Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Слайд 15. Праверым. Правільны варыянт.
1. Самы добры (найлепшы) адпачынак – гэта адпачынак на ўлонні прыроды.
2. Сёння выдаўся марозны (больш, самы марозны) дзень. 3. Зіма – самая прыгожая пара года. 4. Самае прыгожае (найпрыгажэйшае) ўбранне дрэвы апранаюць зімой. 5. Летнія дні даўжэйшыя за зімовыя.
5.Творчая праца.
Слайд 16. Практыкаванне 5
Складзіце невялікі тэкст на тэму,, Зіма – чараўніца”. Вызначце род, лік і склон прыметнікаў.
6. Дамашняе заданне.
Параграф 23, практыкаванне 181.
7. Рэфлексія.
- Успомніце, якія мэты і задачы ставіліся намі да ўрока.
Ці дасягнулі мы пастаўленых мэт?
8. Ацэнка работы вучняў на ўроку.
2.2. План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе
Тэма. Жыццё і творчы шлях Францішка Багушэвіча. Разважанне паэта пра месца паэта і паэзіі ў жыцці народа ў вершы,,Мая дудка”
Мэты і задачы ўрока: дапамагчы асэнсаваць складанасць гістарычных умоў, у якіх ішло станаўленне творчасці Ф. Багушэвіча; развіваць аналітычнае мысленне вучняў, уменне супастаўляць і рабіць высновы; на прыкладзе жыцця і творчасці пісьменніка ствараць умовы для выхавання грамадзянскай пазіцыі.
Абсталяванне: мульцімедыйная прэзентацыя, выстава кніг Ф. Багушэвіча
Ход урока
1. Індукцыя.
Зачытаць эпіграф да ўрока.
Эпіграф: Шчаслівы той, хто знайшоў сваю справу;
няхай ён не шукае іншага шчасця.
У яго ёсць справа і мэта жыцця.
Карлейль
-Растлумачце сэнс дадзенага выказвання.
2. Праца па тэме ўрока.
- Паслухайце наступныя выказванні вядомых беларускіх пісьменнікаў.
,,Памяць памершага шаную глыбока і вестку аб яго смерці прыняла з сардэчнай слязой. Быў ён адным з высакароднейшых людзей, якія служылі нашай зямлі, а для мяне асабіста – адным з вельмі нямногіх сяброў. Успаміны аб ім для мяне вельмі дарагія і сумныя”. Элаіза Ажэшка.
,,Па духу, па спосабу думання, па ідэалогіі ўся наогул паэзія вельмі нацыянальная, так што ён – наш першы нацыянальны паэт у поўным сэнсе гэтага слова”. Максім Гарэцкі.
- Гэтыя словы сказаны пра беларускага паэта канца XIX стагоддзя, рэвалюцыянера-дэмакрата Францішка Багушэвіча.
Паказваецца партрэт паэта.
- Сучаснікі паэта, якія яго добра ведалі, падкрэслівалі дзейсную дабрыню, чалавечнасць, шчырасць, мужнасць гэтага чалавека. Ва ўсіх яго справах выяўляліся вялікая павага і любоў да чалавека-працаўніка, клопат аб шчасці роднага краю.
- Тэма нашага ўрока сёння,,Жыццё і творчы шлях Францішка Багушэвіча. Разважанне паэта пра месца паэта і паэзіі ў жыцці народа ў вершы,,Мая дудка”.
- Сёння на ўроку мы з вамі:
1. Пазнаёмімся з жыццём і дзейнасцю Францішка Багушэвіча;
2. Вызначым асаблівасці творчасці Францішка Багушэвіча – пачынальніка крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, яго паэтычнае крэда;
3. Зробім аналіз верша паэта,,Мая дудка”, вызначым пафас твора і яго мастацкую своеасаблівасць.
3. Сацыяканструкцыя.
- Работа на ўроку будзе арганізавана ў трох групах: група,,Гісторыкі”, група,,Біёграфы”, група,,Літаратары”.
- Францішак Багушэвіч пражыў усяго 60 гадоў. Ён нарадзіўся ў 1840 годзе, а ўжо ў 1900 годзе яго не стала. Удумайцеся ў гэтыя даты, успомніце з урокаў гісторыі Беларусі, якія важныя падзеі адбываліся ў гэты час, што мелі лёсавызначальнае значэнне для нашага народа.
Групе,,Гісторыкаў” было дадзена заданне падрыхтаваць да ўрока неабходны матэрыял па дадзеным заданні. Вам слова.
(Выступленне вучня з групы,,Гісторыкаў”, які паведаміць пра такія важныя падзеі, як адмена прыгоннага права, паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, правядзенне царскай Расіяй усеахопнай русіфікацыі краю: забарона на пісьмовае ўжыванне беларускай мовы, ператварэнне нашай краіны ў Паўночна-заходні край, жорсткая расправа ўлад з удзельнікамі паўстання і г. д.)
- Польскі літаратар Напалеон Роўба, сябар паэта, успамінаў:
,,Цяжкім было жыццё летуценніка, які меў надзвычайна ўражлівае сэрца і моцна развітае пачуццё назіральнасці. Слёзы і смутак не пакідалі яго ніколі – ні сярод сваіх, ні ў далёкіх краях, дзе так доўга вымушаны быў знаходзіцца, - і спадарожнічалі яму аж да апошняй хвіліны жыцця…”
- Дык якім жа было жыццё Францішка Багушэвіча? Давайце бліжэй пазнаёмімся з асобай паэта. Групе,,Біёграфаў” трэба было да ўрока падрыхтаваць паведамленне пра жыццё і дзейнасць Францішка Багушэвіча. Вам слова.
(Выступленне вучня з групы ,,Біёграфаў.” Жыццё і дзейнасць Францішка Багушэвіча.
Нарадзіўся Ф. Багушэвіч 21 сакавіка 1840 года ў фальварку Свіраны, непадалёку ад Вільні, у шляхецкай сям’і.
У 1846 годзе Багушэвічы пераехалі на Ашмяншчыну ў фальварк Кушляны. Сям’я складалася з сямі чалавек, жылі не ў вялікім дастатку, хоць і моцна трымаліся за шляхецкія традыцыі.
Францішак Багушэвіч паходзіў са збяднелай беларускай шляхты,
пазбаўленай саслоўнай пыхі. Дзіцячыя гады паэта прайшлі ў асяроддзі, блізкім да сялянскага. Тут выхоўваліся прастата і шчырасць, павага да людзей працы. Любілі кнігі, музыку, народныя песні, сціплы жарт. Гэта любоў у паэта засталася на ўсё жыццё. Бацькі пісьменніка не забаранялі дзецям кантактаваць са сваімі равеснікамі з прыгонных сялян. Гэта спрыяла таму, што Францішак Багушэвіч добра ведаў жыццё сацыяльных нізоў. У хаце вяліся гутаркі пра адносіны некаторых суседзяў да сваіх прыгонных, якія не вызначаліся гуманізмам. Бацька пісьменніка добра разумеў і высока цаніў ролю адукацыі ў жыцці грамадства і асобнага чалавека, імкнуўся даць яе сваім дзецям. Маёмаснае становішча, аднак, было такім, што сродкаў на адукацыю не хапала, даводзілася ісці на прыніжэнне, апеляваць да ўлад, каб дазволілі яго дзецям вучыцца бясплатна. Такую просьбу Казімір Багушэвіч напісаў, адпраўляючы Францішка пасля хатняга навучання ў Віленскую гімназію. Перад гэтым Францішак Багушэвіч атрымаў адукацыю ў 4-х класнай школе, дзе вучылі па-польску.
1852 – 1861 – гады вучобы ў Віленскай гімназіі, тут навучалі на рускай мове. Гэта былі бурныя рэвалюцыйныя гады, калі народ паўстаў супраць царызму, супраць эксплуатацыі працоўных. Ужо ў тыя гады Ф. Багушэвіч не застаўся ў баку ад падзей, што адбываліся ў краіне. Непрымірымасць да прыгнёту стала яго запаветам на ўсё жыццё. Пасля выдатнага заканчэння гімназіі была спроба набыць і вышэйшую адукацыю. У 1861 годзе ён паступае ў Пецярбургскі ўніверсітэт.
Але, не прабыўшы ў ім і трох месяцаў, пакінуў навучанне, матывуючы свой учынак станам здароўя, хоць прычыны былі іншымі – нязгода з новымі ўніверсітэцкімі правіламі. Удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях. Багушэвіч вяртаецца на Радзіму. Некаторы час працуе настаўнікам у вёсцы Доцішкі Лідскага павета, дзе яго і застае паўстанне 1863 года. Ф. Багушэвіч апынуўся ў віры рэвалюцыйных падзей.
Паэт прыняў актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях: выступаў з прамовамі перад сялянамі, удзельнічаў ва ўзброеных сутычках з царскімі войскамі. Быў паранены ў нагу, яго паставілі на ногі незнаёмыя сяляне. Уся сям’я Багушэвічаў прымала ўдзел у вызваленчай барацьбе, падтрымлівала яе ўдзельнікаў грашыма, харчамі, вопраткай. Пасля разгрому паўстання пачаліся рэпрэсіі. Яны не абмінулі і сям’ю Багушэвічаў : былі арыштаваны сястра Ганна, брат Апалінар і бацька, а Валяр’ян і Францішак, якія змагаліся са зброяй у руках, вымушаны былі пакінуць Радзіму.
Пасля разгрому паўстання, каб пазбегнуць праследавання і пакарання, Багушэвіч едзе на Украіну. Паэт нават уявіць сабе не мог, што яго выгнанне расцягнецца на доўгія 20 гадоў. Тут, на Украіне, з дапамогай вядомага польскага вучонага Яна Карловіча, Багушэвіч паступае ў 1865 годзе вучыцца ў Нежынскі юрыдычны ліцэй. Заканчвае яго ў 1868 годзе. З 1869 года Ф. Багушэвіч працуе ў розных судовых установах, пераважна на Украіне.
Тут жа, на Украіне, паэт ажаніўся. 15 верасня 1874 года Францішак Багушэвіч бярэ шлюб з Габрыеляй Шклёнік. І толькі ў 1884 годзе, пасля аб’яўлення амністыі ўдзельнікам паўстання 1863 года, разам з сям’ёй вяртаецца на Радзіму і займае месца прысяжнага паверанага – адваката ў Віленскім акруговым судзе.
У хуткім часе Ф. Багушэвіч заслужыў ганаровае найменне – мужыцкі адвакат, абаронца сялян. Такія прыярытэты ў выбары кліентаў не забяспечвалі пісьменніку дабрабыту, але па-іншаму жыць не мог, хоць сям’я патрабавала выдаткаў : трэба было вучыць дзяцей, а лішніх грошай не было; даводзілася пазычаць. Рэпутацыя народнага заступніка насцярожвала начальства. Але Багушэвіч ганарыўся гэтай славай. Ён ахвотна браўся весці такія справы, дзе можна было дапамагчы бедным і прыніжаным людзям, пісаў прашэнні ад імя сялян. І людзі ішлі да яго за парадай, за дапамогай, як да свайго чалавека. Сучаснікі паэта, сяляне, успамінаюць: ,, Добры быў чалавек, ой добры. Любіў ён нас, сялян. З намі заўсёды ахвотна размаўляў на беларускай мове”.
Памёр Францішак Багушэвіч 15 красавіка 1900 года ў Кушлянах. На пахаванне сабралася шмат людзей : сяляне з навакольных вёсак, сябры паэта – усе тыя, для каго Багушэвіч так многа зрабіў пры жыцці, аддаючы ўсяго сябе шчыраму служэнню народу, абароне яго правоў на чалавечае жыццё, развіццю яго культуры. Багушэвіч у Жупранах.)
4. Разрыў.
- Францішак Багушэвіч – самая значная і яркая фігура ў гісторыі беларускай літаратуры парэформеннага часу. Паслярэформенны перыяд новай беларускай літаратуры – гэта час далейшай яе дэмакратызацыі, станаўленне яе вядучага літаратурнага напрамку – крытычнага рэалізму.
- На мінулым уроку мы з вамі пазнаёміліся з такім літаратурным напрамкам як РЭАЛІЗМ. Дайце яго азначэнне. (Адказы вучняў).
- У вас на партах ляжаць літаратуразнаўчыя слоўнікі. Знайдзіце і зачытайце азначэнне паняцця КРЫТЫЧНЫ РЭАЛІЗМ. (Выкананне задання вучнямі).
- А зараз давайце падагульнім вашы адказы. Крытычны рэалізм – мастацкі метад, які ў еўрапейскіх літаратурах пачаў развівацца ў першай палове XIX ст. У беларускай літаратуры атрымаў сваё развіццё ў 80-90 гг. XIX ст. Пісьменнікі, якія працавалі ў рэчышчы крытычнага рэалізму, выступалі з бязлітаснай крытыкай уласніцкага свету, свету насілля і дэспатызму”.
5. Фізкультхвілінка
6. Сацыяканструкцыя 2.
- Асноўнай тэмай дэмакратычнай беларускай літаратуры становіцца праўдзівы паказ паслярэформеннай вёскі, асноўным вобразам – вобраз селяніна, які бачыць сацыяльную несправядлівасць і пачынае ўсведамляць сваю чалавечую годнасць. Давайце зараз пазнаёмімся з літаратурнай дзейнасцю Францішка Багушэвіча. Групе,,Літаратараў” было дадзена заданне пазнаёміцца з творчасцю паэта і знайсці падцвярджэнне таму, што Багушэвіч сапраўды працаваў у рэчышчы крытычнага рэалізму. Вам слова.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 |


