Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Раздзел І. СЯЛЯНСТВА Ў ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ ФЕАДАЛЬНАГА ГРАМАДСТВА (VI-XIII стст.)

І.1. Уводзіны. Перадумовы фарміравання сялянства (VI-VIII стст.). Прадмет і задачы спецкурса “Гісторыя сялянства Беларусі”. Значэнне дзейнасці сялянства ў гісторыі чалавецтва. Сялянскі характар беларускага этнасу. Змест і структура спецкурса. Асноўныя гістарыяграфічныя падыходы да асвятлення гісторыі беларускага сялянства.

Геаграфічныя і кліматічныя ўмовы Беларусі. Рассялленне славянскіх плямёнаў па тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці гаспадаркі ўсходніх славян: асноўныя заняткі і прылады працы. Абшчына і яе эвалюцыя. Пачатак станаўлення сялянства ва ўсходніх славян.

І.2. Сялянства ў перыяд раннефеадальнага грамадства (ІХ-ХІІІ стст.). Працэс станаўлення феадальна залежнага сялянства. Формы феадальнай залежнасці і катэгорыі сельскага насельніцтва. Павіннасці і сацыяльнае становішча сялян. Сялянская гаспадарка. Супраціўленне сялян страце асабістай і эканамічнай незалежнасці.

Раздзел ІІ. БЕЛАРУСКАЕ СЯЛЯНСТВА Ў ПЕРЫЯД РАЗВІЦЦЯ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН (XІV-канец ХVІІІст.)

ІІ.1. Сялянства ў перыяд усталявання паншчыны і прыгонніцтва (ХIV - канец ХVI ст.). Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы развіцця сялянства. Асноўныя рысы сялянскай гаспадаркі. Асаблівасці сялянскага землеўладання. Формы зямельнай рэнты і катэгорыі сялянства. Дзяржаўныя падаткі і павіннасці. Аграрная рэформа сярэдзіны XVI ст. Этапы запрыгоньвання сялянства. Сацыяльна-класавыя канфлікты.

ІІ.2. Сяляне Беларусі ў канцы XVI — першай палове XVII ст. Сям’я – асноўная ячэйка сельскага насельніцтва. Этнічная і сацыяльная структура насельніцтва беларускай вёсцы. Зямельныя надзелы. Стан сялянскай гаспадаркі. Паглыбленне грамадскага падзелу працы і роля сялян у развіцці рыначных сувязяў у беларускім грамадстве. Эвалюцыя сялянскіх павіннасцей і падаткаў. Барацьба сялян супраць феадальнага прыгнёту. Паўстанне пад кіраўніцтвам С. Налівайкі. Антыфеадальная вайна 1648—1651 гг. на Беларусі і яе вынікі.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

ІІ.3. Беларуская вёска ў другой палове ХVII–канцы ХVIII ст. Сялянская гаспадарка ў час войнаў сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст. і яе аднаўленне. Сялянскія павіннасці. Змены ў землеўладанні і землекарыстанні. Неземляробчыя заняткі. Сувязі сялянства з рынкам. Бюджэт сялян.

Маёмасная дыферэнцыяцыя і сацыяльнае расслаенне сялянства. Супраціўленне сялян узмацненню эксплуатацыі. Няўзброенныя формы сялянскага руху. Узброеныя выступленні. Паўстанне ў Крычаўскім старостве пад кіраўніцтвам В. Вашчылы. Паўстанне на Каменшчыне.

Раздзел ІІІ. СЯЛЯНСТВА БЕЛАРУСІ ВА ЎМОВАХ РАЗЛАЖЭННЯ І КРЫЗІСУ ФЕАДАЛЬНА-ПРЫГОННІЦКАЙ СІСТЭМЫ (КАНЕЦ ХVІІІ–ПЕРШАЯ ПАЛОВА ХІХ СТ.)

ІІІ.1. Сацыяльнае і матэрыяльнае становішча сялянства пасля далучэння Беларусі да Расіі. Палітычныя і эканамічныя ўмовы развіцця сялянства. Сялянская палітыка царызму на беларускіх землях. Змены ў сацыяльнай структуры сялянства. Становішча розных катэгорый сялянства. Дэмаграфічная характарыстыка сельскага насельніцтва.

ІІІ.2. Сялянская гаспадарка. Землеўладанне і землекарыстанне сялян. Земляробства і жывёлагадоўля. Характар феадальнай эксплуатацыі. Феадальныя павіннасці. Сялянскія промыслы і рамяство. Работа па найму. Гандлёвыя сувязі сялян.

ІІІ.3. Узмацненне сацыяльных супярэчнасцей. Маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства. Аграрныя рэформы 40-х — сярэдзіны 50-х гадоў. Асноўныя этапы і формы сялянскага руху на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

Раздзел ІV. КУЛЬТУРА І ПОБЫТ БЕЛАРУСКАГА СЯЛЯНСТВА Ў ФЕАДАЛЬНУЮ ЭПОХУ.

ІV.1. Матэрыяльная культура. Сваеасаблівыя рысы сельскіх паселішчаў беларусаў. Асноўныя тыпы забудовы двароў. Традыцыйнае сялянскае жыллё. Прылады працы і прадметы быту. Ежа і адзенне беларускага сялянства. Асноўныя формы сялянскай сям’і. Ўнутрысямейныя адносіны. Міжсямейныя вытворча-гаспадарчыя аб’яднанні.

ІV.2. Духоўная культура сялянства. Характэрныя рысы духоўнай культуры беларускага сялянства. Асноўныя жанры вуснай народнай творчасці. Развіццё народнай музыкі. Мастацка-эстэтычныя традыцыі. Светапогляд сялянскага насельніцтва Беларусі. Фарміраванне этнічнай самасвядомасці.

Раздзел V. СЯЛЯНЕ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА(1861-1917 гг.)

V.1. Асаблівасці правядзення аграрных рэформ на Беларусі. Пагаршэнне становішча сялянства ў канцы 1850-х – пачатку 1860-х гг. Рост сялянскага руху. Падрыхтоўка адмены прыгону. «Палажэнні» 19 лютага 1861 г. Барацьба сялян супраць грабежніцкіх умоў рэформы. Сяляне і паўстанне 1863 г. на Беларусі. Змены ў рзалізацыі правядзення рэформы на Беларусі. Рэформы дзяржаўных сялян, вольных людзей, сельскіх чыншавікоў і інш. Вынікі і значэнне аграрных рэформ.

V.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускай вёскі ў другой палове ХІХ ст. Аграрная палітыка царызму. Структура сялянскага насельніцтва Беларусі. Сельская абшчына. Прававое становішча сялян. Землеўладанне і землекарыстанне. Сялянская гаспадарка. Рыначныя сувязі сялянскай гаспадаркі. Падаткі, плацяжы і павіннасці сялян. Адыходніцтва. Міграцыя сялян. Сацыяльная палярызацыя вёскі.

Сялянскі рух у сярэдзіне 1860-х – 1900 гг. і яго ўплыў на грамадскую думку. Барацьба сялян супраць перажыткаў прыгонніцтва ў сярэдзіне 60-х — пачатку 80-х гадоў. Сялянскі рух у 1883—1900 гг. і яго формы. Грамадска-палітычныя погляды сялян. Аграрна-сялянскае пытанне ў грамадска-палітычнай думцы.

V.3. Сялянства Беларусі на пачатку XX ст.(1901-1917 гг.). Аграрныя адносіны і становішча сялян ў 1901-1904 гг. Сялянства Беларусі ў рэвалюцыі 1905-1907 гг. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі. Разбурэнне абшчыннага землеўладання. Сялянская гаспадарка пасля рэформы. Міграцыя сялян. Адыходніцтва. Эвалюцыя сялянскага руха. Сялянства Беларусі ў гады першай сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі.

Побыт і культура сялянства Беларусі ў перыяд капіталізму. Матэрыяльная культура сялян. Мясцовыя сялянскія промыслы. Сялянская сям'я і сямейная абраднасць. Ахова здароўя. Адукацыя і пісьменнасць сялян. Грамадскі побыт сялян. Народныя веды. Народная творчасць сялянства.

Раздзел VІ. БЕЛАРУСКАЕ СЯЛЯНСТВА

С КАСТРЫЧНІКА 1917 г. – ДА ПАЧАТКУ ХХІ СТ.

VІ.1. Сялянства ва ўмовах кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, інтэрвенцыі і НЭПа. Адносіны сялянства да падзей у кастрычніку 1917 г. Аграрная палітыка Савецкай улады у 1917-1920 гг. Практыка аграрных пераўтварэнняў бальшавікоў. Сацыяльная напружаннасць у вёсцы. Змены у сацыяльнай структуре беларускай вёсцы. Стан селянскай гаспадарцы.

Сутнасць новай новай эканамічнай палітыкі на вёсцы. Першыя вынікі НЭПа. Землекарыстанне і землеўпарадкаванне. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і аснашчанасць сельскагаспадарчай працы. Класавы характар падаткаабкладання. Развіццё і адзяржаўленне кааперацыі. Сельскагаспадарчая вытворчасць. Хлебанарыхтоўчы крызіс 1928-1929 гг. Прымусовая канфiскацыя хлеба ў сялянства. Забарона высялення на хутары, арэнды зямлi, найму рабочай сiлы і гандлю сельскагаспадарчымi прадуктамi..

VІ.2. Савецкая калгасная сістэма. Лёс беларускага сялянства падчас Вялікай Айчыннай вайны. Пераход да масавай калектывiзацыi, тэрмiны яе правядзення. Гвалтоўныя метады стварэння калектыўных гаспадарак. Ажыццяўленне «палітыкі раскулачвання». Арганiзацыя МТС, палiтаддзелаў пры iх. Арганiзацыйна-гаспадарчае ўмацаванне калгасаў i iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы. Саўгасы i iх гаспадарчая дзейнасць. Голад 1932—1933 гг. у Беларусi. Завяршэнне калектывiзацыi беларускай вёскi, яе палiтычныя, сацыяльныя i эканамiчныя вынiкi. Пачатак вайны і эвакуацыйныя мерапрыемствы. “Новы парадак” і аграрная палітыка нямецкіх акупантаў. Адносіны сялян да акупацыйных улад. Матэрыяльнае становішча сялян. Удзел беларускіх сялян у партызанскім руху. Жыццё ў партызанскіх зонах. Страты беларускай вёскі ад вайны.

Сялянства Беларусі ва ўмовах пасляваеннага аднаўлення і развіцця сацыялістычнай сістэмы гаспадарання (1944 – першая палова 1991). Цяжкасці аднаўленчага перыяда. Калектывізацыя ў заходніх абласцях БССР. Спробы рэформ у сельскай гаспадарцы, іх сутнасць i вынiкi. Умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы. Падрыхтоўка кадраў спецыялiстаў. Паглыбленне спецыялiзацыi i канцэнтрацыi сельскагаспадарчай вытворчасцi. “Неперспектыўныя” вёскi, iх лёс. Мелiярацыя, хiмiзацыя сельскагаспадарчых угоддзяў i iх вынiкi. Стварэнне аграпрамысловых комплексаў. Рост стратных гаспадарак. Мiграцыя з вёскi ў горад. Урон, нанесены сельскай гаспадарцы аварыей на Чарнобыльскай АЭС. Зніжэнне сельскагаспадарчай вытворчасці.

VІ.3. Сяляне Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы. Змены ў землеўладанні і землякарыстанні. Падатковая сістэма. Аграрная рэформа. Матэрыяльнае становішча сялян і сельскагаспадарчых рабочых. Стан сельскай гаспадаркі. Сацыяльная дыферэнцыяцыя ў вёсцы. Сялянскі рух. Эміграцыя. Грамадскі побыт і народная творчасць. Становішча сялян заходніх абласцей пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР.

VІ.4. На сучасным этапе развіцця (другая палова 1991-пачатак ХХІ ст). Пачатак рыначных пераўтварэнняў у вёсцы. Фермерскія гаспадаркі. Абвастрэнне крызісных з’яў у грамадстве і падзенне сельгасвытворчасці. Пагаршэнне матэрыяльнага становішча сялян. Аграрная палітыка беларускага урада ў 1995-2004 гг. Праграмма адраджэння беларускай вёскі на 2005-2010 гг. і яе рэалізацыя. Змены ў сацыяльнай структуре сялянства.

Сялянскі побыт і духоўная культура. Фарміраванне новага тыпу селяніна-савецкага калгасніка. Барацьба савецкай ўлады з непісьменнасцю і рэлігійнымі традыцыямі ў 20-х – 30-х гг. ХХ ст. Заняпад традыцыйнай культуры беларускага сялянства. Асноўныя рысы побыту і культурнага жыцця савецкіх калгаснікаў. Спробы адраджэння сялянскай традыцыйнай культуры на сучасным этапе.

4. ІНФАРМАЦЫЙНА – МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

4.1. ЛІТАРАТУРА

Асноўная

Манаграфіі і дапаможнікі

1.  Беларусь. Факты. Мн., 2005.

2.  Беларусы: У 8 т. Мн., 1995-2002.

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6