучні павінны быць гатовы:
· прымяняць атрыманыя веды, уменні, навыкі ў час выканання фізічных практыкаванняў;
· выконваць на занятках фізічнай культурай гігіенічныя патрабаванні да адзення, абутку, спартыўнага абсталявання і інвентару.
Фарміраванне школы рухаў
Вучні павінны ведаць:
· назвы і прызначэнне вывучаных практыкаванняў і спосабаў дзейнасці;
· правілы бяспечнага выканання вывучаных агульнаразвіццёвых практыкаванняў, разнавіднасцей хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў, акрабатычных прктыкаванняў, перамяшчэння на лыжах, вывучанага спосабу плавання;
· правілы правядзення не менш як 12-ці вывучаных рухавых гульняў.
Вучні павінны ўмець:
· тлумачыць правілы выканання вывучаных фізічных практыкаванняў і спосабаў дзейнасці, тэхнічна правільна выконваць асноўныя вывучаныя агульнаразвіццёвыя практыкаванні, разнавіднасці хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў, акрабатычных практыкаванняў, перамяшчэння на лыжах, вывучаныя спосабы плавання;
· гуляць не менш чым у 12 вывучаных рухавых гульняў.
Вучні павінны быць гатовы:
· выкарыстоўваць вывучаныя фізічныя практыкаванні для самастойнага рашэння задач фізічнага самавыхавання;
· тэхнічна правільна выконваць фізічныя практыкаванні;
· гуляць у развучаныя рухавыя гульні без дапамогі настаўніка.
Фізічная падрыхтоўка, рэкрэацыя, аздараўленне
Вучні павінны ведаць:
· практыкаванні, якія прымяняюцца для развіцця каардынацыйных здольнасцей;
· практыкаванні для развіцця і тэсты для ацэнкі ўзроўню сілавых, скорасных, скорасна-сілавых здольнасцей, гібкасці, вынослівасці.
Вучні павінны ўмець:
· адрозніваць, для развіцця якіх рухальных здольнасцей (каардынацыйных і кандыцыйных) прымяняюцца тыя ці іншыя практыкаванні;
· ацэньваць па велічыні ЧСС (пульсу) і самаадчуванню нагрузку пры выкананні фізічных практыкаванняў;
· тэхнічна правільна выконваць фізічныя практыкаванні;
· правільна выконваць тэсты для ацэнкі кандыцыйных здольнасцей, паказваць пры гэтым максімальна магчымы для сябе вынік.
Вучні павінны быць гатовы:
· ацэньваць велічыню нагрузкі (высокая, сярэдняя, нізкая) пры развіцці каардынацыйных і кандыцыйных здольнасцей;
· паказаць індывідуальна максімальны вынік у тэставых практыкаваннях.
Шкала ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей вучняў І класа
№ | Назва тэста | Узроўні і ацэнка вынікаў | |||||||||
Нізкі | Ніжэйшы за сярэдні | Сярэдні | Вышэйшы за сярэдні | Высокі | |||||||
Дзяўчынкі | |||||||||||
1 | Скачок у даўжыню з месца (см) | 94 і менш | 95 | 100 | 105 | 110 | 114 | 117 | 120 | 125 | 130 і больш |
2 | Чаўночны бег 4 x 9 м (с) | 14,7 і больш | 14,6 | 14,0 | 13,6 | 13,3 | 13,1 | 12,8 | 12,5 | 12,2 | 11,8 і менш |
3 | Падыманне і апусканне тулава са становішча лежачы на спіне (за 30 с) (к-сць разоў) | 10 і менш | 11 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 20 | 22 і больш |
4 | Нахіл уперад (см) | -3 і менш | -2 | -1 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 і больш |
5 | Бег 30 м (с) | 7,8 і больш | 7,7 | 7,4 | 6,9 | 6,8 | 6,7 | 6,6 | 6,4 | 6,3 | 6,1 і менш |
6 | 6-мінутны бег (м) або | 650 і менш | 680 | 760 | 800 | 850 | 890 | 920 | 970 | 1000 | 1110 і больш |
Бег 500 м (мін, с) | 4,11 і больш | 4,10 | 3,50 | 3,40 | 3,30 | 3,20 | 3,10 | 3,00 | 2,50 | 2,30 і менш | |
Хлопчыкі | |||||||||||
1 | Скачок у даўжыню з месца (см) | 103 і менш | 104 | 110 | 115 | 120 | 122 | 127 | 130 | 136 | 142 і больш |
2 | Чаўночны бег 4 x 9 м (с) | 14,0 і больш | 13,9 | 13,3 | 13,0 | 12,8 | 12,5 | 12,3 | 12,0 | 11,8 | 11,4 і менш |
3 | Віс на сагнутых руках (с) | 2 і менш | 3 | 5 | 7 | 8 | 10 | 12 | 15 | 18 | 23 і больш |
4 | Нахіл уперад (см) | -7 і менш | -6 | -3 | -1 | 1 | 2 | 4 | 5 | 7 | 10 і больш |
5 | Бег 30 м (с) | 7,6 і больш | 7,5 | 7,2 | 7,0 | 6,9 | 6,7 | 6,5 | 6,4 | 6,2 | 6,0 і менш |
6 | 6-мінутны бег (м) або | 700 і менш | 720 | 800 | 860 | 900 | 950 | 1000 | 1020 | 1080 | 1140 і больш |
Бег 800 м (мін, с) | 6,31 і больш | 6,30 | 6,00 | 5,30 | 5,10 | 5,00 | 4,50 | 4,40 | 4,20 | 4,00 і менш | |
Шкала ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей вучняў ІI класа
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 |


