У пачатку заняткаў праводзім археалагічную размінку па вывучаных раней тэмах па археалогіі. Ведаючы здольнасці гурткоўцаў, можна прапанаваць: або крыжаслоў, або рэбус, або, у каго ў наяўнасці ёсць вялікая колькасць прылад працы старажытнага чалавека, ці на крайні выпадак іх малюнкаў, здымкаў, можна правесці гульню “Што і для чаго”. Абавязкова павінны яшчэ раз замацаваць веданне вучнямі асноўных перыядаў першабытнага грамадства, тут таксама можна выкарыстаць гульню “Лагічны ланцужок”.
1. Вывучэнне сівой мінуўшчыны.
Дапісьмовая гісторыя здаўна прыцягвала цікавасць людзей. Ніхто не заставаўся абыякавым, знайшоўшы каменныя прылады працы, старажытныя рэчы, рэшткі даўніх збудаванняў. Склаліся легенды аб загадкавых каменях з надпісам, аб курганах – валатоўках, гарадзішчах, урочышчах (Кіраўнік гуртка паказвае вучням клінападобную сякеру 1-2 тыс. да н. э.). Вось, напрыклад, сотні год таму назад, людзі не ведалі назначэння гэтай прылады працы і лічылі, што яна з’яўляецца стралой бога Перуна, якой ён забіў чорта. Такія камяні выкарыстоўвалі жанчыны, калі карова пераставала даваць малако “з вока”, імі націралі вымя. Упершыню навуковае апісанне археалагічным помнікам у нашым краі даў вядомы летапісец 16 ст. Мацей Стрыйкоўскі. У сваёй “Хроніцы” ён апісаў эпіграфічныя помнікі на рацэ Зах. Дзвіна, “Барысавы камяні” выказаў першую гіпотэзу іх з’яўлення.
У 1973 годзе рэчышча Дзвіны абследваў рускі акадэмік І. І.Ляпёхін, ён таксама вывучаў “Барысавы камяні” ля нашай Дзісны. Вывучэнне помнікаў археалогіі ў нашым краі вялося і пры будаўніцтве Дрысенскага ўмацванага лагера ў 1810-1812 гг. Вялікую ролю ў пошуку археалагічных аб’ектаў і вырабаў каменнага веку ў нашай мясцовасці адыграла праца краязнаўцы з Віцебска ўскага – Курылы.
У сярэдзіне 19 ст. вялікую цікавасць да старадаўняй гісторыі Міёршчыны праяўлялі мясцовыя паны: Клотты, Тірскія, Плятары. Сабраныя матэрыялы яны перадавалі ў музеі Вільна, Пецярбурга, Масквы, Варшавы.
У 1864 годзе на Падзвінні працавала экспедыцыя імператарскага таварыства, у складзе якой быў мастак Збройнай палаты ў, ён зрабіў 150 малюнкаў старажытных помнікаў. У канцы 19 ст. у нашым краі праводзіў пошукі археолаг, заснавальнік Віленскага музея старажытнасцяў ўскі. Ён ўпершыню склаў археалагічную карту Паазер’я. (Называем гурткоўцам найбольш цікавыя помнікі, адкрытыя гэтым археолагам). Плённым было вывучэнне старажытнасці вядомым беларускім гісторыкам і краязнаўцам (Паказваем яго партрэт і кнігу “Гісторыка-геаграфічны нарыс Дзісенскага павета”) , у якой ён шмат удзяліў увагі і археалагічным помнікам. Прыводзім прыклад з нарыса: “Паміж вёскамі Мурашкі і Навалака знаходзіцца насып, каля 10 сажаняў у дыяметры. К насыпу было знойдзена многа знаходак брускоў для вастрэння косаў. Па паданню ў ёй знаходзіцца пахаванне начальніка шведскага войска”.
Пытанне дзецям: Як вы думаеце, якія прылады працы апісаў А. Сапуноў?
У 30-я гады 20 ст. археалагічныя даследванні на Міершчыне праводзілі археолагі Віленскага ўніверсітэта, муж і жонка Галубовічы. Яны раскапвалі курганы ля в. Чэмяры і Вята. Помнікі мінуўшчыны прыцягнулі ўвагі вядомага мастака Язэпа Драздовіча, які маляваў іх на сваіх карцінах, апісваў у дзенніку. Аб археалогіі нашага краю пісаў у сваіх кнігах настаўнік-краязнаўца з Браслаўскай гімназіі Антон Хедэман. Яго працы “Дзісна і Друя месца магдэбургскае”, “Гісторыя павета Браслаўскага” з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі нашага краю. Але найбольш масштабнае вывучэнне помнікаў археалогіі нашага раёна пачалося пасля другой сусветнай вайны. У 50-я гады раскопкі гарадзішчаў Язна праводзіў кандыдат гістарычных навук А. Г.Мітрафанаў. Але найбольш значны ўклад у археалогію Міерскага раёна ўнеслі В. І.Шадыра, , ўскі, (кіраўнік паказвае іх кнігі).
На працягу 20 год наш гурток “Арганаўты мінулага” таксама вядзе пошук разам з археолагамі раскопкі археалагічных помнікаў. Мы выявілі гарадзішчы ля вёсак Гарані, Снегі, Ражні, Вусаўцы, пахаванні ля в. Казлоўцы, Снегі, паселішчы першабытных людзей ля г. Міеры, в. Навалака, Лінкаўчына, Чэрасы.
2. У часы каменя і бронзы
“Беларусь – край магіл, курганоў, гарадзішчаў, замкавішчаў, замкаў, край, дзе на кожным кроку мы сустракаем сляды мінулага ў помніках, легендах, песнях”, - так пісаў у 19 ст. вядомы краязнаўца Адам Кіркор. Наша Міершчына не з’яўляецца выключэннем. Першыя пасяленцы прыйшлі сюды яшчэ ў мезаліце, як толькі адступіў ледавік.
Пытанне: Чаму ў нашым краі не выяўлена стаянак палеаліту?
Дзякуючы разведкам, паселішчы выяўлены ля вёсак Пераброддзе, Краснае, Стары Пагост, Крукі, Барсукі, Мазурына, Язна, Міераў.
Пытанне: Разгледзьце ўважліва археалагічную карту, чаму менавіта ля гэтых вёсак выяўлены паселішчы першабытных людзей? Вучні павінны даць правільны адказ: таму што людзі ў мезаліце сяліліся ля берагоў рэк і азёраў. Паказваем вучням скрабкі, разцы, ножападобныя пласціны з гэтых паселішчаў.
Пытанне: Якая тэхніка апрацоўкі характэрна для таго перыяду?
Адказ: аббіўка, скол, рэтуш. Кіраўнік паказвае слайды, або здымкі гэтых паселішчаў.
Пытанне: Якія заняткі былі ў жыхароў гэтых паселішчаў? Рассяленне плямён ішло па рэках Дзісна, Авута, Волта, Мерыца, Вята. Больш люднымі сталі паселішчы ў нашым краі ў перыяд неаліту.
Пытанне: Якія новыя спосабы апрацоўкі крэмню з’явіліся ў гэты час 4-3 тыс. да н. э.? Для нагляднасці паказваем сякеру 3 тыс. да н. э. ,знойдзеную ля в. Павяцце. Гурткоўцы заўсёды беспамылкова называюць: шліфаванне, свідраванне, пілаванне. Звяртаем увагу дзяцей, што для вытворчасці прылад працы выкарыстоўваецца не толькі крэмень, але і граніты, пясчанікі, шпаты. Паселішчы неаліту існавалі ля в. Чэрасы, Узмены, Мурашкі, Язна, Снегі, Павяцце, Рудакі. Якія новыя заняткі людзей з’явіліся ў нашых продкаў у тыя часы?
Адказ: бортніцтва, ганчарства, ткацтва, пачалося ў канцы неаліту асвойванне жывёлагадоўлі і земляробства.
Плямены, якія насялялі наш край, адносяцца да нарвенскай і паўночна-беларускіх культур. Яны ўжо будавалі наземнае жыллё, каркас з жэрдак абцягваўся шкурамі жывёлаў. Посуд упрыгожваўся насечкамі, ямкамі, адбіткамі грэбня.
Пытанне: Выкажыце меркаванне, з якой мэтай чалавек упрыгожваў збаны?
У пачатку 2 тыс. да н. э. у нас ужываюцца прылады працы, упрыгожанні, зброіз з бронзы. Паказваем бронзавы пярсцёнак. Але бронзавых рэчаў было мала.
Пытанне: Чаму?
Адказ: на Міершчыну, як і на ўсю Беларусь, бронза паступала з Каўказа, а ў тыя часы гэта быў вельмі далёкі і складаны шлях. Вось чаму ў нас вядомы толькі знаходкі сякеры з бронзы ля Язна і ўпрыгожванняў з Пруднікаў. Затое вырабы з каменя становяцца больш разнастайнымі і дасканалымі. Найбольшую цікавасць уяўляе цясло для апрацоўкі драўніны, знойдзенае ля в. Павяцце, крэмневае цясло клінападобнай формы з гарадзішча Гарані. У бронзавым веку ў нашай мясцовасці з’яўляюцца паселішчы культуры шнуравой керамікі.
3. “Край цяпер насяляюць жалезныя людзі...”
Гэтыя радкі старажытнарымскага паэта Гесіода вынесены ў загаловак не выпадкова. Пераход да вытворчасці жалеза значна ўзмацніў чалавецтва перад прыродай. У нашым краі жалезныя вырабы пачалі распаўсюджвацца 2700 год назад.
Пытанне: Выкарыстаўшы малюнак “Старажытная домніца”, раскажыце, як старажытны чалавек плавіў жалеза. Далей дэманструем гурткоўцам крыцу, знойдзенную ля в. Пруднікі.
Пытанне: Аб чым сведчыць знаходка крыцы? Адказ: Яна сведчыць, што ў гэтых мясцінах плавілі жалеза. З’яўленне жалезных вырабаў прывяло да ўзнікнення паміж людзьмі няроўнасці. Пачасціліся сутычкі паміж плямёнамі, таму людзі пачалі сяліцца ў цяжкадаступных месцах, на стромкіх пагорках, на высыпах паміж азёраў і балот, на абрывістых берагах рэк. Паселішчы ўмацоўваліся валамі, парканамі, акружаліся глыбокімі ірвамі. У нашых мясцінах жылі тады плямёны балтаў: днепрадзвінская культура і штрыхавой керамікі. Паказваем аскепкі керамікі гэтых культур, разам з дзецьмі выяўляем іх адрозненні і агульныя рысы. На археалагічнай карце паказваем гарадзішчы: Паддубнікі, Язна, Шарагі, Субачава, Сабалеўшчына, Панізава, Гвардзейскія, Пруднікі, Вострава. Дзякуючы пошуку “Арганаўты мінулага”, былі знойдзены гарадзішчы ля в. Гарані, Вусаўцы, Федарцы. Зараз удзельнік раскопак гарадзішча (на занятак запрашаем самых старэйшых гурткоўцаў-школьнікаў, якія былі на раскопках) раскажа аб знаходках і занятках на гарадзішчы Пруднікі, раскопкі якога вядуцца ўжо на працягу 20 год. Можна таксама падрыхтаваць кароткія паведамленні аб раскопках гарадзішч Язна, Паддубнікі, выкарыстаўшы энцыклапедыю: “Археалогія і нумізматыка Беларусі”, або “Збор помнікаў Віцебскай вобласці”.
4.Таямніцы курганоў
Месцы пахаванняў нашых продкаў – курганныя магільнікі – адзін з найбольш цікавых і загадкавых археалагічных помнікаў. У нашым раёне яны захаваліся ля в. Снегі (адкрыты “Арганаўтамі”), Вята, Чурылава, Спігальшчына, Чэмяры. Найбольш даследаваны курганы ля в. Кублішчына, Лясная. Раскапвалі гэтыя пахаванні нашы гурткоўцы разам з вучонымі АН Беларусі. Перад пачаткам аповяда аб даследваннях курганоў пажадана зачытаць успаміны арабскага гандляра, відавочца пахаванняў у славян (змешчана ў кнізе А. Нечвалодава “Сказание о земле русской» 1913. Расказваем аб курганах у Кублішчыне, выкарыстоўваючы слайды, фотаздымкі, замалёўкі з раскопак. Тут раскапана 20 курганоў. Выяўлены тры тыпы пахавальных абрадаў: трупаспаленні, трупапалажэнні і пустыя курганы. Аднак ва ўсіх курганах выяўлены попельна-вугальная праслойка на мацярыку, або ў паглыбленні 10-20 см.
Пытанне: Чаму ў некаторых курганах адсутнічаюць пахаванні? Гурткоўцы выказваюць наступныя меркаванні:
а) нябожчыка цела не знайшлі,
б) загінуў на вайне,
в) пахаванне, было спалена ў іншым месцы, рэшткі ставіліся на паверхні кургана ў гаршчку, таму і не заставіліся,
г) насып выкананы ў рэтуальных мэтах у гонар якой-небудзь падзеі.
Курганаў з трупаспаленнем знойдзена менш, усе яны адносяцца да 10 ст. Большасць пахаванняў з рэшткамі шкілетаў утрымлівалі багаты інвентар. Жаночыя пахаванні былі з упрыгожваннямі: пацеркамі, бранзалетамі, пярсцёнкамі, шыйнымі грыўнямі, пранізкамі, спражкамі, бразготкамі, паказваем іх малюнкі і здымкі, або іх сапраўдны выгляд. Мужчынскія пахаванні больш сціплыя: крэсіва, нажы, наканечнікі дзідаў, фібулы (зашпількі). Велічыня курганных насыпаў ад 0,5м да 1,5м вышыні, дыяметр 5-8м. Толькі адзін курган меў памеры 30м у дыяметры і 3 м вышыня. Але самае загадкавае там было само пахаванне. Пахаванне мужчыны і жанчыны не мела ніякіх пахавальных знаходак. Але жаночы чэрап меў гарызантальны спіл верхняй часткі, адзіная знаходка такога кшталту на Беларусі. Па меркванню вучоных, гэта сляды малавядомага мясцовага пахавальнага культу. У пахаваннях выяўлены 6 керамічных пасудзін, зробленых на ганчарным крузе, адзін ляпны. Па знаходках можна меркаваць, што курганы насыпаны ў 10-12 ст. Славянамі-крывічамі, якія асімілявалі мясцовае балцкае насельніцтва.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 |


