Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Гардзей, Н. М. Беларуская мова ў 9 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , іцкі, іч; пад рэд. . – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2013.
Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: тэксты дыктантаў / склад.: [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі; Аверсэв, 2013, 2014.
Калечыц, А. І. Дыктанты па беларускай мове. 9–11 класы: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А. І.Калечыц, , . – Мінск: Народная асвета, 2013.
Новік, М. І. Беларуская мова. 9 клас. Складаны сказ без складанасці: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. І.Новік, -Гусаім, . – Мінск: Аверсэв, 2012, 2013.
Хмялеўская, А. У. Тэматычны кантроль па беларускай мове: 9-ы кл.: рабочы сшытак: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / ўская. – Мінск: Сэр-Віт, 2011, 2013.
Цыбульская, С. І. Беларуская мова: 5–11 класы: кантрольныя работы: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С. І.Цыбульская. – Мінск: Сэр-Віт, 2012.
Праскаловіч, В. У. Выкажыся, каб я цябе ўбачыў! (Мастацтва вусных выказванняў): 9 клас: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / іч, іч. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.
Праскаловіч, В. У. Выкажыся, каб я цябе ўбачыў! (Мастацтва вусных выказванняў): 9 клас: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / іч, іч. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.
Шамякіна, Т. І. Беларуская літаратура ў 9 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Т. І.Шамякіна, іч. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012.
X клас
Беларуская мова ў 10 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.
Валочка, Г. М. Беларуская мова: тэставыя работы: 8–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , . – Мінск: Аверсэв, 2013, 2014.
Валочка, Г. М. Беларуская мова. 10–11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , , І. Л. Бурак. – Мінск: Аверсэв, 2012.
Валочка, Г. М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 класы: вучэб.-метад. комплекс / , , І. Л.Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.
Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» за перыяд навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: тэксты для пераказаў / склад.: [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі; Аверсэв, 2013, 2014.
Зелянко, В. У. Навучанне беларускай мове: лінгвакультуралагічны падыход. 10–11 класы: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / . – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.
Калечыц, А. І. Дыктанты па беларускай мове. 9–11 класы: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А. І.Калечыц, , . – Мінск: Народная асвета, 2013.
Цыбульская, С. І. Беларуская мова: 5–11 класы: кантрольныя работы: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С. І.Цыбульская. – Мінск: Сэр-Віт, 2012.
Беларуская літаратура: дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А. І.Бельскі [і інш.]; пад рэд.: А. І.Бельскага, . – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009.
Беларуская літаратура ў 10 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / ікава [і інш.]; пад рэд.: ікавай, Г. М.Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.
Верціхоўская, М. І. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11 класах: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. І.Верціхоўская. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2012.
Грынько, М. У. Пад ветразем спасціжэння і творчасці: 10 клас: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / , . – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.
Грынько, М. У. Пад ветразем спасціжэння і творчасці: 10 клас: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / , . – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.
XI клас
Беларуская мова ў 11 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.
Валочка, Г. М. Беларуская мова: тэставыя работы: 8–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , . – Мінск: Аверсэв, 2013, 2014.
Валочка, Г. М. Беларуская мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / , Я. М.Лаўрэль, . – Мінск: Новое знание, 2010.
Валочка, Г. М. Беларуская мова. 10–11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , , І. Л.Бурак. – Мінск: Аверсэв, 2012.
Валочка, Г. М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 класы: вучэб.-метад. комплекс / , , І. Л.Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.
Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» за перыяд навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: тэксты для пераказаў / склад.: [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі; Аверсэв, 2013, 2014.
Зелянко, В. У. Навучанне беларускай мове: лінгвакультуралагічны падыход. 10–11 класы: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / . – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.
Іўчанкаў, В. І. Беларускі правапіс у апорных схемах: паводле новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В. І.Іўчанкаў. – Мінск: Пачатковая школа, 2013.
Калечыц, А. І. Дыктанты па беларускай мове. 9–11 класы: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А. І.Калечыц, , . – Мінск: Народная асвета, 2013.
Цыбульская, С. І. Беларуская мова: 5–11 класы: кантрольныя работы: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С. І.Цыбульская. – Мінск: Сэр-Віт, 2012.
Беларуская літаратура: дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А. І.Бельскі [і інш.]; пад рэд.: А. І.Бельскага, . – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009.
Беларуская літаратура ў 11 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / ікава [і інш.]; пад рэд.: ікавай, Г. М.Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.
Верціхоўская, М. І. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11 класах: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. І.Верціхоўская. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2012.
Верціхоўская, М. І. Вывучэнне сучаснай беларускай драматургіі. 11 клас: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. І.Верціхоўская. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2013.
Гоўзіч, І. М. Шукаем шэдэўры!..: (вопыты літаратурных даследаванняў): 11 клас: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / І. М.Гоўзіч, І. Л.Шаўлякова-Барзенка. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.
Гоўзіч, І. М. Шукаем шэдэўры!..: (вопыты літаратурных даследаванняў): 11 клас: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / І. М.Гоўзіч, І. Л.Шаўлякова-Барзенка. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.
У выпадках, калі прапанаваных для вывучэння мастацкіх тэкстаў і матэрыялаў для арганізацыі пазакласнай працы па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» недастаткова, рэкамендуецца звяртацца да серыі кніг «Школьная бібліятэка» і інтэрнэт-рэсурсаў на сайтах:
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: http://;
газеты «Літаратура і мастацтва»: www.lim.by;
літаратурных музеяў Беларусі: http://litmuseums. ;
Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы: www. ;
Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі: http://rtbd. ;
конкурсу «Буслік»: http://www. bakonkurs.
Слоўнікі і даведнікі
Анисим, Е.Н. Русско-белорусский словарь для школьников / Е.Н.Анисим, О.В.Мицкевич. – Минск: Сучасная школа, 2010.
Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў: дапам. для ўстаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / уклад.: І. У.Кандраценя, іч; пад рэд. . – Мінск: Аверсэв, 2011, 2013.
Капылоў, І. Л. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў. Новыя правілы правапісу / І. Л.Капылоў, іна. – Мінск: Сучасная школа, 2010.
Капылоў, І. Л. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў / І. Л.Капылоў, І. У.Ялынцава. – Мінск: Сучасная школа, 2010.
Капылоў, І. Л. Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы / І. Л.Капылоў, іна. – Мінск: Сучасная школа, 2010.
Малажай, Г. М. Школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы: дапам. для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / , Л. І.Яўдошына. – Мінск: Аверсэв, 2013.
Николаева, О. М. Современный русско-белорусский словарь для школьников / , ; под ред. . – Минск: Літаратура і Мастацтва, 2009, 2013.
Николаева, О. М. Современный русско-белорусский словарь / , ; под ред. . – Минск: ТетраСистемс, 2011.
Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І.Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.
Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І.Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2011, 2013.
Разам, асобна, праз злучок: даведнік: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: , І. Л.Капылоў, іна; пад рэд. . – Мінск: Аверсэв, 2011, 2013.
Уласевіч, В. І. Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў / В. І.Уласевіч, Н. М.Даўгулевіч. – Мінск: Аверсэв, 2013.
Заўвага! Спіс асноўных лінгвістычных і метадычных прац змешчаны ў вучэбнай праграме па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
3.5. Артыкулы ў навукова-метадычных часопісах, навукова-папулярная літаратура.
Бельскі, А. І. Урбаністычная тэма ў сучаснай беларускай паэзіі: (матэрыял да агляднай лекцыі ў 11-м класе) / А. І.Бельскі // Беларуская мова і літаратура. – 2014. – № 2.
Бельскі, А. І. Канцэптуальныя і метадычныя асновы літаратурнай адукацыі / А. І.Бельскі // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 7; № 8.
Валочка, Г. М. Навукова-даследчая работа навучэнцаў: метадычныя рэкамендацыі па напісанні і афармленні / , // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 11.
Варанько, К. Д. Матэрыял да вывучэння сучаснай беларускай паэзіі ў XI класе / // Беларуская мова і літаратура. – 2014. – № 2; № 3.
Даранчук, А. Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры / А. Даранчук // Роднае слова. – 2013. – № 9.
Есіс, Я. Электронныя адукацыйныя рэсурсы ў працэсе вывучэння навейшай беларускай літаратуры ў школе /Я. Есіс // Роднае слова. – 2013. – № 7.
Жуковіч, М. В. Лічбавыя адукацыйныя рэсурсы і інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў сучасным вучэбным працэсе / іч // Беларуская мова і літаратура. – 2014. – № 2.
Забалотная, І. Беларуская ваенная проза ХХ стагоддзя: нацыянальны і ўніверсальны кантэкст / І. Забалотная, П. Лявонава // Роднае слова. – 2013. – № 3; № 4.
Караткевіч, В. І. Падрыхтоўка да рэспубліканскай алімпіяды: узровень патрабаванняў, аналіз памылак, парады / В. І.Караткевіч, іч, іч // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 7.
Мартынкевіч, С. Вывучэнне маўленчых паняццяў на камунікатыўна-дзейнаснай аснове: ад тэорыі да практыкі: V–VI класы / С. Мартынкевіч // Роднае слова. – 2013. – № 9.
Праскаловіч, В. У. Змест вучэбных праграм па літаратуры: тэарэтыка-метадалагічнае абгрунтаванне адбору і структуравання / іч // Роднае слова. – 2013. – № 3.
Праскаловіч, В. У. Метадычная сістэма сродкаў культуратворчага развіцця вучняў у працэсе навучання літаратуры / іч // Роднае слова. – 2014. – № 3; № 4.
Рачэўскі, С. Р. Пазакласная праца па беларускай мове: на шляху да новай парадыгмы / С. Рачэўскі // Роднае слова. – 2013. – № 11.
Рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры : аналіз заданняў і парады / ёнак [і інш.] // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 12.
Шуцьева, Ж. С. Дыдактычныя матэрыялы для падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд / // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 9.
Язерская, С. А. Развіцце крэатыўнасці вучняў на ўроках беларускай мовы / // Беларуская мова і літаратура.– 2013. – № 7.
IV. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
Колькасць кантрольных работ, аб’ём кантрольных работ (дыктант, пераказ), слоўнікавага дыктанта, кантрольнага сачынення на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ўказаны ў Метадычных рэкамендацыях па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 02.05.2013 (далей – Метадычныя рэкамендацыі).
Згодна з Санітарнымі нормамі і правіламі:
кантрольныя работы ва ўстановах адукацыі павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, што зацверджаны кіраўніком установы адукацыі, не больш чым па адным вучэбным прадмеце ў дзень у адным класе. Правядзенне кантрольных работ у панядзелак, пятніцу і на апошніх вучэбных занятках забараняецца;
дамашняе заданне павінна задавацца вучням з улікам магчымасці іх выканання: у V–VІ класах – да 2 гадзін, VІІ–VІІІ класах – да 2,5 гадзіны, ІХ–ХІ (ХІІ) класах – да 3 гадзін.
Нагадваем, што ў VІ–ХІ (ХІІ) класах да канца першай чвэрці, а таксама ў V класе на працягу першага паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэкстаў кантрольных работ, рэкамендаваны для папярэдняга класа. Пры наяўнасці дадатковых заданняў (не больш за 4) колькасць слоў у тэксце можа быць скарочана па меркаванні настаўніка на 10–20 слоў.
У першым паўгоддзі ў V класе праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для ІV класа.
Пераклады і сачыненнi ў V–VIII класах носяць толькі навучальны характар. Адзнакі за навучальныя работы выстаўляюцца па меркаванні настаўніка і павінны насіць стымулюючы характар. За навучальнае сачыненне адзнака выстаўляецца толькі па літаратуры.
V. АТЭСТАЦЫЯ ВУЧНЯЎ ПРЫ ЗАСВАЕННІ ЗМЕСТУ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
5.1. Бягучая і прамежкавая атэстацыя.
Пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца бягучая і прамежкавая атэстацыя. Для правядзення бягучай і прамежкавай атэстацыі вучняў устанаўліваюцца наступныя віды кантролю: паўрочны і тэматычны.
Паўрочны кантроль праводзіцца з мэтай праверкі і ацэнкі засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу ў працэсе вывучэння тэмы і носіць стымулюючы, карэкцыйны і выхаваўчы характар.
Тэматычны кантроль праводзіцца з мэтай праверкі і ацэнкі засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу пэўнай тэмы (тэм). Пры ажыццяўленні тэматычнага кантролю ацэньваюцца дасягненні вучняў не па асобных элементах (як пры паўрочным кантролі), а ў лагічнай сістэме, якая адпавядае структуры вучэбнай тэмы (тэм).
Асноўныя віды кантролю ажыццяўляюцца ў вуснай, пісьмовай, практычнай формах і ў іх спалучэнні.
5.2. Выніковая атэстацыя.
Выніковая атэстацыя праводзіцца па завяршэнні:
навучальнага года (выражаецца ў выстаўленні адзнак за год з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі);
навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі (выражаецца ў выстаўленні выніковых адзнак па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, з улікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак).
Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ІХ класаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме дыктанта.
Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ХІ класаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу па розных тэкстах для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на павышаным узроўні (філалагічны напрамак), і для вучняў сярэдніх школ, санаторных школ-інтэрнатаў, кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскіх вучылішчаў, гімназій, гімназій-інтэрнатаў, ліцэяў, спецыялізаваных ліцэяў (акрамя філалагічнага напрамку), якія вывучаюць беларускую мову на базавым узроўні.
VІ. ВЯДЗЕННЕ ПЛАНАВАЙ І ЎЛІКОВА-СПРАВАЗДАЧНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ
Разам са службовымі абавязкамі, вызначанымі ў кваліфікацыйным даведніку пасад служачых, якія заняты ў адукацыі (пастанова Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2001 № 53), настаўнік вядзе ўстаноўленую планавую і ўлікова-справаздачную дакументацыю.
З мэтай здзяйснення планавання па вучэбным прадмеце настаўнік вядзе наступную планавую дакументацыю:
– каляндарна-тэматычнае (г. зн. перспектыўнае, гадавое) планаванне вучэбнага матэрыялу (патрабаванні да каляндарна-тэматычнага планавання выкладзены ў пункце 3.1 раздзела ІІІ інструктыўна-метадычнага пісьма);
– паўрочнае (бягучае) планаванне вучэбнага матэрыялу, форму вядзення якога, яго аб’ём і г. д. настаўнік вызначае самастойна. Пры выкарыстанні ў поўным аб’ёме дыдактычных сцэнарыяў урокаў, распрацаваных у дапамогу настаўніку па кожным вучэбным прадмеце, настаўнік мае права яго не перапісваць.
З мэтай уліку паспяховасці вучняў і наведвання імі вучэбных заняткаў настаўнік запаўняе класны журнал (патрабаванні да вядзення класнага журнала выкладзены ў пункце 6.1 дадзенага раздзела інструктыўна-метадычнага пісьма).
6.1. Патрабаванні да афармлення класнага журнала.
Патрабаванні да запаўнення класнага журнала знаходзяцца ва ўказаннях да афармлення і вядзення журнала.
Нагадаем некаторыя асаблівасці пры афармленні класнага журнала.
1. Пры афармленні старонак журнала, якія адведзены для запісу факультатыўных заняткаў, указваецца назва факультатыўных заняткаў (з малой літары, без двукосся), а не вучэбнага прадмета. У выпадку, калі ў якасці назвы факультатыўных заняткаў выкарыстоўваецца цытата, яна запісваецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе.
2. Запіс аб навучальным пераказе (сачыненні), калі на работу адводзіцца адна гадзіна, робіцца наступным чынам:
Пераказ «…», Сачыненне «…».
Пры напісанні кантрольнага пераказу (сачынення) работа па падрыхтоўцы да яго не прадугледжваецца. Калі на выкананне кантрольнага пераказу адводзяцца двое вучэбных заняткаў, то запіс неабходна афармляць такім чынам: Кантрольны пераказ «…» і Кантрольны пераказ «…».
3. Адзнакі за навучальную пісьмовую работу выстаўляюцца ў графу, якая адпавядае дню, калі работа праводзілася. Гэтыя адзнакі носяць стымулюючы характар і таму выстаўляюцца па меркаванні настаўніка.
Адзнакі за кантрольную работу выстаўляюцца ў адну графу ўсім вучням класа ў адпаведнасці з датай правядзення работы.
Адзнакі за сачыненне па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» ў ІХ–ХІ (ХІІ) класах выстаўляюцца па літаратуры і мове: першая – па літаратуры, другая – па мове.
Калі на напісанне сачынення па літаратуры адводзяцца двое вучэбных заняткаў, абодва вучэбныя заняткі запісваюцца на старонцы, якая адведзена на гэты вучэбны прадмет. Адзнака выстаўляецца ў графу на другія вучэбныя заняткі.
Калі на напісанне сачынення выкарыстоўваюцца адны вучэбныя заняткі па мове і адны вучэбныя заняткі па літаратуры, тады запіс і выстаўленне адзнак робяцца адпаведна на абедзвюх старонках журнала з указаннем даты на кожнай.
4. Абавязковыя кантрольныя сачыненні па літаратуры пішуцца толькі ў ІХ–ХІ класах.
5. Адзнакі за чытанне на памяць выстаўляюцца ў графу, што адпавядае вучэбным заняткам, якія ідуць пасля тых, на якіх было дадзена заданне вывучыць на памяць, або на іншых вучэбных занятках, тэма якіх уключае вывучэнне гэтага твора.
6. Настаўнік, выстаўляючы адзнаку ў класны журнал, абавязаны ўносіць яе і ў дзённік вучня.
6.2. Патрабаванні да вядзення сшыткаў вучняў.
Патрабаванні да вядзення сшыткаў знаходзяцца ў Метадычных рэкамендацыях, якія змешчаны ў навуковым і метадычным часопісе «Роднае слова» (с. 49–60, № 8, 2013).
VІІ. АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ З ВУЧНЯМІ
Нагадваем, што ў 2014/2015 навучальным годзе традыцыйна праводзяцца:
рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры;
рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (люты);
гульня-конкурс «Буслік», які праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя “Конкурс”» (люты).
Паведамляем, што 28 снежня 2012 года Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь зацверджана Сістэма мер, накіраваных на падтрымку і развіццё чытання ў Рэспубліцы Беларусь на 2013–2015 гады. Настаўнікам неабходна кіравацца названым дакументам (размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (edu.gov.by)) пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і падрыхтоўцы пазакласных мерапрыемстваў.
Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на:
каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2014/2015 навучальным годзе:
верасень | – | 90-годдзе з дня нараджэння Артура Вольскага |
снежань | – | 80-годдзе з дня нараджэння Івана Чыгрынава |
студзень | – | 95-годдзе з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка |
люты | – | 90-годдзе з дня нараджэння Івана Навуменкі |
сакавік | – | 75-годдзе з дня нараджэння Віктара Казько |
май | – | 75-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Ліпскага |
чэрвень | – | 65-годдзе з дня нараджэння Алеся Дударава 110-годдзе з дня нараджэння Петруся Броўкі 80-годдзе з дня нараджэння Васіля Зуёнка |
ліпень | – | 115-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі |
міжнародныя святы, важныя даты:
4 верасня | – | Дзень беларускага пісьменства і друку |
21 лютага | – | Міжнародны дзень роднай мовы |
3 сакавіка | – | Сусветны дзень пісьменніка |
21 сакавіка | – | Сусветны дзень паэзіі |
27 сакавіка | – | Міжнародны дзень тэатра |
|
|
|
2 красавіка | – | Міжнародны дзень дзіцячай кнігі |
|
|
|
18 мая | – | Сусветны дзень музеяў |
VІІІ. АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З НАСТАЎНІКАМІ
На сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by) размешчаны падрабязныя рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў бягучым навучальным годзе.
[1]Пазначаныя зорачкай праграмы факультатыўных заняткаў могуць выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды ў адпаведных класах іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 |


