17) аб пакаранні за яго нявыдачу;

18) аб адказнасці за ўтайванне населеных маёнткаў, з якіх павінных плаціцца падаткі;

19) аб рэестрах і аб справааздачы павятовых бірчых;

20) аб галоўных бірчых (іх імёны), іх дзейнасць і справаздача;

21) аб займе ў сувязі з тым, што падатковыя грошы паступяць не адразу;

22) аб судзе над тымі, хто не служіў земскай ваеннай службы;

23) адказ на просьбу аб служэнні ваеннай службы з маёнткаў духавенства; 24) аб абавязку для ўсіх абываталяў ВКЛ асабіста з сваімі почтамі з’явіцца на вайну;

25) аб ваеннай службе дваран гаспадарскіх, з дваром і з паветамі;

26) аб лічбе дваран, якіх пакідаюць для рассылак, і аб адпраўленні ўсіх астатніх дваран, а таксама ляснічых і рэвізораў з іх почтамі на вайну;

27) аб адпраўленні на вайну ўсіх, хто валодае маёнткамі ў ВКЛ, якім бы спосабам гэтыя маёнткі не былі набытыя;

28 )аб судзе над тымі, хто не адбываае земскіх павіннасцяў з маёнтку, заслужаным на вялікіх князях літоўскіх;

29) аб пакаранні тых, хто не з’яўвіўся на дадзеную вайну і не выслаў на яе сваіх почтаў;

30) адказ на заяву аб пасылцы да палякаў з просьбай аб дапамозе і аб неад’езду вялікага князя пад час дадзенай вайны ў Польшу для яе спраў;

31) аб узыманні пагалоўшчыны, устаноўленай ў 1566 г. на Віленскім сойме;

32) об неаддзяленні Жамойці, Завілейскіх паветаў, кіеўлян, падалян і валынцаў ад галоўнага войска і ад вялікага гетмана ў ваенным зборы;

33) адказ на прозьбу аб неаддачы жыдам арэнды мыта і пабораў апроч хрысціян;

34) аб уставе на тавары і для рамеснікаў і аб мерах для хлеба;

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

35) адказ на просьбу аб шляхце, якая паддалася са сваімі маёнткамі панам на службу;

36) адказ на просьбу аб раздачы родзічам Княства вакантных урадаў дворнага гетмана, крайчага, падкоморыя, кухмістра, падстолія, канюшага і лоўчага;

37) адказ на просьбу аб даходах земскіх урадаў, якія адышлі да скарбу, дзякуючы валочнай памеры;

38) адказ на просьбу аб устанаўленні урадаў ваяводы і кашталяна ў Гародне і Коўне;

Апошняя просьба не знайшла разумення ў вялікага князя літоўскага, які адказаў на яе наступным чынам: “Еще тежъ чинечи къ намъ прозбы отъ всихъ становъ, абыхмо, прикладомъ першое ласкавое учинности нашое около прибавленья достоенствъ, подали тежъ до замъковъ нашихъ Городна и Ковна воеводы и каштелянеи. То съ причинъ певныхъ зоставуемъ при воли нашой господаръской” (с.432). Памятаем, што гэта быў перыяд адміністратыўна-гаспадарчых рэформаў. Відаць, шляхта гарадзенская і ковенская вырашылі скарыстаць момант дзеля ўмацавання палажэння дадзеных гарадоў ва ўнутрыпалітычным жыцці краіны. Аднак сітуацыія не спраяла разгляду ўнутраных праблем пад час складаных знешнепалітычных абставінаў. Таксама захаваўся status quo ў адказ на наступную просьбу:

39) аб далучэнні да ваўкавыскага шляхецкага павету баяр мсцібогаўскіх, волпенскіх, лыскаўскіх і межырэчскіх;

40) адказ на просьбу аб далучэнні клецкіх зямян да наваградскага шляхецкага павету;

41) адказ на просьбу па справе аб далучэнні Ліфлянскай зямлі да ВКЛ. На дадзеную просьбу вялікі князь адказаў, што “тая земля Лифлянтская по увесь тот час от принятья ее под оборону звирхности нашое господарское аж до сих мест была и есть боронена от всих небеспечностей и налог неприятелских ни через кого иного, одно через них, родичов и обователей того славного панства Великого Князьства, где немало не одно крови народу их шляхетского выливало ся, але и голов братьи их полегло, а великою утратою маетностей их, так же и нашого господарьского скарбу того ж панства Великого Князьства. А так за волею и росказаньем нашим пан староста Жомойтский (Ян Геранімавіч Хадкевіч – А. С.) постановенье около земли Лифлянтское нам господару, паном радам нашим, княжатом, панятом, врядником земским и дворным и послом земским на теперешнем сойме Городенском ознаймил, оповедил и оказал, што коротко тут в той уфале соймовой толко суть того припомнена, иж вси, сполне с паны обователи земли Лифлянтское зволивши ся, доброволне приступили с тою землю ку Великому Князьству Литовскому и стали ся частью того панства, поддаными нашими всяким способом, и нас, господара, приняли суть за зверхнего и дедичного пана” (с.433-434).

42) аб прыбыцці ўсіх абываталяў княства паспалітым рушаннем па лістах гаспадарскіх альбо вялікага гетмана для вайны з Масквою, калі і куды прызначыць збор іх вялікі гетман.

Прайшоў год, і сойм зноў сабраўся ў Гародні, “в замку нашом Городенском”, ў красавіку – ліпені 1568. Рэцэс гарадзенскага сойму 1568 года адлюстраваў яго пастановы і адказы вялікага князя Жыгімонта Аўгуста на просьбы станаў. Колькасць пытанняў “павесткі дня” даходзіць да 60, г. зн. яшчэ больш, чым на папярэднім сойме.

1) устанаўленне падатка на наём войска для абароны Княства,

2) аб уплаце гэтага падатка літоўскаю і падляшскаю “убогаю” шляхтаю. Пад “убогай” шляхтай разумелася тая, якая “людей своих не мели, а на волоках тягненых або моркгованых сами мешкали и их пахали” (с.444).

3) аб уплаце яго духавенствам,

4) адказ на просьбу аб далучэнні Інфлянт да ВКЛ і аб зліцці іх. Пацверджана пастанова папярэдняга гарадзенскага сойму аб тым, што “обыватели оное земли стали ся з нами, поддаными нашыми, одным телом” (с.446).

5) аб уплаце пастаноўленага соймам падатку татарамі Княства,

6) аб уплаце яго гарадамі князёў, паноў і шляхты,

7) аб уплаце яго сідячымі на “волях”,

8) аб выгнанні з Княства цыган з дазволам застацца толькі тым цыганам, якія асядуць на землях гаспадарскіх, княскіх ці шляхецкіх і будуць несці павіннасці з сёламі,

9) аб уплаце падатка жыдамі,

10) вызваленне абываталяў Княства ад абавязку ехаць у гэтым годзе на вайну земскім войскам, калі не будзе крайняй небяспекі для Княства, у выпадку якой яны павінны спяшацца хто як можа па лістах гаспадарскіх і апавяшчэнні вялікага гетмана, забеспячэнне таго, што пастаноўленыя дадзеным соймам абавязкі па абароне Княства не пойдуць “в пошлину”, аб справаздачы аб падатках, пастаноўленых папярэднім Гарадзенскім соймам, аб выпраўленні статута і аб аднаўленні парушаных праў і вольнасцяў,

11) аб тэрмінах для збору пастаноўленых дадзеным соймам падаткаў,

12) аб парадку збора падатка павятовымі паборцамі (іх імёны),

13) аб расходаванні гэтага падатка павятовымі паборцамі і аб іх адказнасці за адыход ад дадзеных пастаноў; аб памерах “почтаў” ромістраў і іх іх аплаце,

14) аб справаздачнасці павятовых паборцаў,

15) аб адказнасці недаўшых падатка,

16) аб адказнасці павятовых паборцаў за непрыём падатка ад жадаючых яго ўнесці,

17) аб узнагароджанні павятовых паборцаў; аб іх абавязку сабраць у сваіх маёнтках падатак, згодна з усімі, зробленымі адносна яго пастановамі,

18) аб зборы падатку з маёнткаў духавенства,

19) аб невыданні “на роты” ваяводам, кашталянам, старостам і дзяржаўцам “украінным,

20) адказ на просьбу аб прызначэнні ротмістрамі людзей, аселых у паветах для забеспячэння адказнасці іх і іх жаўнераў за гвалт і ўбыткі,

21) аб адказнасці самавольна, без лістоў гаспадара і вялікага гетмана жаўнерам станавіцца на пастой,

22) забеспячэнне таго, што падаткі, пастаноўленыя на апошніх соймах (Віленскім, Берасцейскім, Гарадзенскім), павінны прызнавацца дабраахвотнымі і часовымі, а не “за якую повинность, пошлину и обычай звыклый” (гэта асабліва важна было ў час падрыхтоўкі ўніі ВКЛ з Польшчай, да якой абодва народы павінны былі прыступіць аднолькава свабодна і добраахвотна),

23) адказ на просьбу аб выданні даходаў манетнага двара на патрэбы абароны Княства і аб кіраванні ім земскім падскарбіем,

24) адказ на просьбу ад дастаўленні гаспадарскімі гарадамі і мястэчкамі артылерыі і наёмных драбаў войску,

25) аб узыманні з тых, хто не служыў папярэдняга збору на вайну; аб пакаранні тых, хто не выедзе на вайну без грунтоўных прычын; аб зборы і прызначэнні падатку з неслужыўшых вайны,

26) адказ на просьбу аб вызваленні “убогой” шляхты Падляшша ад уплаты залатога,

27) адказ на просьбу аб выпраленні статута (выпраўляюць выбраныя камісія і шляхта, з унясеннем выпраўленых артыкулаў на з’езд Княства перед агульным з палякамі соймам),

28) адказ на просьбу аб памеры земляў “убогай” шляхты (камісіямі з 2 асобаў у кожным павеце, г. зн. у складаных ваенных умовах працягвала рэалізовацца гаспадарчая рэформа),

29) аб рэвізіі паборцамі маёнткаў, рэвізія якіх яшчэ не зроблена ў выкананне пастановы папярэдняга Гарадзенскай сойма,

30) перанос неадбытых у дадзеным годзе (у сувязі з соймам) троіцкіх роках земскіх судоў на новы тэрмін (шэсць тыдняў “по выволанью сойму теперешнего”),

31) адказ на просьбу аб непарушнасці соймавых пастановаў (асабліва аб “пропозыцыі” соймавай),

32) адказ на просьбу аб устанаўленні ва ўсіх паветах Княства гродскага суда ў поўным яго складзе,

33) адказ на скаргу аб зборы некаторымі гродскімі урадамі сваіх даходаў “по давному”, а не згодна са статутам,

34) адказ на скаргу аб забароне гродскімі урадамі возным ездзіць на асведчанне без урадавых “квітоў”,

35) адказ на просьбу аб непрыцягненні шляхты старастамі і дзяржаўцамі да свайго суду ў мясцовасцях, дзе не ўведзены новыя суды,

36) адказ на просьбу аб узнагароджанні тых, хто служіў мінулую вайну з павялічанымі “почтамі” на гаспадарскую “ласкавую обетніцу”,

37) адказ на просбу аб парадку збора войска і яго пахода, а таксама аб тым, каб пры роспуску войска шляхта не была павінна браць “квітоў”
38) адказ на просьбу аб раздачы вакантных урадаў “родзічам” Вялікага Княства Літоўскага,

39) адказ на просьбу аб неаддачы гаспадарскіх замкаў і маёнткаў у залог чужаземцам,

40) адказ на просьбу ад раздачы староставаў, дзяржаў і аселасцяў у Інфлянтах выключна “родзічам” ВКЛ,

41) адказ на просьбу аб далучэнні да Княства гаспадарскіх маёнткаў, якія трымаў памерлы прускі герцаг,

42) адказ на выпраўленне межаў Княства з Прусіяй, Інфлянтамі, Мазовіяй і Польшчай і аб аднаўленні на межах праў на тое, што каму належала,

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5