Прарок Эзэхіэль за шэсць вякоў да Хрыста прадказвае адзінае і канчатковае ачышчэнне, якое наступіць у сакрамэнце Хросту праз “акрапленне чыстай вадой”. Бог даў нам свайго Духа Святога і аднавіў нашыя сэрцы.

СЁМАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 36, І6-17а. 18-28

І акраплю вас вадою чыстаю, і дам вам сэрца новае

Чытанне Кнігі прарока Эзэхіэля.

I скіравана было слова Божае да мяне: Сыне чалавечы, дом Ізраэля жыў на зямлі сваёй і зганьбіў яе паводзінамі і ўчынкамі сваімі. I Я спаслаў на іх гнеў Мой за тое, што пралівалі кроў на зямлю і знеслаўлялі яе ідаламі сваімі. I раскідаў іх сярод народаў, і яны рассеяліся па землях. Я судзіў іх паводле іхніх паводзінаў і ўчынкаў. I прыйшлі яны да народаў, да якіх пайшлі, і ганьбілі імя Маё, бо казалі пра іх, што гэта народ Пана і што з зямлі Ягонай выйшлі яны. I пашкадаваў Я святое імя сваё, якое зняславіў дом Ізраэля сярод народаў, да якіх прыйшоў.

Таму скажы дому Ізраэля, што так гаворыць Пан Бог: Не дзеля вас Я зраблю гэта, а дзеля Майго святога імя, якое зганьбілі вы сярод народаў, да якіх прыйшлі. I асвячу вялікае імя Маё, зняслаўленае сярод народаў, у якіх вы зганьбілі яго, і даведаюцца народы, што Я - Пан, - кажа Пан Бог, - калі Мая святасць праявіцца ў вас перад вачыма іхнімі. I Я вазьму вас з народаў, і збяру з усіх земляў, і прывяду вас у зямлю вашую. I акраплю вас вадою чыстаю, і будзеце ачышчаны ад ўсяго бруду вашага, і ад ўсіх ідалаў вашых ачышчу вас. I дам вам сэрца новае і дух новы - у нутро вашае, і забяру сэрца каменнае з цела вашага, і дам вам сэрца з плоці. I дух Мой удыхну ў нутро вашае, і зраблю так, што вы будзеце хадзіць у Законе Маім, захоўваць пастановы Мае і выконваць іх. I будзеце жыць на зямлі, якую Я даў айцам вашым, і будзеце народам Маім, і Я буду вашым Богам.

Гэта слова Божае.

7 РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс, 3. 5bcd; Пс,Р.:, 2)

Рэфрэн: Душа мая, Божа, пр агне Цябе.

Душа мая прагне Бога, *

Бога жывога,

калі я пайду *

і з'яўлюся перад Божым абліччам?

Рэфрэн:

Я ўваходзіў са святочнай грамадой *

у цудоўны шацёр,

у Дом Божы сярод воклічаў радасці *

і з падзякаю.

Рэфрэн:

Пашлі святло Тваё і Тваю праўду, *

няхай яны мяне вядуць,

яны прывядуць мяне на Тваю святую гару, *

і да Твайго жылля.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Рэфрэн:

Я прыйду да Божага алтара, *

да Бога радасці і вяселля майго,

і буду славіць Цябе на арфе, *

Божа, мой Божа.

Рэфрэн:

Або:

7 РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс, 12- (Р.: 12а)

Рэфрэн: Чыстае сэрца сатвары ўва мне, Божа.

Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа, *

і аднаві ўва мне трывалы дух.

Не адкінь мяне ад свайго аблічча *

і не пазбаў мяне Духа Твайго Святога.

Рэфрэн:

Вярні мне радасць збаўлення Твайго *

і ўмацуй мяне духам прыхільным.

Навучы няправых шляхам Тваім, *

і бязбожнікі да Цябе вернуцца.

Рэфрэн:

Бо Ты не прагнеш ахвяры, *

усеспаленне, хоць бы даў я, Табе не спадабаецца.

Ахвяра для Бога - дух пакорны,

сэрцам зламаным і пакорным Ты, Божа, не пагарджаеш.

Рэфрэн:

Малітва.

Божа, нязменная моц і вечнае святло, глянь ласкава на сакрамэнт усяго Касцёла і, здзяйсняючы адвечны намер Твой, у супакоі спаўняй справу чалавечага збаўлення; † хай увесь свет спазнае і ўбачыць, што Ты зруйнаванае падымаеш, састарэлае аднаўляеш і ўсё вяртаеш да першапачатковай цэласці * праз Хрыста, ад якога ўсё ўзяло пачатак. Які жыве і валадарыць на вякі вечныя.

Пасля апошняга чытання са Старога Запавету з адпаведным рэспансарыйным псальмам і малітваю запальваюцца свечкі на алтары і святар інтануе гімн Хвала на вышынях Богу, які падхопліваюць усе прысутныя. У гэты час б’юць званы.

Пасля заканчэння гімна святар гаворыць калекту, як звычайна:

КАЛЕКТА

Молімся

Божа, Ты асвятляеш гэтую найсвяцейшую ноч славаю змёртвыхпаўстання Пана, ажыві ў Тваім Касцёле дух Божага сыноўства, каб, адноўленыя целам і душою, мы аддана Табе служылі. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Н.:Амэн.

Каментарый да Эпісталы

Урачыста адспяваны гімн “Хвала на вышынях Богу” быў пераходам ад Старога да Новага Запавету. Прадказанае становіцца рэальнасцю. Святы Павел прыпамінае нам, што пасхальная таямніца Хрыста рэалізуецца праз хрост у кожным з нас. У Хрысце мы распачалі новае жыццё, ужо распачалося наша ўваскрашэнне. Як выраз удзячнасці і радасці зноў заспяваем велікоднае “Аллелюя” – гэта вокліч радасці і прывітання ўваскрослага Пана, які жыве і прысутнічае сярод нас.

ЭПІСТАЛА Рым 6, 3-ІІ

Хрыстус, уваскросшы з мёртвых, у. жо не памірае

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.

Браты:

Ці ж не ведаеце, што ўсе мы, ахрышчаныя ў Езуса Хрыста, у смерць Ягоную ахрысціліся? Дык вось, мы пахаваныя з Ім хрышчэннем у смерць, каб, як Хрыстус уваскрос з мёртвых дзеля славы Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцці. Бо калі мы паяднаныя з Ім падабенствам смерці Ягонай, то павінны быць паяднаныя і падабенствам уваскрасення, ведаючы, што былы наш чалавек укрыжаваны з Ім для таго, каб было знішчана грэшнае цела, каб нам не быць ужо нявольнікамі граху; бо той, хто памёр, вызваліўся ад граху.

Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім, ведаючы, што Хрыстус, уваскросшы з мёртвых, ужо не памірае, смерць ужо не мае над Ім улады. Бо тое, што Ён памёр, дык памёр раз і назаўсёды для граху, а што жыве, дык жыве дзеля Бога. Так і вы лічыце сябе мёртвымі для граху, а жывымі для Бога ў Хрысце Езусе.

Гэта слова Божае.

Пасля заканчэння гэтага чытання ўсе ўстаюць і святар тройчы інтануе Аллелюя, якое паўтараюць усе прысутныя. Святар як звычайна насыпае кадзіла ў кадзільніцу і благаслаўляе дыякана. На час чытання Евангелля не выносяцца свечкі, а толькі кадзільніца.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 118(117), 1

Рэфрэн: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Хваліце Пана, бо Ён добры, *

бо навекі міласэрнасць Ягоная.

Няхай скажа Ізраэль: *

Навекі міласэрнасць Ягоная.

Рэфрэн:

Правіца Пана ўзнялася высока, *

правіца Пана праявіла сілу!

Не памру, але жыць буду *

і абвяшчаць справы Пана.

Рэфрэн:

Камень, адкінуты будаўнікамі, *

стаў галавою вугла.

Пан учыніў гэта, *

і дзіўна яно ў вачах нашых.

Рэфрэн:

ЕВАНГЕЛЛЕ Ў ГОД А Мц 28, 1-10

Ён уваскрос з мёртвых і вось апярэджвае вас у Галілеі

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

Калі мінула субота, на світанні першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу. I вось стаўся вялікі землятрус, бо анёл Пана, які сышоў з неба, падышоў, адсунуў камень і сеў на ім. Выгляд жа ягоны быў, як маланка, і адзенне ягонае было белае, як снег.

Ад страху перад ім задрыжэлі вартаўнікі і сталі, як мёртвыя. Анёл жа, прамаўляючы да жанчын, сказаў: Не бойцеся, бо ведаю, што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага. Няма Яго тут, Ён уваскрос, як сказаў. Падыдзіце, паглядзіце на месца, дзе быў пакладзены, ды ідзіце хутчэй, скажыце вучням Ягоным, што Ён уваскрос з мёртвых і вось апярэджвае вас у Галілеі. Там Яго ўбачыце. Гэта я сказаў вам.

I, хутка адышоўшы ад магілы, са страхам і вялікай радасцю пабеглі паведаміць вучням Ягоным. I вось Езус, выйшаўшы ім насустрач, сказаў: Вітайце. Яны ж, падышоўшы, абнялі ногі Ягоныя і пакланіліся Яму. Тады кажа ім Езус: Не бойцеся. Ідзіце, паведаміце братам Маім, каб ішлі ў Галілею, там Мяне ўбачаць.

Гэта слова Пана.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ў ГОД В Мк 16, 1-7

Езус Назаранін, укрыжаваны, уваскрос

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

Калі мінула субота, Марыя Магдалена і Марыя Якубава, і Саламея купілі пахучыя алеі, каб пайсці і намасціць Езуса. I вельмі рана, у першы дзеньтыдня, прыходзяць да магілы, калі ўзышло сонца, і кажуць між сабою: Хто адсуне нам камень ад уваходу ў магілу?

I паглядзеўшы, бачаць, што камень адсунуты, а ён быў вельмі вялікі. I ўвайшоўшы ў магілу, убачылі юнака, які сядзеў з правага боку, апрануты ў белае адзенне, і вельмі спалохаліся.

А ён кажа ім: Не бойцеся. Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага; Ён уваскрос, Яго тут няма. Вось месца, дзе паклалі Яго. Але ідзіце, скажыце вучням Ягоным і Пятру: Апярэдзіць вас у Галілеі. Там Яго ўбачыце, як Ён сказаў вам.

Гэта слова Пана.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ў ГОД С Лк24, 1-12

Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых?

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У першы дзень тыдня, на досвітку, жанчыны прыйшлі да магілы, несучы прыгатаваныя пахучыя алеі. I ўбачылі камень адсунуты ад магілы. Але, увайшоўшы, не знайшлі цела Пана Езуса. I калі яны стаялі ў разгубленасці, раптам з'явіліся перад імі два мужчыны ў бліскучым адзенні. Напалоханыя жанчыны схілілі твары свае да зямлі, а тыя сказалі ім: Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос. Успомніце, як Ён сказаў вам, калі быў яшчэ ў Галілеі: Сын Чалавечы павінен быць выданы ў рукі грэшнікаў і ўкрыжаваны, але на трэці дзень уваскрэсне. I ўзгадалі яны словы Ягоныя, і вярнуліся ад магілы, і расказалі гэта ўсё Адзінаццаці і ўсім астатнім. Гэтабылі Марыя Магдалена, Яна і Марыя Якубава; ды іншыя, што былі з імі, казалі пра гэта Апосталам. Але словы гэтыя здаліся ім пустымі, і не верылі ім.

Пётр жа ўстаў і пабег да магілы, і, зазірнуўшы, убачыў там толькі палотны. I вярнуўся да сябе, здзіўляючыся таму, што сталася.

Гэта слова Пана.

Трэцяя частка: Літургія хросту

Каментарый

Вада з’яўляецца істотным элементам неабходным для жыцця. Таму яна з’яўляецца таксама знакам, распачынаючым Божае жыццё ў чалавеку ў сакрамэнце Хросту. Тэалагічны сэнс знаку вады найлепш тлумачыць нам малітва падчас асвячэння вады для хросту: “Няхай гэтая вада праз Духа Святога атрымае ласку Твайго Адзінароднага Сына, каб чалавек, які створаны на Тваё падабенства і праз сакрамэнт хросту ад бруду ўсялякіх грахоў абмыты, адрадзіўся з вады і Духа Святога да новага жыцця дзіцяці Божага.” Таму хрост і аднаўленне абяцанняў хросту займае значнае месца ў літургіі Пасхальнай ночы. Менавіта гэты сакрамэнт найглыбей уключае нас у пасхальную таямніцу Хрыста.

Святар з прыслугоўваючымі ідзе да хрысцільні, калі яе добра відаць верным. Калі ж не, то начынне з вадою ставяць у прэзбітэрыі. Калі ёсць катэхумены, іх запрашаюць падысці. Хросныя прадстаўляюць іх сабраным вернікам; калі ж адбываееца хрост дзяцей, іх прыносяць бацькі і хросныя.

Святар зваяртаецца да вернікаў з ніжэй пададзенымі словамі.

Калі будзе адбывацца хрост:

Наймілейшыя, супольнымі малітвамі падтрымаем нашых братоў і сясцёр, якія з радаснаю надзеяй ідуць да крыніцы адраджэння. Няхай Бог Айцец усемагутны беражэ іх і дапамагае ім сваёю міласэрнасцю.

Калі хросту не будзе, але трэба асвяціць хрысцільную ваду:

Наймілейшыя, пакорна просім усемагутнага Бога Айца, каб паслаў сваю ласку на гэтую ваду, а тых, хто будзе ў ёй адроджаны, прыняў у Хрысце як сваіх усыноўленых дзяцей.

Літанія

Два кантары спяваюць літанію. Усе стаяць і адказваюць. Калі ў баптыстэрый трэба ісці ў даўжэйшай працэсіі, літанія спяваецца падчас працэсіі. У гэтым выпадку тых, хто будзе прымаць хрост, выклікаюць наперад яшчэ перад пачаткам працэсіі. На чале працэсіі нясуць пасхал, за якім ідуць катэхумены з хроснымі, а затым — прыслугоўваючыя, дыякан і святар.

Калі не адбываецца хрост і не асвячаецца хрысцільная вада, літанія прапускаецца і адразу пачынаецца абрад асвячэння вады.

Каментарый

У літургіі ва ўсіх важных момантах просім аб дапамозе і заступніцтве нашых Братоў і Сясцёр, якія ўжо цешацца хвалою Уваскрослага Хрыста. У літаніі, якую будзем спяваць стоячы, папросім Святых аб дапамозе ў верным выкананні Запавету, які змяшчаецца ў сакрамэнце хросту.

Да літаніі можна дадаць звароты да некаторых святых, асабліва да апекуноў касцёла, мясцовасці і тых, хто будзе прымаць хрост.

Кірые, элейсон. Кірые, элейсон.

Хрыстэ, элейсон. Хрыстэ, элейсон.

Кірые, элейсон. Кірые, элейсон.

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас.

Святы Міхале,

Святыя Анёлы Божыя,

Святы Яне Хрысціцелю,

Святы Юзэфе,

Святыя Пётра і Паўле,

Святы Андрэю,

Святы Яне,

Святая Марыя Магдалена,

Святы Стэфане,

Святы Ігнацыю з Антыёхіі,

Святы Лаўрэнцію,

Святая Пэрпэтуя і Фэліцыта,

Святая Агнешка,

Святы Грыгорыю,

Святы Аўгустыне,

Святы Атаназію,

Святы Базылю,

Святы Марціне,

Святы Бэнэдыкце,

Святыя Францішку і Дамініку,

Святы Францішку (Ксавэрыю),

Святы Яне Марыя (Віянэй),

Святая Кацярына (Сіенская),

Святая Тэрэза ад Езуса,

Усе святыя Божыя, маліцеся за нас.

Будзь да нас літасцівы, выбаў нас, Пане.

Ад усяго злога выбаў нас, Пане.

Ад усялякага грэху выбаў нас, Пане.

Ад смерці вечнай выбаў нас, Пане.

Праз Тваё ўцелаўленне выбаў нас, Пане.

Праз Тваю смерць і ўваскрасенне выбаў нас, Пане.

Праз спасланне Духа Святога выбаў нас, Пане.

Мы, грэшныя, Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Калі будзе адбывацца хрост:

Каб гэтых выбраных адрадзіў праз ласку хросту, Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Калі хросту не будзе:

Каб асвяціў Тваёю ласкаю гэтую ваду для адраджэння сыноў і дачок Тваіх, Цябе просім,

выслухай нас, Пане.

Езу Сыне Бога жывога, Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Хрыстэ, пачуй нас. Хрыстэ, пачуй нас.

Хрыстэ, выслухай нас. Хрыстэ, выслухай нас.

Калі будзе адбывацца хрост, святар з разведзенымі рукамі гаворыць наступную малітву:

Усемагутны вечны Божа, з’яві Тваю моц у сакрамэнце Тваёй любові, спашлі дух усынаўлення на тых, хто нараджаецца ў вадзе святога хросту, каб сталі яны новым стварэннем; няхай тое, што мы, слугі Твае, выконваем з пакораю, дасць нам плён, дзякуючы Тваёй моцы. Праз Хрыста, Пана нашага. Н.: Амэн

Асвячэнне хрысцільнай вады

Затым святар асвячае хрысцільную ваду, спяваючы з разведзенымі рукамі наступную малітву (тэкст у імшале с.367-370)

Хрост і Канфірмацыя

Пасля асвячэння хрысцільнай вады натупае абрад хросту. Святар стоячы задае пытанні аб адрачэнні ад зла дарослым, а таксама бацькам ольбо хросным дзяцей, як гэта пададзена ў адпаведных Парадках Рымскага Рытуала. Затым святар пытаецца кожнага з дарослых паасобку пра веру, а таксама, калі адбываецца хрост дзяцей прымае ад усіх бацькоў і хросных адначасова вызнанне веры. Атрымаўшы адказы на пытанні, святар хрысціць выбраных дарослых і дзяцей.

Калі хрост прымалі дарослыя, біскуп альбо, калі яго няма, святар, які хрысціў, у прэзбітэрыі адразу ўдзяляе ім сакрамэнт канфірмацыі.

Асвячэнне вады для акраплення

Калі няма кандыдатаў да хросту і не асвячаецца хрысцільная вада, святар асвячае ваду для акраплення (тэкст у імшале с.373-375).

Аднаўленне абяцанняў хросту

Пасля заканчэння абраду хросту (і канфірмацыі) альбо, калі хросту не было, пасля асвячэння вады ўсе, стоячы і трымаючы ў руках запаленыя свечкі, разам з тымі, хто прыняў хрост, аднаўляюць хросныя абяцанні веры, калі толькі гэтага не было раней. Святар звяртаецца да вернікаў з такімі альбо падобнымі словамі:

Дарагія браты і сёстры, праз пасхальную таямніцу мы ў сакрамэнце хросту былі пахаваныя з Хрыстом у смерць, каб разам з Ім увайсці ў новае жыццё. Таму, скончыўшы саракадзённы пост, адновім абяцанні святога хросту, у якіх мы калісьці выракліся злога духа і яго справаў і паабяцалі служыць Богу ў святым каталіцкім Касцёле.

Таму я пытаю ў кожнага з вас:

Святар: Ці выракаецеся сатаны?

Усе: Выракаюся.

Святар: I ўсіх справаў ягоных?

Усе: Выракаюся.

Святар: I ўсіх спакусаў ягоных?

Усе: Выракаюся.

Альбо:

Святар: Ці выракаецеся граху, каб жыць у свабодзе дзяцей Божых?

Усе: Выракаюся.

Святар: Ці выракаецеся ўсяго, што вядзе да зла, каб грэх не панаваў над вамі?

Усе: Выракаюся.

Святар: Ці выракаецеся сатаны — галоўнай прычыны граху?

Усе: Выракаюся.

Затым святар працягвае:

Святар: Ці верыце ў Бога Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі?

Усе: Веру.

Святар: Ці верыце ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, народжанага з Дзевы Марыі, замучанага і пахава-нага, які ўваскрос з памерлых і сядзіць праваруч Айца?

Усе: Веру.

Святар: Ці верыце ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела і жыццё вечнае?

Усе: Веру.

Святар завяршае:

Усемагутны Бог, Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, які адрадзіў нас з вады і Духа Святога і адпусціў нам грахі, няхай сваёю ласкаю захавае нас на жыццё вечнае ў Езусе Хрысце, Пану нашым. Усе: Амэн.

Святар акрапляе народ асвячанаю вадою, а ў гэты час усе спяваюць адпаведную песню. У гэты час новаахрышчаныя вяртаюцца на сваю месца сярод вернікаў. Святар, акрапіўшы народ, вяртаецца на сваё месца, дзе, прапусціўшы Веру, пераходзіць да агульнай малітвы, у якой новаахрышчаныя ўдзельнічаюць упершыню.

Чацвёртая частка: Эўхарыстычная літургія

Каментарый

Мы аднавілі ў сабе ласку святога хросту, праз які мы ўваскрэслі ў Хрысце да новага жыцця. Цяпер Уваскрослы Пан запрашае нас на сваю Пасхальную Вячэру. Напоўненыя радасцю, складаем Богу Айцу падзяку за дар уваскрасення Хрыста і нашага з Ім удзелу праз Хрост і Эўхарыстыю.

РЭЗУРЭКЦЫЙНАЯ ПРАЦЭСІЯ

Цэлебрант, духавенства і міністранты накіроўваюцца да гробу Пана.

Пасля акаджэння і кароткай адарацыі ў цішыні цэлебрант паварочваецца да вернікаў і вітае іх словамі:

Хрыстус уваскрос!

Усе адказваюць:

Сапраўды ўваскрос!

Цэлебрант можа заахвоціць да ўдзелу ў працэсіі такімі ці падобнымі словамі:

Паслухмяныя гэтаму закліку, пойдзем ва ўрачыстай працэсіі за ўваскрослым Хрыстом, каб вызнаць нашую веру ў Яго перамогу над смерцю і дяблам. Уваскросламу Хрысту, прысутнаму сярод нас у Найсвяцейшым Сакрамэнце, будзем дзякаваць за тое, што Ён адкрыў нам Нябеснае Валадарства.

Цэлебрант ускладае вэлюм на плечы, бярэ манстранцыю і пачынае спеў Вясёлы дзень або іншы адпаведны спеў. На пачатку працэсіі міністранты нясуць працэсійны крыж, упрыгожаны чырвонай стулай, а таксама фігуру Уваскрослага. Калі гэта магчыма, працэсія выходзіць вонкі і абыходзіць касцёл адзін або тры разы. Пасля вяртання працэсіі да галоўнага алтара крыж і фігура ставяцца каля алтара. Цэлебрант распачынае спеў Цябе, Бога, праслаўляем. Пасля заканчэння гімна спяваецца:

ц.: Неба і зямля радуюцца, аллелюя.

н.: Уваскрасенню Твайму, Хрыстэ, аллелюя.

ц.: Молімся.

Божа, Ты праз Пасхальную ахвяру Хрыста даў свайму народу збаўленне, адары яго шчодра сваімі дарамі, каб ён дасягнуў паўнаты свабоды і атрымаў радасць вечнага жыцця, якую дазваляеш яму спазнаць на зямлі. Праз Хрыста, Пана нашага.

Цэлебрант благаслаўляе вернікаў Найсвяцейшым Сакрамэнтам і змяшчае Яго ў табэрнакулюм. Падчас Імшы якая цэлебруецца адразу пасля рэзурэкцыйнай працэсіі, прапускаецца спеў на уваход, чын пакаяння і Пане, змілуйся над намі.

Апрацавана на падставе:

Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі, 2004.

Літургічная агенда, 2010.

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3