Нам не страшен сколиоз.
Сядем ровно, ручки – в руки,
Продолжать путь в науке.
Конкурс “Пошук правільнага шляху”Камандам прапануюць 5 заданняў (гл. дадатак). Посля кожнага задання на дошцы подводзяць вынікі.
Рашэнне:
I варыянт (Сіні)
(б) – 56 кг. 20/100 = 8/x => x=40 1. 2,4:16 = 0,15 кг – на 1 %2. 32*0,15 = 4,8 кг – тлушч
3. 32+16=48% - тлушч і цукар
4. 100 – 48 = 52% - інш. прадукты
5. 0,15*52 = 7,8 (кг) – інш. прадукты
4) 1. 100-40=60% - астача
2. 60*0,5=30% - прайшоў за другі час
3. 40+30=70% - прайшоў за першую і другую гадзіну
4. 100-70=30% - прайшоў за трэцюю гадзіну
5. 200/100=2 (км) - на адзін працэнт
6. 2*30=60 (км) – прайшоў за трэцюю гадзіну.
5) I – 100%
I+II=180%
II 180-100=80%
I-II=100-80=20%
II варыянт (Зялёны)
1)(б) – 42 кг.
2)75/6 = 100/x => x=8%
1. 42+36=78% - мастацкая і вучэбная літаратура2. 100-78=22% - астатняя літаратура
3. 4268:22=194 (кн) – на 1%
4. 194*42=8148 (кн) – мастацкая літаратура
5. 194*36=6984 (кн) – вучэбная літаратура
4) 1. 100-36=64% - астача
2. 64*0,75=48% - прадалі за другі дзень
3. 100-(36+48)=16% - засталося ў магазіне
4. 800*0,16=128 (кг) – засталося гародніны
5) д – 100%
д+х=175%
х 175-100=75%
д-х=100-75=25% - на столькі хлопчыкаў меньш за дзяучат
III варыянт (Чырвоны)
1)(г) – 8 кг.
2)28/21 = 100/x => x=75% - працэнт матчаў, у якіх не прайгралі
3) 1. 33:36 = 11/12 га – на 1 %
2. 11/12*48 = 44 га – збожжавыя культуры
3. 11/12*16=14 2/3 га – кармавыя культуры
4) 1. 100-15=85% - астача
2. 85*0,2=17% - запаўняе другі кран
3. 100-(15+17)=68% - засталося
4. 900*0,68=612 м3 – аб’ем, які засталося запоўніць
5) I – 100%
I+II=180%
II 180-100=80%
I-II=100-80=20%
Конкурс «У гасцях у казкі».Вучням прапанавалася заданне: скласці казку з матэматычным зместам. Кожная каманда, якая склала казку, атрымлівае літару. Пры наяўнасці часу казкі прачытваюцца ў класе.
Падвядзенне вынікаў.Віншаванне пераможцаў. Камандам за 1 месца – адзнака (10). 2 месца – адзнака (9). Трэцяе месца – адзнака (8).
Рэфлексія.
“Зорная мінута” каманды-пераможца. Капітан коратка перадае свае ўраджанні, пачуцці, мары на будучыню.
ДАДАТАК
Працэнты и прапорцыі
1 варыянт Заданне 1. З малака атрымалася 10% тварагу. Колькі малака патрабуецца для атрымання 5,6 кг тварагу? а) 0,56 кг Б) 56 кг в) 5,6 кг г) 560 кг | 2 варыянт Заданне 1. З сасновых галін атрымалі 10% шкіпінару. Колькі па масе трэба ўзяць такіх сасновых галін, каб атрымаць 4,2 кг шкіпінару? а) 4,2 кг б) 42 кг в) 0,42 кг г) 420 кг | 3 варыянт Заданне 1. Пры памоле пшаніцы атрымліваецца 80% мукі. Колькі трэба пшаніцы, каб атрымаць 6,4 кг мукі? а) 10 кг б) 0,8 кг в) 80 кг г) 8 кг |
Заданне 2. Турыст прайшоў 20 км полем і 8 км лесам. Колькі працэнтаў складае шлях, які прайшоў турыст лесам ад шляху, які ён прайшоў полем? | Заданне 2. Раствор складаецца з 75 гр вады і 6 гр солі. Колькі % складае маса солі ад масы вады ў растворы? | Заданне 2. З 28 матчаў футбольная каманда “Рамантык” не прайграла ў 21 матчы. Які працэнт матчаў, у якіх каманда не прайграла? |
Заданне 3. Маргарын змяшчае 32% тлушчу, 16% цукру і іншыя прадукты. Колькі кілаграмаў тлушчу і іншых прадуктаў змяшчае маргарын, калі цукру ў ім 2,4 кг? | Заданне 3. У бібліятэцы 42% мастацкай літаратуры, 36% вучэбнай літаратуры, астатняя літаратура складаецца з 4 268 кніг. Колькі кніг мастацкай літаратуры і колькі вучэбнай знаходзіцца ў бібліятэцы? | Заданне 3. На засеяных плошчах гаспадаркі пад збожжавыя культуры было адведзена 48%. Пад кармавыя -16%. Пад бульбу – 36 %. Якая плошчы вылучана пад збожжавыя культуры, а якая – пад кармавыя, калі пад бульбу вылучылі 33 га? |
Заданне 4. За 3 гадзіны поезд прайшоў 200 км. У першую гадзіну ён прайшоў 40% усяго шляху, за другую гадзіну – 50% астачы. Колькі кіламетраў прайшоў поезд за трэцюю гадзіну? | Заданне 4. У магазін прывезлі 800 кг гародніны. У першы дзень было прадана 36% гародніны, у другі – 75% астачы. Колькі гародніны засталося ў магазіне? | Заданне 4. Аб’ём басейна 900 куб. м. Адзін кран напоўніў 15% басейна, другі – 20% той часткі, якая засталася незапоўненай. Які аб’ём басейна засталося запоўніць? |
Заданне 5. Сума двух лікаў складае 180% 1-га складаемага. На колькі % 1-ае складаемае большэ 2-га? | Заданне 5. Лік вучняў класа складае 175% ад ліка дзяўчынак у класе. На колькі % лік хлопчыкаў меньш за лік дзяўчынак? | Заданне 5. Два цягніка адначасова выехалі насустрач адзін аднаму. У момант сустрэчы выявілася, што шлях, які прайшлі абодва цягніка, складае 180% шляху, які прайшоў першы цягнік. На колькі працэнтаў шлях, які прайшоў другі цягнік, меньш за той шлях, які прайшоў першы цягнік? |
Адкрыты факультатыўны занятак па матэматыцы
ў 5-м класе.
ТЭМА: “ТУРНІР КЕМЛІВЫХ”
МЭТА: падрыхтоўка вучняў да арганізацыі даследчай дзейнасці праз пазнавальныя і развіваючыя гульні.
ЗАДАЧЫ: развіваць творчае мысленне, вуснае лічэнне, уменне працаваць у групах, адстойванне свайго пункту гледжання, выхоўваць цікавасць да вывучэння матэматыкі, замацоўваць навыкі рашэння задач з пошукавым напрамкам.
Ход занятка:
Гуляюць 2 каманды ( 2 групы факультатыва).
Арганізацыйны момант: прывітанне, аб’яўленне тэмы, мэты.
І. Размінка (рашэнне трэніровачных задач)
1. Я задумаў лік, памножыў яго на два, дадаў тры і атрымаў 17. Які лік я задумаў?
(адказ: 7)
2. На адной шалі вагаў 5 аднолькавых яблык і 3 аднолькавыя грушы, а на другой шалі – 4 такіх жа яблык і 4 такіх жа груш. Вагі знаходзяцца ў раўнаваге. Што лягчэй: яблык ці груша?
(адказ: яны аднолькавыя па масе)
3. Колькі патрабуецца дроту, каб спаяць каркас куба з кантам 5см?
(адказ: 60см)
ІІ “Чароўныя дужкі”
Неабходна расставіць дужкі ў запісу, каб атрымаўся наступны адказ:
1 каманда: 7 ∙ 9 + 12 : 3 – 2 = 23
2 каманда: 7 ∙ 9 + 12 : 3 – 2 = 75
(адказ: (7 ∙ 9 + 12) : 3 – 2 = 23
(7 ∙ 9 + 12) : (3 – 2) = 75
ІІІ. “Магічныя квадраты”
1 каманда: Дадзены лікі: 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10. Патрабуецца ўпісаць іх у клеткі квадрата так, каб у любым напрамку ў суме атрымаўся адзін і той жа лік. Некаторыя лікі ўжо ўпісаны, каб было лягчэй. Лікі не паўтараюцца.
9 |
6 |
3 |
(адказ:)
2 каманда: Дадзены лікі: 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13. Тры з іх упісаны у клеткі квадрата. Упішыце астатнія так, каб у любым напрамку атрымаўся ў суме адзін і той жа лік. Лікі не паўтараюцца.
12 |
9 |
6 |
(адказ)
ІV. “Мудрагелістыя фігуркі”
1 каманда: Раскладзіце 4 кружкі і 4 квадрацікі так, каб у кожным радку кружкоў было ў 2 разы менш, чым квадратаў.
(адказ:

2 каманда: Раскладзіце 5 трохвугольнікаў і 3 кружкі ў 4 рада такім чынам, каб у кожным радку было дзве фігуры аднаго віда і адна фігура другога віда.
(адказ:

V. “ Лічым, лічым, разважаем…”
1 каманда.
Знайдзіце, якая дзель і астача атрымаюцца пры дзяленні ліка1 ∙ 2∙ 3 ∙ 4 ∙5 ∙ 6+1 на 5. Адказ: астача 1. Дзель раўна 144.
2. Калі здабытак двух лікаў роўны іх дзелі?
Адказ: a ∙ b = a : b, калі a=0, то b –любы лік, a-любы лік, то b=1.
3. Чаму роёны найбольшы агульны дзельнік двух лікаў, калі найменшае агульнае кратнае гэтых лікаў роўна іх здабытку?
Адказ:1
4. Колькі разоў к найбольшаму адназначнаму ліку трэба дадаць найбольшы двузначны лік, каб атрымаць найбольшы трохзначны?
Адказ:10
5. Да дадзенага трохзначнага ліка двойчы прыпісалі такі ж самы лік і атрыманы лік падзялілі на дадзены лік. Якая атрымалась дзель?
Адказ: 1001001
2 каманда.
1. Знайдзіце, якая дзель і астача атрымаюцца пры дзяленні ліка
2 ∙ 3 ∙ 4 ∙ 5 ∙ 6 +2 на 5. Адказ: астача 2, дзель лікаў =144.
2. Калі дзялімае і дзель роўныя паміж сабой? Адказ: калі дзельнік роўны 1.
3. Чаму роўна найменшае агульнае кратнае двух лікаў, калі найбольшы дзельнік гэтых лікаў роўны 1? Адказ: a ∙ b
4. Колькі разоў к найбольшаму двузначнаму ліку трэба дадаць найбольшы адназначны лік, каб атрымаць найбольшы трохзначны?
Адказ: 100
5. Да дадзенага двузначнага двойчы прыпісалі такі самы лік і атрыманы лік падзялілі на дадзены лік. Якая атрымалась дзель?
Адказ: 10101
Падвядзенне вынікаў (рэфлексія)
За кожны правільны адказ у конкурсах каманды атрымліваюць лісты з літарамі, якія замацоўваюць на дошке магнітамі. Калі каманда правільна выканае ўсе заданні, то атрымае слова УРА!
Дамашняе заданне (для жадаючых)
Карыстаючыся двума вёдрамі ўмяшчальнасцю 5л і 3л., набярыце з бочкі 4л. вады. Карыстаючыся двума вёдрамі ўмяшчальнасцю 5л і 4л, набярыце з вадаправоднага крана 3л вады.Паспрабуйце зрабіць дома задачу эксперыментальна, карыстаючыся шклянкамі рознай умяшчальнасці. На наступных занятках будзем вучыцца запісваць у табліцы ўсе этапы рашэння задачы.
Р
КВЗ. 6 клас


“Зорная гадзіна”. Працзнты і прапорцыі (6 клас)


Турнір кемлівых (факультатыў 5 клас)


“Разумнікі і разумніцы”. Формулы скарочаннага множання (7 клас)











|
Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 |


