Калі што людзям на карысць.
Будучае ў вашых руках! Толькі вы павінны самі пабудаваць свой,,дом” у шырокім сэнсе слова. І будзе гэты замак з пяску або сучасная, надзейная пабудова з якаснага матэрыялу – залежыць ад кожнага з вас. Толькі помніце: вы ў адказе за нашу Радзіму – Беларусь, за яе непаўторную прыгажосць, за багацейшую спадчыну, за экалагічны і эканамічны дабрабыт, за яе шчасце!
Любіце травы, дрэвы, рэкі,
Прастор палёў, блакіт нябёс,
Цаніце Працу, Чалавека –
І Бог вам дасць спагадны лёс.
А каб цанілі вас у свеце, -
,,Я лепшых слоў не падбяру”,
-Шануйце дрэвы на планеце –
Святую нашу Беларусь.
І мову Коласа, Купалы
Вы беражыце з роду ў род,
Каб наша воля не прапала,
Каб не загінуў наш народ. А. Ставер
2.6. Работа з вучнямі, якія праявілі здольнасці
да вывучэння беларускай мовы і літаратуры
Выяўленне адораных (здольных) вучняў
1. Знаёмства з навуковымі дадзенымі пра псіхалагічныя асаблівасці і метадычныя прыёмы, эфектыўныя пры рабоце з адоранымі вучнямі, праз:
*правядзенне педагагічных саветаў з запрашэннем спецыялістаў;
*навучанне на курсах павышэння кваліфікацыі;
*падбор і назапашванне літаратуры, неабходнай для самаадукацыі;
*навукова-метадычную работу па дадзеным накірунку.
2. Правядзенне мэтанакіраваных назіранняў за навучальнай і пазаўрочнай дзейнасцю для выяўлення дзяцей, якія маюць здольнасці і паказваюць высокія вынікі ў розных формах дзейнасці шляхам:
*абмеркавання паказчыкаў, якія дазваляюць зрабіць выснову пра наяўнасць адоранасці;
*знаёмства з прыёмамі мэтанакіраванага педагагічнага назірання;
*выяўлення меркавання бацькоў пра схільнасці, вобласці найбольшай паспяховасці, асаблівасцях асабістага развіцця іх дзіцяці;
*перыядычнага збора звестак сярод настаўнікаў-прадметнікаў і класных кіраўнікоў пра наяўнасць адораных вучняў у іх класах.
3. Падбор матэрыялаў і правядзенне спецыяльных тэстаў, якія дазваляюць вызначыць наяўнасць адоранасці, у адзінстве з такімі відамі дзейнасці, як:
*знаёмства з вядомым практычным вопытам работы па дадзенаму
накірунку;
*працяглае назіранне за поспехамі, аналіз дзейнасці вучня;
*правядзенне пазаўрочных конкурсаў, алімпіяд, якія дазваляюць дзіцяці праявіць здольнасці.
Памятка настаўніку-прадметніку
па рабоце з вучнямі, якія праявілі здольнасці
да вывучэння прадмета
1. Азнаямленне з дадзенымі псіхалагічнага даследавання:
*тып памяці;
*мысленне, увага;
*кола інтарэсаў;
*прафесійная накіраванасць.
2. Кансультацыя з класным кіраўніком па пытаннях:
*паспяховасці;
*узроўню складанасці заданняў;
*індывідуальных асаблівасцяў школьнікаў;
*арганізацыі навучальнага працэсу.
3. Арганізацыя індывідуальнай работы на ўроку:
* вызначыць ступень цяжкасці задання;
*распрацаваць індывідуальны план работы на ўроку;
*вызначыць сістэму творчых практыкаванняў;
*распрацаваць сістэму зваротнай сувязі.
4. Арганізацыя маніторынгу якасці ведаў, уменняў, навыкаў.
5. Узаеманаведванне ўрокаў з мэтай назірання за дзейнасцю вучняў, якія праявілі здольнасці да вывучэння прадмета.
6. Правядзенне рэфлексіі ўласнага ўрока, аналіз яго выніковасці.
7. Кансультацыі для бацькоў.
Праграма работы з вучнямі, якія праявілі здольнасці
да вывучэння беларускай мовы і літаратуры:
1. Арганізацыя і правядзенне заняткаў з вучнямі.
2. Арганізацыя індывідуальнай работы.
3. Арганізацыя ўнутрышкольных алімпіяд па беларускай мове і
літаратуры.
4. Падрыхтоўка да раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
5. Падрыхтоўка і арганізацыя ўдзелу школьнікаў у рэспубліканскім
конкурсе па беларускай мове,,Буслік”.
6. Развіццё вучэбных і творчых здольнасцяў вучняў на дадатковых занятках, на курсах па выбары, на факультатыўных занятках.
7. Маніторынг рэзультатыўнасці ведаў вучняў.
8. Абагульненне і сістэматызацыя матэрыялаў і вынікаў работы з дзецьмі.
9. Планаванне работы на наступны перыяд.
Індывідуальныя планы работы з вучнямі, якія
праявілі здольнасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры
Індывідуальны план работы з Трахімік Алёнай, вучаніцай 8 класа
(І паўгоддзе)
№ | Тэма занятка | Колькасць |
1 | Пуцявінамі,,Бусліка”. | 1 |
2 | Алімпіядныя заданні па праграме 7 класа. | 1 |
3 | Фанетыка і арфаэпія. Фанетычныя законы беларускай мовы. Асновы беларускай фанетычнай транскрыпцыі. | 1 |
4 | Лінгвістычныя заданні па тэме “Фанетыка і арфаэпія”. | 1 |
5 | Арфаграфія. Некаторыя правілы правапісу. | 1 |
6 | Каменціраваны дыктант. | 1 |
7 | Лексіка і фразеалогія. Прамое і пераноснае значэнне слова. Амонімы. Сінонімы. | 1 |
8 | Антонімы. Паронімы. Словы іншамоўнага паходжання і сінанімічныя ім словы беларускай мовы. | 1 |
9 | Фразеалагізмы. Крылатыя выразы. | 1 |
10 | Алімпіядныя заданні па тэме “Лексіка і фразеалогія”. | 1 |
11 | Лінгвістычныя заданні па літаратуры. Мастацкія тропы. | 1 |
12 | Марфемны склад слова. Словаўтварэнне. | 1 |
13 | Лінгвістычныя заданні па тэме “Марфемны склад слова. Словаўтварэнне.” | 1 |
14 | Марфалогія і арфаграфія. Назоўнік. Разрады назоўнікаў. | 1 |
15 | Правапіс назоўнікаў. | 1 |
16 | Прыметнік. Правапіс прыметнікаў. | 1 |
17 | Алімпіядныя заданні па пройдзеным матэрыяле. | 1 |
Індывідуальны план работы з Данільчык Вольгай, вучаніцай 9 класа
( І паўгоддзе)
№ | Тэма занятка | Колькасць гадзін |
1 | Пуцявінамі,,Бусліка”. | 1 |
2 | Алімпіядныя заданні па праграме 8 класа. | 1 |
3 | Навучанне напісанню водгука. Кампазіцыя і моўныя сродкі. | 1 |
4 | Аўтарская пазіцыя ў творы. Асноўная тэматыка і праблематыка твораў. | 1 |
5 | Выражэнне асобасных адносін да прачытанага. ,,Плынь свядомасці”. | 1 |
6 | Напісанне водгука на твор. Яго аналіз. | 2 |
7 | Лінгвістычныя заданні па літаратуры | 1 |
8 | Вуснае выказванне. Агульныя патрабаванні, структура. | 1 |
9 | Знаёмства з крытэрыямі ацэнкі вуснага выказвання. Тыповыя памылкі. | 1 |
10 | Засваенне тэарэтычнага матэрыяла па вуснаму выказванню. Праца над блокамі вуснага выказвання. | 2 |
11 | Тэмы вусных выказванняў. Культура маўлення. | 1 |
12 | Выпрацоўка выканаўчага майстэрства. | 1 |
13 | Вуснае выказванне на тэму. | 1 |
14 | Фанетыка і арфаэпія. Асновы беларускай фанетычнай транскрыпцыі | 1 |
15 | Лінгвістычныя заданні па тэме “Фанетыка і арфаэпія” | 1 |
16 | Графіка і арфаграфія | 1 |
17 | Каменціраваны дыктант | 1 |
Індывідуальны план работы з Ваўкавыцкай Святланай,
вучаніцай 11 класа
(І паўгоддзе)
№ | Тэма занятка | Колькасць гадзін |
1 | Тэкст. Сродкі сувязі сказаў у тэксце. Стылі маўлення. | 1 |
2 | Алімпіядныя заданні (па праграме 10 класа, паўтарэнне). | 1 |
3 | Структура слова. Словаўтварэнне і арфаграфія. Лінгвістычныя заданні па тэме “Словаўтварэнне і арфаграфія”. | 1 |
4 | Фанетыка і арфаэпія. Асновы беларускай фанетычнай транскрыпцыі. Лінгвістычныя заданні па тэме. | 1 |
5 | Арфаграфія. Некаторыя правілы правапісу. | 1 |
6 | Лексіка і фразеалогія. | 1 |
7 | Лінгвістычныя заданні па тэме “ Лексіка і фразеалогія”. | 1 |
8 | Навучанне напісанню водгука. Кампазіцыя і моўныя сродкі. | 2 |
9 | Марфалогія. Назоўнік. Род і лік назоўнікаў (лінгвістычныя заданні, пераклад словазлучэнняў). Правапіс назоўнікаў. | 1 |
10 | Прыметнік. Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі. Займеннік, ужыванне і правапіс. Лічэбнік, ужыванне і правапіс. | 1 |
11 | Дзеяслоў, формы дзеяслова | 1 |
12 | Асноўныя правілы арфаграфіі. Каменціраваны дыктант. | 1 |
13 | Лінгвістычныя заданні па літаратуры. | 1 |
14 | Службовыячасціны мовы. Іх ужыванне і правапіс. | 1 |
15 | Лінгвістычныя заданні па тэме “Марфалогія”. | 1 |
16 | Навучанне вуснаму выказванню. Спосабы раскрыцця тэмы. | 2 |
17 | Асноўныя правілы сінтаксісу. | 1 |
18 | Алімпіядныя заданні па пройдзеным матэрыяле | 1 |
Удзел у раённых конкурсах
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7 8 |


