Установа адукацыі

“Полацкі дзяржаўны універсітэт”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар установы адукацыі

«Полацкі дзяржаўны універсітэт»

____________ Дз. М. Лазоўскі

«____»_______________2014 г.

Рэгістрацыйны № УД-_____/баз

ГІСТОРЫЯ СЯЛЯНСТВА БЕЛАРУСІ

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі для спецыялізацыі 1-21 03 01-01 “Гісторыя Беларусі” спецыяльнасці “Гісторыя (па накірунках)” .

Накірунак спецыяльнасці 1-21 03 01-01 “Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)”.

2014 г.

Складальнік: Яўген Уладзіміравіч Глазырын, магістр гістарычных навук, старшы выкладчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі.

Рэцэнзенты:

І. А. Бортнік, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Фінансава-эканамічнага факультета УА «ПДУ», кандыдат філасофскіх наувк, дацент;

І. У. Магалінскі, дацент кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук

Рэкамендавана да зацвярджэння :

Кафедрай гісторыі і турызма

(пратакол № ­­__ ад ___________ 2014 г.)

Метадычнай камісіяй гісторыка – філалагічнага факультэта

(пратакол № ____ ад ___________ 2014 г.)

Навукова – метадычным саветам УО “ПГУ”

(пратакол № ____ ад "___" ________ 2014 г.)

Адказны за рэдакцыю:

1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Месца вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя сялянства Беларусі” ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца прадметам вывучэння: агульнабеларускімі заканамернасцямі і рэгіянальнымі асаблівасцямі працэсу эвалюцыі сялянства Беларусі як сацыяльнага слоя насельніцтва і прадукцыйнай сілы грамадства. Вучэбная праграма дысцыпліны “Гісторыя сялянства Беларусі” распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі:

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

- Адукацыйны стандарт вышэйшай адукацыі першай ступені. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (зацверджаны Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2006 г. № 89);

- Адукацыйны стандарт па спецыяльнасці 1-21 03 01 “Гісторыя (па накірунках)” (зацверджаны 29.05. 2008);

1.1. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпу адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую рэалізацыю выпускніка;

фундаменталізацыі, што спрыяе арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыклу на выяўленне сутнасных асноў і сувязей між разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітар-нымі ведамі;

кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўмацаванне яго практычнай арыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў пры вырашэнні задач і сітуацый, якія мадэлююць сацыяльна-прафесійныя праблемы, фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых умовах;

сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;

міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якіх забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і іх узаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйпаказанымі прынцыпамі выпускнік вышэйшай навучальнай установы павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:

– кампетэнцыя культурна-каштоўнаснай і асобаснай арыентацыі;

– кампетэнцыя грамадзянскасці і патрыятызму;

– кампетэнцыя сацыяльнага ўзаемадзеяння;

– кампетэнцыя камунікацыі;

– кампетэнцыя зберажэння здароўя;

– кампетэнцыя самаўдасканалення.

Замацаванне ў выпускніка сацыяльна-асобасных кампетэнцый спрыяе развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэцыі як інтэграванага выніку адукацыйнага працэсу ў ВНУ.

Выпускнік у выніку сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі:

– валоданне метадамі сістэмнага і параўнаўчага аналізу;

– сфарміраванне крытычнага мыслення;

– валоданне ўменнямі праектаваць і прагназаваць;

– уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця;

– уменне працаваць у камандзе;

– сфарміраванне асобасных якасцей: самастойнасці, адказнасці, арганізава-насці, мэтаскіраванасці і іншых матывацыйна-каштоўнасных і эмацыянальна-валявых якасцей.

1.2. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны

Мэта вывучэння дысцыпліны – засваенне студэнтамі ведаў аб працэсах станаўлення і развіцця эканамічнага, сацыяльнага і духоўнага жыцця беларускага сялянства і, на гэтай аснове фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнтаў, якія забяспечваюць іх самавызначэнне ў сістэме каштоўнасцей, вьшрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы і выхаванне пачуцця прыналежнасці да лёсу краіны і яе гісторыі.

Для рэалізацыі пазначаных вышэй мэт прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:

·  паказаць гістарычную ролю беларускага сялянства ў станаўленні і развіцці грамадства;

·  вызначыць асноўныя этапы і асаблівасці эвалюцыі гаспадаркі, землеўладання і землекарыстання беларускіх сялян;

·  разгледзіць праблему сацыяльных супярэчнасцей і канфліктаў у беларускай вёсцы;

·  прасачыць змены ў сацыяльным статусе беларускага сялянства;

·  ахарактарызаваць матэрыяльнае становішча беларускага сялянства на асноўных этапах развіцця грамадства;

·  высветліць асноўныя тэндэнцыі і характэрныя рысы ў развіцці культуры і побыта беларускага сялянства.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:

    асноўныя перадумовы фарміравання беларускага сялянства; гістарычныя асаблівасці гаспадаркі і быта сялян Беларусі; асноўныя этапы фарміравання беларускага сялянства; сутнасць эвалюцыі землеўладання і землекарыстання сялян; формы, сутнасць і асаблівасці феадальнай рэнты на беларускіх землях; дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сялянства; асноўныя накірункі перабудовы аграрных адносін на сучасным этапе;

умець:

·  характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага сялянства ў розныя гістарычныя перыяды;

·  ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і у працэсе мадэрнізацыі беларускай сельскагаспадарчай вытворчасці;

·  ацэньваць вынікі дзейнасці кіраўніцтва гістарычных дзяржаўных утварэнняў на этнічнай тэрыторыі Беларусі;

·  вызначаць сутнасныя характарыстыкі сучаснай беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

·  тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё сялянства Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры сялян, выкарыстоуваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці і ўзбагачаць яе.

Праграма спецкурса “Гісторыя сялянства Беларусі” распрацавана з улікам пастаўленых задач і рабочага вучэбнага плана 2010 года, узгоднена с праграмамі курсаў “Гісторыя Беларусі” і “Этнаграфія Беларусі”. Агульная колькасць гадзін – 58, з іх 20 гадзін – лекцыйныя заняткі, 14 гадзін – семінарскія заняткі. Форма выніковага кантролю – залік. Рэкамендуемая тэхналогія навучання і дыягностыкі – модульна – рэйтынгавая.

ДЫЯГНОСТЫКА СФАРМІРАВАНАСЦІ КАМПЕТЭНЦЫЙ СТУДЭНТА

Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў, якая выконваецца паэтапна па канкрэтных модулях (раздзелах) вучэбнай дысцыпліны, здзяйсняецца кафедрай у адпаведнасці з выбранай ВНУ шкалой адзнак.

Дыягнастычны інструментарый. Для дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваюцца:

• вусныя адказы;

• падрыхтоўка тэматычных канспектаў;• педагагічныя тэсты і тэставыя заданні;

• рознаўзроўневыя кантрольныя работы і заданні;

• залік.

Усяго на вывучэнне вучэбнай дысцыпліны адводзіцца 58 акадэмічных гадзін. Размеркаванне аўдыторных гадзін па відах заняткаў: 20 гадзін лекцый, 14 гадзіны семінарскіх заняткаў. Бягучая атэстацыя праводзіцца ў адпаведнасці з навучальным планам па спецыяльнасці ў форме заліку (7 семестр).

2. ВУЧЭБНА-ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

№ п/п

Назва раздзелаў

і тэм

Колькасць аўдыторных гадзін

Усяго

З іх

Лекцыі

Семінары

Раздзел І. Сялянства ў перыяд станаўлення феадальнага грамадства

(ІХ-ХІІІ стст.).

І.1

Уводзіны. Перадумовы фарміраван-ня сялянства (VI-VIII стст.).

2

2

І.2

Сялянства ў перыяд раннефеадаль-нага грамадства (ІХ-ХІІІ стст.).

2

2

Усяго

4

2

2

Раздзел ІІ. Беларускае сялянства ў перыяд развіцця феадальных адносін

(ХІV- канец ХVІІІ стст.).

ІІ.1

Сялянства ў перыяд усталявання паншчыны і прыгонніцтва (ХIV - канец ХVI ст.).

2

2

ІІ.2

Сяляне Беларусі ў канцы XVI — першай палове XVII ст.

2

2

ІІ.3

Беларуская вёска ў другой палове ХVII–канцы ХVIII ст.

2

2

Усяго

6

4

2

Раздзел ІІІ. Сялянства Беларусі ва ўмовах разлажэння і крызісу феадальна - прыгонніцкай сістэмы (канец ХVІІІ – першая палова

ХІХ стст.).

ІІІ.1

Сацыяльнае і матэрыяльнае становішча сялянства пасля далучэння Беларусі да Расіі.

2

2

ІІІ.2

Сялянская гаспадарка.

2

2

ІІІ.3

Узмацненне сацыяльных супярэчнасцей.

2

2

Усяго

6

4

2

Раздзел IV. Культура і побыт беларускага сялянства ў феадальную эпоху

IV.1

Матэрыяльная культура.

2

2

IV.2

Духоўная культура сялянства.

2

2

Усяго

4

2

2

Раздзел V. Сяляне Беларусі ў перыяд станаўлення буржуазнага грамадства(1861-1917 гг.)

V.1

Асаблівасці правядзення аграрных рэформ на Беларусі.

2

2

V.2

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускай вёскі ў другой палове ХІХ ст.

2

2

V.3

Сялянства Беларусі на пачатку XX ст.(1901-1917 гг.).

2

2

Усяго

6

4

2

Раздзел VІ. Беларускае сялянства с кастрычніка 1917 г. – да

пачатку ХХІ ст.

VІ.1

Сялянства ва ўмовах кастрычніц-кай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, інтэрвенцыі і НЭПа.

2

2

VІ.2

Савецкая калгасная сістэма. Лёс беларускага сялянства падчас Вялікай Айчыннай вайны.

2

2

VІ.3

Сяляне Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы.

2

2

VІ.4

На сучасным этапе развіцця (другая палова 1991-пачатак ХХІ ст).

2

2

Усяго

8

4

4

Усяго па дысцыпліне

34

20

14

3. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6