Метадычны каментарый да вучэбнага дапаможніка “Музыка”
для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
(аўтараў іва, )
іў,
Вучэбны дапаможнік “Музыка” для 1-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі распрацаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па прадмеце, зацвержанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе. Вучэбным дапаможнікам прадугледжана ўключэнне вучняў у разнастайныя віды мастацкай дзейнасці: слуханне, спяванне, ігру на музычных інструментах, пластычнае інтанаванне, сачыненне, імправізацыю і інш.
Увесь вучэбны матэрыял у дапаможніку прадстаўлены ў выгдлядзе малюнкаў, па два развароты на ўрок (за выключэннем абагульняючых урокаў у канцы кожнай чвэрці – гэтым урокам адведзена па аднаму развароту дапаможніка). Арыентавацца ў відах дзейнасці дапамагаюць умоўныя абазначэнні (“Спяваем”, “Слухаем”, “Іграем пры дапамозе гучальных жэстаў”, “Іграем на інструментах”, “Пазнаём новае, разважаем”, “Прыдумваем і эксперыментуем”). Тэкст заданняў прыкладаецца асобна. Заданні чытае настаўнік.
Асаблівасцю зместа дапаможніка з’яўляецца тое, што па кожнай тэме матэрыялу даецца некалькі больш, чым патрабуецца ва ўмовах 35-хвіліннага ўрока. Гэта зроблена дзеля таго, каб у настаўніка было права выбару – права самастойна планаваць урок, адбіраць заданні, зыходзячы з асаблівасцяў агульнага і музычнага развіцця пэўнага класа.
Выкананне ўсіх заданняў, прадстаўленых у дапаможніку, не з’яўляецца абавязковым.
1 чвэрць “СВЕТ ГУКАЎ”
Урок 1 “Свет, што гучыць вакол нас”
С.4-5. Разгледзьце малюнкі. Якія поры года на іх адлюстраваны? Якія гукі можна “пачуць” (уявіць), гледзячы на кожны з малюнкаў?
С. 6. Разгледзьце малюнкі на старонцы. Што на іх адлюстравана? (на 1-м – пяюць / шчабечуць птушкі; на 2-м – шуміць хваля; на 3-м – стукае па шкле дождж; на 4-м – аб’яднаны разам “сюжэты” трох папярэдніх малюнкаў). Паспрабуйце агучыць усе чатыры малюнкі. Спачатку адлюструйце спевы птушак (голасам ці на музычных інструментах), потым пры дапамозе шумавых гукаў (голасам ці падручнымі сродкамі) адлюструйце шум хвалі, потым адлюструйце стук дажджу (на музычным інструменце ці падушачкамі пальцаў па стале). Затым, кіруючыся ўказаннямі настаўніка-дырыжора, агучце 4-ы малюнак.
* Пры агучванні 4-га малюнка можна падзяліць клас на тры групы-партыі: напрыклад, кожны рад будзе адказны за выконванне пэўных гукаў. Можна агучыць усю гукавую партытуру, маючы на ўвазе першапачатковае дзяленне класа на тры партыі. Таксама, пры жаданні, можа быць прадумана і агучана партыя ката, што глядзіць у акно.
С. 7. Разгледзьце малюнкі. Якія дзеянні выконваюць дзеці? Паспрабуйце выканаць гэтыя ж дзеянні. У вас атрымаюцца гучальныя жэсты (пстрычка, воплеск, шчыпок, пляскач, прытоп). Прыдумайце свае гучальныя жэсты і прапануйце іх класу для выканання.
Урок 2 “Прыродныя і механічныя гукі”
С. 8. Якія гукі можна “пачуць” (уявіць), разглядаючы малюнак? Назавіце гэтыя гукі, паспрабуйце паказаць іх голасам. Гледзячы на малюнак, назавіце прадметы, якія выдаюць механічныя гукі. Успомніце, якія яшчэ прадметы могуць выдаваць механічныя гукі.
С. 9. Якія прыродныя гукі можна “пачуць” (уявіць), разлядаючы малюнак? Якіх гукаў вам прадставілася больш: прыродных ці механічных? Падумайце, як з дапамогай гукаў можна “намаляваць” карціну “Аграгарадок улетку”. Агучце сваю карціну.
* Выконваючы творчае заданне, вучні разам з настаўнікам абмяркоўваюць, як яны будуць перадаваць гукі хатніх жывёл, гукі транспарту, гукі будаўнічых механізмаў.
С. 10. Разгледзьце малюнкі. Што з паказанага на малюнках “выдае” прыродныя гукі, а што – механічныя? Размяркуйце малюнкі ў дзве групы. Растлумачце своё рашэнне.
Разгледзьце адлюстраваныя на малюнку школьныя прылады. “Прымусьце” гучаць ваш пенал, ручкі, алоўкі ў тачылцы. Якія яшчэ гукі можна атрымаць з дапамогай школьных прыладаў?
С. 11. Прыміце ўдзел у гульні “Знайдзі лішняе”. Разгледзьце малюнкі. Знайдзіце радок малюнкаў, у якім усе прадметы выдаюць прыродныя гукі, затым знайдзіце радок, у якім усе прадметы выдаюць механічныя гукі. Назавіце гукі, якія выдаюць прадметы ў двух астатніх радках.
Урок 3 “Музыка – краіна гукаў”
С. 12. Разгледзьце малюнкі. Чым займаюцца дзеці? У чым заключаецца асноўнае адрозненне паршай карцінкі ад другой?
* Пры разглядванні малюнкаў настаўнік падводзіць першакласнікаў да разумення таго, што на першым малюнку дзеці ўдзельнічаюць у вакальнай дзейнасці, на другім – у інструментальнай. Можна звярнуць увагу вучняў на асобныя дэталі на малюнках. Напрыклад, растлумачыць, што такое пюпітр (падстаўка для нот), што такое хор, ансамбль і інш.
С. 13. Разгледзьце дзве лініі. Чым яны адрозніваюцца? Паспрабуйце голасам агучыць спачатку прамую лінію, затым хвалістую. Прыдумайце свае гукавыя загадкі і загадайце іх класу.
* Пры выкананні задання можна прапанаваць усім жадаючым першакласнікам адлюстраваць голасам прамыя і хвалістыя лініі (адзін вучань спявае – астатнія адгадваюць, якую лінію голасам ён малюе). Вучні павінны быць падрыхтаваны да таго, што «маляваць» голасам яны могуць на любой вышыні.
Разгледзьце тры малюнкі-схемы з шарыкамі. Звярніце ўвагу на тое, як размешчаны шарыкі ў кожным выпадку. На якім малюнку ўсе шарыкі размешчаны на адной вышыні? На якіх малюнках шарыкі мяняюць сваю вышыню? Агучце голасам кожны малюнак.
*Пры выкананні задання можна рэкамендаваць вучням пераводзіць указальны палец ад шарыка да шарыка, адначасова выконваючы голасам неабходныя гукі. Варыянтаў выканання задання можа быць шмат. Галоўнае, каб пры рабоце з 2-й і 3-й схемамі шарыкі адрозніваліся па вышыні.
С. 14. Разгледзьце малюнкі інструментаў у верхняй рамачцы. Як вы думаеце, як на гэтых інструментах граюць музыкі?
*Вучням паведамляецца, як называецца кожны інструмент (кастаньеты, літаўры, малы барабан, вялікі барабан). Першакласнікі павінны даведацца аб тым, што ўсё адлюстраванае на малюнках – гэта ударныя музычныя інструменты. Гук на гэтых інструментах вырабляецца пры дапамозе ўдару адной паверхні аб іншую. У барабанаў і кастаньет нельга вызначыць вышыню гукаў, якія яны вырабляюць. Літаўры жа – ударны інструмент з пэўнай вышынёй гучання; гук здабываюць пальцамі або з дапамогай спецыяльных драўляных калатушак з шарападобнымі наканечнікамі. Вучням прапануецца паслухаць, як гучаць інструменты, параўнаць іх гучанне.
Разгледзьце інструменты ў ніжняй рамачцы, назавіце іх. Раскажыце, як на гэтых інструментах граюць музыкі.
*Вучні называюць трубу, ксілафон, флейту і скрыпку. Гэта музычныя інструменты, на якіх можна выдаць гукі рознай вышыні. Можна абмеркаваць з дзецьмі прыёмы (спосабы) гуказдабывання на кожным інструменце і расказаць, да якой групы адносіцца кожны інструмент (скрыпка – струнны смычковы, флейта і труба – духавыя, ксілафон – пласціначны ўдарны інструмент). Першакласнікам прапануецца паслухаць гучанне гэтых інструментаў і падзяліцца сваімі ўражаннямі. Арганізаваць праслухоўванне можна ў форме гульні-віктарыны.
С. 15. Разгледзьце інструменты ў верхняй рамачцы. З якімі інструментамі вы ўжо знаёмы? На якіх інструментах вам ужо даводзілася іграць раней?
* Вучні дзеляцца сваім выканальніцкім вопытам (набытым дома, ва ўстановах дашкольнай адукацыі і г. д.), дэманструюць свае веды аб спосабах ігры на кожным інструменце. Першакласнікі прагаворваюць назвы ўсіх прадстаўленых у вучэбным дапаможніку інструментаў (бубен, скрыначка, трашчотка, клавес (палачкі), маракасы, лыжкі, ксілафон, цымбалы, дзіцячае піяніна), па магчымасці, ўключаюцца ў рэальны працэс музіцыравання.
Урок 4 “Карціны, створаныя пры дапамозе гукаў” (першы ўрок па тэме)
С. 16. Разгледзьце малюнак. Якіх жывёл (звяроў, птушак, насякомых) вы заўважылі? Успомніце, якія гукі выдае кожная жывёла. Стварыце гукавую карціну раніцы ў лесе. Выкарыстоўвайце для гэтага свой голас, музычныя і шумавыя інструменты, гучальныя жэсты, падручныя сродкі.
С. 17. Успомніце, якія гукі выдаюць прадстаўленыя на малюнках жывёлы. Перадайце гэтыя гукі голасам. Загадайце класу свае загадкі.
С. 18. Паслухайце твор французскага кампазітара Жана-Філіпа Рамо «Курыца». Гэты твор напісаны для клавесіна – некалі вельмі папулярнага інструмента, папярэдніка фартэпіяна. Якую карціну малюе музыка? Чаму кампазітар даў свайму твору такую назву?
Разгледзьце ілюстрацыю ў ніжняй рамачцы. Як вы думаеце, якімі гукамі можна намаляваць у музыцы курыцу і куранят? Чым гэтыя гукі будуць адрознівацца? Паспрабуйце «намаляваць» з дапамогай гукаў (на металафоне, ксілафоне або фартэпіяна) курыцу і куранят. Можаце скласці гукавую карціну пад назвай «На птушыным двары».
* Пры адсутнасці ў класе музычных інструментаў можна стварыць гукавую карціну «На птушыным двары» пры дапамозе падручных сродкаў, удараў падушачкамі пальцаў (альбо ногцямі) па стале, з удзелам голасу.
С. 19. Разгледзьце два малюнкі. Чым яны адрозніваюцца? Як можна голасам адлюстраваць два розных стану мора? Чаму пад першым малюнкам намалявана плаўная (роўная) лінія, а пад другім хвалістая? Адлюструйце голасам спакойнае мора, а затым мора падчас шторму.
* Пры выкананні задання можна прапанаваць дзецям дапамагаць сабе рухам указальнага пальца па лініі. Пасля выканання задання вучням прапануецца паслухаць фрагмент музычнай кампазіцыі Н. Рымскага-Корсакава «Акіян – мора сіняе» (уступленне да оперы «Садко»). Пасля праслухоўвання першакласнікі дзеляцца сваімі ўражаннямі.
Урок 5 “Карціны, створаныя пры дапамозе гукаў” (другі ўрок па тэме)
С. 20. Развучыце песню «Осень» (муз. М. Красева, сл. М. Івенсэн). Навучыцеся выконваць яе прыгожым гукам.
Прыдумайце да песні выразныя рухі. Можаце ўявіць сябе восеньскім лісцем, якое кружыцца ў танцы.
С. 21. Агучце голасам, а таксама пры дапамозе падручных сродкаў незвычайны музычны запіс. Перад тым, як прыступіць да агучвання, падумайце, як будзе гучаць ваш музычны нумар. Як і чым вы адлюструеце лініі, кольцы, зорачкі, смайлік? Можаце прыдумаць некалькі варыянтаў агучвання запісу. Параўнайце розныя варыянты. Адбярыце самы цікавы.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 |


