Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Вучні павінны ведаць:

· сімволіку Алімпійскіх гульняў;

· каштоўнасці алімпізму.

Вучні павінны ведаць і выконваць:

· правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя і ў час самастойных заняткаў;

· гігіенічныя патрабаванні да адзення і паставы, правілы дыхання і вывучаных гігіенічных працэдур;

· правілы самастойных заняткаў фізічнай культурай;

· правілы і патрабаванні да здаровага ладу жыцця;

· рухальны рэжым з улікам свайго ўзросту і полу.

Вучні павінны ведаць і ўмець правільна выконваць:

· практыкаванні для фарміравання правільнай паставы;

· вывучаныя страявыя каманды і практыкаванні;

· разнавіднасці хадзьбы, бегу, скачкоў, кідання;

· рухавыя гульні з бегам, скачкамі, кіданнем;

· танцавальныя рухі;

· тэставыя практыкаванні.

Вучні павінны ўмець:

· гуляць, у тым ліку і самастойна, у вывучаныя рухавыя гульні;

· змяняць па заданню тэмп, даўжыню і частату крокаў хадзьбы;

· правільна размяркоўваць сілы ў бегу на зададзены час;

· кідаць малы мяч на далёкасць і ў цэль;

· правільна выкарыстоўваць вывучаныя тэхнічныя прыёмы і спосабы перамяшчэння на лыжах;

· правільна скакаць у ваду, праплываць не менш за 10—12 м;

· выконваць тэставыя практыкаванні з індывідуальна максімальным вынікам.

IV КЛАС

Прыкладнае размеркаванне вучэбнага матэрыялу

Раздзелы, тэмы вучэбнага матэрыялу

Колькасць гадзін

Веды

4

Асновы бяспекі заняткаў

1

Гігіенічныя веды

1

Здаровы лад жыцця

1

Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль

0,5

Алімпійскі даведнік

0,5

Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці

66

Страявыя практыкаванні

3

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні

6

Хадзьба

2

Бег

6

Скачкі

6

Кіданне

6

Лажанне

6

Акрабатычныя практыкаванні

8

Практыкаванні ў раўнавазе

4

Танцавальныя рухі

4

Перамяшчэнне на лыжах1

9

Плаванне2

да 24 г

Развіццё рухальных здольнасцей3

+

Рухавыя гульні і гульнявыя заданні

+

Тэсціраванне

6

Прыкладныя дамашнія заданні

+

Прыкладныя рэкамендацыі па тыднёваму рухальнаму рэжыму

+

УСЯГО

70

1 Пры бясснежнай зіме замяняецца вучэбным матэрыялам іншых тэм.

2 Пры наяўнасці ўмоў для навучання плаванню, у аб’ёме 10 г варыятыўнага кампанента і да 14 г за кошт раздзела “Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці”.

3 Час, які адводзіцца на кожным уроку на развіццё рухальных здольнасцей вучняў, уваходзіць у колькасць гадзін адпаведнай тэмы раздзела “Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці”.

Веды

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін у месцах заняткаў фізічнай культурай. Правілы пазбягання ўздзеяння наступстваў аварыі на ЧАЭС і іншых неспрыяльных экалагічных фактараў мясцовага значэння.

Гігіенічныя веды. Патрабаванні да адзення на занятках па фізічнай культуры ў розныя поры года. Значэнне і правілы загартоўвання ў розныя поры года для ўмацавання здароўя. Уплыў заняткаў фізічнымі практыкаваннямі на здароўе, разумовую працаздольнасць і рухальныя здольнасці вучня. Значэнне правільнай паставы для здароўя чалавека.

Здаровы лад жыцця. Станоўчы ўплыў здаровага ладу жыцця на здароўе, настрой, вучобу вучняў. Правілы здаровага ладу жыцця вучняў. Рухальны рэжым вучэбнага і выхаднога дня. Уплыў шкодных экалагічных фактараў на здароўе чалавека.

Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль. Паняцце пра нагрузку пры выкананні фізічных практыкаванняў. Найпрасцейшыя паказчыкі велічыні нагрузкі: частата сардэчных скарачэнняў, суб’ектыўнае пачуццё стомленасці. Градацыі ўзроўню нагрузкі: малая, сярэдняя, вялікая. Правілы суб’ектыўнай ацэнкі велічыні нагрузкі па самаадчуванню. Найпрасцейшыя правілы рэгулявання нагрузкі пры выкананні фізічных практыкаванняў. Табліцы для ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей вучняў. Правілы самаацэнкі ўзроўню развіцця асобных фізічных якасцей. Выкарыстанне практыкаванняў для паляпшэння і захавання правільнай паставы пры выкананні дамашніх заданняў.

Алімпійскі даведнік. Алімпійская краіна Беларусь. Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь. Алімпійскія чэмпіёны — гонар народа. Спартсмены Рэспублікі Беларусь — чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў.

УменнІ, навыкІ, спосабы дзейнасцІ

Страявыя практыкаванні. Выкананне каманд: “Станавіся!”, “Раўняйся!”, “Смірна!”, “Вольна!”; павароты кругом на месцы, разлік па парадку; перастраенне на месцы з адной шарэнгі ў тры (чатыры) уступамі; выкананне каманды “Праз цэнтр па аднаму — марш!” для драбнення і зліцця.

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні для развіцця каардынацыі. Спалучэнне выпадаў, нахілаў, прысяданняў з рухамі рук (дугамі і кругамі) без прадметаў і з прадметамі (скакалкі, палкі, гантэлі); выкананне пад музыку; абноўлены комплекс практыкаванняў ранішняй гімнастыкі.

Хадзьба. З паскарэннем, з акцэнтаваным крокам, са змяненнем накірунку па камандзе, з музычным суправаджэннем.

Бег. З высокім падыманнем бядра, дробным крокам, скачкамі, чаўночны бег 10 x 5 м, 3 x 10 м, па зададзенай схеме; на кароткую дыстанцыю на вынік, на адлегласць у адведзены час (да 6 мін).

Скачкі. У кроку, у даўжыню на дакладнасць прызямлення, у глыбіню на мяккасць прызямлення, у вышыню з месца і з разбегу на вынік, у даўжыню з месца і з разбегу на вынік; цераз кароткую скакалку на адной і дзвюх нагах з рухам наперад, назад, улева, управа.

Кіданне. Кіданне набіўнога мяча (1 кг) са становішча стоячы тварам у бок кідання дзвюма рукамі ад грудзей, з-за галавы ўперад-угору, знізу ўперад-угору на далёкасць і на зададзеную адлегласць; кіданне малога мяча з месца са становішча стоячы тварам у бок кідання на далёкасць, на зададзеную адлегласць; у гарызантальную і вертыкальную цэлі (2 x 2 м) з адлегласці 4—5 м.

Лажанне. Лажанне на руках па нахіленай і гарызантальнай гімнастычнай лесвіцы, па канату ў два прыёмы; пералажанне падсаджваннем цераз гімнастычнага каня; перапаўзанне з грузам на спіне; падцягванне ў вісе стоячы на нізкай і ў вісе на высокай перакладзіне.

Акрабатычныя практыкаванні. З упору прысеўшы перакат назад у групоўцы, перакат уперад ва ўпор прысеўшы, кулянне назад, перакат назад у стойку на лапатках; кругавы перакат улева, управа; стойка на галаве з сагнутымі нагамі, стойка на галаве, з дапамогай (хлопчыкі); “мост” са становішча лежачы на спіне (хлопчыкі, дзяўчынкі).

Практыкаванні для фарміравання правільнай паставы. З прадметам на галаве лажанне па гімнастычнай сценцы ў гарызантальным і вертыкальным напрамках і па дыяганалях; хадзьба бокам па рэйцы перакуленай гімнастычнай лаўкі; павароты на 180о і 360о стоячы на рэйцы гімнастычнай лаўкі; перамяшчэнне па рэйцы гімнастычнай лаўкі з паваротам на 180о і 360о; хадзьба па нахіленай лаўцы.

Практыкаванні ў раўнавазе (на гімнастычным бервяне, на рэйцы перакуленай гімнастычнай лаўкі). Хадзьба шырокім крокам; хадзьба з грузам на галаве з паваротамі; паварот скачком на 90о; становішча старту стоячы ўздоўж, паўпрысед і прысед.

Танцавальныя рухі. Ускладненыя варыянты танцавальных крокаў “Бульбы”, “Крыжачка”, полькі, паланэза, мазуркі, вальса з рухамі рук, галавы, тулава.

Перамяшчэнне на лыжах. Папераменны двухкрокавы ход, адначасовы двухкрокавы ход; спускі з пакатых схілаў з праходжаннем варот з лыжных палак; тармажэнне “плугам” і “ўпорам”; павароты пераступаннем у руху; пад’ём “лесвічкай” і “елачкай”; перамяшчэнне на лыжах вывучанымі спосабамі па дыстанцыі да 2 км.

Плаванне. Агульнаразвіццёвыя і спецыяльныя падрыхтоўчыя практыкаванні на сушы і ў вадзе. Слізганне лежачы на грудзях; слізганне лежачы на спіне. Слізганне пасля адштурхоўвання з рухамі ног спосабам “кроль” на спіне, на грудзях. Практыкаванні для дыхання ў вадзе. Плаванне з дапамогай ног і грабкоў адной рукой з рознымі становішчамі другой рукі (удых у бок рукі, якая выконвае грабок). Плаванне з дапамогай ног. Плаванне з дапамогай рук. Праплыванне адрэзкаў у поўнай каардынацыі рухаў. Скачок з борціка у ваду ўніз нагамі. Спад у ваду са становішча седзячы на борціку, рукі ўгары. Плаванне на адлегласць 25 м на грудзях ці на спіне.

Развіццё рухальных здольнасцей

Развіццё каардынацыйных здольнасцей. Арыенціроўка ў прасторы, раўнавага статычная (хлопчыкі), дакладнасць рухаў рук (дзяўчынкі). Ускладненыя варыянты агульнаразвіццёвых практыкаванняў праграмы для развіцця каардынацыі рухаў. Кіданне і лоўля мяча ў парах стоячы, седзячы, у руху; лоўля мяча пасля адскоку ад падлогі, сцяны; перадача баскетбольнага мяча ў руху, вядзенне правай, левай рукой, прыём у руху; вядзенне футбольнага мяча нагамі, абводка стоек; перадача гандбольнага мяча ў парах на месцы, у руху, кіданне гандбольнага мяча ў цэль. Лажанне па гімнастычнай сценцы па дыяганалі аднайменным і рознайменнымі спосабамі, пералажанне трох-чатырох перашкод вышынёй да 1 м; перапаўзанне ўправа, улева, па гімнастычнай лаўцы (калені на лаўцы, кісці рук на падлозе); перапаўзанне пад двума-трыма бар’ерамі, варотамі вышынёй не менш за 50 см, размешчанымі адзін ад аднаго на адлегласці 50—60 см, тое самае па-пластунску. Ускладненыя акрабатычныя практыкаванні: 2—3 кулянні ўперад, 2—3 кулянні назад, 3—4 кулянні ўперад удваіх, 3—4 кругавыя перакаты, хадзьба па бервяну с падкіданнем і лоўляй мяча, з ударам справа (злева) аб падлогу і лоўляй мяча пасля адскоку. Захаванне раўнавагі на час стоячы на насках з заплюшчанымі вачыма, рукі за галавой, угары, уперадзе. Жангліраванне гімнастычнай палкай на далоні правай і левай рукі, на пальцы, на назе. Кіданне мяча ў мішэнь. Лоўля мяча пасля кідання партнёрам.

Рухавыя гульні: “Лянок”, “Паляўнічыя і качкі”, “Хапанка”, “Запляціся, пляцень”, “Дзядуля-ражок”, “Фарбы”, “Казіны рог”, “Барада”, “Гарачае месца”, “Калім-бам-ба”, “Штандар, стой!”.

Развіццё хуткасці рухаў. Хуткасць рухаў рук і ног (хлопчыкі, дзяўчынкі); хуткасць рухальнай рэакцыі, скорасна-сілавыя якасці рук і ног (дзяўчынкі). Чаўночны бег 4 х 5 м, 6 х 5 м, 8 х 5 м, 4 х 9 м, бег на месцы з паскарэннем па сігналу, бег са зменай напрамку па сігналу, прабяганне адрэзкаў 20, 30, 60 м на хуткасць. Мнагаскокі на дзвюх нагах, са зменай ног, скачкі цераз кароткую скакалку; кіданне і лоўля набіўнога мяча ў парах, тройках, квадратах. Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы на лаўцы з воплескамі; выскакванні з упору прысеўшы. Бег на месцы ва ўпоры стоячы ля гімнастычнай сценкі.

Рухавыя гульні: “Вартаўнік”, “Кошкі”, “Лянок”, “Проса”, “Хапанка”, “Гарлачык”, “Хворы верабей”, “Казіны рог”, “Калім-бам-ба”, “Шчупак”, “Паспей адбіць”.

Развіццё гібкасці (хлопчыкі). Махі правай, левай нагой уперад, убок; у прыседзе на адной, другая ўбок на насок перанос цела з нагі на нагу; з упору стоячы сагнуўшыся ногі паасобку нахілы да левай, правай нагі; правая нага на гімнастычнай сценцы (вышэй), нахілы тулава да правай (левай) нагі, уніз да левай нагі (змена становішча ног); стоячы спінай да сценкі, нахіліцца ўперад, перабіраючы рукамі рэйкі; стоячы на каленях спінай да сценкі, прагнуцца, рукі ўгору з дотыкам да сценкі. Практыкаванні ў парах: нахілы з розных зыходных становішчаў (стоячы, седзячы) з дапамогай партнёра, падыманне ног уверх са становішча лежачы, спружыністыя рухі ног да тулава з дапамогай партнёра, апусканне ў “мост” з дапамогай партнёра.

Рухавая гульня “Бізунок”.

Развіццё агульнай і дынамічнай сілавой вынослівасці (дзяўчынкі). Бег у павольным тэмпе на адлегласць за 4—6 мін (хто больш прабяжыць); перамяшчэнне на лыжах на адлегласць да 2 км; плаванне на адлегласць з дошкай у руках, дошкай у нагах; кругавая трэніроўка па метаду інтэрвальнага практыкавання з вызначанымі інтэрваламі адпачынку; згінанне і разгінанне рук ва ўпоры стоячы ля гімнастычнай сценкі, ва ўпоры лежачы на гімнастычнай лаўцы; са становішча лежачы на спіне рукі ўгору хуткае падыманне і апусканне тулава і ног з дакрананнем рукамі наскоў ног; выскакванне ўверх з глыбокага прыседу; віс на сагнутых руках.

Рухавыя гульні: “Конікі”, “Гарачае месца”, “Вілюшкі”, “Быстры лыжнік”, “Хто хутчэй”, “Воднае пола”, “На поўнач, захад, поўдзень, усход”, “Мяч капітану”.

Рухавыя гульні і гульнявыя заданні

Рознабаковае развіццё асноўных рухальных здольнасцей з акцэнтаваным развіццём хуткасці рухаў рук, хуткасці рухаў ног, статычнай раўнавагі, арыенціроўкі ў прасторы (хлопчыкі, дзяўчынкі), гібкасці, дынамічнай раўнавагі (хлопчыкі), хуткасці рухальнай рэакцыі, скорасна-сілавых здольнасцей рук і ног, агульнай вынослівасці (хлопчыкі, дзяўчынкі), дынамічнай сілавой вынослівасці, дакладнасці рухаў рук (дзяўчынкі).

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні

Гульнявыя заданні: “Палка пад нагамі”, “Бег у пары са скакалкай”.

Гульні: “Мы — фізкультурнікі”, “Слухай сігнал”, “Што змянілася?”, “Тройка”, “Запрашэнне”.

Хадзьба

Гульнявыя заданні: “Хто як ходзіць”, “Прынясі прадмет”.

Гульні: “Іголка, нітка, вузел”, “Спаборніцтвы скараходаў”.

Бег

Гульнявыя заданні: “Гонка крабаў”, “Бег сараканожак”, “Памяняй булаву”.

Гульні: “Пастка”, “Поезд”, “Самалёты”, “Белыя мядзведзі”, “Палка падае”.

Скачкі

Гульні: “Скачок пад мікраскопам”, “Вудачка”, “Скачок за скачком”; эстафета са скачкамі.

Кіданне

Гульнявыя заданні: “Збі булаву”, “Вертыкальная мішэнь”, “Кідай далёка — збірай хутка!”, “Беражы прадмет”.

Гульні: “Абарона ўмацаванняў”, “Мяч ляціць”, “Перамена месцаў”.

Практыкаванні ў раўнавазе на гімнастычным бервяне

ці на рэйцы гімнастычнай лаўкі

Гульнявыя заданні: “Не страчваў раўнавагі”, “Не заставайся на падлозе”.

Гульні: “Бой пеўняў”, “Квач — ногі ад зямлі”.

Перамяшчэнне на лыжах

Гульнявыя заданні: “Знайдзі флажок”, “Дакладны паварот”, “Дзе звініць?”, “Каньковы ход”, “Пустое месца”.

Гульні: “Быстры лыжнік”, “Запрэжка”, “Два дамы”, “Хто далей”, “Квач просты”, “Шырэй крок”, “Хто самы хуткі”, “Не закрані”, “За мной”, “Змейкі”, “Карункі”; эстафета без палак.

Плаванне

Гульнявыя заданні: “Хто вышэй выскачыць”, “Дэльфіны”, “Уюны”, “Мачта”.

Гульні: “Карасі і карпы”, “Вадалазы”, “Барацьба за мяч”; эстафеты з дошкай, з мячом.

Тэсціраванне. Спаборніцкія заданні на лепшае выкананне тэставага практыкавання “Выконвай без памылак”.

Тэсціраванне

Скачок у даўжыню з месца штуршком дзвюх ног; нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе; чаўночны бег 4 x 9 м; віс на сагнутых руках; падыманне і апусканне тулава са становішча лежачы на спіне за 30 с; бег 30 м з высокага старту; 6-мінутны бег ці бег 800 м (дзяўчынкі), 1000 м (хлопчыкі).

Прыкладныя дамашнія заданні

Заданні для ўсяго класа. Выконваць комплексы гімнастычных практыкаванняў (з прадметамі, без прадметаў). Прабягаць ва ўмераным тэмпе 1500—2000 м, праходзіць на лыжах да 3 км, праязджаць на веласіпедзе да 3 км; падцягвацца ў вісе 4—6 разоў па 5—6 падыходаў (хлопчыкі), у вісе лежачы 8—10 разоў па 3—4 падыходы (дзяўчынкі); падымаць тулава 30—40 разоў па 2—3 падыходы; згінаць і разгінаць рукі ва ўпоры лежачы на падлозе 8—12 разоў па 3—5 падыходаў (хлопчыкі), ва ўпоры лежачы на лаўцы 10—12 разоў па 2—3 падыходы (дзяўчынкі); кідаць прадметы (каменьчыкі, снежкі) на далёкасць спосабам з-за спіны цераз плячо.

Дыферэнцыраваныя заданні. Вызначаюцца настаўнікам у адпаведнасці з рэкамендацыямі ўрача для кожнага вучня, які мае адхіленні ў стане здароўя.

Прыкладныя рэкамендацыі па тыднёваму рухальнаму рэжыму вучняў IV класа1

Віды рухальнай дзейнасці

Аб’ём рухальнай дзейнасці за тыдзень2

хлопчыкі

дзяўчынкі

1

Бег (км) або

8—10

7—9

2

Хадзьба на лыжах (км)

10—12

8—10

3

Скачкі са скакалкай (к-сць разоў)

700—900

700—900

4

Падцягванне на высокай перакладзіне (к-сць разоў) або

16—24

5

Падцягванне на нізкай перакладзіне (к-сць разоў)

45—55

40—50

6

Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (к-сць разоў)

25—45

40—45 на павышанай апоры

7

Седзячы на падлозе ногі разам нахіл уперад — “складка з затрымкай 5—8 с” (к-сць разоў) або

20—25

20—25

8

Седзячы на падлозе ногі паасобку нахіл уперад (к-сць разоў)

55—65

55-65

9

Са становішча лежачы на спіне рукі за галавой падыманне і апусканне тулава (к-сць разоў) або

25—35

25—35

10

Падыманне прамых ног са становішча лежачы на спіне (к-сць разоў)

35—50

35—50

1 Для вучняў, якія не займаюцца ў спартыўных ці фізкультурных групах.

2 Практыкаванні выконваюцца ў дні, вольныя ад урокаў фізічнай культуры і здароўя.

ПатрабаваннІ да вуЧнЯЎ, ЯКІЯ заканЧваюць ІV клас

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8