Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Вядучая: Песня. Непаўторная і незабыўная беларуская народная песня.
Калі марнею ад нягод
І сэрцу цесна,
Я ўспамінаю родавод
І продкаў песні.
А. Пісьмянкоў. Продкі
Шосты тур. ,, Песенна - творчы”.
Дапісаць прыпеўкі па дадзеных пачатках. За выкананне задання – 2 балы.
1. Мне не трэба пуд мукі,
Мне не трэба сіта…
(Мяне мілы пацалуе –
Цэлы тыдзень сыта.)
2. Што за я, што за я,
Што за маладзіца…
(Шыла міламу штаны –
Выйшла рукавіца.)
3. А ў майго мілёначка
Худа кабылёначка…
(Не даехаў да гары:
Кабылу з’елі камары.)
Вядучая: Вось і скончыўся наш турнір. Падвядзем яго вынікі.
Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі, да культуры свайго народа. Кожны чалавек павінен ведаць, дзе яго карані, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і прадзеды, як і чым сустракалі гасцей, якія мелі звычаі і традыцыі.
,, На Беларусі Бог жыве “, -
Так кажа мой просты народ.
Тую праўду сцвярджае раса ў траве
І адвечны зор карагод.
Тую праўду сцвярджае
Упартасць хваль, і продкаў запавет,
І мовы залатая сталь, і нашых дум сусвет.
У. Караткевіч. ,,На Беларусі Бог жыве”.
2.5 . Час зносін Беларусь – краіна маёй будчыні
На дошцы запісаны выказванні вядомых людзей:
Жыві, шукай, усё рабі як след,
Каб на Радзіме твой свяціўся след. Сяргей Грахоўскі
,,Сапраўдная каштоўнасць у адносінах да будучага заключаецца
ў тым, каб усё аддаваць сучаснаму”. Альбер Камю
Настаўнік: Беларусь… Радзіма… Бацькаўшчына…
… Гэта рэчка, сцежачка лясная,
гэта ў лузе залатая пчолка,
а ў вачах тваіх – вясёлка.
Бацькаўшчына – гэта дом твой, школа,
гэта песні, што звіняць наўкола. А. Касцецкі
Сёння наш першы ўрок, як ужо стала традыцыяй: кожны год першы ўрок у новым навучальным годзе, прысвечаны нашай Радзіме. У гэтым годзе яго назва гучыць так: ,,Беларусь – краіна маёй будучыні”. Менавіта пра будучае нашай краіны, пра ваша будучае мы будзем разважаць на сённяшнім уроку. Таму хутчэй ён будзе нагадваць не ўрок, а час нашых з вамі зносін. Аднак у пачатку нашага занятка мы звернемся
да мінулага.
- Як вы лічыце, чаму?
Любоў да Радзімы мае перадумовай веданне мінулага свайго народа – яго перамог і паражэнняў, здабыткаў і страт, яго герояў, мысліцеляў, вялікіх майстроў, помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры. Цікавасць да даўніны мае духоўны характар, яна караніцца ў сутнасці чалавека, жыццё якога вельмі кароткае, але чый розум жадае агарнуць неахопны час, зазірае ў будучыню і пранікае ў мінулае.
У народзе кажуць, што чалавек, які не ведае свайго мінулага, не мае права на будучае. Толькі дрэва з моцнымі каранямі можа і будзе жыць доўга.
Гісторыя – гэта і ёсць нашы карані…
Зараз давайце разам упэўнімся ў тым, што мы добра ведаем гісторыю сваёй краіны, імёны людзей, якія яе праславілі і якімі мы ганарымся па праву.
- Якія падзеі, што адбываліся на тэрыторыі нашай краіны, вам запомніліся і чаму?
(Утварэнне ВКЛ - каля 1240 г. – ас. Міндоўг, Ягайла, Вітаўт; Грунвальдская бітва (супраць Ордэна крыжаносцаў)– 15 ліпеня 1410 г.: пасля яе на працягу пяці стагоддзяў, да 1914 года, на землі Беларусі і Літвы не ступаў узброены немец, пасля гэтай бітвы з Польшчай і ВКЛ мусіла лічыцца Еўропа – ас. Вітаўт, Ягайла; паўстанне 1863-1864гг.- ас. Кастусь Каліноўскі, Валерый Урублеўскі, Рамуальд Траўгут і інш.; ВАВ; набыццё незалежнасці ў 1991 г. і інш.).
- Назавіце імёны тых, хто, на вашу думку, сваёй дзейнасцю садзейнічаў праслаўленню, развіццю Беларусі.
(Вітаўт – пры ім ВКЛ дасягнула росквіту, развівалася бел. мова; Мікола Гусоўскі – аўтар,, Песні пра зубра”; Скарына – першадрукар, у Празе надрукаваў першую кнігу на беларускай мове; Сымон Будны; Сімяон
Полацкі; Еўфрасіння Полацкая – асветніца, мецэнатка, першая беларуская святая; Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч і інш. пісьменнікі; Мінай Філіповіч Шмыроў (Бацька Мінай) – кіраўнік партызанскага атрада, Герой Савецкага Саюза; Марат Казей – юны партызан, Герой Савецкага Саюза; Пётар Міронавіч Машэраў – партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, арганізатар і кіраўнік патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў час ВАВ, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, пасля вайны – з 1965 г. першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі; Пётар Клімчук – лётчык-касманаўт, двойчы герой Савецкага Саюза; Уладзімір Кавалёнак – лётчык-касманаўт, двойчы герой Савецкага Саюза і іншыя).
Вучань 1:
Зямля Беларусі! Бары і дубровы,
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіны заход вечаровы,
Што клёкат буслоў – ручаёў перамовы
І ў шумных прысадах істужкі дарог.
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,
Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,
Знікаюць па водах, па чорных разорах,
Па травах, абсыпаных кроплямі рос.
Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны,
Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.
Вучань 2:
Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,
Гамоняць пра гэта бары-байкары,
Гамоняць пра гэта і Полацка вежы,
І Турава сцены, і шум Белавежы,
І роднага Мінска сівыя муры…
Зямля Беларусі, зялёныя долы!
З крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбой
Зачэрпнулі думы Купала і Колас,
На кожнай сцяжынцы іх песня і голас
З тваёю журбою і ўцехай тваёй.
…Зямля Беларусі! Ты ў гранях-вяснянках,
Ты ў звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў;
Ты песня сама ад крыніц да заранкі,
Ад зорак паўночных да сіняга ранку,
Ты наша паэма з бурштынавых слоў!
Пятрусь Броўка
Настаўнік: Час не стаіць на месцы, вось вы ўжо ў 11-м класе. Гэты год для вас будзе апошнім годам вашага дзяцінства. Зусім хутка вас назавуць выпускнікамі і вы пойдзеце ў дарослае жыццё, якое адрозніваецца ад свету дзяцінства. І перш за ўсё – вашай поўнай і свядомай адказнасцю за кожны зроблены крок.
Жыццё не дзіцячая забава, дзе, раскідаўшы цацкі, заўсёды ўсё можна пачаць спачатку. Ні адно яго імгненне, на жаль, нельга вярнуць, пражыць па-новаму. Хаця часам так хочацца…
У гэтым новым, дарослым жыцці вы будзеце адказваць не толькі за сябе. У вашых руках будучае ўсяго нашага грамадства.
Я ўпэўнена, што кожны з вас не раз марыў пра тое, якое будучае ў яго наперадзе, уяўляў яго па-свойму. Спадзяюся, што вы ўсе бачыце сваё будучае на Радзіме. ,, Нашы мэты высакародны. Нашы перспектывы ясныя і зразумелыя. І я ўпэўнены, што кожны грамадзянін нашай краіны, увесь беларускі народ будзе працаваць так, каб кожны з нас мог сказаць: я люблю сваю сям’ю, я ганаруся сваёй Радзімай, і я шчаслівы, што жыву і буду жыць і працаваць у Беларусі!”- гэтыя словы належаць А. Р.
Лукашэнка, прэзідэнту нашай краіны.
- Якім жа ўяўляеце будучае Беларусі і сваё будучае вы, сённяшнія яшчэ школьнікі, але ў хуткім часе выпускнікі школы?
Будучае Беларусі Маё будучае
![]() | ||||
(Першая прапаную варыянты: будучае Беларусі – незалежнасць, маё будучае – мае дзеці. Коратка патлумачу свой выбар. ,, Незалежнасць – гэта найвышэйшая мэта, да якой ідуць народы, той кумір, якому ў ахвяру аддаюць яны сваіх лепшых сыноў”, - словы Аркадзя Смоліча, беларускага вучонага і грамадскага дзеяча. Вучні па чарзе прапануюць свае варыянты і тлумачаць свой выбар).
Настаўнік: - Як вы лічыце, ці ёсць сувязь паміж вашым будучым і будучым Беларусі? Калі ёсць, то якая? (Выказванні вучняў).
Вучань 3:
Калі імглістае крыло
Нахіліць цемра над табою,
Ты не здавайся ёй без бою
І ведай: вернецца святло.
У мужнасці, у барацьбе
З душой заручаны навекі
Зямлі тваёй палі і рэкі
І вечнасці імклівы бег.
Ты верыш – значыцца жывеш,
Табе стае натхнення, сілы,
Пакуль з табой навечна мілы
Край, што Радзімаю завеш.
Н. Гальпяровіч
Настаўнік: ,,Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш”, - казаў Якуб Колас. У нашай дзяржаве маладому чалавеку створаны ўмовы найлепшым чынам выкарыстаць свой розум і энергію на набыццё неабходных ведаў, навыкаў і ўменняў, каб дастойна ўвайсці ў самастойнае жыццё. Гэта замацавана ў Канстытуцыі РБ : ,,Кожны мае права на адукацыю”.
10 год вучобы ў школе садзейнічалі таму, што вы ўжо набылі пэўны запас ведаў, уменняў і навыкаў. Уявім, што вам ужо зараз выпала магчымасць унесці свае прапановы ў далейшае развіццё нашай краіны. Падумайце некалькі хвілін над тым, што б вы хацелі змяніць або ўбачыць у будучым у Беларусі. Вашы прапановы палітыкам, эколагам, міністрам і проста працоўным. Выбар за вамі.

Работа ў парах ( да 5-ці хвілін). Выказванні вучняў.
Настаўнік:
З’яднаны вераю адзінай,
Мы крочым да жаданых мэт:
Мы ў светлы верым лёс Радзімы,
У продкаў мудры запавет.
(Вучаніца класа зачытвае сваё сачыненне на тэму ,,Беларусь – краіна маёй будучыні”).
Настаўнік: У любой дзяржаве старэйшае пакаленне стараецца максімальна ўдзельнічаць у выхаванні і станаўленні моладзі, яе ідэалаў, каштоўнасных арыенціраў, маральных, агульначалавечых і грамадзянскіх якасцяў кожнага юнака і кожнай дзяўчыны. Задача – не проста перадаць маладому пакаленню ўсю багацейшую гістарычную і культурную спадчыну, але і навучыць яго быць шчаслівым і рабіць усё магчымае для шчасця сваёй Радзімы, сваёй Зямлі.
Ты шчодры будзь! Хтось не забудзе
І ўспамяне цябе калісь.
Ты не шкадуй нічога людзям,
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 |



