d) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт закупкi тавараў цi вырабаў або для збору iнфармацыi для прадпрыемства;

e) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага або дапаможнага характару;

f) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для любога спалучэння вiдаў дзейнасцi, названых у падпунктах "а" - "е", пры ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.

Аднак палажэннi падпунктаў "а" - "f" не прымяняюцца, калi прадпрыемства мае любое iншае пастаяннае месца дзейнасцi ў другой Дагаворнай Дзяржаве для любых мэт, адрозных ад тых, што агавораны ў вышэйпамянёных падпунктах.

4. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба, iншая чым агент з незалежным статусам, да якой прымяняецца пункт 5, дзейнiчае ад iмя прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы, то лiчыцца, што гэта прадпрыемства мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў першай памянёнай Дагаворнай Дзяржаве адносна любой дзейнасцi, якую гэта асоба выконвае для прадпрыемства, калi такая асоба:

а) мае i звычайна выкарыстоўвае ў гэтай Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты ад iмя гэтага прадпрыемства, калi толькi дзейнасць такой асобы не абмежавана той, якая прадстаўлена ў пункце 3 i якая, калi яна ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не робiць гэта пастаяннае месца дзейнасцi пастаянным прадстаўнiцтвам згодна з палажэннямi гэтага пункта;

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

b) не мае такiх паўнамоцтваў, але звычайна мае ў першай памянёнай Дзяржаве запас тавараў або вырабаў, з якога яна рэгулярна адгружае тавары або вырабы ад iмя прадпрыемства.

5. Прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы не разглядаецца як тое, што мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў iншай Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай другой Дзяржаве праз брокера, камiсiянера або любога iншага агента з незалежным статусам пры ўмове, што гэтыя асобы дзейнiчаюць у рамках сваёй звычайнай прафесiйнай дзейнасцi. Аднак, калi дзейнасць такога агента поўнасцю цi амаль поўнасцю праводзiцца ад iмя самога прадпрыемства або ад iмя гэтага прадпрыемства i iншых прадпрыемстваў, якiя кантралююць, кантралююцца цi падлягаюць аднаму i таму самаму агульнаму кiраванню, што i гэта прадпрыемства, ён не разглядаецца ў якасцi агента з незалежным статусам у рамках гэтага пункта.

6. Той факт, што кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворной Дзяржавы, кантралюе цi кантралюецца кампанiяй, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або якая ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве (праз пастаяннае прадстаўнiцтва або iншым чынам), сам па сабе не пераўтварае адну з гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва другой.

7. Лiчыцца, што прадпрыемства мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве i вядзе камерцыйную дзейнасць праз гэта пастаяннае прадстаўнiцтва, калi яно аказвае паслугi або дае для выкарыстання тэхнiчныя сродкi ў сувязi з разведкай, цi здабычай, цi вытворчасцю нафтапрадуктаў у гэтай Дзяржаве, цi здае ў арэнду машыны i абсталяванне, якiя выкарыстоўваюцца цi прызначаны для выкарыстання ў гэтых мэтах.

8. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, лiчыцца, што страхавое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў перастрахавання, мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi яно збiрае прэмii на тэрыторыi гэтай другой Дзяржавы цi страхуе рызыкi, размешчаныя там, праз асобу, адрозную ад агента з незалежным статусам, да якой прымяняецца пункт 5.

Артыкул 6. Даходы ад нерухомай маёмасцi

1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад нерухомай маёмасцi (уключаючы даход ад сельскай або лясной гаспадаркi), што знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае паводле заканадаўства Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць. Марскiя, рачныя, паветраныя судны i аўтамабiльны транспарт не разглядаюцца ў якасцi нерухомай маёмасцi.

3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў, якiя атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання, здачы ўнаём або выкарыстання нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.

4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца да даходаў ад нерухомай маёмасцi прадпрыемства i да даходаў ад нерухомай маёмасцi, якая выкарыстоўваецца для выканання незалежных асабiстых паслуг.

Артыкул 7. Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi

1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца падаткам толькi ў той Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не ажыццяўляе камерцыйнай дзейнасцi ў другой Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва. Калi прадпрыемства ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць, як зазначана вышэй, прыбытак гэтага прадпрыемства можа таксама абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але толькi ў той частцы, якая адносiцца да:

а) гэтага пастаяннага прадстаўнiцтва;

b) продажу ў гэтай Дзяржаве тавараў цi вырабаў, такiх самых або падобных да тых, якiя прадаюцца праз гэта прадстаўнiцтва, або

c) iншай камерцыйнай дзейнасцi, ажыццяўляемай у гэтай другой Дзяржаве, такой самай або падобнай да той, якая ажыццяўляецца праз гэта пастаяннае прадстаўнiцтва.

2. З улiкам палажэнняў пункта 3, калi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва, тады ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у выпадку, калi б яно было адасобленым самастойным прадпрыемствам, што ажыццяўляе такую ж або аналагiчную дзейнасць у такiх жа або аналагiчных умовах i дзейнiчае цалкам незалежна ад прадпрыемства, пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з'яўляецца.

3. Пры вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва дапускаецца вылiчэнне расходаў, панесеных для мэт такога пастаяннага прадстаўнiцтва, уключаючы кiраўнiцкiя i агульнаадмiнiстрацыйныя расходы, панесеныя як у Дзяржаве, дзе размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва, так i за яе межамi ў адпаведнасцi з палажэннямi i з улiкам абмежаванняў падатковага заканадаўства гэтай Дзяржавы.

4. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на падставе толькi закупкi пастаянным прадстаўнiцтвам тавараў або вырабаў для прадпрыемства.

5. Для мэт папярэднiх пунктаў прыбытак, якi адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, вызначаецца штогод адным i тым самым метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго змянення.

6. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не закранаюцца палажэннямi гэтага артыкула.

Артыкул 8. Мiжнародны транспарт

1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад эксплуатацыi марскiх або паветраных суднаў у мiжнародных перавозках у залежнасцi ад абставiн абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

2. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу ў пуле, сумеснай дзейнасцi або мiжнароднай арганiзацыi па эксплуатацыi транспартных сродкаў.

3. Для мэт гэтага артыкула працэнты па сродках разглядаюцца як прыбытак, атрыманы ад эксплуатацыi такiх марскiх цi паветраных суднаў, i палажэннi артыкула 11 не прымяняюцца адносна такiх працэнтаў.

4. Для мэт гэтага артыкула прыбытак ад эксплуатацыi марскiх цi паветраных суднаў у мiжнародных перавозках абазначае прыбытак, атрыманы прадпрыемствам ад перавозкi па моры цi ў паветры адпаведна пасажыраў, пошты, жывёлы, тавараў цi вырабаў, якiя здзяйсняюць уладальнiкi, арэндатары або фрахтавальнiкi марскiх цi паветраных суднаў. Ён таксама ўключае:

а) продаж бiлетаў на такую перавозку ад iмя iншых прадпрыемстваў;

b) выкарыстанне, утрыманне або арэнду кантэйнераў (уключаючы трэйлеры, баржы i абсталяванне, звязанае з транспарцiроўкай кантэйнераў), якiя выкарыстоўваюцца ў сувязi з эксплуатацыяй марскiх цi паветраных суднаў у мiжнародных перавозках;

с) арэнду марскiх цi паветраных суднаў, калi такая арэнда з'яўляецца другараднай адносна эксплуатацыi марскiх цi паветраных суднаў у мiжнародных перавозках, i

d) iншую дзейнасць, непасрэдна звязаную з эксплуатацыяй марскiх цi паветраных суднаў у мiжнародных перавозках.

Артыкул 9. Асацыiраваныя прадпрыемствы

Калi

а) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы або

b) адны i тыя ж асобы ўскосна ўдзельнiчаюць у кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы

i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы, адрозныя ад тых, якiя мелi б месца памiж незалежнымi прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму з iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць уключаны ў прыбытак гэтага прадпрыемства i адпаведна абкладзены падаткам.

Артыкул 10. Дывiдэнды

1. Дывiдэнды, выплачваемыя кампанiяй, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткам ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але, калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам дывiдэндаў, спаганяемы такiм чынам падатак не перавышае:

а) 10 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў, калi сапраўдным уладальнiкам з'яўляецца кампанiя, якая непасрэдна валодае не менш чым 25 працэнтамi акцый кампанii, якая выплачвае дывiдэнды;

b) 15 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў ва ўсiх iншых выпадках.

Гэты пункт не закранае падаткаабкладання кампанii адносна прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.

3. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае даход ад акцый або iншых правоў, якiя не з'яўляюцца даўгавымi патрабаваннямi, што даюць права на ўдзел у прыбытку, а таксама даход ад iншых правоў, якi падлягае такому ж падатковаму рэгуляванню, як i даходы ад акцый, у адпаведнасцi з заканадаўствам той Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што размяркоўвае прыбытак.

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6