– У каждого государства есть одна главная песня, в которой воспевается страна и ее народ. Как она называется? (Эта песня называется гимн).
Гимн – торжественная песня или ее мелодия, исполняется в особо торжественных случаях: во время подъема государственного флага, во время национальных праздников, во время проведения воинских ритуалов, на торжественных заседаниях, посвященных знаменательным историческим
датам, на которых присутствует президент государства, при вручении наград спортсменам, выигравшим на международных соревнованиях, и на Олимпийских играх. При исполнении гимна любой страны, слушающие его люди встают, мужчины снимают головные уборы. Так проявляется уважение к стране, чей гимн звучит. Каждый день в 6 часов утра и в 12 часов ночи по радио и телевидению звучит гимн Республики Беларусь. Именно с него наша страна начинает и заканчивает свой трудовой день.
(Прослушивание гимна).
– Любить свою Родину – это значит стараться делать всё, чтобы она расцветала и становилась еще лучше. А что для этого можете сделать вы? (Хорошо учиться, исполнять свои обязанности, стараться быть настоящим человеком).
– Верно. Одна из ваших главных обязанностей – это хорошо учиться. Сейчас проведём викторину и проверим, как внимательны вы были на нашем классном часе и что вы знаете о государственных символах.
Вопросы викторины:
1. Что является государственными символами?
2. Как они возникли?
3. Для чего нужна государственная символика?
4. Что обозначает каждая составляющая часть герба?
5. Какой смысл несут в себе три цвета белорусского флага?
6. В каких случаях звучит гимн Республики Беларусь?
(Каждому из классов раздается по 2 вопроса, они готовят полные ответы).
– Наш классный час заканчивается. Я хочу вам пожелать, чтобы вы всегда оставались патриотами своей страны, старательно учились и работали, и может быть в честь ваших заслуг перед Родиной когда-нибудь прозвучит гимн Беларуси и поднимется её флаг.
Приложение
“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”
інэлектуальна – пазнавальная гульня
Мэта: дапамагчы вучням у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў; фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.
Абсталяванне: мультымедыйная сістэма для прэзентацыі, картка з тэмамі, нумарамі заданняў і іх коштам для вучня, які дапамагае настаўніку праводзіць гульню, картка з тэмамі, нумарамі заданняў і іх коштам для кожнай каманды, дзе вядучы адзначыць атрыманыя балы.
1 этап
(Гучыць фанаграма песні “Белоруссия” А. Пахмутавай, І. Дабранравава або “Мой родны кут” І. Лучанка – на густ настаўніка)
Настаўнік: выразна чытае вершы пад акампанемент фанаграмы.
О Беларусь, мая калыска,
Жыццё маё, прытулак мой!
З гарачаю любоўю нізка
Схіляюся перад табой.
Зямны паклон табе, радзіма,
Тваім палям, тваім лясам,
Тваім заводам з белым дымам,
Тваім гасцінцам і шляхам.
На спелых нівах ураджайных,
Ад краю ў край, ва ўсе канцы,
Махаюць крыламі камбайны,
Спяваюць жнеі і касцы.
(П. Панчанка)
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына –
Жыццё тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая радзіма
Названа светла –
Бе-ла-ру-сь.
(Ю. Свірка)
Гучыць Дзяржаўны Гімн Рэспублікі Беларусь.
2 этап
Настаўнік: Прывітанне, паважаныя сябры! Я віншую вас з новым навучальным годам. Спадзяюся, што ён будзе для вас самым паспяховым ва ўсіх адносінах. Для нас наступіў самы хвалюючы момант: першы ўрок. Ён незвычайны – гэта інтэлектуальная гульня.
Правілы:
Кожная каманда па чарзе выбірае намінацыю з прапанаваных на экране і адпаведна пытанне з азначанай колькасцю балаў ( ад 10 да 80 ). Калі каманда не здолее адказаць у сваю чаргу на пытанне правільна, балы залічваюцца той камандзе, якая першая агучыць правільны адказ. У канцы гульні падвядзём вынікі і каманда-пераможца атрымае ўзнагароду ( дыплом, сувенір на густ настаўніка), але пераможаных не застанецца, бо кожны з нас атрымае новыя веды, адкрые для сябе духоўныя скарбы роднай краіны. Мне дапаможа адзін з вучняў, які будзе весці ўлік пытанняў і балаў.
№ | Намінацыя | Колькасць балаў | |||||||
1 | Дзяржава і яе сімвалы | 10 | 20 | 30 | 40 | 50 | 60 | 70 | 80 |
2 | Зямля Беларусі – краіна герояў | 10 | 20 | 30 | 40 | 50 | 60 | 70 | 80 |
3 | Культурная спадчына | 10 | 20 | 30 | 40 | 50 | 60 | 70 | 80 |
4 | Каменны летапіс | 10 | 20 | 30 | 40 | 50 | 60 | 70 | 80 |
5 | Зямля пад белымі крыламі | 10 | 20 | 30 | 40 | 50 | 60 | 70 | 80 |
6 | Песняры | 10 | 20 | 30 | 40 | 50 | 60 | 70 | 80 |
7 | У свеце народных традыцый | 10 | 20 | 30 | 40 | 50 | 60 | 70 | 80 |
8 | Крок у будучае | 10 | 20 | 30 | 40 | 50 | 60 | 70 | 80 |
Пытанні:
І Дзяржава і яе сімвалы.
10 Кожны год у краіне ладзіцца шмат святочных мерапрыемстваў, прысвечаных розным памятным падзеям. Але ёсць у народа самае любімае свята. На яго заўсёды запрашаюць шмат гасцей з розных краін свету. Гэта свята сімвалізуе еднасць народа і дзяржавы, нашу самабытнасць. Адзначаецца яно ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як называецца гэта свята і калі адзначаецца?
( Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – 3 ліпеня)
20 Наша краіна – незалежная дзяржава. Але наш народ паважае іншыя народы і ганарыцца братэрскімі сувязямі. Нават адзначае як свята Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Калі адзначаецца гэта свята?
(2 красавіка)
30 Кожная дэталь у гэтым дзяржаўным сімвале мае сваё значэнне.
Зялёны колер тэрыторыі РБ у залатых промнях узыходзячага Сонца гаворыць аб тым, што ўсе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але і сваёй не аддадзім.
Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне сімвала, утворанага вянком з каласоў.
Пра які дзяржаўны сімвал ідзе размова?
( Герб)
40 Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы.
Чырвоны колер служыць знакам Сонца, сімвалізуе братэрства. Гэта знак шчаслівага жыцця.
Зялёны колер – Прырода, гэта палі, лясы краіны. Гэта колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру.
Што сімвалізуе белы колер і арнамент?
(Белы колер – колер свабоды, маральнай чысціні і мудрасці. Арнамент сімвалізуе працалюбства, працоўнае майстэрства.)
50 Гімн расказвае пра мінулае беларускага народа, жадае славы, росквіту, вечнага жыцця Беларусі, заклікае любіць і шанаваць нашу Радзіму.
Хто з’яўляецца аўтарам музыкі і тэксту Дзяржаўнага Гімна?
( Музыка Нестара Сакалоўскага, словы Міхася Клімковіча, Уладзіміра Карызны.)
60 Герб і Сцяг Рэспублікі Беларусь прыняты ў выніку ўсенароднага галасавання 14 мая. Якога года?
(1995г.)
70 Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны Закон краіны. У нашай краіне было прынята пяць Канстытуцый : у 1919г., 1927г., 1937г., 1978г. Калі была прынята апошняя Канстытуцыя РБ?
( 15 сакавіка 1994года)
80 Назавіце важнейшае права чалавека, якое замацавана ў Канстытуцыі РБ.
( права на жыццё ў шырокім сэнсе слова)
ІІ Зямля Беларусі – краіна герояў.
10 Лёс нашай краіны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны падзялілі яшчэ чатырнаццаць рэспублік, якія ўваходзілі ў склад СССР. Якая кодавая назва плана вайны фашысцкай Германіі супраць СССР ( ад прозвішча германскага караля і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха І )?
(Барбаросса)
20 Якая кодавая назва летняй (1944г.) стратэгічнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі па вызваленні Беларусі?
( Баграціён)
30 Што сімвалізуюць 4 штыкі-абеліскі Кургана Славы, узведзенага ля шашы Мінск – Масква?
( 4 франты – удзельнікі вызвалення Беларусі )
40 Як прозвішча аднаго з арганізатараў падпольнага і партызанскага руху, Героя Савецкага Саюза. З 1965 па 1980гады – першага сакратара ЦК КПБ, які трагічна загінуў. Яго імя насіў да нядаўняга часу адзін з прыгажэйшых праспектаў горада Мінска?
( Пётр Міронавіч Машэраў)
50 Як прозвішча палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794г. у Польшчы, Беларусі і Літве. У 1776г. выехаў у Амерыку, дзе ўнёс вялікі ўклад у змаганне супраць англійскага каланіяльнага ўладарніцтва. Атрымаў званне генерала. У 1784 г вярнуўся на Радзіму, уключыўся ў нацыянальна-вызваленчы рух народаў Рэчы Паспалітай?
( Тадэвуш Касцюшка )
60 Славуты дзяржаўны і грамадскі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат. Вечным помнікам яму стаў падрыхтаваны і выдадзены яго дбаннем на беларускай мове адзін з найбольш дасканалых узораў сусветнай юрыдычнай думкі таго часу – Статут Вялікага Княства Літоўскага. Назавіце яго прозвішча.
(Леў Сапега)
70 У ХІІ стагоддзі на беларускіх землях утварылася Вялікае Княства Літоўскае. Адным з самых моцных кіраўнікоў яго быў гэты князь. Пры ім ВКЛ стала найбуйнейшай еўрапейскай дзяржавай. Аўтарытэт яго ў свеце быў настолькі вялікі, што недзе каля 1410 года імператар Святой Рымскай імперыі Жыгімонт і сам папа Рымскі Марцін шукалі яго падтрымкі і прапанавалі яму каралеўскую карону, але перад каранацыяй ён памёр. Мікола Гусоўскі прысвяціў яму шмат радкоў у знакамітай паэме “Песня пра зубра”. Назавіце князя.
|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 |


