5. Даходы ад адчужэння акцый, iншых, чым тыя, аб якiх гаворыцца ў пункце 4, кампанii, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.

6. Даходы ад адчужэння любой маёмасцi, акрамя пералiчанай у пунктах 1, 2, 3, 4 i 5, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.

Артыкул 14. Незалежныя асабiстыя паслугi

1. Даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад аказання прафесiянальных паслуг або выканання iншай незалежнай дзейнасцi падобнага характару, абкладаецца падаткам толькi ў той Дзяржаве, за выключэннем выпадкаў, калi такi даход можа таксама абкладацца падаткам у другой Дагаворнай Дзяржаве:

а) калi ён мае рэгулярна даступную яму пастаянную базу ў другой Дагаворнай Дзяржаве для ажыццяўлення сваёй дзейнасцi, у такiм выпадку толькi тая частка даходу, якая адносiцца да гэтай пастаяннай базы, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве, або

b) калi ён знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве на працягу перыяду цi перыядаў, якiя складаюць цi перавышаюць у суме 183 днi на працягу дванаццацiмесячнага тэрмiну, у такiм выпадку толькi тая частка даходу, якая была атрымана ад яго дзейнасцi, ажыццяўляемай у гэтай другой Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Тэрмiн "прафесiйныя паслугi" уключае, у прыватнасцi, незалежную навуковую, лiтаратурную, артыстычную або выкладчыцкую дзейнасць, таксама як i незалежную дзейнасць урачоў, адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Артыкул 15. Залежныя асабiстыя паслугi

1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 17, 18, 19, 20 i 21 заработная плата i iншыя падобныя ўзнагароджаннi, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы па найму, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi работа па найму не ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi работа па найму ажыццяўляецца такiм чынам, атрыманае ў сувязi з гэтым узнагароджанне можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, узнагароджаннi, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы па найму, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, абкладаюцца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi

а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве на працягу перыяду або перыядаў, якiя не перавышаюць увогуле 183 дзён у любым 12-месячным перыядзе, i

b) узнагароджаннi выплачваюцца наймальнiкам або ад iмя наймальнiка, якi не з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i

с) расходы па выплаце ўзнагароджанняў не нясуць пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база, якiя наймальнiк мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве.

3. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, узнагароджаннi, якiя атрымлiваюцца ў дачыненнi да работы па найму, што ажыццяўляецца на борце марскога або паветранага судна, якiя выкарыстоўваюцца ў мiжнародных перавозках прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.

Артыкул 16. Ганарары дырэктараў

Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў кампанii, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

Артыкул 17. Артысты i спартсмены

1. Нягледзячы на палажэннi артыкулаў 14 i 15, даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi работнiка мастацтваў, такога, як артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання, або музыканта, або ў якасцi спартсмена ад яго асабiстай дзейнасцi як такой, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. У выпадку, калi даход у дачыненнi да асабiстай дзейнасцi, ажыццяўляемай работнiкам мастацтваў або спартсменам у такой яго якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а другой асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i 15, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.

3. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца да даходаў, якiя атрымлiваюцца ад дзейнасцi, што ажыццяўляецца ў адной Дагаворнай Дзяржаве работнiкамi мастацтваў або спартсменамi, калi знаходжанне ў гэтай Дзяржаве поўнасцю фiнансуецца з дзяржаўных фондаў адной або дзвюх Дагаворных Дзяржаў або iх палiтыка-адмiнiстрацыйных падраздзяленняў, або мясцовымi органамi ўлады, або дзейнасць ажыццяўляецца ў рамках пагаднення аб культурным або спартыўным супрацоўнiцтве памiж Дагаворнымi Дзяржавамi. У гэтым выпадку даход абкладаецца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца работнiк мастацтваў або спартсмен.

Артыкул 18. Дзяржаўная служба

1. а) Узнагароджанне, iншае, чым пенсiя, выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або яе палiтыка-адмiнiстрацыйным падраздзяленнем цi мясцовым органам улады фiзiчнай асобе ў дачыненнi да паслуг, якiя аказваюцца гэтай Дзяржаве, падраздзяленню цi органу ўлады, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

b) Аднак такое ўзнагароджанне абкладаецца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi паслугi аказваюцца ў гэтай другой Дзяржаве i фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:

(i) з'яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы або

(ii) не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы выключна з мэтай аказання паслуг.

2. а) Любая пенсiя, якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або яе палiтыка-адмiнiстрацыйным падраздзяленнем цi мясцовым органам улады або з фондаў, заснаваных iмi, фiзiчнай асобе ў дачыненнi да паслуг, якiя аказваюцца гэтай Дзяржаве, падраздзяленню цi органу ўлады, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

b) Аднак такая пенсiя абкладаецца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам i грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.

3. Палажэннi артыкулаў 15, 16 i 19 прымяняюцца да ўзнагароджанняў i пенсiй у дачыненнi да паслуг, якiя аказваюцца ў сувязi з камерцыйнай дзейнасцю, якая ажыццяўляецца Дагаворнай Дзяржавай або яе палiтыка-адмiнiстрацыйным падраздзяленнем цi мясцовым органам улады.

Артыкул 19. Няўрадавыя пенсii i рэнта

1. Любая пенсiя, акрамя той, аб якой гаворыцца ў артыкуле 18, або любая рэнта, якую атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы з крынiц у другой Дагаворнай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў першай памянёнай Дагаворнай Дзяржаве.

2. Тэрмiн "пенсiя" абазначае перыядычную выплату, якая выконваецца ў сувязi з аказаннем паслуг у мiнулым або ў якасцi кампенсацыi за калецтвы, атрыманыя ў працэсе аказання паслуг.

3. Тэрмiн "рэнта" абазначае азначаную суму, якая выплачваецца перыядычна праз вызначаны час на працягу жыцця або на працягу агаворанага цi ўстаноўленага перыяду часу ў адпаведнасцi з абавязацельствам выконваць выплаты за адпаведную i поўную грашовую цi эквiвалентную кампенсацыю.

Артыкул 20. Студэнты i навучэнцы

1. Студэнт або навучэнец, якi з'яўляецца рэзiдэнтам адной з Дагаворных Дзяржаў непасрэдна да прыезду ў другую Дагаворную Дзяржаву i якi знаходзiцца ў гэтай другой Дзяржаве выключна для мэт атрымання адукацыi або праходжання практыкi, вызваляецца ад падаткаў у гэтай другой Дяржаве ў дачыненнi да:

а) выплат, якiя выконваюцца яму асобамi, што пражываюць за межамi гэтай другой Дзяржавы, для мэт яго ўтрымання, навучання або практыкi; i

b) узнагароджаннi за работу па найму ў гэтай другой Дзяржаве ў суме, якая не перавышае суму, вызваленую ад падатку, паводле заканадаўства гэтай другой Дагаворнай Дзяржавы, за любы фiнансавы год пры ўмове, што такая работа па найму непасрэдна звязана з яго вучобай цi прадпрымаецца ў мэтах яго ўтрымання.

2. Перавагi гэтага артыкула распаўсюджваюцца толькi на такi перыяд часу, якi можа быць абгрунтаваны цi звычайна неабходны для завяршэння адукацыi цi заканчэння практыкi, але нi ў якiм выпадку фiзiчная асоба не карыстаецца перавагамi гэтага артыкула больш чым на пяць наступных год з даты яе першага прыезду ў гэту другую Дагаворную Дзяржаву.

Артыкул 21. Выкладчыкi i навуковыя работнiкi

1. Выкладчык, якi з'яўляецца цi з'яўляўся рэзiдэнтам адной з Дагаворных Дзяржаў непасрэдна перад прыездам у другую Дагаворную Дзяржаву з мэтай выкладання цi правядзення навуковых даследаванняў або аднаго i другога ва унiверсiтэце, каледжы цi iншай падобнай установе гэтай другой Дагаворнай Дзяржавы, вызваляецца ад абкладання падаткам у гэтай другой Дзяржаве ў дачыненнi да любога ўзнагароджання за такое выкладанне цi даследчую работу на працягу перыяду, якi не перавышае двух гадоў з моманту яго прыбыцця ў гэту другую Дзяржаву.

2. Гэты артыкул не прымяняецца да даходу ад навуковых даследаванняў, калi такiя даследаваннi вядуцца ў першую чаргу для асабiстай выгады канкрэтнай асобы цi асоб.

3. Для мэт гэтага артыкула i артыкула 20 фiзiчная асоба лiчыцца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, калi яна з'яўляецца рэзiдэнтам гэтай Дагаворнай Дзяржавы на працягу таго фiнансавага года, у якiм яна наведвае другую Дагаворную Дзяржаву, або ў непасрэдна папярэднiм фiнансавым годзе.

Артыкул 22. Iншыя даходы

1. Вiды даходаў рэзiдэнта адной Дагаворнай Дзяржавы незалежна ад крынiцы ўзнiкнення, не названыя ў папярэднiх артыкулах дадзенага Пагаднення, абкладаюцца падаткамi толькi ў гэтай Дзяржаве.

2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца да даходу, iншага, чым даход ад нерухомай маёмасцi, як вызначана ў пункце 2 артыкула 6, калi атрымальнiк такога даходу як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з размешчанай там пастаяннай базы i права або маёмасць, у адносiнах да якiх выплачваецца даход, сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкулаў 7 або 14 у залежнасцi ад абставiн.

3. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, вiды даходаў рэзiдэнта адной Дагаворнай Дзяржавы, якiя не былi агавораны ў папярэднiх артыкулах дадзенага Пагаднення i ўзнiкаюць у другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

Артыкул 23. Маёмасць (капiтал)

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6