ЗАЦВЯРДЖАЮ
Намеснік Міністра адукацыі
Рэспублікі Беларусь
іч
24 мая 2013 г.
Інструктыўна-метадычнае пісьмо
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
«Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і
“Беларуская літаратура” ў 2013/2014 навучальным годзе»
І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Асноўнымі мэтамі і задачамі навучання моўнай і літаратурнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:
· засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (моўная кампетэнцыя);
· фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення) і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);
· усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнавартаснай камунікацыі (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);
· далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;
· развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
З мэтай патрыятычнага выхавання і станаўлення грамадзянскай пазіцыі вучняў на ўступных занятках, пры выкананні адпаведных заданняў да практыкаванняў па беларускай мове, а на вучэбных занятках па беларускай літаратуры пры вывучэнні твораў грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі неабходна шырока выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Нагадваем, што 31 жніўня 2013 г. заканчваецца пераходны перыяд, вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пасля ўвядзення ў дзеянне новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года (далей – Правілы). У сувязі з гэтым установы агульнай сярэдняй адукацыі павінны кіравацца Правіламі ва ўсіх сферах выкарыстання пісьмовай беларускай мовы.
З мэтай інфармавання настаўнікаў, вучняў і бацькоў пра заканчэнне пераходнага перыяду ў пачатку навучальнага года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі неабходна правесці педагагічныя саветы, класныя гадзіны, бацькоўскія сходы. Акрамя таго, інфармацыю аб завяршэнні пераходнага перыяду неабходна размясціць на інфармацыйных стэндах у бібліятэках і фае ўстановы адукацыі.
Пачынаючы з 2013/2014 навучальнага года ў час праверкі навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць Правілам, настаўнікі выпраўляюць і пры выстаўленні адзнакі ўлічваюць у адпаведнасці з Нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
Падкрэсліваем, што пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове тэставыя заданні рыхтуюцца ў адпаведнасці з Правіламі. Гэту інфармацыю неабходна паведаміць будучым абітурыентам і іх законным прадстаўнікам.
Для фарміравання цэласнага светапогляду вучняў і развіцця пазнавальных інтарэсаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» неабходна прадугледжваць міжпрадметныя сувязі. Беларуская мова і літаратура разам з іншымі прадметамі сацыяльна-гуманітарнага цыкла («Русский язык», «Русская литература», «Замежная мова», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва») з’яўляюцца асновай культурацэнтрычнай парадыгмы адукацыі. Вывучэнне літаратуры ў суаднесенасці з іншымі відамі мастацтва (музыкай, жывапісам, кіно, тэлебачаннем) спрыяе ўспрыманню літаратуры як мастацтва, фарміраванню каштоўнасных арыентацый вучняў.
ІІ. НАРМАТЫЎНАЕ ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі
1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
2. Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 000.
3. Правілы правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу вучэбных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38.
4. Санітарныя нормы і правілы “Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”, зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206.
ІІІ. НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»
У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 154 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі патрабаванні да зместу вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі адукацыйнага працэсу, максімальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі вучняў, узроўню падрыхтоўкі выпускнікоў вызначаюцца адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі.
1. Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі
1.1. Тыпавыя вучэбныя планы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2011 № 000
Тыпавымі вучэбнымі планамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжана наступная колькасць гадзін на тыдзень па класах на вывучэнне:
вучэбнага прадмета «Беларуская мова»
Від установы агульнай сярэдняй адукацыі | Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах | ||||||
V | VI | VII | VIII | IX | X | XI | |
базавая школа сярэдняя школа школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў санаторная школа-інтэрнат вучэбна-педагагічны комплекс | 3 | 3 | 2 | 2 | 2 | 1/2 | 2/1 |
кадэцкае вучылішча | – | – | – | 2 | 2 | 1/2 | 2/1 |
гімназія гімназія-інтэрнат | 3 | 3 | 2 | 2 | 2 | 1(3 – для філалагічнага напрамку) | 1(3 –для філалагічнаганапрамку) |
сувораўскае вучылішча | – | – | 2 | 2 | 2 | 1 (1/2 – для спецыялізаваных па спорце класах) | 1 (2/1– для спецыялізаваных па спорце класах) |
спецыялізаваны ліцэй | – | – | 2 | 2 | 2 | 1 | 1 |
ліцэй | – | – | – | – | – | 1(3 – для філалагічнага напрамку) | 1(3 –для філалагічнаганапрамку) |
вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура»
Від установы агульнай сярэдняй адукацыі | Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах | ||||||
V | VI | VII | VIII | IX | X | XI | |
базавая школа сярэдняя школа школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў санаторная школа-інтэрнат вучэбна-педагагічны комплекс | 2 | 2 | 1/2 | 2/1 | 1/2 | 2/1 | 1/2 |
кадэцкае вучылішча | – | – | – | 2/1 | 1/2 | 2/1 | 1/2 |
гімназія гімназія-інтэрнат | 2 | 2 | 2/1 | 1/2 | 2/1 | 1/2 | 2/1 |
сувораўскае вучылішча спецыялізаваны ліцэй | – | – | 2/1 | 1/2 | 2/1 | 1/2 | 2/1 |
ліцэй | – | – | – | – | – | 1/2 | 2/1 |
Тыпавым вучэбным планам вячэрняй школы (класа) на вывучэнне вучэбнага прадмета «Беларуская мова» адводзіцца па 1 гадзіне ў Х – ХІІ класах, вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» – па 1 гадзіне ў Х, ХІ класах і 2 гадзіны ў ХІІ класе.
1.2. Вучэбныя праграмы:
Праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская мова. V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012);
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 |


