Артыкул 28. Дапамога па спагнанню падатку

1. Дагаворныя Дзяржавы абавязуюцца аказваць садзейнiчанне i дапамогу адна адной па спагнанню падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне, у тых выпадках, калi падаткi пэўна падлягаюць спагнанню ў адпаведнасцi з заканадаўствам Дзяржавы, якая робiць запыт.

2. У выпадку запытання аб прымусовым спагнаннi падатку падатковыя прэтэнзii любой з Дагаворных Дзяржаў, якiя былi канчаткова вызначаны, прымаюцца да выканання другой Дагаворнай Дзяржавай, якой гэта запытанне адрасавалася, i спаганяюцца ў гэтай Дзяржаве ў адпаведнасцi з заканадаўствам, якое дзейнiчае пры прымусовым спагнаннi i зборы падаткаў.

3. У выпадку iндыйскага падатку запытанне накiроўваецца Цэнтральным упраўленнем прамых падаткаў Дэпартамента даходаў ў Дзяржаўны падатковы камiтэт Рэспублiкi Беларусь i суправаджаецца даведкай, неабходнай, паводле заканадаўства Iндыi, для таго, каб вызначыць, што падаткi былi вызначаны канчаткова i належаць да выплаты падаткаплацельшчыкам.

4. У выпадку беларускага падатку запытанне накiроўваецца Дзяржаўным падатковым камiтэтам Рэспублiкi Беларусь у Цэнтральнае ўпраўленне прамых падаткаў Дэпартамента даходаў Iндыi i суправаджаецца даведкай, неабходнай, паводле заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, для таго, каб вызначыць, што падаткi былi вызначаны канчаткова i належаць да выплаты падаткаплацельшчыкам.

5. Калi падатковая прэтэнзiя не стала канчатковай з-за таго, што яна падлягае апеляцыi або любому iншаму судоваму разбору, адна Дагаворная Дзяржава можа з мэтай абароны сваiх даходаў звярнуцца да другой Дагаворнай Дзяржавы з запытаннем аб прыняццi такiх часовых мер у гэтай сувязi, якiя з'яўляюцца законнымi паводле заканадаўства гэтай другой Дагаворнай Дзяржавы.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

6. Запытанне аб садзейнiчаннi ў сферы спагнання падаткаў, якiя павiнен заплацiць падаткаплацельшчык, робiцца толькi ў тым выпадку, калi ў падаткаплацельшчыка няма дастатковых актываў для таго, каб спагнаць з яго падаткi ў той Дагаворнай Дзяржаве, якая робiць запытанне.

7. Дагаворная Дзяржава, у якой спагнаны падатак з мэтай выканання пунктаў 1, 2 i 5 гэтага артыкула, павiнна неадкладна перавесцi атрыманую такiм чынам суму той Дагаворнай Дзяржаве, якая зробiць запытанне, але яна мае права кампенсаваць сапраўдныя выдаткi, калi яны ёсць, панесеныя ў ходзе аказання садзейнiчання ў памеры, узгодненым памiж кампетэнтнымi органамi Дагаворных Дзяржаў.

Артыкул 29. Дыпламатычныя i консульскiя супрацоўнiкi

Нiякiя палажэннi Пагаднення не закранаюць падатковых прывiлей дыпламатычных або консульскiх супрацоўнiкаў, дадзеных агульнымi нормамi мiжнароднага права або палажэннямi спецыяльных пагадненняў.

Артыкул 30. Уваходжанне ў сiлу

1. Дагаворныя Дзяржавы паведамляюць адна адной у пiсьмовым выглядзе па дыпламатычных каналах аб завяршэннi працэдуры, неабходнай, паводле iх заканадаўства, для ўваходжання ў сiлу дадзенага Пагаднення.

2. Дадзенае Пагадненне ўваходзiць у сiлу праз 30 дзён пасля атрымання апошняга з паведамленняў, аб якiх гаворыцца ў пункце 1 дадзенага Пагаднення.

3. Палажэннi дадзенага Пагаднення прымяняюцца:

а) у Iндыi:

(i) у дачыненнi да даходаў, якiя ўзнiкаюць у любым фiнансавым годзе, што пачынаецца першага красавiка цi пасля першага красавiка года, якi iдзе пасля каляндарнага года, у якiм Пагадненне ўступае ў сiлу;

(ii) у дачыненнi да капiталу, якi маецца на канец любога фiнансавага года, што пачынаецца першага цi пасля першага красавiка года, якi iдзе пасля каляндарнага года, у якiм Пагадненне ўступае ў сiлу;

b) у Беларусi:

(i) у дачыненнi да падаткаў, якiя спаганяюцца ў крынiцы з сум даходаў, атрыманых першага цi пасля першага студзеня каляндарнага года, якi iдзе за годам, у якiм Пагадненне ўступае ў сiлу;

(ii) у дачыненнi да другiх падаткаў з даходаў i падаткаў на маёмасць (капiтал), да падаткаў, якiя спаганяюцца ў любым падатковым годзе, што пачынаецца першага цi пасля першага студзеня каляндарнага года, якi iдзе за годам, у якiм Пагадненне ўступае ў сiлу.

Артыкул 31. Спыненне дзеяння

Дадзенае Пагадненне застаецца ў сiле на працягу нявызначанага перыяду, пакуль яго дзеянне не будзе спынена Дагаворнай Дзяржавай. Любая Дагаворная Дзяржава можа спынiць дзеянне Пагаднення па дыпламатычных каналах, шляхам паведамлення аб спыненнi дзеяння не менш чым за 6 месяцаў да заканчэння любога каляндарнага года, якi пачынаецца пасля заканчэння перыяду ў пяць годоў з даты ўваходжання Пагаднення ў сiлу. У гэтым выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца:

а) у Iндыi:

(i) у дачыненнi да даходаў, якiя ўзнiклi ў любым фiнансавым годзе, якi пачынаецца першага красавiка цi пасля першага красавiка года, што iдзе за каляндарным годам, у якiм дадзена паведамленне аб спыненнi дзеяння;

(ii) у дачыненнi да капiталу, якi маецца на канец любога фiнансавага года, што пачынаецца першага цi пасля першага красавiка года, што iдзе за каляндарным годам, у якiм дадзена паведамленне аб спыненнi дзеяння;

b) у Беларусi:

(i) у дачыненнi да падаткаў, якiя спаганяюцца ў крынiцы з сум даходаў, атрыманых першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, якi iдзе за тым годам, у якiм дадзена паведамленне аб спыненнi дзеяння;

(ii) у дачыненнi да iншых падаткаў з даходаў i падаткаў на маёмасць (капiтал), да падаткаў, якiя спаганяюцца за любы падатковы год, што пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, што iдзе за годам, у якiм дадзена паведамленне аб спыненнi дзеяння.

У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзенае Пагадненне.

Здзейснена ў двух экземплярах у горадзе Дэлi 27 верасня 1997 года на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання памiж любым з тэкстаў рабочым з'яўляецца тэкст на англiйскай мове.

За Урад Рэспублiкi МАРЫНIЧ

ПРАТАКОЛ

Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя пры падпiсаннi ў Дэлi 27 верасня 1997 года Пагаднення памiж дзвюма дзяржавамi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць (капiтал) дамовiлiся аб наступных палажэннях, якiя складаюць неад'емную частку вышэйпамянёнага Пагаднення.

1. Для мэт гэтага Пагаднення тэрмiн "палiтыка-адмiнiстрацыйнае падраздзяленне" пры выкарыстаннi ў гэтым пагадненнi прымяняецца толькi да Iндыi.

2. Адносна артыкула 4 разумеецца, што пры вызначэннi "фактычнага кiруючага органа" пры выкарыстаннi ў пункце 3 артыкула 4 абставiнамi, якiя, апрача ўсяго iншага, могуць быць прыняты пад увагу, з'яўляюцца месца, адкуль здзяйсняецца фактычнае кiраванне i кантроль кампанii; месца, дзе прымаюцца рашэннi на вышэйшым узроўнi па важных пытаннях, iстотных для кiравання кампанiяй; месца, якое адыгрывае асноўную ролю ў кiраваннi кампанiяй з эканамiчнага i функцыянальнага пункту гледжання, i месца, дзе знаходзяцца важныя бухгалтарскiя кнiгi.

3. Для мэт дадзенага Пагаднення разумеецца, што тэрмiн "пастаянная база" уключае пастаяннае месца, такое, як кабiнет цi офiс або любое iншае рэгулярна даступнае месца, праз якое поўнасцю цi часткова ажыццяўляецца дзейнасць асобы, якая аказвае незалежныя асабiстыя паслугi.

У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпiсалi гэты Пратакол.

Здзейснена ў двух экземплярах у горадзе Дэлi 27 верасня 1997 года на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання памiж любым з тэкстаў рабочым з'яўляецца тэкст на англiйскай мове.

За Урад Рэспублiкi МАРЫНIЧ

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6