Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і капітал (маемасць) ад 27 верасня 1997 г. (ўступіла ў сілу 17 ліпеня 1998 г.)

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 20 марта 2001 г. N 2/674

ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

5 мая 1998 г. N 142-З

О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ ИНДИЯ ОБ ИЗБЕЖАНИИ ДВОЙНОГО НАЛОГООБЛОЖЕНИЯ И ПРЕДОТВРАЩЕНИИ УКЛОНЕНИЯ ОТ УПЛАТЫ НАЛОГОВ В ОТНОШЕНИИ НАЛОГОВ НА ДОХОДЫ И ИМУЩЕСТВО (КАПИТАЛ)

Принят Палатой представителей 3 апреля 1998 года

Одобрен Советом Республики 16 апреля 1998 года

Ратифицировать Соглашение между Правительством Республики Беларусь и Правительством Республики Индия об избежании двойного налогообложения и предотвращении уклонения от уплаты налогов в отношении налогов на доходы и имущество (капитал), подписанное в г. Дели 27 сентября 1997 года.

Президент Республики ЛУКАШЕНКО

Вступает в силу в соответствии со ст. 30 данного документа.

ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ (КАПIТАЛ)

Урад Рэспублiкi Беларусь i

Урад Рэспублiкi Iндыя,

жадаючы заключыць Пагадненне аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць (капiтал), пагадзiлiся аб наступным:

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Артыкул 1. Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне

Дадзенае Пагадненне прымяняецца да асоб, якiя з'яўляюцца рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

Артыкул 2. Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне

1. Дадзенае Пагадненне прымяняецца да падаткаў на даходы i маёмасць (капiтал), якiя спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы або яе палiтыка-адмiнiстрацыйных падраздзяленняў, або мясцовых органаў улады незалежна ад спосабу iх спагнання.

2. Падаткамi на даходы i маёмасць (капiтал) лiчацца ўсе падаткi, што спаганяюцца з агульнай сумы даходу, з агульнай сумы маёмасцi (капiталу), або з элементаў даходу або маёмасцi (капiталу), уключаючы падаткi на даходы ад адчужэння нерухомай маёмасцi цi маёмасцi, адрознай ад нерухомай маёмасцi, i падаткi на агульную суму заработнай платы, якая выплачваецца прадпрыемствамi.

3. Падаткамi, да якiх прымяняецца гэтае Пагадненне, з'яўляюцца, у прыватнасцi:

а) у Iндыi:

(i) падатак на даходы, уключаючы любы дадатковы да яго падатак, i

(ii) падатак на багацце (у далейшым "iндыйскi падатак"); i

b) у Беларусi:

(i) падатак на даходы i прыбытак прадпрыемстваў, асацыяцый i арганiзацый;

(ii) падаходны падатак з грамадзян i

(iii) падатак на нерухомасць (далей "беларускi падатак").

4. Дадзенае Пагадненне распаўсюджваецца таксама на любыя iдэнтычныя або, па сутнасцi, аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца любой з Дагаворных Дзяржаў пасля даты падпiсання дадзенага Пагаднення дадаткова да падаткаў, памянёных у пункце 3, або замест iх. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў паведамляюць адзiн аднаму аб любых iстотных змяненнях, унесеных у iх падатковае заканадаўства.

Артыкул 3. Агульныя азначэннi

1. У дадзеным Пагадненнi, калi з кантэктсту не вынiкае iншае:

а) тэрмiн "Iндыя" абазначае тэрыторыю Iндыi i ўключае тэрытарыяльныя воды i паветраную прастору над ёй, а таксама любую iншую марскую зону, у дачыненнi да якой Iндыя ажыццяўляе суверэнныя правы, iншыя правы i юрысдыкцыю ў адпаведнасцi з заканадаўствам Iндыi i ў адпаведнасцi з мiжнародным правам i Канвенцыяй ААН адносна закона аб моры;

b) тэрмiн "Беларусь" абазначае Рэспублiку Беларусь i пры выкарыстаннi ў гэаграфiчным сэнсе абазначае тэрыторыю, якая знаходзiцца пад суверэнiтэтам Рэспублiкi Беларусь i якая ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i мiжнародным правам знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;

с) тэрмiны "адна Дагаворная Дзяржава" i "другая Дагаворная Дзяржава" абазначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Iндыю або Рэспублiку Беларусь;

d) тэрмiн "падатак" абазначае iндыйскi падатак цi беларускi падатак у залежнасцi ад кантэксту, але не ўключае нiякай сумы, што выплачваецца ў дачыненнi да любой няплаты або недагляду адносна падаткаў, да якiх прымяняецца дадзенае Пагадненне, або з'яўляецца штрафам, спаганяемым адносна гэтых падаткаў;

е) тэрмiн "асоба" уключае фiзiчную асобу, кампанiю, арганiзацыю асоб i любую iншую арганiзацыю, якая разглядаецца ў якасцi падаткаабкладаемай адзiнкi паводле дзеючага падатковага заканадаўства адпаведнай Дагаворнай Дзяржавы;

f) тэрмiн "кампанiя" абазначае:

(i) у Iндыi - любую карпаратыўную цi iншую арганiзацыю, якая разглядаецца ў якасцi кампанii цi карпаратыўнай арганiзацыi паводле дзеючага падатковага заканадаўства;

(ii) у Беларусi - любую юрыдычную асобу цi любую арганiзацыю, якая разглядаецца ў якасцi юрыдычнай асобы ў мэтах падаткаабкладання;

g) тэрмiны "прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы" i "прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы" абазначаюць адпаведна прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, i прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;

h) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:

(i) у выпадку Iндыi - Цэнтральны ўрад у Мiнiстэрстве фiнансаў (Дэпартамент даходаў) або яго паўнамоцнага прадстаўнiка;

(ii) у выпадку Беларусi - Дзяржаўны падатковы камiтэт або яго паўнамоцнага прадстаўнiка;

i) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:

(i) любую фiзiчную асобу, якая мае грамадзянства адной Дагаворнай Дзяржавы;

(ii) любую юрыдычную асобу, таварыства цi асацыяцыю, якiя атрымлiваюць свой статус як такi паводле заканадаўства, якое дзейнiчае ў Дагаворнай Дзяржаве;

j) тэрмiн "мiжнародная перавозка" абазначае любую перавозку марскiм або паветраным суднам, якое эксплуатуецца прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi марское або паветранае судна эксплуатуецца выключна памiж пунктамi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;

k) тэрмiн "фiнансавы год" абазначае:

(i) у выпадку Iндыi - "папярэднi год", як вызначана ў раздзеле 3 Закона аб падаходным падатку 1961 года;

(ii) у выпадку Беларусi - каляндарны год з 1 студзеня па 31 снежня гэтага года.

2. Што датычыцца прымянення дадзенага Пагаднення Дагаворнай Дзяржавай, то любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае, калi з кантэксту не вынiкае iншага, тое значэнне, якое ён мае паводле заканадаўства гэтай Дзяржавы адносна падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне.

Артыкул 4. Рэзiдэнт

1. У мэтах дадзенага Пагаднення тэрмiн "рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы" абазначае любую асобу, якая, паводле заканадаўства гэтай Дзяржавы, падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе месцажыхарства, месца рэгiстрацыi, пастаяннага месцазнаходжання, месца кiравання або любога iншага аналагiчнага крытэрыю. Гэты тэрмiн, аднак, не ўключае любую асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай Дзяржаве толькi ў дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве цi маёмасцi, якая ў ёй знаходзiцца.

2. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дзяржаў, яе становiшча вызначаецца наступным чынам:

а) калi яна мае пастаяннае жыллё ў абедзвюх Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);

b) калi Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе жыццёвых iнтарэсаў, не можа быць вызначана або калi яна не мае пастаяннага жылля нi ў адной з Дагаворных Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;

с) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах або калi яна звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца;

d) калi кожная з Дзяржаў лiчыць яе сваiм грамадзянiнам або калi яна не з'яўляецца грамадзянiнам нi адной з iх, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне шляхам узаемнай згоды.

3. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не з'яўляецца фiзiчнай асобай, з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам той з Дзяржаў, у якой знаходзiцца яе фактычны кiруючы орган. Калi Дзяржава, у якой знаходзiцца яе фактычны кiруючы орган, не можа быць вызначана, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.

Артыкул 5. Пастаяннае прадстаўнiцтва

1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" абазначае пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое поўнасцю або часткова ажыццяўляецца камерцыйная дзейнасць прадпрыемства.

2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" увключае, у прыватнасцi:

а) месца кiравання;

b) аддзяленне;

c) кантору;

d) фабрыку;

e) майстэрню;

f) руднiк, нафтавую або газавую свiдравiну, кар'ер або любое iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў;

g) склад асобы, што здае складскiя памяшканнi iншым асобам;

h) ферму, плантацыю цi iншае месца, дзе выконваецца дзейнасць, звязаная з сельскай, лясной гаспадаркай, работай на плантацыях, або iншая падобная дзейнасць;

i) памяшканне, якое выкарыстоўваецца для збыту прадукцыi;

j) устаноўку цi збудаванне, якiя выкарыстоўваюцца для разведкi цi распрацоўкi прыродных рэсурсаў;

k) будаўнiчую пляцоўку або будаўнiчы цi зборачны аб'ект або звязаную з iмi наглядальную дзейнасць, толькi калi такая пляцоўка, аб'ект цi дзейнасць iснуюць больш за шэсць месяцаў.

3. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, што ўключае:

а) выкарыстанне збудаванняў выключна для мэт захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству;

b) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству, толькi ў мэтах захоўвання цi дэманстрацыi;

c) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi iншым прадпрыемствам;

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6