Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
VІ клас – у раздзеле І «Мой род. Родная зямля. Народ» твор Ю. Свіркі «Верны крэўнаму брацтву» дазваляецца не вывучаць. Пры разглядзе твора У. Ліпскага «Ад роду да народу» можна скараціць два абзацы: ад слоў «Праз пэўны час...» да слова «Дзеці»;
VІІ клас – у раздзеле ІІІ «Паэзія. Разнастайнасць ідэйна-эстэтычнага пафасу паэтычных твораў» твор Р. Барадуліна «Мы – беларусы» дазваляецца перанесці са спісу для чытання і вывучэння ў спіс для чытання і абмеркавання і не прапаноўваць для завучвання на памяць. Замест яго для завучвання на памяць можна выкарыстаць твор М. Танка «Дрэвы паміраюць»;
VІІІ клас – у раздзеле ІІ «Лірычныя жанры» дазваляецца не вывучаць творы Л. Дайнекі «За крокам крок і дзень за днём...», С. Грахоўскага «Як я жыў без цябе?..», П. Верлена «Шарая гадзіна»;
ХІ клас – у раздзеле «Беларуская літаратура перыяду 1966–1985 гадоў» твор А. Дударава «Чорная панна Нясвіжа» дазваляецца перанесці са спісу для чытання і вывучэння ў спіс для самастойнага чытання, а твор Г. Бёля «Дом без гаспадара» дазваляецца не вывучаць. У раздзеле «Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гадоў)» дазваляецца не разглядаць творы В. Карамазава «Бежанцы», І. Пташнікава «Алімпіяда», У. Бутрамеева «Страсці па Аўдзею».
У сувязі з унясеннем у вучэбную праграму тых ці іншых змен настаўнікам беларускай мовы і літаратуры неабходна скарэкціраваць вывучэнне названых вышэй раздзелаў і скласці адпаведнае каляндарна-тэматычнае планаванне.
Так, у V класе гадзіны, якія вызваляюцца ў выніку пераносу твораў А. Гаруна «Датрымаў характар» і С. Грахоўскага «Мама» ў спіс для чытання і абмеркавання, настаўнік мае права пераразмеркаваць у межах раздзела V «Літаратурны твор – складанае і непадзельнае мастацкае адзінства» па ўласным жаданні. Да абмеркавання ідэйна-мастацкіх асаблівасцей твораў А. Гаруна «Датрымаў характар» і С. Грахоўскага «Мама» мэтазгодна звярнуцца пры вывучэнні твораў Я. Коласа «Дарэктар» і Р. Барадуліна «Бацьку».
У VІ класе верш Ю. Свіркі «Верны крэўнаму брацтву» змешчаны ў спісе для чытання і вывучэння разам з чатырма іншымі творамі, таму яго выключэнне з праграмы не будзе ўплываць на засваенне вучнямі акрэсленага вучэбнай праграмай матэрыялу.
У VІІ класе верш Р. Барадуліна «Мы – беларусы» (як твор з рубрыкі «Для чытання і абмеркавання») мэтазгодна разглядаць ва ўзаемасувязі з творам А. Вярцінскага «Рэквіем па кожным чацвёртым». Адна гадзіна, якая вызваляецца пры гэтым, можа быць перанесена ў раздзел V «Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі».
У VІІІ класе ў сувязі з магчымасцю выключэння з праграмы твораў Л. Дайнекі «За крокам крок і дзень за днём...», С. Грахоўскага «Як я жыў без цябе?..», П. Верлена «Шарая гадзіна» мэтазгодна паказаць своеасаблівасць філасофскай, інтымнай і пейзажнай лірыкі на прыкладзе тых твораў, якія пазначаны ў рубрыках «Для чытання і вывучэння» і «Для чытання і абмеркавання».
У ХІ класе творчасць А. Дударава будзе вывучацца на аснове падрабязнага асэнсавання п’есы «Князь Вітаўт», а п’еса «Чорная панна Нясвіжа» можа быць прапанавана вучням для самастойнага чытання і выканання разнастайных творчых заданняў. Дзве гадзіны, якія вызваляюцца ў выніку выключэння з праграмы твора Г. Бёля «Дом без гаспадара», мэтазгодна пераразмеркаваць наступным чынам: па 1 гадзіне дадаць на вывучэнне творчасці В. Быкава і І. Шамякіна. Не ўплывае на размеркаванне гадзін пры вывучэнні раздзела «Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гадоў)» магчымасць выключэння з праграмы твораў В. Карамазава «Бежанцы», І. Пташнікава «Алімпіяда», У. Бутрамеева «Страсці па Аўдзею».
Нагадваем, што праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» прапануе тры спісы літаратурных твораў:
для чытання і вывучэння;
для чытання і абмеркавання (V–VIII класы) / для самастойнага чытання (IХ–ХІ класы);
для дадатковага чытання.
У першым спісе прапануецца абавязковы мінімум твораў, вывучэнне якіх праходзіць усе тры этапы (успрыманне, аналіз, падагульненне). Творы з гэтай групы вывучаюцца тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару (рэпрадуктыўнага, аналітычнага, творчага).
Творы другога спіса прапанаваны для чытання, асэнсавання, абмеркавання ў класе, для пісьмовага ці вуснага водгуку і г. д. Прадметам разгляду могуць быць праблема, герой, своеасаблівасць кампазіцыі і сюжэта.
Трэці спіс уключае творы для дадатковага чытання. Гэта рэкамендацыйны спіс, які пашырае кола чытання вучняў. Ён не павінен быць аб’ёмным (1–3 творы да кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка).
Колькасць вучэбных гадзін, што адводзяцца вучэбнай праграмай на вывучэнне твора, не з’яўляецца абавязковай, а носіць рэкамендацыйны характар. Пры неабходнасці настаўнік можа павялічыць або зменшыць колькасць гадзін на вывучэнне якога-небудзь твора, пераразмеркаваўшы пры гэтым гадзіны ў межах тэмы.
Прапанаваныя праграмай анатацыі да аглядавых і манаграфічных тэм маюць арыентацыйны характар: у іх акрэсліваюцца кола праблем, ключавыя моманты, на якія мэтазгодна звярнуць увагу пры вывучэнні і абмеркаванні твораў. Настаўнік засяроджвае ўвагу на асобных пазіцыях, найбольш актуальных у канкрэтных класах.
Праграмай у ІХ–XI класах не прадугледжаны асобныя гадзіны на дадатковае чытанне, але настаўнік абавязаны рэгулярна цікавіцца чытаннем вучняў і можа, пераразмеркаваўшы вучэбныя гадзіны, правесці на працягу навучальнага года адны або некалькі вучэбных заняткаў дадатковага чытання па выбраных творах.
2. Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі.
V клас
Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. / [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2014.
Цітова, Л. К. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. / Л. К.Цітова. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
VI клас
Красней, В. П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / , Я. М.Лаўрэль, ўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
Бельскі, А. І. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А. І.Бельскі, Л. К.Цітова. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.
VII клас
Валочка, Г. М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / , . – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
Лазарук, М. А. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / , інава. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.
VIII клас
Бадзевіч, З. І. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І.Бадзевіч, І. М.Саматыя. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
Лазарук, М. А. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , В. І.Русілка, І. М.Слесарава. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.
IX клас
Гардзей, Н. М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / , іцкі, іч; пад рэд. . – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.
Рагойша, В. П. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / [і інш.]; пад рэд. . – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.
X клас
Беларуская мова: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / ікава [і інш.]; пад рэд. ікавай, Г. М.Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
XI клас
Беларуская мова: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.
Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / ікава [і інш.]; пад рэд. ікавай, Г. М.Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.
Звяртаем увагу на правапіс асобных слоў, змешчаных у наступных дапаможніках: «Беларуская мова», 6 клас – эспандар (с. 269, пр. 518); «Беларуская мова», 8 клас – Вялікае Княства Літоўскае (с. 173, пр. 246; с. 246, пр. 353); «Беларуская мова», 10 клас – кантрасныя (с. 71, пр. 85), алітарацыяй, алітарацыі (с. 89).
Вучэбны матэрыял па тэме «Сінтаксічныя прыметы сказаў з устаўнымі канструкцыямі» для Х класа размешчаны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі (раздзел «Вучэбныя прадметы» / «Беларуская мова і літаратура») пад назвай «Сказы з устаўнымі канструкцыямі».
3. Вучэбна-метадычная дакументацыя.
3.1. Каляндарна-тэматычнае планаванне.
У дапамогу настаўніку распрацавана і выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (Мінск: НІА, Аверсэв, 2014), у якім прапануецца прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па тэмах, вызначаных праграмамі. Настаўнік можа выкарыстоўваць прапанаванае планаванне без змен (у гэтым выпадку каляндарна-тэматычнае планаванне можна не перапісваць). У той жа час ён мае права ў межах вучэбных гадзін, што адводзяцца на вывучэнне вучэбнага прадмета, уносіць у планаванне змены з улікам асаблівасцей класа (у гэтым выпадку настаўнік распрацоўвае асабістае каляндарна-тэматычнае планаванне).
Звяртаем увагу, што з 2013/2014 навучальнага года ў адпаведнасці з Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні ў сярэдняй школе (№ И-06-19/28 ад 29.03.2013) па жаданні законных прадстаўнікоў вучняў і рашэнні заснавальніка ўстановы адукацыі магчыма вывучэнне вучэбнага прадмета «Беларуская мова» на павышаным узроўні ў Х, ХІ класах у аб’ёме 3 вучэбных гадзін (Метадычныя рэкамендацыі размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, надрукаваны ў «Настаўніцкай газеце» ад 04.04.2013).
Для арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове на павышаным узроўні прадугледжана наступнае размеркаванне гадзін у Х класе ў сярэдняй школе:
Тэма | Вывучэнне на базавым узроўні (1,5 гадзіны на тыдзень, усяго 52 гадзіны) | Вывучэнне на павышаным узроўні (3 гадзіны на тыдзень, усяго 105 гадзін) | Дадатковая колькасць гадзін пры вывучэнні беларускай мовы на павышаным узроўні |
Роля роднай мовы ў жыцці чалавека і грамадства | 1 гадзіна | 2 гадзіны | 1 гадзіна на пісьмовае выказванне |
Маўленне | 14 гадзін | 22 гадзіны | 8 гадзін: 1. Віды маўленчай дзейнасці (1 г.) 2. Разгорнутасць тэксту (1 г.) 3. Завершанасць тэксту (1 г.) 4. Навуковы стыль (1 г.) 5. Афіцыйны стыль (1 г.) 6. Публіцыстычны стыль (1 г.) 7. Мастацкі стыль (1 г.) 8. Гутарковы стыль (1 г.) |
Слова ў тэксце | 19 гадзін | 38 гадзін | 19 гадзін: 1. Стылістычныя магчымасці фанетыкі (1 г.) 2. Лексічнае значэнне слова (1 г.) 3. Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі (1 г.) 4. Марфемная будова слова, утварэнне слоў (1 г.) 5. Стылістычныя магчымасці словаўтварэння (2 г.) 6. Назоўнік (2 г.) 7. Прыметнік (1 г.) 8. Прыслоўе (1 г.) 9. Лічэбнік (1 г.) 10. Займеннік (1 г.) 11. Дзеяслоў (2 г.) 12. Дзеепрыметнік (1 г.) 13. Дзеепрыслоўе (1 г.) 14.Прыназоўнік, злучнік (1 г.) 15. Часціца, выклічнік (1 г.) 16. Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў і іх формаў (1 г.) |
Словазлучэнне і сказ у тэксце | 15 гадзін | 35 гадзін | 20 гадзін: 1. Словазлучэнне (1 г.) 2. Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці словазлучэнняў (1 г.) 3. Сінтаксічныя прыметы двухсастаўных і аднасастаўных сказаў (2 г.) 4. Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку (1 г.) 5. Сінтаксічныя прыметы сказаў з адасобленымі членамі, знакі прыпынку (1 г.) 6. Сінтаксічныя прыметы сказаў са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, знакі прыпынку (2 г.) 7. Сінтаксічныя прыметы складаназлучаных сказаў, знакі прыпынку (2 г.) 8. Сінтаксічныя прыметы складаназалежных сказаў, знакі прыпынку (3 г.) 9. Сінтаксічныя прыметы бяззлучнікавых сказаў, знакі прыпынку (2 г.) 10. Сінтаксічныя прыметы сказаў з рознымі відамі сувязі, знакі прыпынку (2 г.) 11. Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці простых і складаных сказаў рознай будовы і прызначэння (2 г.) 12. Сінтаксічная сінаніміка (1 г.) |
Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага | 2 гадзіны | 4 гадзіны | 2 гадзіны |
Кантрольныя пісьмовыя работы | 7 гадзін | 7 гадзін | – |
Для арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове на павышаным узроўні прадугледжана наступнае размеркаванне гадзін у ХІ класе ў сярэдняй школе:
Тэма | Вывучэнне на базавым узроўні (1,5 гадзіны на тыдзень, усяго 52 гадзіны) | Вывучэнне на павышаным узроўні (3 гадзіны на тыдзень, усяго 105 гадзін) | Дадатковая колькасць гадзін пры вывучэнні беларускай мовы на павышаным узроўні |
Культура вуснага і пісьмовага маўлення | 2 гадзіны | 3 гадзіны | 1 гадзіна: Маўленчы этыкет, асноўныя правілы маўленчых паводзін |
Правільнасць маўлення | 34 гадзіны | 79 гадзін | 45 гадзін: 1. Арфаэпічныя нормы: вымаўленне галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных (1 г.) 2. Акцэнталагічныя нормы. Лагічны націск (1 г.) 3. Арфаграфічныя нормы (13 г.) Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе (8 г.) Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе (1 г.) Правапіс мяккага знака і апострафа (2 г.) Правапіс малой і вялікай літар (1 г.) Правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна (1 г.) 4. Марфалагічныя нормы (10 г.) Ужыванне і правапіс назоўнікаў (5 г.) Ужыванне і правапіс прыметнікаў (1 г.) Ужыванне і правапіс лічэбнікаў, займеннікаў (2 г.) Ужыванне і правапіс дзеясловаў, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, прыслоўяў (1 г.) Падагульненне вывучанага пра марфалагічныя нормы (1 г.) 5. Сінтаксічныя нормы (4 г.) Правілы спалучэння аднародных і адасобленых членаў (1 г.) Парадак слоў у сказе. Сувязь дзейніка і выказніка ў сказе, правілы ўжывання дзеепрыслоўных зваротаў (1 г.) Правілы пабудовы складаных сказаў (1 г.) Падагульненне вывучанага пра сінтаксічныя нормы (1 г.) 6. Пунктуацыйныя нормы (16 г.) Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі (2 г.) Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі (2 г.) Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі, з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, звароткамі (3 г.) Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах (2 г.) Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах (2 г.) Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах (2 г.) Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак (1 г.) Знакі прыпынку ў канструкцыях з простай мовай (1 г.) Падагульненне вывучанага пра пунктуацыйныя нормы (1 г.) |
Дакладнасць і лагічнасць маўлення | 1 гадзіна | 2 гадзіны | 1 гадзіна |
Чысціня маўлення | 1 гадзіна | 2 гадзіны | 1 гадзіна |
Багацце і выразнасць маўлення | 1 гадзіна | 2 гадзіны | 1 гадзіна |
Дарэчнасць маўлення | 1 гадзіна | 2 гадзіны | 1 гадзіна |
Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага | 2 гадзіны | 4 гадзіны | 2 гадзіны |
Кантрольныя пісьмовыя работы | 8 гадзін | 8 гадзін | – |
Прыведзеныя рэкамендацыі могуць выкарыстоўваць настаўнікі гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій-каледжаў мастацтва і ліцэяў, якія працуюць у класах філалагічнага напрамку.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 |


