Прамежкавая атэстацыя выражаецца ў выстаўленні адзнак за чвэрць з улікам вынікаў бягучай атэстацыі.

5.2.Выніковая атэстацыя

Выніковая атэстацыя праводзіцца па завяршэнні навучальнага года (выражаецца ў выстаўленні адзнак за год з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі).

 

VІ. ВЯДЗЕННЕ ПЛАНАВАЙ І ЎЛІКОВА-СПРАВАЗДАЧНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ

Разам са службовымі абавязкамі, вызначанымі ў кваліфікацыйным даведніку пасад служачых, якія заняты ў адукацыі (пастанова Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2001 № 53), настаўнік вядзе ўстаноўленую планавую і ўлікова-справаздачную дакументацыю.

З мэтай здзяйснення планавання па вучэбным прадмеце настаўнік вядзе наступную планавую дакументацыю:

- каляндарна-тэматычнае (г. зн. перспектыўнае, гадавое) планаванне вучэбнага матэрыялу (патрабаванні да каляндарна-тэматычнага планавання выкладзены ў пункце 3.1 раздзела ІІІ інструктыўна-метадычнага пісьма);

- паўрочнае (бягучае) планаванне вучэбнага матэрыялу, форму вядзення якога, яго аб’ём і г.д. настаўнік вызначае самастойна. Пры выкарыстанні ў поўным аб’ёме дыдактычных сцэнарыяў урокаў, распрацаваных у дапамогу настаўніку па кожным вучэбным прадмеце, настаўнік мае права яго не перапісваць.

З мэтай уліку паспяховасці вучняў і наведвання імі вучэбных заняткаў настаўнік запаўняе класны журнал (патрабаванні да вядзення класнага журнала выкладзены ва ўказаннях да вядзення класнага журнала, якія размешчаны ў самім класным журнале).

 

VІІ. АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З НАСТАЎНІКАМІ

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Пры планаванні метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў неабходна ўлічваць патрабаванні нарматыўных прававых актаў, якія забяспечваюць якасць арганізацыі адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, актуальныя пытанні развіцця пачатковай адукацыі, інтарэсы і запыты педагогаў, іх прафесійныя ўменні і навыкі.

Для метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў (на ўзроўні раёна і ўстановы адукацыі) прапануецца агульная метадычная тэма «Сучасныя метадычныя патрабаванні да рэалізацыі прадметнага зместу на вучэбных занятках І ступені агульнай сярэняй адукацыі». На працягу года рэкамендуецца правесці 4 тэматычныя пасяджэнні метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў, арганізаваць работу школы маладога настаўніка, школы ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчых груп і іншых метадычных фарміраванняў.

·  На жнівеньскіх інструктыўна-метадычных нарадах мэтазгодна разгледзець пытанні:

·  арганізацыя і змест работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў пачатковых класаў у 2014/2015 навучальным годзе;

·  забеспячэнне адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе новымі вучэбна-метадычнымі выданнямі для настаўнікаў і вучняў, электроннымі адукацыйнымі рэсурсамі;

·  асаблівасці работы па новым вучэбна-метадычным комплексе «Матэматыка. 4 клас» аўтараў Г.Л. Мураўёвай, М.А. Урбан;

·  якасць арганізацыі і правядзення стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

·  тэндэнцыі развіцця пачатковай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна, актуальныя праблемы і шляхі іх вырашэння. Вынікі маніторынгу адукацыйнага працэсу, інтэлектуальных і творчых конкурсаў.

На працягу навучальнага года прапаноўваем абмеркаваць з настаўнікамі пачатковых класаў наступныя пытанні:

1. Рэалізацыя канцэптуальных мэт вывучэння вучэбных прадметаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі на вучэбных занятках (вучэбныя прадметы выбіраюцца з улікам праведзенай дыягностыкі і запытаў настаўнікаў):

·  вызначэнне вядучай ідэі (канцэптуальнай мэты), на аснове якой адбываецца адбор і структураванне вывучаемага прадметнага зместу;

·  забеспячэнне накіраванасці зместу вучэбных заняткаў на фарміраванне агульнавучэбных і спецыяльных уменняў і навыкаў, развіццё асобасных якасцей вучняў пачатковых класаў.

2. Адбор і структураванне вучэбнага матэрыялу да ўроку (вучэбныя прадметы выбіраюцца з улікам праведзенай дыягностыкі і запытаў настаўнікаў):

·  паэтапнае фарміраванне і развіццё сістэмы прадметных паняццяў;

·  фарміраванне тэарэтычнага мыслення на аснове засваення паняццяў, тэрмінаў, законаў;

·        засваенне практычных уменняў і навыкаў вывучэння прадметнага матэрыялу, тлумачэння моўных з’яў, рашэння і г.д.;

·        рэалізацыя камунікатыўна-дзенаснага падыходу да выкладання рускай мовы;

·        рэалізацыя адукацыйных кампанентаў літаратурнага чытання на ўроку (чытацкая дзейнасць, выразнае чытанне, чытанне – успрыманне-даследаванне, літаратурная творчасць, пазакласнае чытанне);

·        комплексная рэалізацыя зместавых ліній вывучэння беларускай мовы на ўроку (фарміраванне моўных ведаў, уменняў і навыкаў; развіццё маўлення вучняў; выхаванне культурнай асобы);

·        рэалізацыя асноўнай лініі пачатковага курсу матэматыкі (лінія лічбаў і арыфметычных дзеянняў над імі) і звязаных з ёй ліній велічынь, геаметрычных фігур і алгебраічнай.

3. Аптымальнасць выбару метадаў навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

·         метады і прыёмы выкладання вучэбных прадметаў: слоўна-ілюстрацыйныя і слоўна-пошукавыя метады, наглядна-ілюстрацыйныя і наглядна-пошукавыя метады, практычна-ілюстрацыйныя і практычна-пошукавыя метады навучання. Метады і прыёмы, якія садзейнічаюць узмацненню эмацыянальнага ўспрымання вучнямі вучэбнага матэрыялу, інтэграцыі інтэлектуальнага і эмацыянальнага кампанентаў у навучанні.

·         аптымальнасць спалучэння гульнёвай і вучэбнай дзейнасці, рухальнай актыўнасці вучняў у час вучэбных заняткаў;

·         аптымальнасць спалучэння зрокавага і слыхавога каналаў успрымання вучэбнана матэрыялу;

·        фарміраванне і ўдасканаленне самастойных дзеянняў вучняў па арыентацыі ў тэксце, якія звязаны з успрыманнем, усведамленнем і ацэнкай зместу і сэнсу мастацкага твора;

·        метады і прыёмы развіцця ў вучняў вучэбнай матывацыі да вывучэння беларускай мовы.

4. Факультатыўныя заняткі як сродак і ўмова забеспячэння адукацыйных запытаў і пазнавальных інтарэсаў вучняў.

Пры разглядзе пытанняў на пасяджэннях метадычных фарміраванняў неабходна асаблівую ўвагу надаваць вынікам работы настаўнікаў па самаадукацыі і абагульненні вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці.

Паведамляем, што падрабязныя рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў, а таксама анонс мерапрыемстваў, якія плануецца правесці ў 2014/2015 навучальным годзе ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», будуць размешчаны на сайце акадэміі (www.academy.edu.by).

 

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8