Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто
- 30% recurring commission
- Выплаты в USDT
- Вывод каждую неделю
- Комиссия до 5 лет за каждого referral
Падрабязнае апісанне абставінаў гарадзенскага з’езду, як і прынятых на ім дакументаў можна знайсці ў публікацыях выбітнага польскага даследчыка Генрыка Люлевіча (“Ліст літоўскіх сенатараў да прымаса Якуба Уханьскага” (19.04.1576), “Ліст станаў літоўскіх да “цэсарыян” каронных” (20.04.1576), “Універсал гарадзенскага з’езду” (20.04.1576), лацінамоўны “Ліст літоўскіх станаў, сабраных на з’ездзе да Стэфана Баторыя”, а таксама “Ліст станаў літоўскіх са з’езду гарадзенскага да станаў каронных (батарыян), сабраных ў Кракаве” (20.04.1576), “Інструкцыя літоўскага пасольства, высланага са з’езду ў Гародне да Стэфана Баторыя, электа польскага і да баторыян, сабраных на сойме каранацыйным у Кракаве” (20.04.1576), “Ліст станаў літоўскіх да Івана ІV Грознага” (20.04.1576), лацінскамоўны “Ліст станаў літоўскіх, сабраных на з’ездзе гарадзенскім да камісараў імператара ў Рэчы Паспалітай, які знаходзіліся ў Варшаве на з’ездзе цэзарыян” (20.04.1576)[44].
Нарэшце, апошні ў ХVІ ст. сенатарскі з’езд адбыўся ў Гародні 6 – 12 студзеня 1587 г., хутка пасля смерці (12.12.1586 г.) Стэфана Баторыя на гарадзенскім замку. Пад час яго былі выпрацаваны наступныя дакументы, высланыя з Гародні 6-12 студзеня 1587 г. – “Універсал сенатараў літоўскіх да шляхты аб скліканні павятовых соймікаў і з’езду станаў”, “Ліст сенатараў літоўскіх і каронных да цара Фёдара Іванавіча” (паведамлялі аб смерці караля і пераносе перамір’я), лацінамоўны “Ліст сенатараў літоўскіх да сенатараў і шляхты ваяводства пазнанскага”.
У цэлым гісторыя гарадзенскіх соймаў ХVІ ст. арганічна знітавана з ўсёй гісторыяй ВКЛ. Яна канкрэтызуе як ваенные падзеі і становішча краіны на міжнароднай арэне, так і сацыяльна-культурные процэсы (правядзенне адміністрацыйнай рэформы, валочнай памеры, прыняцце Статутаў 1529 і 1566 г. і г. д.). За пастановамі, ухваламі і рэцэсамі соймаў стаялі канкрэтныя асобы, якія часта заставаліся ананімнымі. На жаль, мы не можам назваць імёнаў маршалкаў гарадзенскіх вальных соймаў. Як узрасла палітычная культура ў ВКЛ да канца ХVІ ст., можна меркаваць па матэрыялах гарадзенскіх з’ездаў станаў перыядаў бескаралеўяў. Аднак важнейшым уяўляецца той факт, што на працягу ўсяго ХVІ ст. умацоўвалася роля і значэнне шляхецкага саслоўя, у імя якога прымаліся пастановы соймаў. У той жа час роля караля змяншалася. Пасля смерці апошняга прадстаўніка дынастыі Ягелонаў кароль-элект выражаў пераважна інтарэсы той групоўкі, якая прывяла яго да ўлады. Асаблівасці перадвыбарчай палітычнай барацьбы, якую можна ахарактарызаваць як “каранацыйная бура”, адлюстроўваюць дакументы з’ездаў станаў перыядаў бескаралеўя (1572, 1576 і 1587 гг.), якія адбываліся ў Гародні.
Мэтай дадзенага артыкула быў агульны аналіз колькасці, храналогіі і значэння гарадзенскіх вальных соймаў ХVІ ст., што не дазволіла заглыбіцца ў даследаванні па ажыццяўлення пастаноў соймаў у рэальным жыцці. Гэта, на нашу думку, задача канкрэтных гістарычных даследаванняў. Нам важна было паказаць праз аналіз соймавых пастаноў, якое месца Гародня займала ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага. Мы прыходзім да высновы, што пачынаючы з 1501 г., калі адбыўся першы вальны гарадзенскі сойм, да канца ХVІ ст. значэнне Гародні як адміністрацыйнага цэнтра ўзрастае, дасягнуўшы найвялікшага значэння ў часы панавання Стэфана Баторыя.
[1] Семянчук, А. А. Эпізод гарадзенскай гісторыі сярэдзіны ХVІІІ ст. // ARCHE Пачатак. – Мінск, 2010. – № 1-2 (88-89). С. 20–37.
[2] Литовско-русский сейм. Опытъ по исторіи учрежденія въ связи съ внутреннимъ строемъ и внешнею жизнью государства. М., 1900.
[3] Rachuba A. Wielkie Księstwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569-1763. Warszawa, 2002.
[4]Литовская Метрика. Книги публичных дел // Русская историческая библиотека (РИБ). Т.30. – Юрьев, 1914.
[5] Литовско-русский сейм. С.10.
[6] Литовско-русский сейм. С.169.
[7] Ochmański J. Historia Litwy. Poznań, 1990. s.105.
[8] Довнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994. с.82-84.
[9] Rachuba A. Wielkie Księstwo Litewskie… S.15.
[10] Литовско-русский сейм. С.2.
[11] Литовско-русский сейм. С.5-6.
[12] Литовско-русский сейм. С.6.
[13] Сойм / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2: Кадэцкі корпус – Яцкевіч / Рэдкал.: ў і інш. – Мн.: БелЭн, 2006. – С.611.
[14] Литовско-русский сейм. С.143.
[15] Stryjkowski M. Кronika Polska, Litewska, Zmódzka i wszystkiej Rusi. Warszawa 1846. T. II. S.315.
[16] Rachuba A. Wielkie Księstwo Litewskie… s.13.
[17] Rachuba A. Wielkie Księstwo Litewskie… s.13.
[18] Литовско-русский сейм. С.225.
[19] Сойм… С.611.
[20] Литовско-русский сейм. С.224.
[21] Литовско-русский сейм. С.224.
[22] Литовско-русский сейм. С.225.
[23] Первый Литовский Статут (1529 г.). – Вильнюс: Margi rastai, 2004. – С.58.
[24] Литовско-русский сейм. С.3; Сойм… С.611.
[25] Литовско-русский сейм. С.4.
[26] Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года / Т. І. Доўнар, у. М.Сатолін, . – Мн., 2003. С.79.
[27] Статут Вяликага княства… С.80.
[28] Гравюра Адэльгаўзэра/Цюндта “Vera designatio urbis in Littavia Grodnae” як крыніца па гісторыі Гародні: сучасны стан і перспектывы вывучэння // Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі: зб. навук. арт. – Гродна: ГрДУ, 2009. – С.189-194.
[29] Гравюра Адэльгаўзэра/Цюндта… С.193.
[30] РИБ, т.30, с.405-406.
[31] Литовско-русский сейм. С.5.
[32] РИБ, т.30, с.407.
[33] Rachuba A. Wielkie Księstwo Litewskie… s.48.
[34] РИБ, т.30. С.408. Далей спасылкі на РИБ у тэксце.
[35] Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі. – Мн., 1993. С.21-24; Беларусы. Т.6. Грамадскія традыцыі / ў, іна, і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. – Мн., 2002. С.10-13.
[36] Янушкевіч ікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая ваайна 1558-1570 гг. – Мн., 2007. – С.221.
[37] Янушкевіч ікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая ваайна… С.211-270.
[38] Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. I: okresy bezkrólewi (1572-1576, 1586-1587, 1632, 1648, 1696-1697, 1706-1709, 1733-1735, 1763-1764). Opracował H. Lulewicz. Warszawa 2006. S.7.
[39] Akta zjazdów stanów …, s.19
[40] Lulewicz H. Gniewów o unię cią dalszy. Stosunki polsko-litewskie w latach 1569-1588. Warszawa 2002. S.85
[41] Akta zjazdów stanów…с.21-22.
[42] Lulewicz H. Gniewów o unię cią dalszy… с.251.
[43] Lulewicz H. Gniewów o unię cią dalszy… с.258.
[44] Akta zjazdów stanów… С.163-178.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 |


