Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Беларуская мова. Беларуская літаратура
БЕЛАРУСКАЯ МОВА. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА
І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Асноўнымі мэтамі і задачамі моўнай і літаратурнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:
· засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (моўная кампетэнцыя);
· фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення) і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);
· усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнавартаснай камунікацыі (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);
· далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;
· развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
З мэтай патрыятычнага выхавання і станаўлення грамадзянскай пазіцыі вучняў на ўступных занятках, пры выкананні адпаведных заданняў да практыкаванняў па беларускай мове, а на вучэбных занятках па беларускай літаратуры пры вывучэнні твораў грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі неабходна шырока выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Нагадваем, што ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ва ўсіх сферах выкарыстання пісьмовай беларускай мовы кіруюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».
Падкрэсліваем, што пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове тэставыя заданні рыхтуюцца ў адпаведнасці з Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Гэту інфармацыю неабходна паведаміць будучым абітурыентам і іх законным прадстаўнікам.
Для фарміравання цэласнага светапогляду вучняў і развіцця пазнавальных інтарэсаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» неабходна прадугледжваць міжпрадметныя сувязі. Беларуская мова і літаратура разам з іншымі прадметамі сацыяльна-гуманітарнага цыкла («Русский язык», «Русская литература», «Замежная мова», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва») з’яўляюцца асновай культурацэнтрычнай парадыгмы адукацыі. Вывучэнне літаратуры ў суаднесенасці з іншымі відамі мастацтва (музыкай, жывапісам, кіно, тэатрам, тэлебачаннем) спрыяе ўспрыманню літаратуры як мастацтва, фарміраванню каштоўнасных арыентацый вучняў.
ІІ. НАРМАТЫЎНАЕ ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі
1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
2. Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 000.
3. Правілы правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу вучэбных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38.
4. Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 000.
ІІІ. НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»
У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 154 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі патрабаванні да зместу вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі адукацыйнага працэсу, максімальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі вучняў, узроўню падрыхтоўкі выпускнікоў вызначаюцца адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі.
1. Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.
1.1. Тыпавыя вучэбныя планы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2011 № 000.
Тыпавымі вучэбнымі планамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжана наступная колькасць гадзін на тыдзень па класах на вывучэнне:
вучэбнага прадмета «Беларуская мова»
Від установы агульнай сярэдняй адукацыі | Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах | ||||||
V | VI | VII | VIII | IX | X | XI | |
базавая школа сярэдняя школа школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў санаторная школа-інтэрнат вучэбна-педагагічны комплекс | 3 | 3 | 2 | 2 | 2 | 1/2 | 2/1 |
кадэцкае вучылішча | – | – | – | 2 | 2 | 1/2 | 1/2 |
гімназія гімназія-інтэрнат | 3 | 3 | 2 | 2 | 2 | 1 (3 – для філалагічнага напрамку) | 1 (3 – для філалагічнаганапрамку) |
сувораўскае вучылішча | – | – | 2 | 2 | 2 | 1 (1/2 – для спецыялізаваных па спорце класах) | 1 (2/1 – для спецыялізаваных па спорце класах) |
спецыялізаваны ліцэй | – | – | 2 | 2 | 2 | 1 | 1 |
ліцэй | – | – | – | – | – | 1 (3 – для філалагічнага напрамку) | 1 (3 – для філалагічнаганапрамку) |
вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура»
Від установы агульнай сярэдняй адукацыі | Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах | ||||||
V | VI | VII | VIII | IX | X | XI | |
базавая школа сярэдняя школа школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў санаторная школа-інтэрнат вучэбна-педагагічны комплекс | 2 | 2 | 1/2 | 2/1 | 1/2 | 2/1 | 1/2 |
кадэцкае вучылішча | – | – | – | 2/1 | 1/2 | 2/1 | 1/2 |
гімназія гімназія-інтэрнат | 2 | 2 | 2/1 | 1/2 | 2/1 | 1/2 | 2/1 |
сувораўскае вучылішча спецыялізаваны ліцэй | – | – | 2/1 | 1/2 | 2/1 | 1/2 | 2/1 |
ліцэй | – | – | – | – | – | 1/2 | 2/1 |
У вячэрніх класах на вывучэнне вучэбнага прадмета «Беларуская мова» адводзіцца па 1 гадзіне ў Х–ХІІ класах, вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» – па 1 гадзіне ў Х, ХІ класах і 2 гадзіны ў ХІІ класе.
1.2. Вучэбныя праграмы:
Праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская мова. V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012);
Праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская літаратура. V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012).
Інфармуем, што згаданыя вышэй нарматыўныя прававыя акты, вучэбныя праграмы размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (edu.gov.by), Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Нацыянальны інстытут адукацыі (www.adu.by)).
З мэтай рэалізацыі асобасна арыентаванага падыходу да арганізацыі адукацыйнага працэсу і ўзмацнення выхаваўчага ўздзеяння вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» рэкамендуецца ўнесці ў праграму наступныя змены:
V клас – у раздзеле V «Літаратурны твор – складанае і непадзельнае мастацкае адзінства» творы А. Гаруна «Датрымаў характар» і С. Грахоўскага «Мама» дазваляецца перанесці са спісу для чытання і вывучэння ў спіс для чытання і абмеркавання;
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 |


