Кантрольныя работы павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком агульнаадукацыйнай установы.
У адным класе на працягу дня праводзіцца толькі адна кантрольная работа па адным вучэбным прадмеце, як правіла, у час найвышэйшай працаздольнасцi вучняў (2–3-і ўрокі). Забараняецца правядзенне кантрольных работ на апошніх уроках. Не рэкамендуецца праводзiць кантрольныя работы ў першы і апошні дні чвэрцi.
Пры праверцы навучальных, кантрольных работ па беларускай мове ў пераходны перыяд памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам арфаграфіі 1959 года, настаўнікі павінны выпраўляць, аднак пры выстаўленні адзнакі не ўлічваць. Для правядзення кантрольных дыктантаў, пераказаў падбіраюцца тэксты без выкарыстання слоў, у якіх адбыліся змены ў правапісе. Калі ў тэкстах сустракаюцца такія словы, трэба папярэджваць вучняў аб зменах у іх напісанні згодна з новымі правіламі арфаграфіі (2008). Словы пажадана запісваць на дошцы, растлумачваць іх правапіс, а пры неабходнасці і лексічнае значэнне.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу малодшых школьнікаў па беларускай мове настаўнікі могуць карыстацца каментарыямі да Закону Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», якія змешчаны ў артыкулах часопісаў «Пачатковая школа» (2009, № 11–12; 2010, № 1–5), «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (2010, № 1–8).
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу настаўнікі пачатковых класаў павінны карыстацца нарматыўным дакументам «Інструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь», зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.08.2008 г. № 65 (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2008. – № 17; часопіс «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа». – 2008. – № 10).
ПАВЫШЭННЕ ЎЗРОЎНЮ ПРАФЕСІЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ПЕДАГОГАЎ
У Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (АПА), Мінскім гарадскім і абласным інстытутамі развіцця адукацыі (ІРА) будзе праведзены шэраг курсавых і міжкурсавых мерапрыемстваў.
На базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі плануецца
базавае павышэнне кваліфікацыі:
· намеснікаў дырэктараў агульнаадукацыйных устаноў, якія курыруюць работу пачатковых класаў (праходзілі павышэнне кваліфікацыі) (27.09.2010– 09.10.2010; красавік 2011 г.);
· намеснікаў дырэктараў агульнаадукацыйных устаноў, якія курыруюць работу пачатковых класаў (не праходзілі павышэнне кваліфікацыі) (сакавік 2011 г.);
мэтавае павышэнне кваліфікацыі:
кіраўнікоў метадычных фарміраванняў «Павышэнне прафесіянальнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў» (май 2011 г.).
Настаўнікі, якія ў 2010/2011 навучальным годзе будуць працаваць у I класах, абавязкова павінны прайсці папераджальную падрыхтоўку (курсы, міжкурсавыя мерапрыемствы) да працы з вучнямі шасцігадовага ўзросту (загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 8.04.2005 № 000).
У 2010/2011 навучальным годзе будзе працягвацца работа, якая была распачата ў 2009/2010 навучальным годзе, па метадычнай тэме «Павышэнне якасці пачатковай адукацыі».
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ДА ЖНІВЕНЬСКІХ ПАСЯДЖЭННЯЎ НАСТАЎНІКАЎ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ
На жнівеньскіх інструктыўна-метадычных нарадах настаўнікаў пачатковых класаў прапануем разгледзець наступныя пытанні:
1. Нарматыўнае прававое і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў пачатковай школе ў 2010/2011 навучальным годзе:
· нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
· вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу;
· інструктыўна-метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2010/2011 навучальнага года: «Пачатковая школа», «Выяўленчае мастацтва», «Музыка», «Фізічная культура і здароўе», «Замежная мова», «Асновы бяспекі жыццядзейнасці»;
· пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2009 г. № 000 «Об утверждении Санитарных норм, правил и гигиенических нормативов “Гигиенические требования к организации обучения детей 6-летнего возраста”».
2. Увядзенне новай рэдакцыі правілаў беларускай арфаграфіі і пуктуацыі:
· сутнасць змен, унесеных у новую рэдакцыю «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ў свеце палажэнняў Закону Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 г. № 000-3 «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».
· арганізацыя кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў па беларускай мове ў пераходны перыяд (з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2013 г.);
· метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу і вядзенні школьнай дакументацыі з улікам змен, якія адбыліся ў правапісе (па беларускай мове, літаратурным чытанні, змястоўным блоку «Мая Радзіма – Беларусь» вучэбнага прадмета «Чалавек і свет» у школах з рускай мовай навучання і па ўсіх вучэбных прадметах у школах з беларускай мовай навучання).
3. Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў у новым навучальным годзе.
У падрыхтоўцы да новага навучальнага года і пры арганізацыі адукацыйнага працэсу на працягу навучальнага года значную дапамогу настаўнікам акажуць навукова-метадычныя часопісы «Пачатковая школа», «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа», «Здаровы лад жыцця», «Экалогія».
Дадатак
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
НА I СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу трэба карыстацца Пералікам падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія прыгодны для выкарыстання ў школьных бібліятэчных фондах у 2010/2011 навучальным годзе. (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2010. – № 8).
1 верасня кожны першакласнік атрымае кнігу «Беларусь – мая Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і першакласніку». Кніга ўручаецца вучням на першым уроку. Пры неабходнасці выкарыстання кнігі ў адукацыйным працэсе вучні прыносяць кнігу з дому.
Для арганізацыі і правядзення кантрольных работ па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Русский язык», «Беларуская мова», «Литературное чтение», «Літаратурнае чытанне» ў перыяд завяршэння навучання ў ІV класах агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання, а таксама для падрыхтоўкі заданняў для ўступных іспытаў у гімназіі рэкамендавана выкарыстоўваць дапаможнік «Сборник контрольных работ за период обучения на І ступени общего среднего образования (І–ІV классы)» аўтараў іпавай і інш., які выдадзены з грыфам «Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» (Минск: НИО: Аверсэв, 2009).
Да 2010/2011 навучальнага года Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь рэкамендаваны для выкарыстання ў адукацыйным працэсе наступныя кампаненты вучэбна-метадычных комплексаў.
I клас
Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі для агульнаадукацыйных устаноў
з беларускай мовай навучання:
Кушнір Н. Я. Сонейка – Солнышко. – Мінск: Нар. асвета, 2008.
Буквар. – Мінск: Нар. асвета, 2008.
Пропісь 1. – Мінск: Нар. асвета, 2010.
Пропісь 2. – Мінск: Нар. асвета, 2010.
Пісьмо. – Мінск: Нар. асвета, 2010.
, Журавлик. – Минск: Нар. асвета, 2006.
Чабатарэўская Т. М., Касабуцкі Н. І., Матэматыка. 1 клас. – Мінск: Нар. асвета, 2010.
Удавічэнка В. М., І. Чалавек і свет. 1 клас. – Мінск: Нар. асвета, 2005.
, Працоўнае навучанне. 1 клас. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2010;
з рускай мовай навучання:
Сонейка – Солнышко. – Минск: Нар. асвета, 2008.
Букварь. – Минск: Нар. асвета, 2008.
Пропись 1. – Минск: Нар. асвета, 2010.
Пропись 2. – Минск: Нар. асвета, 2010.
Письмо. – Минск: Нар. асвета, 2010.
Букварь. – Минск: Нар. асвета, 2008.
Пропись 1. – Минск: НИО, 2008, 2009.
Пропись 2. – Минск: НИО, 2008, 2009.
Письмо. – Минск: НИО, 2008, 2009.
Яленскі М. Г., , Агеньчык. – Мінск: НІА, 2006.
, , Математика. 1 класс. – Минск: Нар. асвета, 2010.
, Человек и мир. 1 класс. – Минск: Нар. асвета, 2005.
, Юрчанка Н. А. Працоўнае навучанне. 1 клас. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2010.
Вучэбна-метадычныя дапаможнікі
Введение в школьную жизнь. – Минск: Нар. асвета, 2004.
Обучение грамоте в 1 классе: учебно-методическое пособие для учителей общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. – Минск: Нар. асвета, 2008.
Обучение письму в 1 классе: пособие для учителей общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. – Минск: Нар. асвета, 2009.
Букварь: страницы и уроки: учебно-методическое пособие для учителей общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. – Минск: Нар. асвета, 2008.
Буквар: старонкі і ўрокі: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. – Мінск: Нар. асвета, 2008.
, Русский язык в 1 классе: учебно-методическое пособие для учителей общеобразовательных учреждений с белорусским языком обучения. – Минск: НИО, 2010.
, Беларуская мова ў 1 класе: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2010.
, Математика в 1 классе. – Минск: Нар. асвета, 2005.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 |


