УТВЕРЖДЕНО |
Постановление Министерства образования |
Республики Беларусь |
21.06.2016 № 49 |
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце
«Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)»
для V клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
з беларускай мовай навучання і выхавання
Мастацтва
(Айчынная I сусветная мастацкая культура)
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбны прадмет «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)» ва ўзаемадзеянні з іншымі гуманітарнымі прадметамі ўносіць важкі ўклад у развіццё духоўна-маральных, эмацыянальных і творчых якасцей асобы; спрыяе самавызначэнню і самарэалізацыі падрастаючага пакалення ў сучасным свеце.
У аснову праграмы пакладзены наступныя тэарэтычныя палажэнні а/аб:
вобразнай прыродзе мастацтва. Мастацкі вобраз — мэта і вынік мастацка-творчай дзейнасці. Унікальнасць мастацкага вобраза выяўляецца з дапамогай розных сродкаў і матэрыялаў (слова, гук, інтанацыя, рытм, малюнак, колер, пластыка, міміка, мантаж і інш.) і раскрываецца ў працэсе ўспрымання твораў мастацтва, якія маюць яркую эмацыянальна-сэнсавую і каштоўнасную накіраванасць;
пераемнасці мастацкай адукацыі. Змест вучэбнага прадмета «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)» грунтуецца на сістэме ведаў, атрыманых вучнямі ў І—IV класах на ўроках па вучэбных прадметах «Выяўленчае мастацтва», «Музыка», і забяспечвае магчымасць працягваць вывучэнне мастацкай культуры на наступных узроўнях адукацыі;
варыятыўнасці мастацкай адукацыі. Настаўніку даюцца шырокія магчымасці для выбару адукацыйных стратэгій і педагагічнага інструментарыю ў навучанні;
актыўнага ўдзелу вучняў у мастацка-творчай дзейнасці. Неабходна не толькі пры засваенні ведаў аб вывучаемай мастацкай з’яве, але і ў розных відах практычнай дзейнасці, якія ўзмацняюць сацыяльна-прыкладную ролю вучэбных заняткаў па прадмеце;
дыдактычнай мэтазгоднасці. У працэсе пабудовы і канструявання зместу вучэбнага прадмета ўлічваліся агульнадыдактычныя прынцыпы навучання (нагляднасці, паслядоўнасці, культуралагічнай згоднасці, даступнасці, адпаведнасці ўзроставым асаблівасцям вучняў) і прынцыпы педагогікі мастацтва (полімастацкасці, полікультурнасці, дыялагічнай прыроды твора мастацтва).
Мэта вывучэння прадмета «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)» — фарміраванне мастацкай культуры асобы ў працэсе творчага асваення свету мастацка-эстэтычных каштоўнасцей.
Дасягненне названай мэты прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
развіццё каштоўнасных і маральна-этычных якасцей асобы;
фарміраванне ведаў аб разнастайнасці з’яў у мастацкай культуры;
фарміраванне ўменняў і навыкаў успрымання і ацэнкі мастацкіх твораў;
развіццё эмацыянальна-вобразнага мыслення, творчых здольнасцей;
фарміраванне мастацкага густу і патрэбнасці ў зносінах з творамі мастацтва;
далучэнне да мастацка-творчай дзейнасці па інтэрпрэтацыі і стварэнню мастацкіх твораў.
Працэс вывучэння айчыннай і сусветнай мастацкай культуры ў V класе выконвае прапедэўтычную функцыю, рэалізацыя якой дасць магчымасць увесці вучняў у свет мастацкай культуры, сарыентаваць у сістэме мастацкіх каштоўнасцей, сфарміраваць крытэрыі ацэнкі мастацкіх з’яў.
У аснову зместу вучэбнай праграмы V класа пакладзены прынцып вобразна-тэматычнай дыферэнцыяцыі, што спрыяе папярэджванню інфармацыйнай перагружанасці вучняў, ажыццяўленню паступовага пераходу ад успрымання мастацкіх твораў да разумення цэласнай культуры свету.
Цэнтральная ідэя праграмы — эмацыянальна-вобразнае ўспрыманне вучнямі мастацкага твора з наступным уключэннем яго ў розныя віды самастойнай мастацка-творчай дзейнасці. Рэалізаваць гэту ідэю магчыма з дапамогай мастацкіх твораў, адабраных у адпаведнасці:
з мастацка-эстэтычнымі і каштоўнаснымі якасцямі;
кантэкстам айчыннай і сусветнай мастацкай культуры;
скіраванасцю тэмы;
са зместам вучэбных прадметаў «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Гісторыя», «Русская литература», «Беларуская літаратура»;
узроставымі асаблівасцямі вучняў;
сюжэтна-вобразнай скіраванасцю мыслення вучняў.
На вывучэнне айчыннай і сусветнай мастацкай культуры ў V класе вучэбным планам адводзіцца 35 гадзін з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень.
Першыя дзве тэмы праграмы з’яўляюцца ўводнымі, пры азнаямленні з якімі вучні на аснове ведаў і ўменняў, атрыманых імі ў I—IV класах, змогуць разважаць пра паходжанне мастацтва, ролю і месца мастака ў свеце мастацкай культуры.
Вывучэнне найбольш значных мастацкіх твораў розных відаў мастацтва, у якіх адлюстраваны адвечныя тэмы прыгажосці, чалавека, прыроды, сям’і, маці, дзяцінства, дазволіць пашырыць уяўленне вучняў аб навакольным свеце, развіваць эмацыянальна-вобразнае мысленне, цікавасць да навакольнага свету, фарміраваць уменне «ў звычайным бачыць незвычайнае».
Кожная тэма праграмы забяспечана мастацкім матэрыялам у шырокім дыяпазоне. Рэкамендаваны спіс мастацкіх твораў з’яўляецца прыкладным. Настаўнік мае права:
карэкціраваць спіс твораў мастацтва на падставе мастацкіх пераваг вучняў, тэхнічных і метадычных магчымасцей установы адукацыі;
вызначаць і вар’іраваць паслядоўнасць і колькасць разглядаемых відаў мастацтва, мастацкіх твораў;
выбіраць методыку навучання;
вызначаць мастацка-педагагічныя акцэнты, глыбіню і шырыню спасціжэння мастацкага вобраза.
Пры планаванні вучэбных заняткаў, выбары мастацкіх твораў і методык іх вывучэння важна ўлічваць інтарэсы вучняў, знаёміць іх з нацыянальнымі традыцыямі, культурнымі з’явамі і мастацкімі дасягненнямі іншых народаў.
У праграме ўлічваецца жыццёвы вопыт вучняў, прадугледжваецца магчымасць разнастайных форм яго выражэння ў самастойнай мастацка-творчай дзейнасці.
Прапанаваныя да кожнай тэмы віды дзейнасці маюць рэкамендацыйны характар.
Прыярытэтнымі формамі атэстацыі з’яўляюцца самастойныя работы і праекты вучняў, у якіх прадстаўляюцца вынікі іх дзейнасці ў працэсе ўспрымання, інтэрпрэтацыі і стварэння мастацкіх твораў.
Важнае месца на вучэбных занятках займае працэс эмацыянальна-вобразнага ўспрымання мастацкага твора, неабходнай умовай здзяйснення якога з’яўляецца выкарыстанне якасных аўдыя - і відэазапісаў, рэпрадукцый мастацкіх твораў.
Вялікае значэнне для ўспрымання вучнямі твораў мастацтва мае наведванне імі музеяў, мастацкіх галерэй, выстаў, палацава-паркавых комплексаў, запаведнікаў, мастацкіх майстэрняў; арганізацыя экскурсій, сустрэч з яркімі прадстаўнікамі культуры — архітэктарамі, мастакамі, скульптарамі, музыкамі, пісьменнікамі, акцёрамі і інш.
У працэсе навучання настаўнік мае магчымасць вар’іраваць віды ўрокаў (урокі-экскурсіі, вандроўкі, «творчыя лабараторыі», турніры і інш.), выкарыстоўваць інфармацыйныя сродкі навучання, шырока ўжываць актыўныя метады навучання, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі.
Выкарыстанне тэхналогій вучэбных праектаў (даследчых, інфармацыйных, творчых, прыкладных, гульнявых) накіравана на развіццё самастойнасці, ініцыятывы вучняў. Тэхналогіі навучання ў супрацоўніцтве дазволяць сканструяваць адносіны ўзаемнай адказнасці паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу з дапамогай розных тэхнік рашэння мастацка-камунікатыўных задач. Прымяненне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення пашырыць праблемнае поле вучэбных заняткаў, створыць умовы для фарміравання ўласных крытэрыяў ацэнкі мастацкага тэксту, генерыравання і адстойвання ўласных меркаванняў у галіне культуры і антыкультуры.
Апошнія ўрокі ў навучальным годзе прысвечаны абагульненню вывучанага матэрыялу. Абагульняльныя ўрокі могуць праводзіцца з прымяненнем гульнявых тэхналогій (віктарына, конкурс, экскурсія і інш.), у форме прэзентацыі і абароны праектаў (індывідуальных, групавых), дэманстрацыі і абароны партфоліа індывідуальных дасягненняў.
Змест вучэбнага прадмета
(35 гадзін)
Тэма 1
Уводзіны
(1 гадзіна)
Што такое мастацтва? (1 гадзіна)
Мастацтва як від асваення рэчаіснасці. Пераўтваральная сіла мастацтва. Уплыў твораў мастацтва на чалавека.
Паходжанне мастацтва. Наскальны жывапіс і малюнкі старажытных людзей. Бог-заступнік мастацтваў Апалон і яго спадарожніцы музы.
Чытанне і абмеркаванне міфа Старажытнай Грэцыі «Аполлон и музы».
Успрыманне і абмеркаванне твораў мастацтва. Гутарка аб паходжанні разглядаемых на ўроку мастацкіх твораў.
Падрыхтоўка вуснага апавядання аб наведванні музея, выставы; аб падарожжы ў розныя гарады, краіны свету; аб атрыманых уражаннях.
Рэкамендаваныя мастацкія творы
Архітэктура: Ікцін і Калікрат. Парфенон; Мнесікл. Эрэхтэён; Амфітэатр Калізей.
Жывапіс: Малюнак рукі чалавека на камяні ў пячоры Коске ў Францыі; Роспіс пячоры Альтаміра ў Іспаніі; Рафаэль. «Парнас»; Дж. Рамана. «Апалон, які танцуе з музамі»; Ж.-Б. Шардэн. «Нацюрморт з атрыбутамі мастацтваў»; К. Каро. «Арфей і Эўрыдыка»; А. Ф. Зігерт. «Юны знаток мастацтва».
Скульптура: Тутмас. Скульптурны партрэт Неферціці; Саркафаг муз.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Еўфроній. Чырвонафігурная пеліка «Прылёт першай ластаўкі»; Шлем старажытнарымскага воіна; Ювелірныя ўпрыгажэнні скіфаў (на выбар); Чорнадымленая кераміка (на выбар); Івянецкая кераміка (на выбар); Беларускі нацыянальны арнамент (на выбар).
Музыка: Я. Перы. Опера «Эўрыдыка» (сцэна аплаквання); . Опера «Арфей і Эўрыдыка» (мелодыя для флейты з аркестрам).
Літаратура: Міфы Старажытнай Грэцыі: «Апалон i музы», «Арфей і Эўрыдыка».
Экраннае мастацтва: -Блоцкая. Анімацыйны фільм «Легенды і міфы Старажытнай Грэцыі» (фрагмент).
Тэма 2
Роля мастака ў мастацтве
(2 гадзіны)
Пра што «расказвае» мастак (1 гадзіна)
Асноўныя тэмы і сюжэты ў мастацтве. Сродкі мастацкай выразнасці.
Успрыманне і параўнанне мастацкіх твораў розных відаў мастацтва.
Гутарка на тэму “Пра што расказвае мастак?” з выкарыстаннем мастацка-вобразных прыкладаў.
Апісанне мастацкага твора свайго рэгіёна (архітэктурнага збудавання, скульптурнай кампазіцыі, музейнага экспаната і інш.).
Рэкамендаваныя мастацкія творы
Жывапіс: . «Кальцо з ружаў»; П. Барэль дэль Каса. «Уцякаючы ад крытыкі»; І. І. Шышкін «Раніца ў сасновым лесе»; ў. «Дзяўчынка з персікамі»; . «Сеча пры Кержанцы»; ін. «Мастак»; ўскі. «На родных палях».
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 |


