Усе гэтыя заняткі з’яўляюцца абавязковымі, праводзяцца ў пазаўрочны час і не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.
Пры напаўняльнасці I–IV класаў да 6 вучняў урокі па вучэбных прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Працоўнае навучанне» праводзяцца адначасова з вучнямі I і II, II і III, III і IV (або іншыя варыянты аб’яднання) класаў. Размеркаванне вучэбных гадзін па вызначаных вучэбных прадметах ажыццяўляецца ў класе, у якім на іх вывучэнне прадугледжана вучэбным планам большая колькасць вучэбных гадзін.
Грамадска карысная праца арганізуецца за кошт гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне арганізацыйна-выхаваўчай работы, там, дзе створаны неабходныя ўмовы, з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у ІІІ–ІV класах. Пры правядзенні грамадска карыснай працы дзяленне на групы не ажыццяўляецца.
Пры правядзенні работы па прывіцці вучням цікавасці да чытання, умення самастойна арыентавацца ў пошуках інфармацыі рэкамендуецца карыстацца праграмай «Основы информационной культуры» (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2008. – № 13; часопіс «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа». – 2008. – № 11).
ВУЧЭБНЫЯ ПРАГРАМЫ. КАЛЯНДАРНА-ТЭМАТЫЧНАЕ ПЛАНАВАННЕ
Навучанне ў І–ІV класах ажыццяўляецца па вучэбных праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінск: НІА, 2009).
Кожны настаўнік павінен мець каляндарна-тэматычнае планаванне па ўсіх вучэбных прадметах. Да новага 2010/2011 навучальнага года дапрацавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання (II клас), рускай мове для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання (II клас), працоўным навучанні (I клас), змест якога прыведзены ў адпаведнасць са зместам вучэбных праграм. Каляндарна-тэматычнае планаванне па ўсіх прадметах будзе даведзена да агульнаадукацыйных устаноў да новага навучальнага года.
Настаўнік мае права не перапісваць надрукаванае ў зборніках каляндарна-тэматычнае планаванне, рэкамендаванае Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У межах гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнага прадмета, настаўнік можа ўносіць у прыкладнае планаванне змяненні з улікам узроўню падрыхтоўкі вучняў класа і асаблівасцей тэхналогіі навучання.
АСАБЛІВАСЦІ ВЫКЛАДАННЯ АСОБНЫХ ПРАДМЕТАЎ
Курс «Уводзіны ў школьнае жыццё» вывучаецца ў I класе на працягу верасня ў межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначанай тыпавым вучэбным планам. Акрамя трох урокаў курса «Уводзіны ў школьнае жыццё», праводзяцца ўрокі па вучэбных прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Музыка». Усе астатнія вучэбныя прадметы вывучаюцца пасля заканчэння курса «Уводзіны ў школьнае жыццё». Факультатыўныя заняткі праводзяцца ў I класе з 1 верасня.
Вялікае значэнне ў працэсе навучання дзяцей I класа надаецца дыдактычным гульням – сучаснаму метаду навучання і выхавання малодшых школьнікаў. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу рэкамендуем выкарыстоўваць метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў «Игровая деятельность в процессе обучения учащихся в первом классе» (Мінск: Пачатковая школа, 2005).
Навучанне грамаце ў I класах у агульнаадукацыйных установах з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца:
· па вучэбна-метадычным комплексе аўтара і;
з рускай мовай навучання:
· по учебно-методическому комплексу автора ,
· по учебно-методическому комплексу автора .
На навучанне грамаце адводзіцца 6 вучэбных гадзін: 3 вучэбныя гадзіны – чытанне, 3 вучэбныя гадзіны – пісьмо.
Звяртаем увагу, што буквары для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання перайшлі ў разрад фандуемых (штогод выдавацца не будуць).
З I класа пачынаецца вывучэнне вуснага моўнага курса «Беларуская мова» ў агульнаадукацыйных установах з рускай мовай навучання і вуснага моўнага курса «Руская мова» ў агульнаадукацыйных установах з беларускай мовай навучання.
Настаўнікі I класаў на ўроках беларускай мовы школ з рускай мовай навучання для арганізацыі работы з вучнямі павінны карыстацца вучэбна-метадычным дапаможнікам «Беларуская мова. 1 клас» аўтараў , (Мінск: НІА, 2010).
Уступны моўны курс беларускай (рускай) мовы ў ІІ класе школ з рускай (беларускай) мовай навучання носіць інтэграваны характар і вывучаецца на працягу чатырох тыдняў па 3 гадзіны на тыдзень.
Звяртаем увагу на выкананне патрабаванняў вучэбных праграм па беларускай і рускай мовах у частцы адпрацоўкі каліграфічнага пісьма вучняў у II–IV класах. Практыкаванні па каліграфіі праводзяцца на кожным уроку. Змест гэтай работы, пры магчымасці, можа быць звязаны з матэрыялам урока. Настаўнікам рэкамендуецца карыстацца дапаможнікамі для II, III, IV класаў «Хвілінкі чыстапісання» аўтараў , , «Минутки чистописания» аўтараў , , якія зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У сучаснай школе значна пашырыліся магчымасці прымянення ў адукацыйным працэсе сродкаў навучання. Адзін з іх – камп’ютэрныя тэхналогіі. Выкарыстанне камп’ютэрных інфармацыйных тэхналогій у арганізацыі адукацыйнага працэсу дазваляе вырашаць задачы павышэння вучэбнай матывацыі, эфектыўнасці і якасці навучання малодшых школьнікаў. Укараненне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс прывяло да з’яўлення новых метадаў і формаў правядзення заняткаў, якія базіруюцца на выкарыстанні электронных сродкаў навучання.
Да 2010/2011 навучальнага года падрыхтавана «Інструктыўна-метадычнае пісьмо па выкарыстанні электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе», якое будзе надрукавана ў «Настаўніцкай газеце».
Электронныя сродкі навучання (ЭСН) дапаўняюць падручнік неабходнай інфармацыяй і нагляднасцю, забяспечваюць вучэбна-метадычнае суправаджэнне вучэбнага прадмета. Іх можна выкарыстоўваць пры класна-ўрочнай, праектна-групавой, індывідуальнай мадэлях навучання, у пазаўрочны час, пры падрыхтоўцы да ўрока, непасрэдна на ўроку (пры тлумачэнні новага матэрыялу, для замацавання засвоеных ведаў, у працэсе кантролю ведаў вучняў), пры падрыхтоўцы і правядзенні настаўнікам факультатыўных заняткаў, для арганізацыі самастойнага вывучэння вучнямі дадатковага матэрыялу і г. д. Галоўнае для настаўніка – знайсці адпаведнае месца электронным сродкам навучання ў адукацыйным працэсе.
Пры планаванні ўрока з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій настаўнік павінен выконваць дыдактычныя патрабаванні:
· дакладна вызначаць педагагічную мэту прымянення электронных сродкаў навучання ў вучэбным працэсе, мэтазгоднасць выкарыстання;
· удакладняць месца і час выкарыстання ЭСН у кантэксце логікі раскрыцця вучэбнага матэрыялу і своечасова прад’яўляць канкрэтную інфармацыю;
· узгадняць адабраныя ЭСН з іншымі сродкамі навучання, якія прымяняюцца на ўроку;
· улічваць спецыфіку вучэбнага матэрыялу, асаблівасці класа, характар тлумачэння новай інфармацыі;
· якасна арганізоўваць на ўроку работу ўсяго класа і дзейнасць кожнага вучня асобна.
У адукацыйным працэсе настаўнікі пачатковых класаў могуць выкарыстоўваць электронныя сродкі навучання, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:
· Русский язык. Начальная школа. 2–4 классы. Речевой этикет (РБ / ЦИРК БГУ, 2008);
· Человек и мир. 1–3 классы (РБ / ЦИРК БГУ, 2008);
· Основы безопасности жизнедеятельности. 2–4 классы (РБ / ЦИРК БГУ, 2008).
Адным з апошніх сучасных лічбавых устройстваў з’яўляецца электронная інтэрактыўная дошка, якая дае новыя магчымасці арганізацыі адукацыйнага працэсу.
Па пытаннях выкарыстання інтэрактыўнай дошкі ў вучэбным працэсе настаўнікі могуць звярнуцца да артыкулаў ікоўскай, надрукаваных у часопісе «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (2010, № 1–5).
ГІГІЕНІЧНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
Адукацыйны працэс у II–IV класах арганізоўваецца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Об утверждении Санитарных правил и норм “Гигиенические требования к устройству, содержанию и организации учебно-воспитательного процесса общеобразовательных учреждений”» (2010).
Адукацыйны працэс у I класах арганізоўваецца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2009 № 000 «Об утверждении Санитарных норм, правил и гигиенических нормативов “Гигиенические требования к организации обучения детей 6-летнего возраста”».
У I класе павінны быць прадугледжаны і абсталяваны месцы для захавання падручнікаў, вучэбных, дыдактычных і вучэбна-наглядных дапаможнікаў, прылад для пісьма, кніг для дадатковага чытання.
Урокі ў I класе праводзяцца толькі ў першую змену. Працягласць урока – 35 хвілін. Напаўняльнасць класаў не павінна перавышаць 20 вучняў.
Факультатыўныя заняткі ў Ι класах неабходна праводзіць у дні з найменшай колькасцю ўрокаў. Перад пачаткам факультатыўных заняткаў арганізуецца перапынак працягласцю 20 хвілін. Працягласць факультатыўнага занятку – не больш за 35 хвілін.
Пры выкарыстанні на ўроку тэхнічных сродкаў навучання працягласць бесперапыннага прагляду дыяфільмаў і дыяпазітываў не павінна перавышаць 7 хвілін, відэафільмаў і тэлеперадач – 15 хвілін.
Індывідуалізацыя працэсу навучання ажыццяўляецца абавязкова з улікам стану здароўя і псіхафізіялагічных асаблівасцей вучняў.
Паміж урокамі павінны быць перапынкі працягласцю 20 хвілін. На перапынках трэба арганізоўваць рухальныя гульні ў мэтах прафілактыкі гіпадынаміі вучняў.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Ι–IV класах настаўнікам таксама неабходна карыстацца наступнымі нарматыўнымі дакументамі:
· Медико-педагогический контроль за организацией учебно-воспитательного процесса в начальной школе: методические рекомендации. – Минск: Пачатковая школа, 2007.
· О предупреждении учебной перегрузки учащихся начальных классов: методические рекомендации // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2007. – № 5.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 |


