Капылоў, І. Л. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў / І. Л. Капылоў, І. У. Ялынцава. – Мінск: Сучасная школа, 2010.
Капылоў, І. Л. Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы / І. Л. Капылоў, Т. М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная школа, 2010.
Малажай, Г. М. Школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы: дапам. для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , Л. І. Яўдошына. – Мінск: Аверсэв, 2013.
Николаева, О. М. Современный русско-белорусский словарь для школьников / О. М. Николаева, Т. Н. Трухан; под ред. А. А. Лукашанца. – Минск: Літаратура і Мастацтва, 2009.
Николаева, О. М. Современный русско-белорусский словарь / О. М. Николаева, Т. Н. Трухан; под ред. . – Минск: Тетрасистемс, 2011.
Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.
Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2010, 2011, 2013.
Разам, асобна, праз злучок: даведнік: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: , І. Л. Капылоў, іна; пад рэд. . – Мінск: Аверсэв, 2011, 2013.
Заўвага! Асноўныя лінгвістычныя і метадычныя працы змешчаны ў вучэбнай праграме па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
3. Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
V клас
Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. / [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008.
Цітова, Л. К. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. / Л. К. Цітова. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
VI клас
Красней, В. П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / , Я. М. Лаўрэль, ўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
Бельскі, А. І. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А. І. Бельскі, Л. К. Цітова. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.
VII клас
Валочка, Г. М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / , . – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
Лазарук, М. А. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / , інава. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.
VIII клас
Бадзевіч, З. І. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
Лазарук, М. А. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , В. І. Русілка, І. М. Слесарава. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.
IX клас
Гардзей, Н. М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / , іцкі, іч; пад рэд. . – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.
Рагойша, В. П. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / [і інш.]; пад рэд. . – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.
X клас
Беларуская мова: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / ікава [і інш.]; пад рэд. ікавай, Г. М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
XI клас
Беларуская мова: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.
Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / ікава [і інш.]; пад рэд. ікавай, Г. М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
Звяртаем увагу на правапіс асобных слоў, змешчаных у наступных дапаможніках: «Беларуская мова», 5 клас (Ч. 1) – тунэль (с. 33, пр. 54), дзясяты (с. 108, пр. 184), дзявятага (с. 109, пр. 186); «Беларуская мова», 5 клас (Ч. 2) – дэзынфармацыя (с. 123, пр. 227), Емяльянаў (с. 44), суаўтар (с. 44, пр. 81); «Беларуская мова», 6 клас – эспандар (с. 269, пр. 518); «Беларуская мова», 8 клас – Вялікае Княства Літоўскае (с. 173, пр. 246; с. 246, пр. 353); «Беларуская мова», 10 клас – кантрасныя (с. 71, пр. 85), алітарацыяй, алітарацыі (с. 89). Пры тлумачэнні тэмы «Правапіс й, ы пасля прыставак» («Беларуская мова», 5 клас (Ч. 2), с. 122) настаўніку неабходна звярнуць увагу вучняў на тое, што літара і пішацца пасля прыставак між-, звыш-, контр-, гіпер-, а пасля прыстаўкі дэз- пішацца літара ы.
Вучэбны матэрыял па тэме «Сінтаксічныя прыметы сказаў з устаўнымі канструкцыямі» для Х класа размешчаны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі (раздзел «Вучэбныя прадметы» / «Беларуская мова і літаратура») пад назвай «Сказы з устаўнымі канструкцыямі».
IV. АТЭСТАЦЫЯ ВУЧНЯЎ ПРЫ ЗАСВАЕННІ ЗМЕСТУ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
4.1. Бягучая і прамежкавая атэстацыя
Пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца бягучая і прамежкавая атэстацыя.
Колькасць кантрольных работ, аб’ём кантрольных работ (дыктант, пераказ), слоўнікавага дыктанта, кантрольнага сачынення на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ўказаны ў Метадычных рэкамендацыях па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 02.05.2013 (далей – Метадычныя рэкамендацыі).
Згодна з Санітарнымі нормамі і правіламі:
кантрольныя работы ва ўстановах адукацыі павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, што зацверджаны кіраўніком установы адукацыі, не больш чым па адным вучэбным прадмеце ў дзень у адным класе. Правядзенне кантрольных работ у панядзелак, пятніцу і на апошніх вучэбных занятках забараняецца;
дамашняе заданне павінна задавацца вучням з улікам магчымасці іх выканання: у V–VІ класах – да 2 гадзін, VІІ–VІІІ класах – да 2,5 гадзін, ІХ–ХІ (ХІІ) класах – да 3 гадзін.
Нагадваем, што ў VІ – ХІ (ХІІ) класах да канца першай чвэрці, а таксама ў V класе на працягу першага паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэкстаў кантрольных работ, рэкамендаваны для папярэдняга класа. Пры наяўнасці дадатковых заданняў (не больш за 4) колькасць слоў у тэксце можа быць скарочана па меркаванні настаўніка на 10 – 20 слоў.
У першым паўгоддзі ў V класе праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для ІV класа.
Пераклады і сачыненнi ў V–VIII класах носяць толькі навучальны характар. Адзнакі за навучальныя работы выстаўляюцца па меркаванні настаўніка і павінны насіць стымулюючы характар. За навучальнае сачыненне адзнака выстаўляецца толькі па літаратуры.
4.2. Выніковая атэстацыя
Выніковая атэстацыя праводзіцца па завяршэнні:
- навучальнага года (выражаецца ў выстаўленні адзнак за год з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі);
- навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі (выражаецца ў выстаўленні выніковых адзнак па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, з улікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак).
Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ІХ класаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2013/2014 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме дыктанта.
Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ХІ класаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2013/2014 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу па розных тэкстах для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на павышаным узроўні (філалагічны напрамак), і для вучняў сярэдніх школ, санаторных школ-інтэрнатаў, кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскіх вучылішчаў, гімназій, гімназій-інтэрнатаў, ліцэяў, спецыялізаваных ліцэяў (акрамя філалагічнага напрамку), якія вывучаюць беларускую мову на базавым узроўні.
Звяртаем увагу на тое, што ў 2014/2015 навучальным годзе па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучні, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, будуць здаваць у пісьмовай форме абавязковы выпускны экзамен па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».
V. АСАБЛІВАСЦІ АФАРМЛЕННЯ ДАКУМЕНТАЦЫІ
1. Патрабаванні да афармлення класнага журнала.
Патрабаванні да запаўнення класнага журнала знаходзяцца ва ўказаннях да афармлення і вядзення журнала.
Нагадаем некаторыя асаблівасці пры афармленні класнага журнала.
1. Пры афармленні старонак журнала, якія адведзены для запісу факультатыўных заняткаў, указваецца назва факультатыўных заняткаў (з малой літары, без двукосся), а не вучэбнага прадмета. У выпадку, калі ў якасці назвы факультатыўных заняткаў выкарыстоўваецца цытата, яна запісваецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе.
2. Запіс аб навучальным пераказе (сачыненні), калі на работу адводзіцца адна гадзіна, робіцца наступным чынам:
Пераказ ”…“, Сачыненне ”…“.
Пры напісанні кантрольнага пераказу (сачынення) работа па падрыхтоўцы да яго не прадугледжваецца. Калі на выкананне кантрольнага пераказу адводзяцца два вучэбныя заняткі, то запіс неабходна афармляць такім чынам: Кантрольны пераказ ”…“ і Кантрольны пераказ ”…“.
3. Адзнакі за навучальную пісьмовую работу выстаўляюцца ў графу, якая адпавядае дню, калі работа праводзілася. Гэтыя адзнакі носяць стымулюючы характар і таму выстаўляюцца па меркаванні настаўніка.
Адзнакі за кантрольную работу выстаўляюцца ў адну графу ўсім вучням класа ў адпаведнасці з датай правядзення работы.
Адзнакі за сачыненне па вучэбным прадмеце ”Беларуская літаратура“ ў ІХ–ХІ (ХІІ) класах выстаўляюцца па літаратуры і мове: першая – па літаратуры, другая – па мове.
Калі на напісанне сачынення па літаратуры адводзіцца два вучэбныя заняткі, абодва вучэбныя заняткі запісваюцца на старонцы, якая адведзена на гэты вучэбны прадмет. Адзнака выстаўляецца ў графу на другія вучэбныя заняткі.
Калі на напісанне сачынення выкарыстоўваюцца адны вучэбныя заняткі па мове і адны вучэбныя заняткі па літаратуры, тады запіс і выстаўленне адзнак робяцца адпаведна на абедзвюх старонках журнала з указаннем даты на кожнай.
4. Абавязковыя кантрольныя сачыненні па літаратуры пішуцца толькі ў ІХ–ХІ класах.
5. Адзнакі за чытанне на памяць выстаўляюцца ў графу, што адпавядае вучэбным заняткам, якія ідуць пасля тых, на якіх было дадзена заданне вывучыць на памяць, або на іншых вучэбных занятках, тэма якіх уключае вывучэнне гэтага твора.
6. Настаўнік, выстаўляючы адзнаку ў класны журнал, абавязаны ўносіць яе і ў дзённік вучня.
2. Патрабаванні да вядзення сшыткаў вучняў.
Патрабаванні да вядзення сшыткаў знаходзяцца ў Метадычных рэкамендацыях па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення.
VІ. АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ З ВУЧНЯМІ
Нагадваем, што ў 2013/2014 навучальным годзе традыцыйна праводзяцца:
рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры;
рэспубліканскі конкурс даследчых работ (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (люты).
Паведамляем, што 28 снежня 2012 г. Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь зацверджана Сістэма мер, накіраваных на падтрымку і развіццё чытання ў Рэспубліцы Беларусь на гады. Настаўнікам неабходна кіравацца названым дакументам пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і падрыхтоўцы пазакласных мерапрыемстваў.
Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2013/2014 навучальным годзе:
верасень: | 75-годдзе з дня нараджэння Анатоля Грачанікава |
лістапад: | 80-годдзе з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка 65-годдзе з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц |
снежань: | 90-годдзе з дня нараджэння Анатоля Вялюгіна |
студзень: | 115-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова 145-годдзе з дня нараджэння Ядвігіна Ш. 110-годдзе з дня нараджэння Алеся Якімовіча 50-годдзе з дня нараджэння Андрэя Федарэнкі |
люты: | 100-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова |
сакавік: | 60-годдзе з дня нараджэння Міколы Мятліцкага |
май: | 110-годдзе з дня нараджэння Паўлюка Труса |
чэрвень: | 90-годдзе з дня нараджэння Васіля Быкава |
жнівень: | 85- годдзе з дня нараджэння Алеся Ставера |
VІІ. АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З НАСТАЎНІКАМІ
У 2013/2014 навучальным годзе работу метадычных фарміраванняў прапануецца праводзіць пад агульнай тэмай «Удасканаленне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры праз павышэнне прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў». На працягу года рэкамендуецца правесці 4 пасяджэнні метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, арганізаваць работу школы маладога настаўніка, школы ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчых груп і іншых метадычных фарміраванняў, дзейнасць якіх плануецца з улікам аналізу кадравага саставу педагагічных работнікаў, а таксама на падставе дыягностыкі інтарэсаў і запытаў настаўнікаў, іх прафесійных уменняў і навыкаў.
Асноўныя напрамкі метадычнай дзейнасці з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры:
· актуалізацыя і паглыбленне прадметных ведаў педагогаў;
· удасканальванне педагагічнай тэхнікі настаўніка;
· падрыхтоўка педагогаў да атэстацыі.
На жнівеньскіх інструктыўна-метадычных нарадах настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прапануецца абмеркаваць наступныя пытанні:
1. Асаблівасці нарматыўнага прававога забеспячэння адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў 2013/2014 навучальным годзе.
2. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, новыя вучэбна-метадычныя выданні для настаўнікаў і вучняў.
3. Арганізацыя работы метадычных фарміраванняў у 2013/2014 навучальным годзе: аналіз метадычнай работы за 2012/2013 навучальны год; актуальныя напрамкі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры на 2013/2014 навучальны год.
На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры (метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя і праблемныя групы і інш.) рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
· веданне нарматыўнага прававога забеспячэння адукацыйнага працэсу як адзін з асноўных складнікаў прафесійнай кампетэнтнасці педагога;
· канцэптуальныя патрабаванні да зместу моўнай і літаратурнай адукацыі;
· дзейнасць педагога па рэалізацыі розных падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў сучасных умовах;
· сучасныя патрабаванні да вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры як асноўнай формы навучання;
· сістэмны падыход да аналізу і самааналізу вучэбных заняткаў;
· методыка выкладання складаных тэм вучэбнага прадмета «Беларуская мова»;
· змест і методыка работы па развіцці маўлення вучняў;
· кіраванне вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры;
· арганізацыя дзейнасці па карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў, па развіцці ў іх навыкаў самакантролю і самаацэнкі;
· вывучэнне беларускай мовы і беларускай літаратуры ў сістэме факультатыўных заняткаў.
Пры разглядзе названых пытанняў на пасяджэннях метадычных фарміраванняў неабходна асаблівую ўвагу надаваць прадстаўленню вынікаў работы настаўнікаў па самаадукацыі ці абагульненні ўласнага вопыту педагагічнай дзейнасці.
Прапануем таксама правесці ў раёнах навучальныя семінары па наступных тэмах:
1. Роля самаадукацыі ва ўдасканаленні прафесійнага майстэрства педагога (для педагагічных работнікаў без катэгорыі і другой кваліфікацыйнай катэгорыі).
2. Абагульненне, апісанне і прадстаўленне вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці (для педагагічных работнікаў першай і вышэйшай кваліфікацыйных катэгорый).
На сайце дзяржаўнай установы адукацыі ”Акадэмія паслядыпломнай адукацыі“ (www.academy.edu.by) размешчаны падрабязныя рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў бягучым навучальным годзе.
[1]Пазначаныя зорачкай праграмы факультатыўных заняткаў могуць выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды ў адпаведных класах іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 |


