Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА

У 2006/2007 навучальным годзе ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, будзе прадоўжаны пераход на 12-гадовы тэрмін навучання і новы (абноўлены) змест моўнай і літаратурнай адукацыі, на ўвядзенне профільнага навучання на старшай ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Па новых і ўдасканаленых праграмах і падручніках будуць працаваць V–Х’ класы ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

З гэтага навучальнага года будзе ажыццяўляцца пераход на Тыпавы вучэбны план устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (узровень агульнай базавай адукацыі), у VI класах.

Асноўнымі мэтамі і задачамі навучання беларускай мове і літаратуры ў школе ў гэтым навучальным годзе з’яўляюцца:

павышэнне якасці ведаў вучняў па беларускай мове і літаратуры;

на аснове ведаў пра заканамернасці сістэмы беларускай літаратурнай мовы фарміраванне ў вучняў лінгвістычнага мыслення, якое з’яўляецца істотнай часткай іх гуманітарнага мыслення;

выпрацоўка ўмення карыстацца ведамі аб сістэме мовы для паляпшэння арфаграфічнай, пунктуацыйнай і маўленчай пісьменнасці;

фарміраванне асноўных камунікатыўных уменняў і навыкаў, якія забяспечваюць актывізацыю маўленчай дзейнасці вучняў у розных жыццёвых сітуацыях;

папаўненне лексікі вучняў;

развіццё канструктыўна-сінтаксічных уменняў і навыкаў;

развіццё і ўдасканаленне вуснай і пісьмовай мовы вучняў;

фарміраванне ў вучняў чытацкіх інтарэсаў, прывіццё навыкаў самастойнага чытання; развіццё эстэтычнага густу;

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

фарміраванне самастойнага і творчага падыходу ў асэнсаванні літаратурных твораў на ўзроўні праблематыкі, разумення аўтарскай канцэпцыі жыцця і асобы;

выхаванне асобы вучня з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым, высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, асобы інтэлектуальнай і духоўна багатай.

Пры арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2006/2007 навучальным годзе трэба кіравацца наступнымі нарматыўнымі дакументамі:

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі” ад 29 кастрычніка 1991 г. // Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь. – 2002. – № 37, 2/844;

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь»” ад 13 ліпеня 1998 г.;

Палажэнне аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2004. – № 16;

Пастанова Міністэрства адукацыі ад 17 снежня 2003 г. № 74 “Аб зацвярджэнні Тыпавога вучэбнага плана для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (узровень агульнай базавай адукацыі)” // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2004. – № 2;

Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2006 г. № 000 “Аб зацвярджэнні вучэбнага плана ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, на 2006/2007 навучальны год” // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2006. – № 7;

Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2003 г. № 000 “Адзіны моўны рэжым установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі” // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2004. – № 2;

Пастанова Міністэрства адукацыі ад 29 сакавіка 2004 г. “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2002 г. № 21 «Аб зацвярджэнні дзесяцібальнай шкалы і паказчыкаў ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі»” // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2004. – № 8;

Пастанова Міністэрства адукацыі ад 16 снежня 2004 г. № 76 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы атэстацыі, пераводу, арганізацыі выпускных экзаменаў і выпуску вучняў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі” // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2005. – № 2;

Пералік падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія прыгодны для выкарыстання ў школьных бібліятэчных фондах у 2006/2007 навучальным годзе // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2006. – № 11;

Інструктыўнае пісьмо Міністэрства адукацыі “Аб атэстацыі вучняў, якія прыступілі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры не з пачатку сістэматычнага курса” // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 1998. – № 5.

У адпаведнасці з вучэбным планам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, на 2006/2007 навучальны год на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школах з беларускай і рускай мовамі навучання адводзіцца наступная колькасць гадзін:

V–Х’ класы ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 12-гадовым тэрмінам навучання (5-дзённы вучэбны тыдзень)

Вучэбны прадмет

Колькасць гадзін у тыдзень па класах

V

VI

VII

VIII

IX

X’

1. Беларуская мова

3

3

2

2

2–4

2–4

2. Беларуская літаратура

1/2

2/1

2

2/1

½–3

½–3

IХ–ХI класы ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацы, і з 11-гадовым тэрмінам навучання (5-дзённы вучэбны тыдзень)

Вучэбны прадмет

Колькасць гадзін у тыдзень па класах

Х

XI

1. Беларуская мова

2–4

1–3

1–3

2. Беларуская літаратура

2–4

2-4-5

2-4-5

На вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школах з беларускай і школах з рускай мовамі навучання прадугледжана аднолькавая колькасць вучэбнага часу.

Пры выкладанні беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 12-гадовым і 11-гадовым тэрмінамі навучання з беларускай і рускай мовамі навучання неабходна кіравацца наступнымі праграмамі.

Па беларускай мове:

Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай мовай навучання. Беларуская мова. V–X класы. Базавы, павышаны, паглыблены ўзроўні. – Мн.: НІА, 2006.

Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з рускай мовай навучання. Беларуская мова. V–X класы. Базавы, павышаны, паглыблены ўзроўні. – Мн.: НІА, 2006.

Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання. Беларуская мова. IV–V класы (выкарыстоўваецца ў V–VI класах) 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы; V–XI класы 11-гадовай агульнаадукацыйнай школы. – Мн.: НМЦэнтр, 2002.

Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання. Беларуская мова. IV–V класы (выкарыстоўваецца ў V–VI класах) 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы; V–XI класы 11-гадовай агульнаадукацыйнай школы. – Мн.: НМЦэнтр, 2002.

Для даведкі: у IX класах школ з беларускай і школ з рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання выкарыстоўваюцца адзіныя праграмы і падручнікі па беларускай мове (для базавага і павышанага ўзроўняў – адна праграма, для паглыбленага ўзроўню – іншая).

Па беларускай літаратуры:

Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура. V–X класы. Базавы, павышаны, паглыблены ўзроўні. – Мн.: НІА, 2006.

Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання (Нацыянальнага інстытута адукацыі). Беларуская літаратура. IV–V класы 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы; V–XI класы 11-гадовай агульнаадукацыйнай школы. – Мн.: НМЦэнтр, 2002.

Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання (Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта). Беларуская літаратура. IV–V класы 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы; V–XI класы 11-гадовай агульнаадукацыйнай школы. – Мн.: НМЦэнтр, 2002.

Праграма выкарыстоўваецца толькі ў класах устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 11-гадовым тэрмінам навучання. Міністэрствам адукацыі прынята рашэнне аб аб’яднанні двух творчых калектываў (Нацыянальнага інстытута адукацыі і Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта) і стварэнні адзінай праграмы па беларускай літаратуры.

Праграма па беларускай літаратуры для VIII–XI класаў з профільным і паглыбленым вывучэннем беларускай літаратуры ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 11-гадовым тэрмінам навучання. – Мн.: НМЦэнтр, 2003.

Праграма па беларускай літаратуры для IX–Х класаў (базавы, павышаны і паглыблены ўзроўні) устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. – Мн.: НМЦэнтр, 2005.

Настаўнік мае права творча паставіцца да акрэсленай у праграмах па беларускай мове і літаратуры колькасці гадзін на вывучэнне асобных раздзелаў ці тэм. Настаўніку дазваляецца размяркоўваць гадзіны, якія выдзяляюцца на абмеркаванне самастойна прачытаных твораў, на вучнёўскую літаратурную творчасць, рабіць адпаведны адбор твораў з ліку прапанаваных. Па жаданні настаўніка творы з рубрык “Для чытання і вывучэння” і “Для чытання і абмеркавання” могуць быць перанесены з адной у другую або нават заменены іншымі з пераліку твораў для пазакласнага чытання, якія адпавядаюць тэме.

У праграме па беларускай мове можна пераразмяркоўваць колькасць гадзін на вывучэнне граматычнай тэорыі і на пісьмовыя работы. Настаўнік памятае пра тое, што абавязковая колькасць гадзін на пісьмовыя работы вызначана ў Адзіным моўным рэжыме ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

Для даведкі: у 2006/2007 навучальным годзе ў IX–Х’ класах школ з беларускай і школ з рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання прадугледжана наступная колькасць абавязковых кантрольных работ:

IX клас:

дыктанты –3;

пераказы – 2;

тэставая работа –1.

X клас

дыктанты – 3;

пераказы – 2;

тэставая работа – 1;

класныя сачыненні па беларускай літаратуры – 2.

Навучальна-метадычнае забеспячэнне па беларускай мове і літаратуры да 2006/2007 навучальнага года

Пачынаючы з 1998 года ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, абнаўляецца змест адукацыі па ўсіх школьных прадметах. З гэтай мэтай наладжана работа па стварэнні новых навучальна-метадычных комплексаў і ў першую чаргу якасных падручнікаў, падручнікаў новага пакалення, якія адпавядаюць новым дыдактычным і агульнапедагагічным патрабаванням. Дзякуючы сумесным намаганням вядучых вучоных нашай краіны, настаўнікаў, метадыстаў ствараюцца новыя падручнікі па беларускай мове і літаратуры, а таксама абавязковыя і дадатковыя кампаненты да іх.

Для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 12-гадовым тэрмінам навучання

Беларуская мова

Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі

Аўтары

Назва

Выдавецтва

Год выдання

V клас

Васюковіч Л. С. і інш.

Беларуская мова (для школ з рускай мовай навучання)

НМЦэнтр

2001, 2002

, Лаўрэль Я. М.

Беларуская мова (для школ з беларускай мовай навучання)

Народная асвета

2001, 2002

VI клас

, Лаўрэль Я. М.

Беларуская мова (для школ з беларускай мовай навучання)

Народная асвета

2002, 2003

і інш.

Беларуская мова (для школ з рускай мовай навучання)

НМ Цэнтр

2002, 2003

VII клас

, Лаўрэль Я. М. і інш.

Беларуская мова для школ з беларускай мовай навучання

НІА

2003, 2004

і інш.

Беларуская мова для школ з рускай мовай навучання

НІА

2003, 2004

VIII клас

,

Беларуская мова (для школ з беларускай мовай навучання)

НІА

2004, 2005

,

Беларуская мова для школ з рускай мовай навучання

НІА

2004, 2005

IX клас

і інш.

Беларуская мова (базавы і павышаны ўзроўні)

НІА

2005

X клас

,

Беларуская мова (базавы і павышаны ўзроўні)

НІА

2006

Тамашэвіч Т. І., Тамашэвіч З. П.

Беларуская мова (паглыблены ўзровень)

НІА

2006

Вучэбна-метадычныя дапаможнікі

Аўтары

Назва

Выдавецтва

Год выдання

V клас

і інш.

Зборнік тэматычных і выніковых кантрольных работ па беларускай мове. 4–9 класы

Аверсэв

2005

Васюковіч Л. С. і інш.

Беларуская мова ў 4 класе (для школ з рускай мовай навучання)

НМЦэнтр

2003

Калядзіч Н. С.

Беларуская мова. 5 клас. Заданні на картках

Экаперспектыва

2004

Тэсты і кантрольныя работы па беларускай мове. 4 клас

Аверсэв

2003, 2005

П, Лаўрэль Я. М.

Тэсты па беларускай мове. 4 клас

Сэр-Віт

2002

П, Лаўрэль Я. М.

Дыдактычныя матэрыялы па беларускай мове. 4 клас

Народная асвета

2002

, Лаўрэль Я. М.

Беларуская мова ў 4 класе (для школ з беларускай мовай навучання)

Народная асвета

2002

Міхайлаў П. А. і інш.

Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове. 5–6 класы

Аверсэв

2004, 2005

Пад рэд. Міхайлава П. А.

Беларуская мова. 5 клас. Дыктанты, пераказы, пераклады

Аверсэв

2004

Солахаў А. В.

Займальны матэрыял па беларускай мове. 4 клас

Лексіс

2004

, Саматыя І. М.

Зборнік дыктантаў па беларускай мове. 5–9 класы (з дадатковымі заданнямі і адказамі)

Аверсэв

2005

Рабочы сшытак па беларускай мове. 5 клас (для школ з рускай мовай навучання)

Аверсэв

2005, 2006

І.

Рознаўзроўневыя заданні для тэматычнага і паўрочнага кантролю па беларускай мове. 5 клас (для школ з рускай мовай навучання)

ТэтраСістэмс

2004

І.

Беларуская мова. 5–11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання)

Сэр-Віт

2005

VI клас

Навучанне перакладу ў школе

НМЦэнтр

1999

і інш.

Зборнік тэматычных і выніковых кантрольных работ па беларускай мове. 4–9 класы

Аверсэв

2005

Ермаловіч А. В.

Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання

Чатыры чвэрці

2005

Кавалевіч З. М.

Вывучэнне лічэбніка ў школе

Народная асвета

2000

П, Лаўрэль Я. М.

Тэсты па беларускай мове. 5–6 класы

Сэр-Віт

2002

П, Лаўрэль Я. М.

Дыдактычныя матэрыял па беларускай мове. 5 клас

Народная асвета

2005

, Лаўрэль Я. М.

Беларуская мова ў 5 класе (для школ з беларускай мовай навучання)

Народная асвета

2003

і інш.

Беларуская мова ў 5 класе (для школ з рускай мовай навучання)

НМЦэнтр

2003

Міхайлаў П. А. і інш.

Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове. 5–6 класы

Аверсэв

2005

Пад рэдакцыяй Міхайлава П. А.

Беларуская мова. 6 клас. Дыктанты, пераказы, пераклады

Аверсэв

2005

Рэпенка І. У.

Тэставыя заданні па беларускай мове. 5–7 класы

Экаперспектыва

2002

Саўко У. П.

Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі

Беллітфонд

2000

,

Саматыя І. М.

Зборнік дыктантаў па беларускай мове. 5–9 класы (з дадатковымі заданнямі і адказамі)

Аверсэв

2005

Рабочы сшытак па беларускай мове. 6 клас (для школ з рускай мовай навучання)

Аверсэв

2004, 2005, 2006

І.

Беларуская мова. 5–11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання)

Сэр-Віт

2005

І.

Тэматычны і паўрочны кантроль па беларускай мове. 6 клас (для школ з рускай мовай навучання)

ТэтраСістэмс

2005

VII клас

Навучанне перакладу ў школе

НМЦэнтр

1999

Дзеяслоў і яго формы. Дыдактычны матэрыял

Экаперспектыва

2003

і інш.

Зборнік тэматычных і выніковых кантрольных работ па беларускай мове. 4–9 класы

Аверсэв

2003, 2005

, Лаўрэль Я. М.

Дыдактычны матэрыял па беларускай мове. 7 клас

НІА

2006

,

Лаўрэль Я. М.

Беларуская мова ў 7 класе (для школ з беларускай мовай навучання)

НІА

2006

Ермаловіч А. В.

Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання

Чатыры чвэрці

2005

Леўкіна Л. Ф.,

Рабочы сшытак па беларускай мове. 7 клас

Аверсэв

2005, 2006

і інш.

Беларуская мова ў 7 класе (для школ з рускай мовай навучання)

НІА

2003

Міхайлаў П. А. і інш.

Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове. 7 клас

Аверсэв

2004, 2005

Пад рэд. Міхайлава П. А.

Беларуская мова. 7 клас. Дыктанты, пераказы, пераклады

Аверсэв

2006

Саўко У. П.

Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі

Беллітфонд

2000

Тэставы кантроль па беларускай мове. 7–9 класы

Аверсэв

2006

, Саматыя І. М.

Зборнік дыктантаў па беларускай мове. 5–9 класы (з дадатковымі заданнямі і адказамі)

Аверсэв

2005

І.

Рознаўзроўневыя заданні для тэматычнага і паўрочнага кантролю па беларускай мове. 7 клас (для школ з рускай мовай навучання)

ТэтраСістэмс

2004

І.

Беларуская мова. 5–11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання)

Сэр-Віт

2005

VIII клас

і інш.

Зборнік тэматычных і выніковых кантрольных работ па беларускай мове. 4–9 класы

Аверсэв

2003, 2005

Навучанне перакладу ў школе

НМЦэнтр

1999

,

Беларуская мова ў 8 класе (для школ з беларускай мовай навучання)

НІА

2004

Ермаловіч А. В.

Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання

Чатыры чвэрці

2005

,

Алімпіяды па беларускай мове

Аверсэв

2001, 2004

,

Беларуская мова ў 8 класе (для школ з рускай мовай навучання)

НІА

2004

Міхайлаў П. А. і інш.

Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове. 8 клас

Аверсэв

2005

Саўко У. П.

Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі

Беллітфонд

2000

Тэставы кантроль па беларускай мове. 7–9 класы

Аверсэв

2006

, Саматыя І. М.

Зборнік дыктантаў па беларускай мове. 5–9 класы (з дадатковымі заданнямі і адказамі).

Аверсэв

2005

Рабочы сшытак па беларускай мове, 8 клас (для школ з рускай мовай навучання)

Аверсэв

2005, 2006

Хмялеўская А. У.

Тэматычны кантроль па беларускай мове. 8 клас

Сэр-Віт

2005

І.

Беларуская мова. 5–11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання)

Сэр-Віт

2005

IX клас

Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.

Дыдактычны матэрыял па беларускай мове. 9 клас.

НІА

2006

Навучанне перакладу ў школе

НМЦэнтр

1999

і інш.

Зборнік тэматычных і выніковых кантрольных работ па беларускай мове. 4–9 класы

Аверсэв

2005

Ермаловіч А. В.

Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання

Чатыры чвэрці

2005

Саматыя І. М.

Беларуская мова ў 9 класе (базавы і павышаны ўзроўні)

НІА

2006

Тэставы кантроль па беларускай мове. 7–9 класы

Аверсэв

2006

, Саматыя І. М.

Зборнік дыктантаў па беларускай мове. 5–9 класы (з дадатковымі заданнямі і адказамі)

Аверсэв

2005

Хмялеўская А. У.

Тэматычны кантроль па беларускай мове. 9 клас

Сэр-Віт

2005

І.

Беларуская мова. 5–11 класы. Кантрольныя работы (для школ з рускай мовай навучання)

Сэр-Віт

2005

X клас

Навучанне перакладу ў школе

НМЦэнтр

1999

Ермаловіч А. В.

Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання

Чатыры чвэрці

2005

Лаўрэль Я. М.

Дыдактычны матэрыял па беларускай мове. 10 клас (базавы і павышаны ўзроўні).

НІА

2006

Пад рэд. Міхайлава П. А.

Беларуская мова. 9 клас. Дыктанты, пераказы, пераклады

Аверсэв

2004

Вывучэнне сінтаксісу складанага сказа ў 9 класе

Народная асвета

2003

Тэсты па беларускай мове. 9 клас

Сэр-Віт

2002

І.

Беларуская мова. 5–11 класы. Кантрольныя работы

Сэр-Віт

2005

Слоўнікі

Бардовіч А. М. і інш.

Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы

Аверсэв

2004, 2006

Бардовіч А. М. і інш.

Словаўтваральны слоўн ік беларускай мовы

Белнавука

2000

Бардовіч А. М. і інш.

Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы

Аверсэв

2006

Руска-беларускі слоўнік для школьнікаў

Аверсэв

2003, 2004, 2006

Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў

Аверсэв

2001–2004

Арфаграфічны слоўнік для школьнікаў

Аверсэв

2000

Для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 11-гадовым тэрмінам навучання

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2