* Пасля агучвання дадзенага у вучэбным дапаможніку графічнага запісу можна прапанаваць вучням стварыць свае запісы і іх агучыць. Пры жаданні першакласнікі могуць прыдумаць сваім творам назвы.

Разгледзьце тыя ілюстрацыі, што засталіся на старонцы. Што на іх адлюстравана? Які запіс музыкі на лісце з'яўляецца, на ваш погляд, сучасным, а які – старадаўнім? Раскажыце, што вам вядома пра запіс гучання музыкі.

*Вучні атрымліваюць сціслую інфармацыю пра запіс музыкі на лісце, даведваюцца аб тым, што раней гукі на пісьме адлюстроўваліся з дапамогай кручкоў, у цяперашні час музыканты выкарыстоўваюць ноты. У даўнія часы гучанне музыкі не ўмелі захоўваць, таму аб старажытнай музыцы сучасным людзям вядома вельмі мала. З вынаходніцтвам грампласцінак, аўдыёкасет, CD-дыскаў праблема запісу гучання вырашана. Дзякуючы гэтаму, нават праз шмат гадоў людзі змогуць пачуць, якая музыка папулярная ў нашы дні, як і хто яе выконвае.

С. 22. Разгледзьце карціну. Прыдумайце ёй назву. Якая музыка падышла б да карціны? Падумайце, як з дапамогай музычных гукаў можна перадаць цішыню раніцы?

С. 23. Разгледзьце малюнкі. Якія гукі (прыродныя, механічныя або музычныя) могуць выдаць намаляваныя прадметы? Стварыце свае гукавыя карціны і агучце іх перад класам.

* Можна прапанаваць вучням папрацаваць у парах. Дзеці адбіраюць адну ці некалькі ілюстрацый з прапанаваных, складаюць маленькую гукавую кампазіцыю, пасля чаго прадстаўляюць яе класу. Пасля гукавога прадстаўлення кожная пара расказвае аб тым, якая задума ляжала ў аснове. Перад выкананнем дадзенага творчага задання пажадана правесці падрыхтоўчую працу – выканаць яго калектыўна, каб вучні атрымалі некаторы ўзор. Напрыклад, адабраны два малюнкі – «плёскат хвалі» і «людзі, якія ідуць па восеньскім парку». Можна ўявіць, што пара прагульваецца па парку (адлюстроўваюцца крокі, шолах / шамаценне лісця); падчас прагулкі людзі ўспамінаюць, як яны на моры бачылі шторм (малюецца вецер, плёскат хваль); успаміны скончыліся, людзі зноў ідуць па парку.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Урок 6 “Настрой, перададзены пры дапамозе гукаў” (першы ўрок па тэме)

С. 24-25. Разгледзьце малюнкі. У якім стане (настроі) знаходзяцца дзеці, намаляваныя на кожным малюнку? З дапамогай гуку «О...» паспрабуйце перадаць настрой кожнага героя. У каго з класа атрымалася лепш за ўсё перадаць стан стомленасці, хвалявання, злосці?

С. 26. Разгледзьце малюнкі. Чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго? Які настрой у хлопчыка? Знайдзіце малюнак, на якім хлопчык:

– радуецца,

– злуецца,

– нечым спалоханы,

– хітруе.

Прагаварыце сказ «Белабока сарока прыляцела здалёка» з розным настроем (весела, здзіўлена, азлоблена (незадаволена), пакрыўджана і г. д.).

*Выкананне задання можа быць арганізавана ў форме гульні. Аднаму вучню паведамляецца (так, каб не было чуваць для астатніх), з якім настроем ён павінен вымавіць (прагаварыць або праспяваць) словы – вучань спрабуе выканаць пастаўленую перад ім задачу (перадаць голасам адпаведны настрой) – клас адгадвае загадку.

На старонцы вучэбнага дапаможніка перададзены наступныя эмацыйныя станы: радасць, сум, крыўда – верхні рад; незадаволенасць (ці злосць), весялосць, страх – сярэдні рад; здзіўленне, сярдзітасць, гуллівасць (або хітрасць) – ніжні рад.

С. 27. Разгледзьце малюнкі. Раскажыце, у якім настроі знаходзіцца каза на двух малюнках. У якім стане знаходзяцца прагныя мядзведзяняты на двух малюнках? Вылучыце пару малюнкаў, якая вам больш спадабалася. Перадайце на музычным інструменце (або на двух розных інструментах) змену настрояў герояў.

Урок 7 “Настрой, перададзены пры дапамозе гукаў” (другі ўрок па тэме)

С. 28-29. Разгледзьце малюнкі. Які настрой яны ў вас выклікаюць?  Паслухайце два музычныя творы. Вызначце, якой карціне адпавядае першы музычны твор, а якой – другі. Растлумачце свой адказ.

*Вучням могуць быць прапанаваны для праслухоўвання як інструментальныя п'есы (напрыклад, «Сумная песня восеньскага лесу» і «Вясёлы дожджык» Л. Мурашкі), так і фартэпіянныя партыі рознахарактарных песень, якія развучваюцца на ўроку (напрыклад, песень «Солнышко» і «Дождик» – муз. А. Цілічэевай, сл. Л. Дымавай).

С. 30-31. Разгледзьце карціны. Які настрой яны перадаюць? Якая з карцін выклікае самы радасны настрой? У якім месцы, з тых, што намаляваны на карцінах, вам бы хацелася зараз апынуцца? Паслухайце музычны твор. Падбярыце карціну, падобную да яго па настроі.

*Вучням прапануецца паслухаць інструментальны твор, сугучны адной з карцін (на выбар настаўніка).

Урок 8 “Абагульняючы ўрок па тэме “Свет гукаў””

С. 32. Разгледзьце малюнкі. Героі якой казкі на іх намаляваны? Падбярыце для кожнага казачнага персанажа музычны інструмент. Растлумачце свой выбар. «Намалюйце» гукамі кожнага персанажа.

С. 33. Падбярыце для кожнага персанажа рускай народнай казкі «Рэпка» музычны інструмент. Раскажыце казку, суправаджайце аповед ігрой на музычных інструментах. Паспрабуйце адлюстраваць змест малюнкаў пры дапамозе адных толькі інструментаў (без тэксту). Ствараючы гукавыя карціны, сачыце за дырыжорскім жэстам, які будзе паказваць, калі ўступаць кожнаму персанажу.

2 чвэрць “ЯК РАСКАЗВАЕ МУЗЫКА?”

Урок 9 “Што і як можна расказаць пры дапамозе гукаў?”

С. 34-35 Паслухайце твор кампазітара Роберта Шумана «Вясёлы селянін, які вяртаецца з працы». Якім вам прадставіўся селянін? Які стан у яго на душы? Якой паходкай ён ідзе? Якая з карцін больш за ўсё падыходзіць да характару музыкі? Разгледзьце іншыя карціны з выявай таго, як ідуць дадому сяляне. Якія пачуцці людзей перададзены мастакамі на гэтых карцінах? Якая музыка змагла б перадаць іх стан?

С. 36-37 Разгледзьце малюнкі. Раскажыце, што значыць слова «сябраваць»? Чаму людзі сябруюць? Паслухайце «Песенку друзей» (муз. В. Герчык, сл. Я. Акіма). Якая яна па настроі? Развучыце песню, навучыцеся выразна яе выконваць. Падбярыце да песні гучальныя жэсты. Прыпеў суправадзіце ігрой на музычных інструментах.

Урок 10 “Гукаперайманне”

С. 38. Паслухайце фартэпіянную п'есу І. Карэнеўскай «Дожджык».  Што імітавалі гукі фартэпіяна? Ці ўвесь час дождж быў аднолькавым? Якім  быў дожджык у пачатку п'есы, у сярэдзіне, у канцы?
Стварыце гукавую карціну дажджу. У сваёй карціне адлюструйце, як дождж накропвае, затым набірае сілу, ператвараецца ў лівень з градам, потым заціхае і зусім спыняецца.

*Заданне можа выконвацца вучнямі як на музычных інструментах, так і гучальнымі жэстамі. Напрыклад, могуць быць выкарыстаны розныя спосабы ўдараў па стале (далонямі, пальцамі, пазногцямі, костачкамі пальцаў...).

С. 39. Паслухайце жартоўную вакальную п'есу «Каціны дуэт» (муз. Дж. Расіні – К. Вейсе). Падзяліцеся сваімі ўражаннямі ад праслухоўвання. У чым заключаецца гукаперайманне? Як гучалі галасы котак? Як вы думаеце, аб чым яны маглі размаўляць?

*У ходзе знаёмства з творам варта растлумачыць вучням значэнне слова «дуэт» (ансамбль з двух выканаўцаў).

Адлюструйце голасам размову трох розных кошак: маленькага, безабароннага кацяняці, вытанчанай коткі і тлустага, лянівага ката. Падумайце, які голас павінен быць у кожнай кошкі?

*Выконваючы заданне, вучні імправізуюць голасам. Можна арганізаваць гульню «Каціны хор». Для гэтага клас дзеліцца на 3 групы: у адной групе – кацяняты, у другой – вытанчаныя, элегантныя котачкі, у трэцяй – тоўстыя, лянівыя каты. Па жэсту настаўніка ўступае то адна, то другая група. У пэўны момант дырыжор дае сігнал – і ўвесь «хор» гучыць адначасова.

С. 40. Паслухайце і развучыце песню «По грибы» (муз. У. Алоўнікава, сл. ). Якая яна па характару? На колькіх гуках будуецца песенька зязюлі? Які з гукаў зязюлевай песенькі («ку-ку») гучыць вышэй: першы ці другі? Праспявайце песеньку зязюлі, сачыце за запісам у падручніку. Выканайце гэтыя гукі на металафоне, ксілафоне або фартэпіяна.

С. 41. Пазнаёмцеся з музыкай французскага кампазітара Каміля Сен-Санса. Ён напісаў незвычайны твор, які атрымаў назву «Карнавал жывёл». Гэты твор складаецца з асобных частак. У кожнай частцы свая назва, і кожная частка прысвечана розным персанажам. Адна з частак называецца «Куры і пеўні». Паслухайце гэты нумар. Паспрабуйце пачуць, якія інструменты ўдзельнічаюць у адлюстраванні курэй і пеўняў.

*У ходзе праслухоўвання часткі з сюіты «Карнавал жывёл» вучні даведаюцца, што нумар «Куры і пеўні» выконваюць музыкі, якія граюць на кларнеце, скрыпцы, альце і фартэпіяна. У вучэбным дапаможніку дадзена адпаведная ілюстрацыя. Такім чынам, у вучняў ёсць магчымасць суаднесці гучанне музыкі з выявай інструментаў, а таксама пазнаёміцца з тым, як іграюць на кожным інструменце.

Урок 11 “Святло і цень у музыцы (лад)”

С. 42 Разгледзьце малюнкі з птушкамі. Як вы думаеце, у якіх птушак песня будзе гучаць весялей: у тых, што на волі, ці ў тых, што ў клетцы?

Чым адрозніваюцца адзін ад аднаго малюнкі, размешчаныя ўнізе старонкі? Якому малюнку падыдзе музыка са светлымі фарбамі, а якому – з цёмнымі? Растлумачце свой адказ.

С. 43. Праслухайце п'есу Дзмітрыя Кабалеўскага «Клоўны». Паназірайце, як хутка змяняюць адна адну светлыя і цёмныя фарбы ў гэтым творы.

Разгледзьце малюнкі з дзецьмі. Як вы думаеце, якую песню па настроі спявае хлопчык, а якую – дзяўчынка? Пра што могуць спяваць у гэтых песнях? Успомніце, якія вясёлыя і сумныя песні вы ведаеце. Выканаеце іх.

С. 44. Разгледзьце дзве карціны, прысвечаныя тэме восені. Якая з карцін выглядае больш светла і святочна? Якая музыка ёй падыдзе? Паслухайце два музычныя фрагменты на тэму «Восень». Які фрагмент, на ваш погляд, больш адпавядае першай карціне, а які – другой?

*У якасці музычных фрагментаў вучням могуць быць прапанаваны 1-я і 2-я часткі канцэрта «Восень» (з цыклу «Поры года») А. Вівальдзі.

С. 45. Паслухайце і развучыце беларускую народную песню «Пайшоў коўзацца каток». Святло або цемру ў музыцы вы адчулі? Выканайце песню з гучальнымі жэстамі. Для гэтага разгледзьце схему жэстаў да песні. Якія гучальныя жэсты вам спатрэбяцца? З якога жэсту вы пачнеце сваё гукавое суправаджэнне?

*Аналізуючы схему з жэстамі, вучні павінны адзначыць, што для акампанементу песні ім спатрэбяцца пстрычкі і воплескі. Пачынаецца акампанемент з пстрычкі, што адпавядае слабай долі (песня пачынаецца з затакта).

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5