Зацвярджаю
Намеснік
Міністра адукацыі
Рэспублікі Беларусь
______________
17 _____мая__2010 г.
Інструктыўна-метадычнае пісьмо
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
да 2010/2011 навучальнага года
«Пачатковая школа»
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
Навучальны год у агульнаадукацыйных установах пачынаецца 1 верасня і завяршаецца 31 мая. На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
· восеньскія – 9 дзён з 30.10.2010 па 07.11.2010 уключна;
· зімовыя – 16 дзён з 25.12.2010 па 09.01.2011 уключна;
· веснавыя – 9 дзён з 26.03.2011 па 03.04.2011 уключна;
· летнія – 92 дні з 01.06.2010 па 31.08.2011 уключна.
Для вучняў I і II класаў у ІІІ чвэрці ў лютым (трэці тыдзень месяца) праводзяцца дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін тыдзень.
З 1 верасня 2010 года ўступае ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», прыняты 23 ліпеня 2008 года, які зацвярджае новую рэдакцыю існуючых «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Для якаснай арганізацыі працэсу навучання школьнікаў беларускай мове пасля ўвядзення ў дзеянне вышэй названага закону Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь вызначаны пераходны перыяд, працягласць якога складае 3 гады (з 1 верасня 2010 года па 31 жніўня 2013 года).
ВУЧЭБНЫЯ ПЛАНЫ
Навучанне ў I–IV класах у 2010/2011 навучальным годзе ажыццяўляецца па тыпавых вучэбных планах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Размеркаванне гадзін па вучэбных прадметах і факультатыўных занятках для I–IV класаў агульнаадукацыйных устаноў прадстаўлена ў табліцы 1.
Табліца 1
I. Вучэбныя прадметы | Колькасць гадзін на тыдзень па класах | |||
I | II | III | IV | |
1. Уводзіны ў школьнае жыццё | верасень | – | – | – |
2. Беларуская мова | 3(1) | 3(2) | 3(2) | 3(2) |
3. Беларуская літаратура | 3(–) | 3(1) | 3(1) | 3(1) |
4. Руская мова | 1(3) | 2(3) | 2(3) | 2(3) |
5. Руская літаратура | – (3) | 1(3) | 1(3) | 1(3) |
6. Замежная мова | – | – | 2 | 2 |
7. Матэматыка | 4 | 4 | 4 | 4 |
8. Чалавек і свет | 1 | 1 | 1 | 1 |
9. Выяўленчае мастацтва | 2 | 1 | 1 | 1 |
10. Музыка | 1 | 1 | 1 | 1 |
11. Працоўнае навучанне | 1 | 1 | 1 | 1 |
12. Фізічная культура і здароўе | 2 | 2 | 2 | 2 |
Усяго | 18 | 19 | 21 | 21 |
II. Факультатыўныя заняткі | 6 | 7 | 6 | 6 |
Максімальная дапушчальная нагрузка на аднаго вучня | 22 | 22 | 23 | 24 |
Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту | 24 | 26 | 27 | 27 |
Заўвага. У тыпавым вучэбным плане для I–IV класаў першая лічба абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ў агульнаадукацыйнай установе з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) – у агульнаадукацыйнай установе з рускай мовай навучання.
АРГАНІЗАЦЫЯ ФАКУЛЬТАТЫЎНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Арганізацыя факультатыўных заняткаў у I–IV класах ажыццяўляецца па вучэбных праграмах, якія змешчаны ў зборніках:
· Школьны кампанент. I–IV класы. Праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2008.
· Школьный компонент. I–IV классы. Программы для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. – Минск: НИО, 2008.
· Школьны кампанент. I–IV класы агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2007.
· Школьный компонент. I–IV классы учреждений, обеспечивающих получение общего среднего образования, с русским языком обучения. – Минск: НИО, 2006.
Да 2010/2011 навучальнага года распрацаваны наступныя вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, вучэбны дапаможнік для вучняў, метадычны дапаможнік для настаўніка) для арганізацыі факультатыўных заняткаў:
· па беларускай мове ў І класе агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання «Роднае слова» ();
· па беларускай мове ў IV класе «Беларускае красамоўства» (І. І.Паўлоўскі);
· по русскому языку во II классе «Тайны звуков и букв» ();
· по русскому языку в III–IV классах «Речевой этикет» (программа, методические рекомендации для учителя) ();
· па літаратурным чытанні ў II класе «Кніга запрашае ў падарожжа» для агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання ();
· по литературному чтению в III–IV классах «Путешествие в мир сказки» (, );
· по математике в III–IV классах «Путешествие в страну занимательной математики» ();
· по трудовому обучению в I–IV классах «Фитодизайн» ();
· по изобразительному искусству в I классе «В мире прекрасного» ();
· по изобразительному искусству во II классе «Композиция» ();
· по изобразительному искусству в III классе «В мире цвета» (, );
· по изобразительному искусству в IV классе «Традиционные художественные техники» ();
· по музыке в I классе «Мои первые звуки» ();
· по музыке во II классе «Мои первые ритмы. Мои первые ноты» ();
· по музыке в III классе «Мои первые музыкальные интонации» (-Колеса);
· по музыке в IV классе «Разговариваем языком музыки» (-Колеса);
· по иностранным языкам в I–II классах «Введение в мир иностранного языка»;
· по иностранным языкам в III–IV классах «Художественно-речевая деятельность на иностранном языке».
Падрыхтавана вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Развивающая информатика» для I–IV класаў.
Новыя вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў будуць надрукаваны ў спецыяльным выпуску часопіса «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (2010, № 7).
Поўная інфармацыя пра новыя вучэбна-метадычныя комплексы да факультатыўных заняткаў будзе размешчана на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі (www. ).
Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.
Групы для правядзення факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасці не менш як 3 вучні ў агульнаадукацыйных установах, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, не менш як 5 вучняў – у астатніх.
Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, улічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.
Колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай установы з улікам заяў законных прадстаўнікоў вучняў.
Вучэбныя дасягненні на факультатыўных занятках ацэньваюцца слоўна на змястоўна-ацэначнай аснове.
Гадзіны, якія адводзяцца на правядзенне факультатыўных заняткаў, уключаюцца ў агульны аб’ём педагагічнай нагрузкі настаўніка.
Звяртаем увагу на тое, што з 2010/2011 навучальнага года ўнесены змяненні ў арганізацыю дзялення класаў на групы пры вывучэнні замежнай мовы. Прадугледжана дзяленне класаў на 3 групы (група не менш за 6 і не больш за 10 вучняў). У выпадку, калі немагчыма сфарміраваць 3 групы, у кожнай з якіх не менш за 6 вучняў, дазваляецца дзяленне класа на 2 групы, але не менш за 6 вучняў у кожнай з іх. Пры дзяленні класаў на 3 групы ўлічваюцца існуючыя нормы напаўняльнасці класаў у агульнаадукацыйных установах (у I–IV класах – 20 чалавек). Напрыклад, калі напаўняльнасць класа 20 і больш вучняў, клас дзеліцца на 3 групы. Пры напаўняльнасці класа 12–19 вучняў клас дзеліцца на 2 групы. Пры напаўняльнасці класа 11 вучняў дзяленне не адбываецца.
За кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, па рашэнні педагагічнага савета агульнаадукацыйнай установы могуць праводзіцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, а таксама можа ажыццяўляцца дзяленне класаў на групы пры вывучэнні асобных вучэбных прадметаў пры недастатковай напаўняльнасці класа.
Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш як 3 вучні, не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня і не з’яўляюцца сістэматычнымі для правядзення.
Факультатыўныя заняткі ў I–IV класах праводзяцца з 1 верасня бягучага года.
На працягу навучальнага года з вучнямі IІ–ІV класаў за кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне арганізацыйна-выхаваўчай работы, ці гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, праводзяцца заняткі па курсе «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» ў наступным аб’ёме:
правілы дарожнага руху – 7 вучэбных гадзін;
правілы пажарнай бяспекі – 7 вучэбных гадзін;
бяспека жыцця і здароўя – 2 вучэбныя гадзіны.
Заняткі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з праграмай «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінск: НІА, 2009).
У агульнаадукацыйных установах, размешчаных на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, праводзяцца заняткі па радыяцыйнай бяспецы ў І–ІV класах – 4 вучэбныя гадзіны. Заняткі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з праграмай «Основы радиоэкологии и безопасности жизнедеятельности», зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008).
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 |


