Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Тэма «Беларусь — мая Радзіма»

IV класс

Заданні могуць выкарыстоўвацца для праверкі дамашняга задання; франтальнай праверкі ведаў вучняў; замацавання вывучанага матэрыялу; правядзення практычных работ; ажыццяўлення тэматычнага кантролю ведаў.

Тэма «Беларусь — мая Радзіма»

1. Адзнач знакам «+» словы, якімі мы яшчэ называем нашу Беларусь.

Радзіма Сталіца Бацькаўшчына

2. Злучы па сэнсе словы з левага і правага слупкоў.

Радзіма Зямля, якая засталася нам ад бацькоў нашых, а ім

ад іх бацькоў — нашых дзядоў.

Бацькаўшчына Зямля, дзе мы нарадзіліся, якая нам самая родная

ва ўсім свеце.

3. Чаму наша краіна мае назву Белая Русь? Адзнач знакам «+» правільныя адказы.

Белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоднага жыцця.

Жыхары краіны ўпрыгожвалі свае дамы белымі тканінамі.

Жыхары краіны насілі белае адзенне і мелі светлыя валасы.

4. Выканай заданні з дапамогай карты.

А. Абвядзі межы сваёй вобласці.

Б. Напішы назву свайго абласнога цэнтра.

В. Падпішы назву сталіцы Беларусі.

Петр_1

5. Людзі якіх нацыянальнасцей жывуць у Беларусі? Замяніце пытальныя знакі патрэбнымі назвамі.

беларусы

?__________

Шматнацыянальная ?__________

Беларусь яўрэі

украінцы

?__________

Тэма «Мы і нашы суседзі»

1. Як называецца наша краіна? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

Расія Польшча Беларусь

2. Сярод пералічаных магчымых назваў абласцей Беларусі абазнач знакам «+» сапраўдныя. Карыстайся картай.

Мінская Віцебская Барысаўская

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Гомельская Гродзенская Магілёўская

Столінская Брэсцкая

3. Размясці ў парадку ўзрастання тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі.

сельскі савет вобласць  раён

4. Падкрэслі назвы краін, з якімі мяжуе Беларусь. Карыстайся картай.

Расія, Францыя, Украіна, Польшча, Літва, Данія, Латвія, Англія.

5. Выканай краязнаўчыя заданні. Пералічы назвы тэрытарыяльных адзінак, у склад якіх уваходзіць населены пункт, у якім ты жывеш.

Сельскі савет ___________________ Вобласць _________________________

Раён __________________________ Краіна _____________________________

Тэма «Нашы продкі»

1. Адзнач знакам «+» назвы ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі больш за паўтары тысячы гадоў таму назад.

крывічы драўляне дрыгавічы  радзімічы

2. Злучы стрэлкамі назвы заняткаў продкаў з прыстасаваннямі, з дапамогай якіх яны ажыццяўляліся.

а) кап'ё

1) земляробства б) саха

2) паляванне в) лук

г) серп

3. Суаднясі паміж сабой назвы ў левым і правым слупках. Карыстайся картай падручніка.

Крывічы Тураў

Дрыгавічы Гомель

Радзімічы Полацк

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

Старажытныя паселішчы будавалі каля ракі або возера.

Усе людзі жылі ў адным высокім драўляным будынку.

Старажытныя паселішчы абносілі агароджай, каб бараніцца ад дзікіх звяроў і ворагаў.

Кожная сям'я племені займалася толькі сваёй гаспадаркай.

Дзеці з малых гадоў працавалі разам з бацькамі, дапамагалі весці гаспадарку.

5. Дапоўні табліцу.

Нашы продкі

Назва племені

Паходжанне
(ад якой назвы)

Гарады

Крывічы

?

Полацк і Віцебск

?

Дрыгавіт або дрыгва

?

Радзімічы

?

?

Словы для выкарыстання: Радзім; Крыў або крэўныя; Кіеўская Русь; Гомель; Тураў; Кіеў.

Тэма «Зямля блакітных рэк і азёр»

1. Дапоўні сказ.

У адрозненне ад сённяшніх дзён, калі шасейныя дарогі і чыгункі з'яўляюцца галоўнымі шляхамі зносін, у далёкім мінулым гэту ролю адыгрывалі ___________ (рэкі, азёры, балоты).

2. Адзнач знакам «+» правільны адказ на пытанні.

Да якога паняцця адносіцца выраз «блакітныя шляхі Беларусі»?

акіяны  азёры рэкі

Да якога паняцця адносіцца выраз «блакітныя вочы Буларусі»?

акіяны  азёры рэкі

3. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 У далёкім мінулым рэкі адыгрывалі ролю галоўных шляхоў зносін.

 Нашы продкі рабілі свае паселішчы на берагах рэк.

 Свіцязь — галоўная рака Беларусі.

 Кожная рака мае сваю гісторыю.

4. Растаў часткі плана падання пра возера Свіцязь у пэўным парадку.

Незвычайны ўлоў. Прыгажуня знікла.

Людскі плач. Расказ дзяўчыны.

5. Запішы гарады, назвы якіх паходзяць ад назваў рэк.

Віцьба — _____________________ Менка — _______________________

Піна — _______________________ Кобрынка — ____________________

Палата — ____________________

Словы для даведак: Полацк, Мінск, Віцебск, Кобрын, Пінск.

Тэма «Наша Радзіма на гістарычнай карце»

1. Дапоўні сказ.

Каб мець дакладнае ўяўленне аб той ці іншай гістарычнай падзеі, нам спатрэбіцца ___________________ .

Словы для даведак: геаграфічная карта, гістарычная карта.

2. Закончы сказы.

Складаць карты людзі пачалі _________________ (даўно, нядаўна).

З цягам часу карты станавіліся больш ______________ (вялікімі, падрабязнымі).

Каб навучыцца «чытаць» гістарычную карту, неабходна ведаць ___________________ (правілы, загады).

3. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 Кожная карта мае сваю назву, якая адлюстроўвае пэўныя гістарычныя падзеі ў вызначаны час.

 Назвы краін і гарадоў адпавядаюць таму часу, які адлюстраваны на карце.

 Замест умоўных абазначэнняў на карце ўжываюцца малюнкі.

 Колеры на карце выкарыстоўваюцца для абазначэння тэрыторый розных дзяржаў.

4. Карыстаючыся гістарычнай картай падручніка, запішы назвы беларускіх гарадоў.

______________________________________________________________________

5. Дапішы да сучасных назваў беларускіх гарадоў іх гістарычныя назвы.

Гродна — ____________________ Мінск — _________________________

Полацк — ____________________ Гомель — ________________________

Брэст — _____________________ Навагрудак — _________________

Словы для даведак: Менск, Полтекс, Гомій, Наваградак, Бярэсце, Гародня.

Тэма «Стужка часу»

1. Злучы стрэлкай поўныя назвы з іх скарочаным абазначэннем.

год ст.

стагоддзе тыс. г.

тысячагоддзе г.

2. Адзнач знакам «+» правільны адказ.

Ісус Хрыстос — гэта:

вучоны дзяржаўны дзеяч сын Божы

3. Злучы паняцці з іх тлумачэннямі.

Эра Час, які звязваецца з першым годам жыцця Ісуса Хрыста

Да нашай эры Час, які папярэднічаў нараджэнню Ісуса Хрыста

Наша эра Працяглы адрэзак часу, звычайна большы за тысячагоддзе

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 Любую гістарычную падзею можна паказаць з дапамогай стужкі часу.

 Пачатак нашай эры звязваюць з нараджэннем Ісуса Хрыста.

 Першыя вядомыя стаянкі найстаражытнейшых жыхароў з'явіліся на тэрыторыі нашай краіны каля 24 тысячагоддзяў да нашай эры.

 Старажытны горад Полацк узгадваецца ў летапісах упершыню пад 1067 годам.

5. Пранумаруй назвы па ўзрастаючай ступені.

тысячагоддзе эра  стагоддзе год

Тэма «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны»

1. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанне:

Што мы адносім да маўклівых сведак мінуўшчыны?

летапісы  курганы камяні кнігі

2. Закончы сказы.

Дужага і высокага чалавека называлі __________________ (волатам, гандляром).

Пагоркі з зямлі і пяску, што насыпалі над нябожчыкам называлі ______________ (помнікамі, курганамі).

3. Паразважай.

Чаму камень, што знаходзіцца ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, людзі назвалі Божым?

 Людзі лічылі, што вада, якая збіралася ў яго паглыбленнях, лекавая.

 Людзі лічылі, што камень стварыў Бог.

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 Шматлікія камяні раскідаў па тэрыторыі Беларусі магутны вулкан.

 Шматлікія камяні пакінуў на нашай зямлі ледавік.

 Нашы продкі лічылі, што жыццё чалавека працягваецца і пасля смерці, таму трэба пакласці ў курган усё, што было патрэбна чалавеку пры жыцці.

5. Назаві прафесіі людзей, калі пасля іх смерці ў курганы ім клалі:

Гліняны посуд — ____________. Меч — _____________. Вагі — _____________.

Тэма «Як да нас прыйшла кніга»

1. Злучы імя асветніка з горадам, у якім ён нарадзіўся.

Нясвіж

Кірыл Тураўскі

Тураў

2. Абазнач знакам «+» назвы гарадоў — галоўных цэнтраў перапіскі кніг у старажытнай Беларусі.

Мінск  Полацк Тураў

3. Закончы сказы.

Аб жыцці продкаў у старажытныя часы нам паведамляюць пісьмовыя крыніцы — __________________ (газеты, летапісы).

Самым старажытным летапісам усходніх славян з'яўляецца ______________

_______________________________ («Аповесць мінулых гадоў», «Біблія»).

4. Абазнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 Самы старажытны летапіс называецца «Аповесць мінулых гадоў».

 Старажытныя кнігі былі толькі рукапіснымі.

 Пісаліся старажытныя кнігі на паперы.

 Пісаліся старажытныя кнігі на тонка вырабленай цялячай скуры.

 Галоўным цэнтрам перапіскі кніг на Беларусі быў Мінск.

 Старажытныя пісьмы пісаліся на бяросце і васковых дошчачках.

5. Адгадай па апісанні і запішы імя гістарычнага дзеяча.

Ён нарадзіўся ў пачатку ХІІ стагоддзя ў горадзе Тураве. Калі вырас, то стаў манахам і пачаў пісаць малітвы пра тое, як павінны жыць людзі.

Гэта ________________________________.

Тэма «Першыя друкаваныя кнігі»

1. Назаві імя чалавека, адлюстраванага на партрэце.

___________________________

Петр_2

2. Злучы імёны беларускіх першадрукароў з назвамі кніг, выдадзеных імі.

Францыск Скарына Катэхізіс

Сымон Будны Біблія

3. Дапоўні сказы.

Нарадзіўся Скарына ў канцы ХV стагоддзя ў _________________ (Нясвіжы, Полацку). Стаўшы выдатным вучоным, Скарына вырашыў узяцца за друкаванне кніг на ________________ (старабеларускай, польскай, рускай) мове. Прадаўжальнікам справы Скарыны стаў вядомы беларускі друкар і вучоны ________________ (Іван Фёдараў, Сымон Будны).

4. Адзнач знакам «+» агульныя рысы жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны і С. Буднага.

 Нарадзіліся ў Беларусі.

Першадрукары.

Вучыліся ў Кракаве.

Друкавалі кнігі ў Празе.

Друкавалі кнігі на беларускай мове.

5. Адгадай па апісанні і запішы імя гістарычнага дзеяча.

Жыў у XVI стагоддзі ў Нясвіжы. Надрукаваў на тэрыторыі Беларусі першую кнігу «Катэхізіс». ________________________________

Першадрукар сярод усходніх славян. Нарадзіўся ў Полацку ў канцы XV стагоддзя. ________________________

Друкар з Масквы. Выдаў першую рускую кнігу. ___________________________

Друкар з Украіны. Прадаўжальнік спраў Ф. Скарыны. _______________________

Словы для даведак: Францыск Скарына, Пётр Мсціславец, Іван Фёдараў, Сымон Будны.

Тэст па раздзеле «Геаграфічныя і гістарычныя звесткі аб нашай Радзіме»

1. Якое месца займае Беларусь на геаграфічнай карце? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Размяшчаецца на поўначы Еўропы.

 Размяшчаецца ў самым цэнтры Еўропы.

 Размяшчаецца на захадзе Еўропы.

2. Пра якую раку ідзе гаворка ў тэксце? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

Яна з’яўлялася ракой-вуліцай у старажытным Мінску. Раней яна была шырокая, а потым звузілася і змялела. Сёння яна цячэ ў падземнай трубе пад адной з вуліц Мінска.

 Нёман  Днепр  Няміга

3. Падкрэслі назвы ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі.

Драўляне, дрыгавічы, севяране, крывічы, паляне, радзімічы, валыняне.

4. Суаднясі імёны з характарыстыкамі людзей.

Францыск Скарына манах

Сымон Будны прадаўжальнік друкарскай справы

Кірыл Тураўскі першадрукар

5. Запішы патрэбныя словы.

Дзе можна ўбачыць гістарычныя рэчы? _________. Дужы і высокі чалавек — ________. Прыгорак з зямлі і пяску, што насыпаўся над пахаванымі нябожчыкамі —________. Восеньскі дзень памяці продкаў — _________. Вясенні дзень памяці продкаў — ________. Прадавец — _________.

Словы для даведак: гандляр; асілак; музей; Дзяды; Радаўніца; курган.

Тэма «Князёўна з трыма імёнамі»

1. У якім горадзе княжыў князь Рагвалод? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Кіеў  Полацк  Ноўгарад

2. Адзнач знакам «+» імёны, пад якімі пражыла сваё жыццё полацкая князёўна?

 Ефрасіння  Рагнеда  Саламона

 Гарыслава  Анастасія

3. Дапоўні сказы.

Як толькі сышоў снег, Уладзімір нечакана напаў на ____________. Бацькі і браты Рагнеды былі _________. Уладзімір сілай прымусіў Рагнеду стаць яго __________. Пасля гэтага Уладзімір рушыў з войскам на __________, перамог у бітве _______________ і стаў вялікім кіеўскім князем.

Словы для даведак: Кіеў; Полацк; Яраполк; забіты; пахаваны; рабыня; жонка; Ізяслаў.

4. За якія заслугі царква абвясціла князя Уладзіміра святым? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Стаў вялікім кіеўскім князем.

 Прыняў хрысціянства і пачаў хрышчэнне ва ўсіх гарадах.

 Падараваў Рагнедзе жыццё.

5. Вызнач паслядоўнасць і абазнач лічбамі падзеі жыцця беларускай князёўны Рагнеды.

 Уладзімір забіў бацькоў і братоў Рагнеды, прымусіў яе стаць яго жонкай.

 Да Рагнеды пасваталіся кіеўскі князь Яраполк і наўгародскі князь Уладзімір.

 Пасля замужжа Рагнеда назвалася Гарыслава і нарадзіла пяцёра дзяцей

 Старэйшы сын Ізяслаў ратуе маці ад смерці і ад­праўляецца з ёй у. крэпасць пад Мінскам.

 Рагнеда адважылася забіць Уладзіміра.

 Рагнеда стала манашкай і атрымала імя Анастасія.

Тэма «Яраслаў Мудры — сын Рагнеды»

1. Як быў празваны Яраслаў за свой розум? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Справядлівым  Мудрым  Вялікім

2. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.

Як называўся першы агульны для ўсіх закон, напісаны Яраславам Мудрым?

 «Руская Праўда»  Статут

Якія пакаранні за парушэнні законаў існавалі пры Яраславе Мудрым?

 Ссылка  Ад штрафу да смяротнай кары

3. Дапоўні сказы.

Па загаду Яраслава ў цэнтры __________ быў пабудаваны велічны храм у імя Святой Сафіі. Падобныя храмы былі пабудаваны ў _________ і __________ .

Словы для даведак: Полацк; Кіеў; Ноўгарад; Тураў.

4. Адзнач знакам «+» справы кіеўскага князя Яраслава, за якія ён атрымаў прозвішча «Мудры».

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3