· Метадычныя рэкамендацыі «Здоровьесбережение учащихся в учреждениях, обеспечивающих получение общего среднего образования (комплексный подход)», зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2006 г. // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2006. – № 15.
· Санитарные правила и нормы 9-131 РБ 2000 «Гигиенические требования к видеодисплейным терминалам, электронно-вычислительным машинам и организации работы».
· Постановление Министерства здравоохранения «О внесении изменений и дополнений в Санитарные правила и нормы 9-131 РБ 2000 “Гигиенические требования к видеодисплейным терминалам, электронно-вычислительным машинам и организации работы”».
· Инструкция Министерства здравоохранения -1109 «Профилактика нарушений опорно-двигательного аппарата и остроты зрения у учащихся в учреждениях, обеспечивающих получение общего среднего образования».
Вучэбную нагрузку трэба рацыянальна размеркаваць па 5 днях вучэбнага тыдня. Максімальная вучэбная нагрузка павінна выпадаць на дні найбольшай фізіялагічнай працаздольнасці (аўторак, серада). Расклад урокаў складаецца з улікам змяненняў дзённай і тыднёвай дынамікі разумовай працаздольнасці вучняў. Пры складанні раскладу заняткаў неабходна карыстацца рангавай шкалой цяжкасці вучэбных прадметаў (табліцы 2, 3).
Табліца 2
Рангавая шкала цяжкасці вучэбных прадметаў
для вучняў I класаў
№ п/п | Назва вучэбнага прадмета | Ацэнка ў балах |
1 | Матэматыка | 10 |
2 | Беларуская (руская) мова ў агульнаадукацыйных установах з рускай (беларускай) мовай навучання | 9 |
3 | Руская (беларуская) мова ў агульнаадукацыйных установах з рускай (беларускай) мовай навучання | 8 |
4 | Беларуская (руская) літаратура ў агульнаадукацыйных установах з рускай (беларускай) мовай навучання | 7 |
5 | Руская (беларуская) літаратура ў агульнаадукацыйных установах з рускай (беларускай) мовай навучання | 6 |
6 | Чалавек і свет | 5 |
7 | Фізічная культура і здароўе | 4 |
8 | Працоўнае навучанне | 3 |
9 | Выяўленчае мастацтва | 2 |
10 | Музыка | 1 |
Табліца 3
Рангавая шкала цяжкасці вучэбных прадметаў
для вучняў II–IV класаў
№ п/п | Назва вучэбнага прадмета | Ацэнка ў балах |
1 | Матэматыка | 12 |
2 | Беларуская (руская) мова ў школах з рускай (беларускай) мовай навучання | 11 |
3 | Замежная мова | 10 |
4 | Руская (беларуская) мова ў школах з рускай (беларускай) мовай навучання | 9 |
5 | Чалавек і свет. 4 клас (блок Мая Радзіма – Беларусь) | 8 |
6 | Беларускае (рускае) літаратурнае чытанне ў школах з рускай (беларускай) мовай навучання | 7 |
7 | Рускае (беларускае) літаратурнае чытанне ў школах з рускай (беларускай) мовай навучання | 6 |
8 | Чалавек і свет | 5 |
9 | Фізічная культура і здароўе | 4 |
10 | Працоўнае навучанне | 3 |
11 | Выяўленчае мастацтва | 2 |
12 | Музыка | 1 |
Пры правядзенні заняткаў у камп’ютэрным класе абавязкова чаргаванне тэарэтычнай і практычнай работы на камп’ютэры (у індывідуальным рытме) на працягу ўрока. Рацыянальны рэжым заняткаў з выкарыстаннем электронных сродкаў навучання прадугледжвае захаванне рэгламентаванай працягласці бесперапыннай работы за персанальным камп’ютэрам і перапынкаў, а таксама абавязковага правядзення прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на ахову здароўя вучняў.
Працягласць работы з камп’ютэрам на гульнявых занятках, якія садзейнічаюць усебаковаму развіццю вучняў, не павінна перавышаць: для дзяцей 6 гадоў – 10 хвілін; для дзяцей 7–10 гадоў – 15 хвілін.
Факультатыўныя заняткі з выкарыстаннем камп’ютэра праводзяцца не больш чым 2 разы ў тыдзень. Працягласць непасрэднай работы не павінна перавышаць 10 хвілін у дзяцей I–IV класаў на гульнявых занятках у зададзеным тэмпе, 30 хвілін – на змешаных занятках з адцягненасцю ад работы з камп’ютэрам, у свабодным рэжыме.
ДАМАШНІЯ ЗАДАННІ
Для папярэджвання празмернай нагрузкі вучняў неабходна рэгуляваць аб’ём дамашніх заданняў, улічваць індывідуальныя асаблівасці вучняў. Дамашнія заданні павінны задавацца з улікам магчымасці іх выканання: у II класе – да 1,2 гадзіны, ІІІ–ІV класах – да 1,5 гадзіны.
Звяртаем увагу: у I класе дамашнія заданні вучням не задаюцца. Уся работа па навучанні арганізоўваецца настаўнікам на ўроку.
Ходам урока вучні павінны быць падрыхтаваны да самастойнага выканання дамашняй работы. Вельмі важна, каб у вучня было сфарміравана пачуццё ўпэўненасці ў тым, што ён зможа правільна выканаць заданне. Павінен быць зразумелым не толькі змест задання, але і тое, як правільна аформіць у сшытку яго выкананне. Нельга задаваць на дом усё тое, што не паспелі выканаць на ўроку. Неабходна выключыць з дамашняй работы заданні, разлічаныя толькі на механічную работу, вельмі грувасткія, цяжкія і непасільныя для самастойнага выканання, а таксама заданні, аб прыёмах выканання якіх вучні не маюць ясных уяўленняў. Дамашняе заданне можа быць і апераджальным. Гэта спрыяе фарміраванню ў вучняў умення размяркоўваць час, бачыць перспектыву, праяўляць арганізаванасць. Пры неабходнасці настаўнік можа прапанаваць рацыянальныя прыёмы выканання дамашняга задання. Вялікі аб’ём дамашніх заданняў выклікае зніжэнне цікавасці да вучэбнага прадмета і перагрузку вучняў.
Дамашнія заданні па рускай і беларускай мовах – гэта ў асноўным практыкаванні з падручніка, пазначаныя спецыяльным знакам арыенціроўкі «домік». У іх змест уведзены празаічныя і вершаваныя тэксты, аб’ём якіх адпавядае гігіенічным патрабаванням. Яны не толькі даюць магчымасць дзецям замацаваць уменні і навыкі, набытыя на ўроках, але і садзейнічаюць развіццю звязнай мовы. Скарачэнне тэксту дамашняга практыкавання шляхам выключэння з яго зместу двух-трох слоў можа прывесці да скажэння сэнсу і парушэння логікі выказвання. Калі настаўнік лічыць, што аб’ём дамашняга задання для вучняў яго класа трэба зменшыць, то ён можа прапанаваць дзецям выканаць лагічна завершаную частку тэксту, задання.
Заданні, пазначаныя «зорачкай», на дом не задаюцца. Напісанне рэфератаў у I–IV класах не прадугледжана.
Атэстацыя малодшых школьнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2006 г. № 000 «Об утверждении Правил аттестации учащихся общеобразовательных учреждений» (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2007. – № 3; 2008. – № 21; часопіс «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа». – 2007. – № 6; 2010. – № 8). Вынікі атэстацыі ацэньваюцца адзнакай у балах, за выключэннем вучняў I–II класаў. Атэстацыя вучняў I і II класаў ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае слоўную ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах. Пры арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў I–II класах настаўніку неабходна карыстацца інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Об организации работы общеобразовательных учреждений по осуществлению контроля и оценки результатов учебной деятельности учащихся первых и вторых классов в период безотметочного обучения на I ступени общего среднего образования» (часопіс «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа». – 2009. – № 8). Метадычныя парады змешчаны ў часопісе «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (2009, № 9):
· В. «Организация контроля и оценки результатов учебной деятельности учащихся при безотметочном обучении»;
· «Основные этапы формирования самоконтроля и самооценки»;
· «Эффективные методы и приёмы формирования адекватной самооценки».
У III–IV класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца ў балах па 10-бальнай шкале ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2009 г. № 000 «Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам» (часопіс «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа». – 2009. – № 7). Метадычныя каментарыі да нормаў ацэнкі змешчаны ў часопісе «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (2009, № 9):
· «О нормах оценки результатов учебной деятельности учащихся по русскому языку»;
· «Комментарий к нормам оценки результатов учебной деятельности учащихся по математике»;
· «Условия успешной адаптации учащихся при переходе от безотметочного обучения к 10-балльной системе оценивания»;
· Паноў С. В. «Рэалізацыя дзейнаснага падыходу да засваення малодшымі школьнікамі змястоўнага блока “Мая Радзіма – Беларусь”».
Колькасць абавязковых кантрольных работ для І–ІV класаў прадстаўлена ў табліцы 4.
Табліца 4
Від работы | I клас | II клас | III клас | IV клас | ||||
I паў-годдзе | II паў-годдзе | I паў-годдзе | II паў-годдзе | I паў-годдзе | II паў-годдзе | I паў-годдзе | II паў-годдзе | |
Беларуская мова ў школах з беларускай мовай навучання Русский язык в школах с русским языком обучения | ||||||||
Кантрольнае спісванне | – | 1 | 1 | – | – | – | – | – |
Кантрольны дыктант | – | – | – | – | 1 | – | 1 | – |
Кантрольны дыктант з граматычным заданнем | – | – | – | 1 | – | 1 | – | 1 |
Кантрольная работа па тэме | – | – | 1 | 2 | 1 | 2 | 2 | 2 |
Кантрольны слоўнікавы дыктант | – | – | 1 | 1 | 2 | 2 | 2 | 2 |
Беларуская мова ў школах з рускай мовай навучання Русский язык в школах с белорусским языком обучения | ||||||||
Кантрольнае спісванне | – | – | 1 | 1 | – | – | – | – |
Кантрольны дыктант | – | – | – | – | 1 | - | 1 | – |
Кантрольны дыктант з граматычным заданнем | – | – | – | – | – | 1 | – | 1 |
Кантрольная работа па тэме | – | – | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 2 |
Кантрольны слоўнікавы дыктант | – | – | – | – | 1 | 1 | 1 | 1 |
Літаратурнае чытанне ў школах з беларускай мовай навучання Литературное чтение в школах с русским языком обучения | ||||||||
Праверка навыку чытання | – | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў | – | – | – | – | – | 1 | – | 1 |
Літаратурнае чытанне ў школах з рускай мовай навучання Литературное чтение в школах с белорусским языком обучения | ||||||||
Праверка навыку чытання | – | – | – | 1 | – | 1 | – | 1 |
Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў | – | – | – | – | – | 1 | – | 1 |
Матэматыка | ||||||||
Кантрольная работа | – | 1 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 |
Кантрольнае вуснае лічэнне (матэматычны дыктант) | – | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
У адпаведнасці з вучэбнай праграмай па матэматыцы фарміраванне навыкаў вусных вылічэнняў з’яўляецца неад’емнай часткай зместу матэматычнай адукацыі малодшых школьнікаў. На кожным уроку матэматыкі адводзіцца час для правядзення вуснага лічэння. Настаўнік мае права ажыццяўляць бягучы кантроль фарміравання навыку і выбарачна ацэньваць дасягненні вучняў. Абавязковы кантроль вусных вылічальных навыкаў праводзіцца адзін раз у паўгоддзе, пачынаючы з II паўгоддзя I класа (табліца 4).
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 |


