Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская літаратура. V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012).

Інфармуем, што згаданыя вышэй нарматыўныя прававыя акты, вучэбныя праграмы размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (edu.gov.by), Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Нацыянальны інстытут адукацыі (www.adu.by)).

Праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» прапануе тры спісы літаратурных твораў:

для чытання і вывучэння;

для чытання і абмеркавання;

для дадатковага чытання.

У першым спісе прапануецца абавязковы мінімум твораў, вывучэнне якіх праходзіць усе тры этапы (успрыманне, аналіз, падагульненне). Творы з гэтай групы вывучаюцца тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару (рэпрадуктыўнага, аналітычнага, творчага).

Творы другога спіса прапанаваны для чытання, асэнсавання, абмеркавання ў класе, для пісьмовага ці вуснага водгуку і г. д. Прадметам разгляду могуць быць праблема, герой, своеасаблівасць кампазіцыі і сюжэта.

Трэці спіс уключае творы для дадатковага чытання. Гэта рэкамендацыйны спіс, які пашырае кола чытання вучняў. Ён не павінен быць аб’ёмным (1–3 творы да кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка).

Колькасць вучэбных гадзін, што адводзяцца вучэбнай праграмай на вывучэнне твора, не з’яўляецца абавязковай, а носіць рэкамендацыйны характар. Пры неабходнасці настаўнік можа павялічыць або зменшыць колькасць гадзін на вывучэнне якога-небудзь твора, пераразмеркаваўшы пры гэтым гадзіны ў межах тэмы.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Прапанаваныя праграмай анатацыі да аглядавых і манаграфічных тэм маюць арыентацыйны характар: у іх акрэсліваюцца кола праблем, ключавыя моманты, на якія мэтазгодна звярнуць увагу пры вывучэнні і абмеркаванні твораў. Настаўнік засяроджвае ўвагу на асобных пазіцыях, найбольш актуальных у канкрэтных класах.

Праграмай у ІХ – XI класах не прадугледжаны асобныя гадзіны на дадатковае чытанне, але настаўнік абавязаны рэгулярна цікавіцца чытаннем вучняў і можа, пераразмеркаваўшы вучэбную нагрузку, правесці на працягу навучальнага года адны або некалькі вучэбных заняткаў дадатковага чытання па выбраных творах.

2. Вучэбна-метадычная дакументацыя

2.1. Каляндарна-тэматычнае планаванне

У дапамогу настаўніку распрацавана і выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (Мінск: НІА, Аверсэв, 2013), у якім прапануецца прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па тэмах, вызначаных праграмамі. Настаўнік можа выкарыстоўваць прапанаванае планаванне без змен (у гэтым выпадку каляндарна-тэматычнае планаванне можна не перапісваць). У той жа час ён мае права ў межах вучэбных гадзін, што адводзяцца на вывучэнне вучэбнага прадмета, уносіць у планаванне змены з улікам асаблівасцей класа (у гэтым выпадку настаўнік распрацоўвае асабістае калянадарна-тэматычнае планаванне).

Звяртаем увагу, што з 2013/2014 навучальнага года ў адпаведнасці з Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні ў сярэдняй школе, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 29.03.2013 № И-06-19/28, па жаданні законных прадстаўнікоў вучняў і рашэнні заснавальніка ўстановы адукацыі магчыма вывучэнне вучэбнага прадмета «Беларуская мова» на павышаным узроўні ў Х класе ў аб’ёме 3 вучэбных гадзін (Метадычныя рэкамендацыі размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, надрукаваны ў «Настаўніцкай газеце» ад 04.04.2013).

Для арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове на павышаным узроўні прадугледжана наступнае размеркаванне гадзін у Х класе ў сярэдняй школе:

Тэма

Вывучэнне на базавым узроўні (1,5 гадзіны на тыдзень, усяго 52 гадзіны)

Вывучэнне на павышаным узроўні

(3 гадзіны на тыдзень, усяго 105 гадзін)

Дадатковая колькасць гадзін пры вывучэнні беларускай мовы на павышаным узроўні

Роля роднай мовы ў жыцці чалавека і грамадства

1 гадзіна

2 гадзіны

1 гадзіна на пісьмовае выказванне

Маўленне

14 гадзін

22 гадзіны

8 гадзін:

1. Віды маўленчай дзейнасці (1 г.)

2. Разгорнутасць тэксту (1 г.)

3. Завершанасць тэксту (1 г.)

4. Навуковы стыль (1 г.)

5. Афіцыйны стыль (1 г.)

6. Публіцыстычны стыль (1 г.)

7. Мастацкі стыль (1 г.)

8. Гутарковы стыль (1 г.)

Слова ў тэксце

19 гадзін

38 гадзін

19 гадзін:

1. Стылістычныя магчымасці фанетыкі (1 г.)

2. Лексічнае значэнне слова (1 г.)

3. Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі (1 г.)

4. Марфемная будова слова, утварэнне слоў (1 г.)

5. Стылістычныя магчымасці словаўтварэння (2 г.)

6. Назоўнік (2 г.)

7. Прыметнік (1 г.)

8. Прыслоўе (1 г.)

9. Лічэбнік (1 г.)

10. Займеннік (1 г.)

11. Дзеяслоў (2 г.)

12. Дзеепрыметнік (1 г.)

13. Дзеепрыслоўе (1 г.)

12.Прыназоўнік, злучнік (1 г.).

13. Часціца, выклічнік (1 г.)

14. Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў і іх формаў (1 г.)

Словазлучэнне і сказ у тэксце

15 гадзін

35 гадзін

20 гадзін:

1. Словазлучэнне (1 г.)

2. Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці словазлучэнняў (1 г.)

3. Сінтаксічныя прыметы двухсастаўных і аднасастаўных сказаў (2 г.)

4. Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку (1 г.)

5. Сінтаксічныя прыметы сказаў з адасобленымі членамі, знакі прыпынку (1 г.)

6. Сінтаксічныя прыметы сказаў са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, знакі прыпынку (2 г.)

7. Сінтаксічныя прыметы складаназлучаных сказаў, знакі прыпынку (2 г.)

8. Сінтаксічныя прыметы складаназалежных сказаў, знакі прыпынку (3 г.)

9. Сінтаксічныя прыметы бяззлучнікавых сказаў, знакі прыпынку (2 г.)

10. Сінтаксічныя прыметы сказаў з рознымі відамі сувязі, знакі прыпынку (2 г.)

11. Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці простых і складаных сказаў рознай будовы і прызначэння (2 г.)

12. Сінтаксічная сінаніміка (1 г.)

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

2 гадзіны

4 гадзіны

2 гадзіны

Кантрольныя пісьмовыя работы

7 гадзін

7 гадзін

Прыведзеныя рэкамендацыі могуць выкарыстоўваць настаўнікі гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтва і ліцэяў, якія працуюць у класах філалагічнага напрамку.

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне матэрыялу на павышаным узроўні па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» размешчана на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.adu.by).

2.2. Вучэбна-метадычныя комплексы для факультатыўных заняткаў

Для вывучэння вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» на факультатыўных занятках рэкамендуецца выкарыстоўваць зацверджаныя Нацыянальным інстытутам адукацыі наступныя вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, дыдактычныя матэрыялы для вучняў, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў):

1. Грані слова: ад гука да сказа, V клас.

2. Сакрэты словазмянення і формаўтварэння, VІ клас.

3. Слова ў тэксце, VІІ клас.

4. Гэты няпросты просты сказ, VІІІ клас.

5. Складаны сказ без складанасці, ІХ клас.

6. Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы, Х клас.

7. Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы, ХІ клас.

8. «Браму скарбаў сваіх адчыняю…», V клас.

9. «Слова – радасць, слова – чары…», VІ клас.

10. Таямніца паэзіі і загадка прозы, VІІ клас.

11. Незвычайнае літаратуразнаўства: вывучэнне твора ў яго родавай і жанравай спецыфіцы, VІІІ клас.

12. «Выкажыся, каб я цябе ўбачыў!» (Мастацтва вусных выказванняў), ІХ клас.

13. Пад ветразем спасціжэння і творчасці, Х клас.

14. Шукаем шэдэўры!.. (Вопыты літаратурных даследаванняў), ХІ клас.

Названымі комплексамі ў абавязковым парадку павінны быць забяспечаны бібліятэкі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Нагадваем, што пры пастаноўцы мэт вучэбных заняткаў неабходна арыентавацца на рэалізацыю задач, вызначаных вучэбнымі праграмамі. Мэта залежыць ад тэмы і зместу кожных заняткаў.

Варта адзначыць, што з мэтай павышэння якасці адукацыі пры правядзенні факультатыўных заняткаў рэкамендуецца захоўваць пераемнасць у сістэме дзвюх форм вучэбнай работы: вучэбных заняткаў, на якіх вучэбны матэрыял разглядаецца на базавым узроўні, і факультатыўных заняткаў, закліканых забяспечыць павышаны ўзровень валодання ведамі.

Акрамя таго, для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:

1. Грані слова, V клас.

2. «Мой родны кут…» (краязнаўства), V клас.

3. Маўленчы этыкет, V клас.

4. Развіццё маўлення, VVІ класы.

5. Культура маўленчых паводзін, VІІ клас.

6. Стылістыка тэксту, VІІІ–ІX класы.

7. Пішам сачыненні, VІІІ–ІX класы.

8. Беларуская антрапаніміка, VІІІ клас.

9. Беларуская тапаніміка, ІX клас.

10. Цяжкія пытанні сінтаксісу і пунктуацыі, ІX клас.

11. Комплексны аналіз тэксту, X клас.

12. Майстэрства перакладу, X клас.

13. Уводзіны ў журналістыку, X клас.

14. Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы, X клас.

15. Майстэрства пераказу, XІ клас.

16. Мова і культура, XІ клас.

17. Малады даследчык, XІ клас.

18. Практыкум па беларускай мове, XXІ класы.

19. Рыторыка, XXІ класы.

20. *Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс, Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій.[1]

21. Падагульняльны факультатыўны курс па беларускай мове, ІХ – ХІ (Х – ХІ) класы.

22. Тэатр як від мастацтва, V клас.

23. Асновы тэатральнай культуры, VI клас.

24. Беларуская літаратура і тэатр, VII клас.

25. Тэатры Беларусі, VIII клас.

26. Юны карэспандэнт, VIII клас.

27. Беларускі фальклор (апавядальныя жанры), V клас.

28. Беларускі фальклор (каляндарна-абрадавая паэзія), VI клас.

29. Беларускі фальклор (сямейна-абрадавая паэзія), VII клас.

30. Выразнае чытанне, VI клас.

31. Выразнае чытанне і пераказ, VIІ клас.

32. Выразнае чытанне і мастацкае расказванне, VIII клас.

33. Лірычная проза як фенаменальная з’ява ў літаратуры XX стагоддзя, Х–ХІ класы.

34. Асновы журналістыкі, ХІ клас.

35. Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў, Х–ХІ класы.

36. Старажытная беларуская літаратура, ІХ клас.

37. Мастацкая літаратура і гісторыя, ХІ клас.

38. Пейзажны свет беларускай паэзіі, ХІ клас.

39. Культурная спадчына антычнасці ў беларускай і сусветнай літаратуры, ІХ клас.

40. Беларускі фальклор, ІХ–Х класы.

41. Беларуская паэзія 20-х гадоў XX стагоддзя. Жанры. Стылі. Постаці, Х клас.

42. Беларуская літаратура пачатку XX стагоддзя, Х клас.

43. Беларускі мадэрнізм і літаратура пачатку XX стагоддзя, ІХ–Х класы.

44. Асновы вершазнаўства, Х–ХІ класы.

45. *Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне, Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій.

Звяртаем увагу на тое, што ў сувязі з заканчэннем пераходнага перыяду вучэбна-метадычны комплекс факультатыўных заняткаў «Вывучаем беларускі правапіс. V – ІХ класы» можна выкарыстоўваць у якасці дыдактычнага матэрыялу для правядзення арфаграфічных хвілінак і ўдасканалення арфаграфічнай пісьменнасці вучняў.

Тэксты вучэбных праграм факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літаратуры размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (edu.gov.by) і Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.adu.by).

2.3. Кантрольна-вымяральныя матэрыялы

У дапамогу настаўнікам беларускай мовы і літаратуры выдадзены кантрольна-вымяральныя матэрыялы:

навучальныя і кантрольныя дыктанты па беларускай мове (5–9 класы);

навучальныя і кантрольныя пераказы па беларускай мове (5–9 класы);

тэставыя работы па беларускай мове (8–11 класы);

навучальныя і кантрольныя дыктанты і пераказы па беларускай мове (10–11 класы);

зборнік творчых заданняў для тэматычнага кантролю па беларускай літаратуры (5–9 класы);

зборнік творчых заданняў для тэматычнага кантролю па беларускай літаратуры (10–11 класы).

2.4. Вучэбна-метадычныя выданні

Для якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу рэкамендуюцца наступныя вучэбна-метадычныя дапаможнікі па беларускай мове і беларускай літаратуры:

V клас

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя дыктанты: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2012, 2013.

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя пераказы: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2012, 2013.

Валочка, Г. М. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , . – Мінск: Нац. ін-т адукацыі; Аверсэв, 2010, 2013.

Валочка, Г. М. Вывучаем беларускі правапіс. 5 – 9 кл.: вучэб.-метад. комплекс / , . – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Васюковіч, Л. С. Беларуская мова ў 5 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / іч, , Я. М. Лаўрэль. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Гамеза, Л. М. Беларуская мова. 5 клас. Грані слова: ад гука да сказа: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / . – Мінск: Аверсэв, 2012, 2013.

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4