Зацвярджаю
Намеснік Міністра адукацыі
Рэспублікі Беларусь
_____________іч
“25” чэрвеня 2014 г.
Інструктыўна-метадычнае пісьмо
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
«Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
ў 2014/2015 навучальным годзе»
І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
У структуры агульнай сярэдняй адукацыі I ступень як пачатковая адукацыя накіравана на:
фарміраванне агульнай культуры, духоўна-маральнае, сацыяльнае, асобаснае і інтэлектуальнае развіццё вучняў;
стварэнне асновы для самастойнай вучэбнай дзейнасці, якая забяспечвае сацыяльную паспяховасць, развіццё творчых здольнасцяў, самаразвіццё і самаўдасканаленне;
захаванне і ўмацаванне здароўя.
Прыярытэтам пачатковай адукацыі з'яўляецца фарміраванне агульнавучэбных уменняў і навыкаў, узровень засваення якіх у значнай меры прадвызначае паспяховасць наступнага навучання вучня, развіццё яго асобасных якасцей і захаванне індывідуальнасці.
ІІ. НАРМАТЫЎНАЕ ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі
1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
2. Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283.
3. Правілы правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38.
4. Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206.
ІІІ. НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі
У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 154 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі патрабаванні да зместу вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі адукацыйнага працэсу, максімальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі вучняў вызначаюцца адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі.
1. Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі
1.1. Тыпавыя вучэбныя планы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2011 № 000
Тыпавымі вучэбнымі планамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжана наступная колькасць гадзін на тыдзень па класах на вывучэнне вучэбных прадметаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі
I. Вучэбныя прадметы | Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах | |||
I | II | III | IV | |
1. Уводзіны ў школьнае жыццё | верасень | – | – | – |
2. Беларуская мова | 3 (1) | 3 (2) | 3 (2) | 3 (2) |
3. Беларуская літаратура. Літаратурнае чытанне | 3 (–) | 3 (1) | 3 (1) | 3 (1) |
4. Руская мова | 1 (3) | 2 (3) | 2 (3) | 2 (3) |
5. Руская літаратура. Літаратурнае чытанне | – (3) | 1 (3) | 1 (3) | 1 (3) |
6. Замежная мова | – | – | 3 | 3 |
7. Матэматыка | 4 | 4 | 4 | 4 |
8. Чалавек і свет | 1 | 1 | 1 | 1 |
9. Выяўленчае мастацтва | 2 | 1 | 1 | 1 |
10. Музыка | 1 | 1 | 1 | 1 |
11. Працоўнае навучанне | 1 | 1 | 1 | 1 |
12. Фізічная культура і здароўе | 2 | 2 | 2 | 2 |
Усяго: | 18 | 19 | 22 | 22 |
II. Факультатыўныя заняткі | 6 | 7 | 5 | 5 |
Максімальна дапушчальная нагрузка на аднаго вучня: | 22 | 22 | 23 | 24 |
Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту: | 24 | 26 | 27 | 27 |
Заўвага
У Тыпавым вучэбным плане для I—IV класаў першая лічба абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) — ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.
1.2. Вучэбныя праграмы
Вучэбная праграма для І–ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. — Мінск, НІА, 2009, 2011, 2012.
Учебная программа для І–ІV классов учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. – Минск, НИО, 2009, 2011, 2012.
Інфармуем, што згаданыя вышэй нарматыўныя прававыя акты, нарматыўныя тэхнічныя прававыя акты, вучэбныя праграмы размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (edu.gov.by), Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (www.adu.by).
2.1. Падручнікі, вучэбныя дапаможнікі і рабочыя сшыткі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
І клас
Навучанне грамаце
Буквар.- Мінск: Народная асвета, 2014
Пропісь 1. –Мінск: НІА, 2014
Пропісь 2. – Мінск: НІА, 2014
Пісьмо. – Мінск: НІА, 2014
Демонстрационный набор письменных букв: учебное наглядное пособие для учащихся учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения. — Минск : Адукацыя і выхаванне, 2011.
Русский язык
, Русский язык. 1 класс. — Минск : НИО, 2010.
, Русский язык. 1 класс. Рабочая тетрадь : пособие для учащихся учреждений общего среднего образования с белорусским языком обучения. — Минск : Аверсэв, 2014.
Матэматыка
Чабатарэўская Т. М., Нікалаева В.У. Матэматыка. 1 клас. У 2-х частках. — Мінск : НІА, 2011.
Чабатарэўская Т. М., Нікалаева В. У. Матэматыка. 1 клас. Рабочы сшытак. У 2-х частках. — Мінск : НІА, 2013.
Мураўёва Г. Л., А. Матэматыка. 1 клас. У 2-х частках. — Мінск : НІА, 2011.
Мураўёва Г. Л., А., В., Жураўская А. В., А. Матэматыка. 1 клас. Рабочы сшытак. У 2-х частках. — Мінск : НІА, 2013.
Чалавек і свет
Удавічэнка В.М., Чалавек і свет. 1 клас. — Мінск : Народная асвета, 2012.
Доўнар Л.А. Чалавек і свет. 1 клас. Рабочы сшытак : дапаможнік для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. — Мінск: Кузьма, 2011.
Працоўнае навучанне
, Працоўнае навучанне. 1 клас. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2010.
II клас
Беларуская мова
Паўлоўскі І.І., Леўкіна Л.Ф. Беларуская мова. 2 клас. У 2-х частках. — Мінск : НІА, 2011.
Леўкіна Л.Ф., Паўлоўскі І.І. Беларуская мова. 2 клас. Рабочы сшытак : дапаможнік для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. — Мінск, Аверсэв, 2012, 2014.
Літаратурнае чытанне
Вольскі А.В., Гімпель І.А. Літаратурнае чытанне. 2 клас. У 2-х частках. — Мінск : НІА, 2011.
Русский язык
Русский язык. 2 класс. В 2-х частях. — Минск : НИО, 2010.
Русский язык. 2 класс. Рабочая тетрадь : пособие для учащихся учреждений общего среднего образования с белорусским языком обучения. – Минск : Аверсэв, 2013, 2014.
Литературное чтение
Литературное чтение. 2 класс. — Минск : НИО, 2012.
Матэматыка
Чабатарэўская Т. М., Нікалаева В. У. Матэматыка. 2 клас. У 2-х частках. — Мінск : Народная асвета, 2012.
Чабатарэўская Т. М., Нікалаева В. У. Матэматыка. 2 клас. Рабочы сшытак. У 2-х частках. — Мінск : Народная асвета, 2012.
Мураўёва Г.Л., Матэматыка. 2 клас. У 2-х частках — Мінск : НІА, 2012.
Чалавек і свет
Удавічэнка В.М., , Папковіч В.А. Чалавек і свет. 2 клас. — Мінск : НІА, 2011. (Звяртаем увагу на тэхнічную памылку ў падручніку. На старонцы 76 пад малюнкамі матылёў подпісы павінны ісці ў наступным парадку: «адмірал», «лімонніца», «рапейніца»).
Працоўнае навучанне
, Працоўнае навучанне. 2 клас. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2010.
III клас
Беларуская мова
Беларуская мова. 3 клас. У 2-х частках. — Мінск : НІА, 2012.
Літаратурнае чытанне
Вольскі А.В., Гімпель І.А. Літаратурнае чытанне. 3 клас. У 2-х частках. — Мінск : НІА, 2012.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 |


