( Вітаўт)

80 Назавіце прозвішча лётчыка, які стаў першым Героем Беларусі.

( Уладзімір Карват)

ІІІ Культурная спадчына.

10 Назавіце нашу святую, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі, як асветніцу нашых продкаў.

(Еўфрасіння Полацкая)

20 У першага самастойнага ўладара Полацкага княства Рагвалода была дачка. Чаму яе называюць князёўнай з трыма імёнамі? ( з якімі?)

(Рагнеда – Гарыслава – Анастасія )

30 Назавіце імя друкара, год і горад, дзе пачалі друкавацца першыя кнігі на беларускай мове.

( Ф. Скарына, г. Прага 1517г.)

40 Назавіце імя паэта-гуманіста эпохі Адраджэння, які паходзіў з сям’і паляўнічага. У 1518 годзе ў складзепольска-літоўскай дыпламатычнай місіі трапіў у Рым, дзе ў 1522 годзе стварыў свой лепшы твор – паэму – жамчужыну, прасякнутую любоўю да роднай зямлі.

( Мікола Гусоўскі)

50 Пераносімся ў 1629 – 1680 –я гады. На гэты час прыпадае дзейнасць славутага сына полацкай зямлі. Літаратурная спадчына паэта, драматурга, асветніка і філосафа даволі разнастайная: “ Буквар языка славенскага...”, “Рыфмалагіён”, “Вертаград мнагацветны”, камедыі, прытчы, казанні, рытуальныя прамовы-пропаведзі. Назавіце імя гэтага славутага дзеяча.

(Сімяон Полацкі)

60 Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў свайго роду, вялікі літоўскі гетман, адзін з прэтэндэнтаў на карону Рэчы Паспалітай. Мастак і цудоўны музыкант. Самы вядомы, створаны ім паланэз “ Развітанне з радзімай” носіць яго імя.

( Міхаіл Казімір Агінскі)

70 Назавіце імя славутага мастака пачатку 20 стагоддзя, які нарадзіўся ў Беларусі, жыў і ствараў палотны ў Пецербургу, аўтара знакамітай карціны “Лютаўскі блакіт ” (Февральская лазурь).

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

( Ігар Грабар )

80 Назавіце прозвішча скульптара, аўтара цудоўнага ансамбля на плошчы Якуба Коласа ў Мінску.

(Азгур)

ІУ Каменны летапіс

10. Гэты будынак належыў сям’і Вайніловічаў як памяць па іх заўчасна памерлых дзецях Сымоне і Алене. Потым у гэтым будынку быў размешчаны Дом кіно. Сёння ў будынку лунаюць анёлы і гучыць духоўная музыка, працуе тэатр Зніч.

( Чырвоны касцёл)

20. Назавіце архітэктурны помнік, які знаходзіўся на плошчы Свабоды ў Мінску. У савецкі час быў разбураны і толькі ў апошнія гады адноўлены на ранейшым месцы. У гэтым будынку размяшчаўся тэатр, праводзіў пасяджэнні губернатар, засядала гарадская дума.

( Ратуша)

30 Гэты сабор пабудаваны ў Полацку ў ХІ стагоддзі па загаду Усяслава Чарадзея. У адном з яго келляў некаторы час жыла Еўфрасіння Полацкая. Менавіта ў гэтым саборы яна запрасіла блаславення будаваць Спаса-Ефрасіннеўскую царкву.

(Сафійскі сабор )

40 Назавіце царкву, якая пабудавана па загаду Еўфрасінні Полацкай. Яна захавалася да нашага часу і знаходзіцца ў складзе знакамітага жаночага манастыра. Сёння ў ёй захоўваюцца мошчы прэпадобнай заступніцы беларускай зямлі.

(Спаса-Ефрасіннеўская царква )

50 Дайце назву касцёлу, першае набажэнства ў якім адбылося ў 1700 годзе. На ім прысутнічалі кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІ і рускі цар Пётр І. Ён займаў цэлы квартал. На жаль, нядаўна ў ім адбыўся пажар і ім загінула палова каштоўных скульптур алтара.

Сёння гэты касцёл уваходзіць у спіс архітэктурных каштоўнасцяў краіны.

( Фарны касцёл езуітаў у Гродне )

60 Знакаміты замак, акі набыў другое жыццё пасля рэстаўрацыі і зараз гасцінна прымае замежных і айчынных падарожнікаў. Яго старажытныя вежы і сцены з чырвонай цэглы прыцягваюць увагу ўсіх аматараў даўніны.

( Мірскі замак)

70 Князі, што валодалі гэтым замкам, належылі да вельмі старажытнага роду. Іх нават называлі каралямі. Князёўна Барбара нават сапраўды стала жонкай польскага караля Зыгмунда Аўгуста ІІ, але праз год пасля каранацыі памерла. Існуе паданне, што каралева засталася жыць у сваім замку прывідам – гэта знакамітая “Чорная дама “. А “12 залатых апосталаў”, схаваных адным з гаспадароў замка, не знойдзены і да нашых дзён.

Пра які замак ідзе размова?

(Нясвіжскі замак )

80 Гэта царква пабудавана на Вайсковых могілках у Мінску ў 1896-1898 гадах у гонар перамогі рускіх войск у руска-турэцкай вайне 1877-1878 г. г. Пад царкоўным будынкам размешчаны падвалы, якія ў час Вялікай Айчыннай вайны сталі сховішчам для мінчан ад прымусовага перамяшчэння ў Германію.

(Царква Аляксандра Неўскага)

V. Зямля пад белымі крыламі.

10 Якая птушка з’яўляецца сімвалам роднай краіны?

(бусел)

20 У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера...

Назавіце самае вялікае па плошчы возера, размешчанае ў Мядзельскім раёне. Пра яго складзена шмат народных легенд і паданняў, а Максім Танк прысвяціў яму сваю паэму. Побач з ім размешчаны знакаміты беларускі курорт .

( возера Нарач)

30 Якую расліну – сімвал беларускіх палёў – ўзгадвае Максім Багдановіч у славутым вершы “Слуцкія паясы”?

( васілёк)

40 Якое дрэва распусціла галлё над курганам у знакамітай паэме Янкі Купалы “Курган”?

(дуб)

50 Самая магутная жывёла нашых лясоў, якая захавалася толькі ў знакамітай пушчы. Мікола Гусоўскі прысвяціў паляванню на гэту жывёлу шмат радкоў сваёй паэмы.

(зубр)

60 Самае старажытнае дрэва ў нашых лясах. Гэта асноўная парода, якая дае драўніну для будаўніцтва, вытворчасці высакаякаснай паперы, штучных валокнаў. З яго драўніны вырабляюць музычныя інструменты.

(елка)

70 На месцы былой сельскагаспадарчай выставы быў заложаны Цэнтральны батанічны сад Акадэміі навук Беларусі.

У якім годзе адбылася гэта падзея?

( у 1931 годзе)

80 У гэтым скверы горада Мінска ў 2001 годзе адбылася рэканструкцыя. Вядомасць яму надалі скульптурныя групы “Дзяўчынка пад парасонам” , “Дама”, “Курыльшчык”. Як называецца гэты сквер?

(Міхайлаўскі сквер)

VІ Песняры

10 Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Назавіце аўтара гэтых бессмяротных радкоў.

( Якуб Колас )

20 З творчасцю славутага песняра Янкі Купалы мы знаёмы з дзяцінства. Нас зачароўвае песня “Спадчына” на словы з аднайменнага твора. А ці памятаеце вы дзе нарадзіўся пісьменнік?

( у Вязынцы)

30 Сапраўднае імя гэтага пісьменніка – Іван Фёдараў. Прыгодамі яго “палесскіх рабінзонаў” цікавяцца падлеткі. Назавіце творчае імя пісьменніка.

(Янка Маўр)

40 Гэтага пісьменніка называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Дыяпазон яго твораў шырокі і разнастайны: ад казкі “Нямоглы бацька” да рамана “Каласы пад сярпом тваім”. У Віцебску яму пастаўлены помнік з надпісам “Быў. Ёсць. Буду.”

( У. Караткевіч)

50 Паэт, які амаль усё жыццё правёў за межамі радзімы, але лічыў сваім абавязкам пісаць творы на мове свайго народа. Лёс адвёў яму кароткі тэрмін і адзіным прыжыццёвым зборнікам з’явіўся толькі “Вянок”.У 2007 годзе адбудзецца 90 –я гадавін з дня смерці паэта. Назавіце яго імя.

(Максім Багдановіч)

60 Назавіце аўтара раманаў “Трэцяе пакаленне”, “Бацькаўшчына”, “Зямля” і інш. У 1938 годзе адсядзеў у турме каля 8 месяцаў.

( Кузьма Чорны)

70 Пісьменнік, які з’яўляецца майстрам псіхалагічнага партрэта. Вайна наклала на яго творчасць глыбокі адбітак. Аповесці “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, апавяданні “Сваякі”, “Незагойная рана” і інш. уражваюць глыбокім псіхалагізмам.

(Васіль Быкаў)

80 Назавіце пісьменніка – аўтара раманаў “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”.

( Іван Мележ)

VІІ Усвеце народных традыцый

10 Гэта старажытнае свята, калі розныя народы адзначалі зімовае сонцастаянне. Пазней пачатак сталі звязваць з Ражаством Хрыстовым. На свята людзі вадзілі “казу”, “мядзведзя”, насілі зорку. У святочных песнях былі самыя лепшыя пажаданні. За песні і пажаданні гаспадары дзячылі юнакоў і дзяўчат рознымі прысмакамі.

( Каляды)

20 На гэта свята хлопцы і дзяўчаты водзяць карагоды, скочуць праз вогнішчаі шукаюць самую чароўную кветку шчасця.

(Купалле)

30 На якое вясёлае свята пачыналі гукаць вясну?

(Масленіца)

40 Як называецца свята, калі ўшаноўваюць памяць памерлых продкаў?

(Дзяды)

50 Як называецца цыкл народных песен, звязаных з земляробчым календаром?

( каляндарна – абрадавыя)

60 Найвялікшае каляндарнае свята. З пашырэннем хрысціянства прыстасавана да Пасхі і стала перасоўным святам ад 4 красавіка да 8 мая.

(Вялікдзень)

70 Напярэдадні гэтага свята, 5 мая, беларусы ўшаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. Дзяўчаты на лузе выбіралі самую прыгожую дзяўчыну, апраналі яе русалкай, упрыгожвалі зеленню, вянком з кветак, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі:

Блаславі, маці,

Ой, Лада, маці,

Вясну заклікаці...

(Юр’я)

80 На якое свята спявалі прыпеўку:

Ой, чыя то дачка, як ягадачка,

Святы вечар добрым людзям!

Бацькова дачка, як ягадачка.

Як у сені ўвайшла – сені заззялі.

Як у хату ўвайшла – паны паўставалі.

(Каляды)

VІІІ Крок у будучае.

10 Гэтым будынкам можа ганарыцца кожны грамадзянін нашай краіны. “Храм навукі” мае агульную плошчу 112,6 тысячы квадратных метраў. На 22 паверсе знаходзіцца закрытая назіральная пляцоўка “Панарама”.

(Нацыянальная бібліятэка)

20 Будынак на перакрыжаванні шляхоў. Яго прыгажосць, сучаснасць і зручнасць здзіўляюць наведвальнікаў нашай краіны.

( Вакзал)

30 Гэты завод быў заснаваны ў 1946 – 1948 гадах. Яго прадукцыя носіць назву нашай дзяржавы і гэты брэнд вядомы далёка за межамі рэспублікі.

( Мінскі трактарны завод)

40 У 1931 годзе была заснавана гата самая любімая ўсімі дзецьмі фабрыка. Яе салодкая прадукцыя карыстаецца вялікім попытам, а яе якасцю задаволены самыя патрабавальныя пакупнікі. Яе брэнды “Белавежская пушча”, “Алёнка” і інш.

( Камунарка)

50 Імя дзяўчынкі Ксеніі Сітнік стала вядома жыхарам нашай краіны імгненна. Чаму?

( трыумф на Еўрабачанні )

60 Гэта адна з самых маладых спартыўных пабудоў Мінска. Сучасны будынак з металу, шкла, бетону. Мае арэны для міні-футбола, для міжнародных спаборніцтваў.

(Манеж футбольны)

70 Прадукцыя гэтага завода прысутнічае дома амаль у большай паловы жыхароў краіны.

Без яе немагчыма захаваць розныя прысмакі і стравы ў спякотны дзень.

(Мінскі завод халадзільнікаў Атлант )

80 Назавіце фонд, які падтрымлівае таленавітую моладзь краіны і ў межах якой праграмы ён існуе?

(Прэзідэнтскі фонд па падтрымцы таленавітай моладзі ў межах праграмы “Маладыя таленты Беларусі 2006-2010 г. г.”)

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6