Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Беларуская мова
Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
Аўтары | Назва | Выдавецтва | Год выдання |
IX клас | |||
і інш. | Беларуская мова (для школ з рускай мовай навучання) | НМЦэнтр | 2000, 2002 |
Беларуская мова (для школ з беларускай мовай навучання) | Народная асвета | 1999, 2002 | |
X клас | |||
Гваздовіч Г. А. і інш. | Беларуская мова для школ з беларускай мовай навучання. | Народная асвета | 1999, 2002 |
Несцяровіч В. І. і інш. | Беларуская мова. 10–11 класы (для школ з рускай мовай навучання) | Народная асвета | 1999 |
XI клас | |||
Гваздовіч Г. А. і інш. | Беларуская мова для школ з беларускай мовай навучання | Народная асвета | 1999, 2004 |
Несцяровіч В. І. і інш. | Беларуская мова. 10–11 класы (для школ з рускай мовай навучання) | Народная асвета | 1999 |
Вучэбна-метадычныя дапаможнікі
Аўтары | Назва | Выдавецтва | Год выдання |
IX клас | |||
Навучанне перакладу ў школе | НМЦэнтр | 1999 | |
і інш. | Зборнік тэматычных і выніковых кантрольных работ па беларускай мове. 4–9 класы | Аверсэв | 2005 |
Лаўрэль Я. М. | Дыдактычны матэрыял па беларускай мове. 9 клас (для школ з рускай мовай навучання) | Народная асвета | 2002 |
Зборнік тэкстаў для пераказаў. 9–11 класы | Аверсэв | 2001 | |
, | Алімпіяды па беларускай мове | Аверсэв | 2001, 2004 |
Пад рэд. Міхайлава П. А. | Беларуская мова. 9 клас. Дыктанты, пераказы, пераклады | Аверсэв | 2004 |
Вывучэнне сінтаксісу складанага сказа ў 9 класе | Народная асвета | 2003 | |
Тэсты па беларускай мове. 9 клас | Сэр-Віт | 2002 | |
Тэставы кантроль па беларускай мове. 7–9 класы | Аверсэв | 2006 | |
, Саматыя І. М. | Зборнік дыктантаў па беларускай мове. 5–9 класы (з дадатковымі заданнямі і адказамі) | Аверсэв | 2005 |
І. | Беларуская мова. 5–11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання) | Сэр-Віт | 2005 |
І. | Прыкладныя рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове. 9 клас | ІВЦ Мінфіна | 2004 |
Дыдактычны матэрыял па беларускай мове. 9 клас (для школ з беларускай мовай навучання) | НМЦэнтр | 2002 | |
X клас | |||
Зборнік тэкстаў для пераказаў. 9–11 класы | Аверсэв | 2001 | |
Беларуская мова. Дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання | Аверсэв | 2004, 2005 | |
, | Алімпіяды па беларускай мове | Аверсэв | 2001, 2004 |
Новікава Г. Д. | Беларуская мова. 10–11 класы. Рознаўзроўневыя заданні і тэсты | Лексіс | 2004 |
Пад рэд. Міхайлава П. А. | Беларуская мова. 10–11 класы. Пераказы | Аверсэв | 2004 |
Сіўковіч В. М. | Беларуская мова ў пытаннях і адказах | УніверсалПрэс | 2005 |
І. | Беларуская мова. 5–11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання) | Сэр-Віт | 2005 |
XI клас | |||
Зборнік тэкстаў для пераказаў. 9–11 класы. | Аверсэв | 2001 | |
Беларуская мова. Дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання | Аверсэв | 2004, 2005 | |
, | Алімпіяды па беларускай мове | Аверсэв | 2001, 2004 |
Новікава Г. Д. | Беларуская мова. 10–11 класы. Рознаўзроўневыя заданні і тэсты | Лексіс | 2004 |
Пад рэд. Міхайлава П. А. | Беларуская мова. 10–11 класы. Пераказы | Аверсэв | 2004 |
Сіўковіч В. М. | Беларуская мова ў пытаннях і адказах | УніверсалПрэс | 2005 |
І. | Беларуская мова. 5–11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання). | Сэр-Віт | 2005 |
Слоўнікі | |||
Бардовіч А. М. і інш. | Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы | Аверсэв | 2005 |
Бардовіч А. М. і інш. | Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы | Белнавука | 2000 |
Бардовіч А. М. і інш. | Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы | Аверсэв | 2006 |
Руска-беларускі слоўнік для школьнікаў | Аверсэв | 2001–2003, 2005 | |
Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў | Аверсэв | 1999–2004 | |
Арфаграфічны слоўнік для школьнікаў | Аверсэв | 2000 |
Беларуская літаратура
Для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 12-гадовым тэрмінам навучання
Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
Аўтары | Назва | Выдавецтва | Год выдання |
V клас | |||
Цітова Л. К. | Беларуская літаратураклас | Народная асвета | 2001, 2002 |
VI клас | |||
Бельскі А. І., Цітова Л. К. | Беларуская літаратураклас | Народная асвета | 2002, 2003 |
VII клас | |||
, Логінава Т. У. | Беларуская літаратураклас | Мастацкая літаратура | 2003, 2004 |
VIII клас | |||
Слесарава І. М., , Русілка В. І. | Беларуская літаратура. 8 клас | Мастацкая літаратура | 2006 |
IX клас | |||
Пад рэд. | Беларуская літаратура. 9 клас (паглыблены ўзровень) | Мастацкая літаратура | 2006 |
, Кушнярэвіч В. В., | Беларуская літаратура. 9 клас (базавы і павышаны ўзроўні). В 2 ч. | Мастацкая літаратура | 2006 |
X клас | |||
Пад рэд. Я. | Беларуская літаратура. 9 клас. | Народная асвета | 2001 |
Вучэбна-метадычныя дапаможнікі
Аўтары | Назва | Выдавецтва | Год выдання |
V клас | |||
Літаратура народаў свету ў школе | ТАА "Новыя веды" | 2006 | |
І. | Рознаўзроўневыя заданні па беларускай літаратуры. 5 клас | ТэтраСістэмс | 2005 |
Пазакласная работа па беларускай літаратуры | Мастацкая літаратура | 2000 | |
Смыкоўская В. І. | Беларуская літаратура ў 4 (5) класе | Народная асвета | 2003 |
Цітова Л. К. | Ветразі. Кніга для пазакласнага чытання | Полымя | 2000 |
VI клас | |||
Літаратура народаў свету ў школе | ТАА "Новыя веды" | 2006 | |
Логінава Т. У., І., І. | Беларуская літаратура ў 5 (6) класе | Юніпрэс | 2003 |
І. | Рознаўзроўневыя заданні па беларускай літаратуры. 6 клас | ТэтраСістэмс | 2005 |
Пазакласная работа па беларускай літаратуры | Мастацкая літаратура | 2000 | |
Смыкоўская В. І. | Рознаўзроўневыя заданні | Аверсэв | 2005 |
VII клас | |||
Літаратура народаў свету ў школе | ТАА "Новыя веды" | 2006 | |
, Логінава Т. У., Сігаева А. Р. | Вытокі. Кніга для пазакласнага чытання | Народная асвета | 2000 |
Логінава Т. У., І. | Беларуская літаратура ў 7 класе | Сэр-Віт | 2005 |
І. | Беларуская літаратура. 7 клас. Тэставыя і тэматычныя заданні | ТэтраСістэмс | 2005 |
Беларуская літаратура. 7 клас. Заданні для тэматычнага кантролю | Лімарыус | 2003 | |
Пазакласная работа па беларускай літаратуры | Мастацкая літаратура | 2000 | |
VIII клас | |||
Літаратура народаў свету ў школе | ТАА "Новыя веды" | 2006 | |
Карухіна В. А., І., Слесарава І. М. | Урокі беларускай літаратуры ў 8 класе | Мастацкая літаратура | 2006 |
І. | Беларуская літаратура. 8 клас. Тэставыя і тэматычныя заданні | ТэтраСистэмс | 2005 |
І., Слесарава І. М. | Ад роднае зямлі | Універсітэцкае | 2000 |
Пазакласная работа па беларускай літаратуры | Мастацкая літаратура | 2000 | |
IX клас | |||
Верціхоўская В. У., Верціхоўская М. І. | Вывучэнне творчасці Ф. Скарыны ў школе | Аверсэв | 2006 |
Літаратура народаў свету ў школе | ТАА "Новыя веды" | 2006 | |
Коўтун В. М. | Стала песняю ў народзе (вывучэнне творчасці Цёткі) | Народная асвета | 2000 |
Кушнярэвіч В. В. | Дрэва вечнасці | Мастацкая літаратура | 2005 |
І., Цвірко Л. Я. | Беларуская літаратура ў пытаннях і адказах. 9 клас | УніверсалПрэс | 2006 |
Вывучэнне творчасці Адама Міцкевіча ў школе | Аверсэв | 2003, 2006 | |
Навуменка І. Я., І. | Вывучэнне творчасці М. Багдановіча ў школе | Белнавука | 2001 |
, Кушнярэвіч В. В. | Беларуская літаратура ў 9 класе | Мастацкая літаратура | 2006 |
Пазакласная работа па беларускай літаратуры | Мастацкая літаратура | 2000 | |
X клас | |||
Адамовіч Г. Я. | З крыніц сусветнай літаратуры | 1998 | |
Бельскі А. І. | Сучасная беларуская літаратура | Народная асвета | 1997 |
Бельскі А. І. | Сучасная літаратура Беларусі | Аверсэв | 2000 |
Бельскі А. І. | Краса і смутак | Мастацкая літаратура | 2000 |
Сучасная беларуская драматургія | Мастацкая літаратура | 2000 | |
Літаратура народаў свету ў школе | ТАА "Новыя веды" | 2006 | |
Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз | 2005, 2006 | ||
Дзіско У. А., Кушнярэвіч В. В. | Беларуская літаратура: хрэстаматыя. 9 клас | Народная асвета | 2001 |
Ішчанка Г. М. | Вывучэнне творчасці У. Караткевіча ў школе | Аверсэв | 2002, 2005, 2006 |
Жывыя старонкі мінулага | Народная асвета | 1997 | |
Плыні і постаці | Крыніца | 1998 | |
Агульнае і адметнае: Творы беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры | Мастацкая літаратура | 2003 | |
Вывучэнне творчасці А. Міцкевіча ў школе | Аверсэв | 2003, 2006 | |
Максімовіч В. А. | Шыпшынавы край: старонкі беларускай літаратуры 30-х гадоў ХХ стагоддзя | ІВЦ Мінфіна | 2002 |
Беларуская літаратура 20–40-х гадоў ХХ стагоддзя | Народная асвета | 2000 | |
Пазакласная работа па беларускай літаратуры | Мастацкая літаратура | 2000 |
Для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 11-гадовым тэрмінам навучання
Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
Аўтары | Назва | Выдавецтва | Год выдання |
IX клас | |||
Бугаёў Д. Я. і інш. | Беларуская літаратура. 9 клас | Народная асвета | 2001 |
і інш. | Беларуская літаратура. 9 клас | Асар | 2000 |
X клас | |||
, Івашын В. У. | Беларуская літаратура. 10 клас | Мастацкая літаратура | 2001 |
і інш. | Беларуская літаратура. 10 клас | Мастацкая літаратура | 2002 |
і інш. | Беларуская літаратура. 10 клас | Народная асвета | 2002 |
XI клас | |||
і інш. | Беларуская літаратура. 11 клас | Мастацкая літаратура | 1999 |
Мішчанчук М. І. і інш. | Беларуская літаратура. 11 клас | Універсітэцкае | 1999,2001 |
Вучэбна-метадычныя дапаможнікі
Аўтары | Назва | Выдавецтва | Год выдання |
IX касс | |||
Адамовіч Г. Я. | З крыніц сусветнай літаратуры | 1998 | |
і інш. | Кніга для пазакласнага чытання ў 9 класе | Юнацтва | 2001 |
Бельскі А. І. | Сучасная беларуская літаратура | Народная асвета | 1997 |
Бельскі А. І. | Сучасная літаратура Беларусі | Аверсэв | 2000 |
Бельскі А. І. | Краса і смутак | Мастацкая літаратура | 2000 |
Сучасная беларуская драматургія | Мастацкая літаратура | 2000 | |
Родная літаратура ў 9 класе | Асар | 2000 | |
Літаратура народаў свету ў школе | ТАА "Новыя веды" | 2005 | |
Дзіско У. А., Кушнярэвіч В. В. | Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. 9 клас | Народная асвета | 2001 |
Жывыя старонкі мінулага | Народная асвета | 1997 | |
Плыні і постаці | Крыніца | 1998 | |
Максімовіч В. А. | Шыпшынавы край: старонкі беларускай літаратуры 30-х гадоў ХХ стагоддзя | ІВЦ Мінфіна | 2002 |
Беларуская літаратура 20–40-х гадоў ХХ стагоддзя | Народная асвета | 2000 | |
Пазакласная работа па беларускай літаратуры | Мастацкая літаратура | 2000 | |
X клас | |||
Верціхоўская В. У., Верціхоўская М. І. | Вывучэнне творчасці Скарыны ў школе | Аверсэв | 2006 |
Коўтун В. М. | Стала песняю ў народзе (вывучэнне творчасці Цёткі) | Народная асвета | 2000 |
і інш. | Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. 10 клас | Мастацкая літаратура | 2002 |
Беларуская літаратура. Тэсты. 10 клас | Аверсэв | 2001 | |
Вывучэнне творчасці Адама Міцкевіча ў школе | Аверсэв | 2003, 2006 | |
і інш. | Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. 10 клас | Беллітфонд | 2003 |
і інш. | Родная літаратура: Хрэстаматыя. 10 клас | Мастацкая літаратура | 1997 |
XI клас | |||
Адамовіч Г. Я. | З крыніц сусветнай літаратуры | 1998 | |
Бельскі А. І. | Сучасная беларуская літаратура | Народная асвета | 1997 |
Бельскі А. І. | Сучасная літаратура Беларусі | Аверсэв | 2000 |
Бельскі А. І. | Краса і смутак | Мастацкая літаратура | 2000 |
Бельскі А. І. і інш. | Беларуская літаратура: ХI–ХХ стст. Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій, ВНУ | 2000, 2001 | |
Сучасная беларуская драматургія | Мастацкая літаратура | 2000 | |
Літаратура народаў свету ў школе | ТАА "Новыя веды" | 2006 | |
Дзіско У. А. і інш. | Родная літаратура: Хрэстаматыя. 11 клас. | Універсітэцкае | 1998 |
Жывыя старонкі мінулага | Народная асвета | 1997 | |
А і інш.. | Літаратура народаў свету ХХ ст.: Хрэстаматыя. 11 клас | Крыніца | 1999 |
Плыні і постаці | Крыніца | 1998 | |
Агульнае і адметнае: Творы беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры | Мастацкая літаратура | 2003 | |
Беларуская літаратура. Тэсты. 11 клас | Аверсэв | 2001 | |
Вывучэнне трылогіі Я. Коласа "На ростанях" у школе | Полымя | 2001 | |
Вывучэнне творчасці пісьменніка: Іван Мележ у школе | Аверсэв | 2002, 2006 | |
Вывучэнне творчасці Янкі Брыля | Аверсэв | 2004 | |
Вывучэнне творчасці І. Мележа ў школе | Аверсэв | 2002, 2006 | |
і інш. | Родная літаратура: Хрэстаматыя. 11 клас | Мастацкая літаратура | 1999 |
Максімовіч В. А. | Шыпшынавы край: старонкі беларускай літаратуры 30-х гадоў ХХ стагоддзя | ІВЦ Мінфіна | 2002 |
Мішчанчук М. І., Адамовіч Г. Я. | Беларуская літаратура ў 11 класе | Універсітэцкае | 2001 |
Беларуская літаратура 20–40-х гадоў ХХ ст. | Народная асвета | 2000 | |
Пазакласная работа па беларускай літаратуры | Мастацкая літаратура | 2000 |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ў 2006/2007 навучальным годзе пры ацэньванні вучнёўскіх работ карыстаюцца зацверджанай 10-бальнай шкалой і паказчыкамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2004. – № 8; Настаўніцкая газета. – 2004. – 22 красавіка), а таксама Нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай мове і Нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай літаратуры, надрукаванымі ў часопісе “Беларуская мова і літаратура” (№ 4, 2003 г.). Пры гэтым трэба памятаць, што пры ажыццяўленні ўсіх відаў кантролю (тэматычнага, прамежкавага, выніковага) вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца ад 1 да 10 балаў уключна.
З 1 студзеня 2004 г. уведзены ў дзеянне ўдасканалены варыянт інструктыўнага пісьма Міністэрства адукацыі “Адзіны моўны рэжым установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі” (надрукаваны ў Зборніку нарматыўных дакументаў № 2 за 2004 год). Маладым спецыялістам трэба ўважліва азнаёміцца са зменамі ў гэтым дакуменце, звярнуць асаблівую ўвагу на раздзелы “Колькасць абавязковых кантрольных работ па прадметах за год”, “Прыкладны аб’ём кантрольных пісьмовых работ па беларускай (рускай) мове”, “Парадак праверкі пісьмовых работ настаўнікам”, “Патрабаванні да афармлення класных журналаў”.
У 2006/2007 навучальным годзе пройдзе 23-яя Рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове вучняў і навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. З гэтага года ўносяцца значныя змены ў змест алімпіяды: яна будзе называцца алімпіядай па беларускай мове і літаратуры. Гэта значыць, што, акрамя заданняў па беларускай мове, будуць прадугледжаны заданні і па беларускай літаратуры.
Ва ўстанове адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” ў 2006/2007 навучальным годзе запланавана правядзенне рэспубліканскіх семінараў для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Выкладанне беларускай мовы і літаратуры на павышаным і паглыбленым узроўнях: тэорыя і практыка” (лістапад 2006 г.), “Каардынацыя дзейнасці структур СПК па праблемах выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах мадэрнізацыі працэсу адукацыі”, які адбудуцца ў студзені 2007 года. Да ўдзелу ў рабоце семінара запрашаюцца метадысты абласных інстытутаў, спецыялісты ўпраўленняў адукацыі, арганізатары раённых (гарадскіх) аддзелаў адукацыі, кіраўнікі метадычных аб’яднанняў, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Акрамя гэтага, запланаваны мэтавыя курсы кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў “Навукова-метадычнае і ідэалагічнае суправаджэнне ўрокаў беларускай мовы і літаратуры” (лістапад 2006 г.), “Нарматыўна-прававое і вучэбна-метадычнае забеспячэнне прадметнай галіны «Беларуская мова і літаратура»” (студзень 2007 г.), а таксама мэтавыя курсы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якія прынялі ў 2001/2002 навучальным годзе выпускнікоў пачатковай школы па III мадэлі навучання, X клас. Праблемна-тэматычнае поле рэспубліканскіх семінараў і курсаў павінна быць у полі зроку школьных, раённых (гарадскіх) метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
У 2006/2007 навучальным годзе кіраўнікам метадычных аб’яднанняў неабходна засяродзіць асаблівую ўвагу на аказанні метадычнай дапамогі настаўнікам у авалоданні абноўленым зместам адукацыі па беларускай мове і літаратуры, у аптымальным выбары шляхоў і сродкаў яго практычнай рэалізацыі, звярнуць увагу на выхаваўчы патэнцыял вучэбнага матэрыялу. Рэкамендуецца на працягу года практыкаваць на пасяджэннях апераджальныя разгляды праграмных тэм, мадэліраванне ўрокаў розных тыпаў, практычных заняткаў па выяўленні вучэбна-выяўленчых магчымасцей канкрэтнага матэрыялу асобных класаў і вызначэнні аптымальных шляхоў іх рэалізацыі на ўроках і ў пазакласнай і пазашкольнай рабоце, наведванне ўрокаў з наступным іх абмеркаваннем, правядзенне семінараў, практыкумаў “круглых сталоў” і г. д. Вельмі важна праз школьныя і раённыя метадычныя аб’яднанні накіраваць работу настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на самаадукацыю, упраўленне якой ажыццяўляецца шляхам укаранення ў практыку работы метадычных аб’яднанняў актыўных формаў работы з педагогамі.
Прапануем прыкладны пералік пытанняў для разгляду і абмеркавання на жнівеньскіх секцыях 2006 года:
асаблівасці дзеючых праграм і вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай мове і літаратуры і арганізацыя работы па іх у святле сучасных патрабаванняў да ўрока;
інавацыйныя падыходы да выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах мадэрнізацыі працэсу адукацыі;
аналіз стану выкладання беларускай мовы і літаратуры, шляхі і меры паляпшэння якасці навучання, выхавання і развіцця вучняў;
ідэалагічнае выхаванне вучняў у працэсе навучання беларускай мове і літаратуры, магчымасці музейнай педагогікі, стварэнне культурнага асяродку на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці.
Метадычная работа аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах адукацыі павінна быць скіравана на павышэнне якасці навучання, выхавання і развіцця школьнікаў, забеспячэнне высокага навукова-метадычнага ўзроўню выкладання прадмета, авалоданне методыкай актыўнага спалучэння разнастайных формаў, прыёмаў і метадаў, якая будзе спрыяць самастойнай пазнавальнай дзейнасці вучняў, практычнаму выкарыстанню набытых ведаў, актуалізацыі ідэй педагогікі супрацоўніцтва, сатворчасці.
Рэалізуючы патрабаванні мадэрнізацыі працэсу адукацыі, настаўнікі павінны засяродзіць увагу на выпрацоўцы ў школьнікаў трывалых навыкаў пісьменнасці і выразнага чытання, уменняў асэнсоўваць звязны тэкст і ствараць новы, назіраць за фактамі мовы, параўноўваць, устанаўліваць істотныя прыметы таго ці іншага паняцця, аналізаваць, разважаць, супрацьпастаўляць, даказваць, даследаваць, рабіць высновы і абагульненні, лагічна і паслядоўна выкладаць думкі. Педагогам неабходна прадумаць сістэму па выкарыстанні ў асабістай працы новых псіхолага-педагагічных, метадычных сістэм, эфектыўных асобасна арыентаваных тэхналогій, распаўсюджванні вопыту настаўнікаў-наватараў. Адзін з галоўных напрамкаў у працы настаўніка беларускай мовы і літаратуры – выхаванне нацыянальна свядомай асобы, чытача, адукаванага суразмоўцы, высокакультурнага чалавека. Настаўнікам неабходна пашыраць і ўдасканальваць інструментарый вызначэння ўзроўню ўсведамлення паняццяў і сфарміраванасці навыкаў па тэмах і раздзелах (сістэма маніторынгу), зрабіць акцэнт на сістэматычнай рабоце па развіцці творчых і навукова-даследчых здольнасцей вучняў, умела арганізоўваць пазакласную дзейнасць вучняў як сродак паглыблення іх ведаў і ўдасканалення ўменняў, краязнаўчую работу, скіраваную на спасціжэнне культурна-гістарычнай спадчыны народа.
У 2006/2007 навучальным годзе пры арганізацыі метадычнай работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах адукацыі прыярытэтнымі з’яўляюцца наступныя напрамкі:
– вучэбна-метадычнае суправаджэнне пераходу на 12-гадовы тэрмін навучання і абноўлены змест моўнай і літаратурнай адукацыі;
– шляхі ўдасканалення моўнай і маўленчай кампетэнцыі вучняў;
– выкарыстанне ў практыцы работы прынцыпаў інтэнсіфікацыі навучальнага працэсу;
– выкарыстанне асобасна арыентаванага, матывацыйна-мэтавага і камунікатыўна-дзейнаснага падыходу пры выкладанні беларускай мовы і літаратуры;
– удасканаленне ідэалагічнага выхавання вучняў сродкамі прадмета ва ўрочны і пазаўрочны час.
Неабходна паслядоўная каардынацыя работы настаўнікаў рускай і беларускай мовы і літаратуры, узгодненасць на ўсіх узроўнях. Гэта дазволіць пазбегнуць перагрузкі вучняў, непатрэбнага дубліравання матэрыялу, створыць неабходныя рэзервы для больш мэтанакіраванай і эфектыўнай работы настаўніка, больш рацыянальнага выкарыстання вучэбнага часу. Каб палепшыць засваенне і асэнсаванне пэўных паняццяў на ўроках беларускай мовы, настаўнік павінен абапірацца на веды вучняў па рускай мове. Пры гэтым засяроджваецца ўвага на засваенне імі граматычнай тэрміналогіі, фарміраванні арфаэпічных, арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў. Сістэматычная работа ў гэтым напрамку забяспечыць якасць працэсу навучання беларускай мове і літаратуры, прывучыць бачыць у мовах агульнае і адрознае, што будзе садзейнічаць удасканаленню навыкаў абагульнення і сістэматызацыі, пашырэнню лінгвістычнай кампетэнцыі вучняў.
У дапамогу настаўнікам беларускай мовы і літаратуры навукова-метадычны часопіс “Беларуская мова і літаратура” ў 2006/2007 навучальным годзе надрукуе артыкулы па найбольш актуальных пытаннях і праблемах навучання: адзінства асобасна арыентаванага і літаратуразнаўчага падыходаў, развіццё маўлення і творчых уменняў, марфемны аналіз і сінтаксічны разбор, праблемнае і інтэграванае навучанне, самастойная даследчая дзейнасць вучняў і інш. Шмат тэарэтычных і практычных матэрыялаў будзе прапанавана ў дапамогу маладому педагогу. У кожным нумары часопіса настаўнік знойдзе лепшыя метадычныя распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў. Часопіс плануе надрукаваць праграмы курсаў на выбар, матэрыялы “круглых сталоў”, сумесных пасяджэнняў рэдкалегіі часопіса з метадыстамі, настаўнікамі, матэрыялы, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, падрыхтаваць тэматычныя нумары, прысвечаныя вывучэнню сучаснай літаратуры ў школе, прадоўжыць друкаванне каляровых партрэтаў і фотаздымкаў пісьменнікаў і інш. Напрыклад, у 11-ым нумары часопіса за 2007 год плануецца надрукаваць наступныя артыкулы: Руцкая работа па беларускай літаратуры; І. Тэставы кантроль па тэме “Стылістыка” ў 11 класе; у 12-ым нумары – Ляшук творчасць і яе ўплыў на літаратуру; Смірнова Н. В. і Івашкевіч свята і сцэнарый радыёгазеты, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа; у 8-ым нумары – праграма курса на выбар “Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і замежны вопыт” і інш.
Навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” ў 2006 годзе плануецца да выдання зборнік курсаў на выбар для вучняў старшых класаў, у які ўвойдуць: “Пераклад – праца творчая”, “Тэст: тэорыя і практыка”, “Агульныя пытанні мовазнаўства”, “Асновы культуры маўлення”, “Літаратура – музыка – жывапіс”, “Навука вершавання”, “Міфалогія і літаратура”, “Этнаграфія і літаратура”, “Мастацкая літаратура і гісторыя” і інш.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 |


