(Выступленне вучняў з групы,,Літаратараў”.

Чытанне першым вучнем верша А. Гурыновіча,,Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею…”

Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,

За тое, што ў сэрцы разбудзіў ты надзею, Што між братоў нашых знаходзяцца людзі З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.

Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,

Што ўспомнілі гукі нашай роднай мовы.
Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку, Няхай песнь смутная ідзе ў калейку

І будзіць у сэрцах мысль аб лепшай долі,
Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.
- Мацей Бурачок – гэта псеўданім Францішка Багушэвіча.

Выступленне другога вучня. Творчасць Францішка Багушэвіча.
Як нам стала ўжо вядома, Францішак Багушэвіч пасля 20-ці гадоў вымушанага выгнання ў 1884 годзе вяртаецца на Радзіму і ўладкоўваецца на працу ў Віленскім акруговым судзе. У віленскі перыяд жыцця пачынаецца актыўная літаратурная і культурная асветніцкая дзейнасць паэта. Багушэвіч не мог цалкам аддацца любімай справе – літаратурнай дзейнасці. Час адбіралі праца ў судзе, клопаты аб сям’і. Пісанне беларускіх вершаў не толькі не прыносіла якіх-небудзь матэрыяльных выгод, а, наадварот, патрабавала грашовых затрат і вялікіх турбот для іх выдання. Добра, што хоць знаходзіліся людзі, сябры, якія дапамагалі ў гэтай цяжкай і складанай справе.

Аднак друкаваць свае творы на Радзіме Багушэвіч не мог. Царызм праследаваў беларускую дэмакратычную літаратуру. Таму першыя кнігі Багушэвіча выходзяць за мяжой. У 1891 годзе ў Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок паэт надрукаваў зборнік вершаў,,Дудка беларуская”. Там жа, праз год, асобнай кніжачкай было надрукавана першае беларускае апавяданне,,Тралялёначка” без імя аўтара на вокладцы.
У 1894 годзе ў Пазнані пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава Багушэвіч выдаў зборнік,,Смык беларускі”. Пасля былі спробы выдаць на Радзіме кнігу вершаў,,Беларуская скрыпачка” і зборнік апавяданняў,,Беларускія расказы”, але царская цэнзура не прапусціла іх у друк, і яны так і не дайшлі да чытача. Акрамя вершаваных твораў і нешматлікіх апавяданняў, з літаратурнай спадчыны Багушэвіча да нас дайшлі публіцыстычныя выступленні ў віленскіх і пецярбургскіх газетах і часопісах, пісьмы да сяброў – Элізы Ажэшка і Яна Карловіча.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Ва ўсіх гэтых творах – паэтычных, празаічных, публіцыстычных, у пісьмах да сяброў Багушэвіч выступае як шчыры абаронца народа, сялянскі дэмакрат, поўны нязломнай і неўтаймоўнай рашучасці змагацца за праўду да канца. Прыслужнікі самадзяржаўя баяліся твораў паэта. У 1908 годзе, не ведаючы, што паэта няма ўжо сярод жывых, яны наладзілі судовае праследаванне зборнікаў паэта.

Такім чынам, рэалізм Францішка Багушэвіча мае крытычны характар. Аб гэтым сведчаць усе яго творы, у якіх непасрэдна ідзе размова пра народнае жыццё, пра беларускага селяніна і яго прыгнятальнікаў – паноў і чыноўнікаў. Сваім галоўным пафасам творы Багушэвіча скіраваны на выкрыццё існуючага ладу).
7. Інфармацыйны этап.

- Зборнікі пісьменніка,,Дудка беларуская” і,,Смык беларускі” прадаваліся ў крамах з-пад прылаўка, на кірмашах, у кніганошаў, творы перапісваліся ад рукі, перадаваліся з вуснаў у вусны, іх чытаў сам паэт перад сялянамі, перад моладдзю на вечарах. Сяляне лічылі кнігі Францішка Багушэвіча святымі, перахоўвалі іх за абразамі. Аднак усё роўна прыжыццёвых выданняў на Беларусі не захавалася. Сёння некалькі такіх кніжак зберагаюцца ў вядомых замежных бібліятэках у Вільні, Лондане, Нью-Ёрку, імі ганарацца як вялікай каштоўнасцю.
- Зборнікі,,Дудка беларуская” і,,Смык беларускі” адкрываюцца вершамі ,,Мая дудка” і,,Смык” – мастацкімі маніфестамі нацыянальнага адраджэння. У іх творчасць паэта параўноўваецца з ігрой на народных музычных інструментах.

Паслухайце ўважліва адзін з гэтых вершаў – верш,,Мая дудка”.

(Выразнае чытанне верша настаўнікам).

-Якія пачуцці выклікаў у вас верш? Чаму?

-Якія вобразы і малюнкі ўзніклі ў вашым уяўленні, калі слухалі верш?

Слоўнікавая работа.

-Звярніце ўвагу на словы, лексічнае значэнне якіх прыведзена ў вашых падручніках. Зачытайце іх.

-Ці сустрэлі вы ў тэксце яшчэ якія-небудзь словы, цяжкія для разумення?
8. Сацыяканструкцыя 3.

- Зараз мы зноў папрацуем у групах. Кожная група атрымае заданне для мастацкага аналізу твора,,Мая дудка”. На выкананне заданняў вам адводзіцца 5 хвілін.

Заданні групам:

Група,,Гісторыкі”

1. Які алегарычны вобраз створаны аўтарам у вершы ,,Мая дудка”;
(Дудка ўвасабляе народнае мастацтва).

2.Чаму дудка не можа быць вясёлай? Адказ падмацуйце радкамі з тэксту.
(Плача абяздоленая душа. ,, Сілы падарвуцца на радаснай дудцы…”).
Група,,Біёграфы”

1.Якім паказаны лірычны герой у вершы,,Мая дудка”?
(Герой твора 40 гадоў шукае волі для свайго народа).
2.Якім, на думку аўтара, павінна быць мастацтва? Пацвердзіце радкамі твора.
( Мастацтва павінна стварацца для ўсяго народа, каб усім было чутна,,ад краю да краю”, павінна быць праўдзівым, каб,,слязьмі прабрала, каб аж было жудка…”).

Група,,Літаратары”

1. Знайдзіце ў вершы вобразныя сродкі, якія дапамагаюць перадаць заклік паэта, што мастацтва павінна служыць народу.
(Клічныя і пытальныя сказы, параўнанні, метафары, памяньшальна-ласкальныя словы).

Праца вучняў у групах.

9. Сацыялізацыя.

Мастацкі аналіз верша ,,Мая дудка”. Выразнае чытанне верша вучнямі.
- Пытанне для ўсіх. Якая асноўная думка верша Францішка Багушэвіча ,,Мая дудка”? (Выказванні вучняў).

- Францішка Багушэвіча лічылі сваім настаўнікам некалькі пакаленняў беларускіх пісьменнікаў, бо яго голасам быў голас праўды, святой нянавісці да прыгнёту. Багушэвіч быў перакананым рэвалюцыянерам-дэмакратам, пуцяводнай зоркай для якога сталі ідэі К. Каліноўскага. Ён мог жыць без лішніх клопатаў, ціха, спакойна, як многія яго калегі-чыноўнікі. Але паэт свядома выбраў шлях цяжкіх выпрабаванняў і барацьбы, бо найважнейшым для сябе лічыў справядлівасць і праўду.

10. Рэфлексія.

-Звернемся да эпіграфа ўрока. Ці быў, на вашу думку, шчаслівы Францішак Багушэвіч? Чаму?

-Што вы лічыце найбольш цікавым і павучальным у жыцці паэта?
-Ці выпадкова Багушэвіч стаў удзельнікам паўстання К. Каліноўскага? Якія факты з яго біяграфіі пра гэта сведчаць?

-У чым паэтычнае крэда Францішка Багушэвіча? Роля паэта і прызначэнне паэзіі?

11. Ацэньванне работы вучняў на ўроку.

12.Дамашняе заданне.

Прачытаць вершы,,Хмаркі” і,,Ахвяра”, падрыхтавацца да іх мастацкага аналізу.


2.3. Факультатыўны занятак у 10 класе

Тэма. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з адной даданай часткай
Мэты і задачы: садзейнічаць сістэматызацыі і паглыбленню ведаў вучняў пра складаназалежныя сказы з адной даданай часткай, замацаваць набытыя веды і ўменні школьнікаў пры пастаноўцы знакаў прыпынку ў такіх сказах, выпрацоўваць уменне прымяняць іх пры самастойным пісьме; развіваць уменне знаходзіць у тэкстах складаназалежныя сказы з адной даданай часткай, самастойна ўтвараць такія сказы, складаць схемы; выхоўваць пачуццё любові і павагі да мінулага нашых продкаў.

Абсталяванне: мульцімедыйная прэзентацыя, партрэт У. Караткевіча

Ход занятка

1.Самаканструкцыя.
Паведамленне тэмы занятка.

- Як вы лічыце, зыходзячы з тэмы занятка, якія мэты сёння пастаўлены перад вамі?

2.Індукцыя.
Эпіграф да занятка:

Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца,

Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна.

Уладзімір Караткевіч
- На што хацеў звярнуць нашу ўвагу аўтар гэтымі радкамі?

3. Праца па тэме занятка.

- Сёння на занятку мы будзем звяртацца ўвесь час да вядомага вам твора У. Караткевіча,,Зямля пад белымі крыламі”. Менавіта ўрыўкі з гэтага твора і асобныя сказы дапамогуць нам у нашай рабоце.
- Прачытаем урывак з твора У. Караткевіча. ,,...Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. І таму мне здаецца, што зямлю нашу, Беларусь, можна назваць,,зямлёю пад белымі крыламі”.
- Які з дадзеных сказаў складаны? Дайце яго характарыстыку.
(Другі сказ – складаназалежны сказ з адной даданай часткай, першая частка галоўная, другая – даданая, якая звязана з галоўнай пры дапамозе падпарадкавальнага злучніка што …)

4. Сацыяканструкцыя.

- Складзіце схемы наступных сказаў. Раскажыце пра месца даданай часткі ў складаназалежным сказе і знакі прыпынку ў такіх сказах.
1. Таму што лесу ўсё яшчэ многа, хату у нас часта будуюць талакою з тоўстых і смалістых сасновых бярвенняў.


2. Стрэхі раней былі саламяныя або з чароту, які даўжэй служыць.

3. Чарот, калі страху растрэплюць вятры і дажджы, можна зняць і зноў

перакрыць ім хату.

(Праверка выканання задання, выказванні вучняў пра размяшчэнне даданай часткі ў складаназалежным сказе з адной даданай часткай).

- Самастойная праца.

Спішыце тэкст, ставячы прапушчаныя знакі прыпынку.
Спачатку трапляем у сенцы. Дзверы насупраць вядуць у камору дзе таксама рэчы для гаспадаркі. Калі ўлетку ў самой хаце было горача гаспадыня выносіла кросны ткацкі станок у халодныя пакоі. У некаторых хатах да халоднай паловы была прыбудова у якой спалі ў зусім нясцерпную спёку тыя хто не хацеў ісці проста ў садок.
(Праверка выканання задання).

- Дайце характарыстыку апошняга сказа.

(Складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі).

- З такімі сказамі мы будзем працаваць на наступных занятках.

5. Разрыў.

- На прыкладзе дадзеных сказаў дапоўніце ўжо вядомае вам пра пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназалежных сказах з адной даданай часткай.

1. Беларус хацеў толькі аднаго : каб на стале яго заўсёды быў чорны хлеб. Любіць чорны хлеб беларус і сумуе па ім, трапіўшы туды, дзе яго няма.
2. І пакуль быў жывы беларус – смачна любіў ён паесці. Над сваім апетытам заўсёды пасмейваўся.


- Якія знакі прыпынку ставяцца ў складаназалежных сказах з адной даданай часткай? Калі? (Выказванні вучняў).

- Ці правільнымі былі вашы меркаванні? Давайце праверым.
Працяжнік можа ставіцца пасля даданай часткі, калі яна размешчана перад галоўнай і вымаўляецца з узмоцненай інтанацыяй: І пакуль быў жывы беларус – смачна любіў ён паесці.

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8