1. Маёмасць (капiтал), прадстаўленая нерухомай маёмасцю, аб якой гаворыцца ў артыкуле 6, якая належыць рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы i знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Маёмасць (капiтал), прадстаўленая маёмасцю, iншай, чым нерухомая маёмасць, якая складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якую прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, або маёмасцю, iншай, чым нерухомая маёмасць, што адносiцца да пастаяннай базы, якую мае ў сваiм распараджэннi рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве з мэтай аказання незалежных асабiстых паслуг, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

3. Маёмасць (капiтал), прадстаўленая марскiмi i паветранымi суднамi, якiя эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, або суднамi рачнога транспарту i маёмасцю, iншай, чым нерухомая маёмасць, якая адносiцца да эксплуатацыi такiх марскiх, рачных i паветраных суднаў, абкладаецца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца ўладальнiк такiх марскiх, рачных i паветраных суднаў цi маёмасцi.

4. Усе iншыя элементы маёмасцi (капiталу) рэзiдэнта адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

Артыкул 24. Устараненне двайнога падаткаабкладання

1. Дзеючае заканадаўства кожнай з Дагаворных Дзяржаў працягвае рэгуляваць падаткаабкладанне даходаў i маёмасцi (капiталу) у адпаведных Дагаворных Дзяржавах, акрамя выпадкаў, калi ў дадзеным Пагадненнi прадугледжана спецыяльнае процiлеглае палажэнне.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

2. У выпадку Iндыi двайное падаткаабкладанне ўстараняецца наступным чынам:

калi рэзiдэнт Iндыi атрымлiвае даход цi валодае капiталам, якiя ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення могуць абкладацца падаткам у Рэспублiцы Беларусь, Iндыя дазваляе ў якасцi вылiчэння з падатку на даход гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку на даход, якi быў аплачаны ў Рэспублiцы Беларусь прама цi шляхам вылiчэння, i ў якасцi вылiчэння з падатку на капiтал гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку на маёмасць (капiтал), якi аплачаны ў Рэспублiцы Беларусь. Аднак такое вылiчэнне ў абодвух выпадках не павiнна перавышаць тую частку падатку на даход цi падатку на капiтал (налiчанага да прадастаўлення вылiчэння), якая мае дачыненне ў залежнасцi ад абставiн да даходу цi капiталу, якi можа абкладацца падаткам у Рэспублiцы Беларусь.

3. У выпадку Рэспублiкi Беларусь двайное падаткаабкладанне ўстараняецца наступным чынам:

калi рэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь атрымлiвае даход, якi ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення можа абкладацца падаткам у Iндыi, Рэспублiка Беларусь дазваляе ў якасцi вылiчэння з падатку на даход гэтага рэзiдэнта суму, роўную падаходнаму падатку, якi быў аплачаны ў Iндыi, i ў якасцi вылiчэння з падатку на маёмасць (капiтал) гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку на капiтал, аплачанаму ў Iндыi. Аднак такое вылiчэнне не павiнна перавышаць тую частку падатку на даход цi падатку на маёмасць (капiтал), як было падлiчана да прадастаўлення вылiчэння, якая мае дачыненне ў залежнасцi ад абставiн да даходу цi да маёмасцi (капiталу), якiя могуць абкладацца падаткам у Iндыi.

4. Лiчыцца, што падатак, якi павiнны быць аплачаны ў Дагаворнай Дзяржаве i аб якiм гаворыцца ў пунктах 2 i 3 гэтага артыкула, уключае падатак, якi трэба было б заплацiць, калi б не падатковыя стымулы, дадзеныя паводле заканадаўства Дагаворнай Дзяржавы i прызначаныя для стымулявання эканамiчнага развiцця.

5. Даход, якi, згодна з палажэннямi дадзенага Пагаднення, не падлягае падаткаабкладанню ў адной Дагаворнай Дзяржаве, можа быць узяты пад увагу пры вылiчэннi стаўкi падатку, якая прымяняецца ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.

Артыкул 25. Недыскрымiнацыя

1. Грамадзяне адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню цi любому звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падлягаюць або могуць падлягаць грамадзяне гэтай другой Дзяржавы пры тых самых абставiнах.

2. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве, чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў гэтай другой Дзяржавы, якiя ажыццяўляюць падобную дзейнасць. Гэта палажэнне не павiнна разглядацца як тое, якое перашкаджае адной Дагаворнай Дзяржаве абкладаць падаткам прыбытак пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы мае ў першай памянёнай Дзяржаве, згодна са стаўкай, якая перавышае тую, што прымяняецца пры падаткаабкладаннi прыбытку падобнага прадпрыемства першай памянёнай Дагаворнай Дзяржавы, або як тое, што пярэчыць палажэнням пункта 3 артыкула 7 дадзенага Пагаднення.

3. Нi адно з палажэнняў гэтага артыкула не разглядаецца як тое, што абавязвае адну Дагаворную Дзяржаву даваць асобам, якiя не з'яўляюцца рэзiдэнтамi гэтай Дзяржавы, якiя-небудзь асабiстыя льготы, вызваленнi, скiдкi i вылiчэннi для мэт падаткаабкладання, якiя, паводле заканадаўства, прадастаўляюцца толькi асобам, якiя з'яўляюцца рэзiдэнтамi.

4. Прадпрыемствы адной Дагаворнай Дзяржавы, капiтал якiх поўнасцю цi часткова належыць аднаму цi некалькiм рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або прама цi ўскосна кантралюецца iмi, не падвяргаюцца ў першай памянёнай Дзяржаве iншаму цi больш цяжкаму падаткаабкладанню або звязанаму з iм патрабаванню, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца цi могуць падвяргацца iншыя падобныя прадпрыемствы першай памянёнай Дзяржавы ў тых самых абставiнах i ў тых самых умовах.

5. У гэтым артыкуле тэрмiн "падаткаабкладанне" абазначае падаткi, якiя з'яўляюцца прадметам дадзенага Пагаднення.

6. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi артыкула 9, пункта 7 артыкула 11 або пункта 7 артыкула 12, працэнты, роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, павiнны ў мэтах вызначэння падаткаабкладання прыбытку такiх прадпрыемстваў падлягаць вылiчэнням на тых самых умовах, на якiх яны б выплачвалiся рэзiдэнту першай памянёнай Дзяржавы. Падобным чынам любыя даўгi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы павiнны ў мэтах вызначэння падаткаабкладаемага капiталу такога прадпрыемства падлягаць вылiчэнням на тых самых умовах, як i даўгi рэзiдэнту першай памянёнай Дзяржавы.

Артыкул 26. Працэдура ўзаемнага пагаднення

1. Калi рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання яго не ў адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем, ён можа незалежна ад сродкаў абароны, прадугледжаных нацыянальнымi заканадаўствамi гэтых Дагаворных Дзяржаў, прадставiць сваю справу для разгляду ў кампетэнтны орган Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой ён з'яўляецца, або калi яго выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1 артыкула 25 той Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой ён з'яўляецца. Заява павiнна быць прадстаўлена на працягу трох гадоў з даты атрымання першага паведамлення аб дзеяннях, якiя прыводзяць да падаткаабкладання не ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення.

2. Кампетэнтны орган iмкнецца, калi ён палiчыць заяву абгрунтаванай i калi ён сам не ў стане прыйсцi да здавальняючага рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам другой Дагаворнай Дзяржавы з мэтай пазбягання падаткаабкладання, якое не адпавядае дадзенаму Пагадненню. Любая дасягнутая дамоўленасць выконваецца нягледзячы на любыя абмежаваннi ў часе, якiя ёсць у нацыянальных заканадаўствах Дагаворнай Дзяржавы.

3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашыць па ўзаемнай згодзе любыя цяжкасцi або сумненнi, якiя ўзнiкаюць пры тлумачэннi або прымяненнi дадзенага Пагаднення. Яны таксама могуць кансультавацца адзiн з адным у мэтах устаранення двайнога падаткаабкладання ў выпадках, не прадугледжаных дадзеным Пагадненнем.

4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць уступаць у прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення згоды ў разуменнi папярэднiх пунктаў. Калi будзе пажаданым для дасягнення згоды правесцi вусны абмен думкамi, такi абмен думкамi можа мець месца ў камiсii, якая складаецца з прадстаўнiкоў кампетэнтных органаў Дагаворных Дзяржаў.

Артыкул 27. Абмен iнфармацыяй

1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой iнфармацыяй (уключаючы дакументы), якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенага Пагаднення або нацыянальных заканадаўстваў Дагаворных Дзяржаў, што датычыцца падаткаў, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне, у той ступенi, у якой падаткаабкладанне не пярэчыць гэтаму Пагадненню. Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца артыкулам 1. Любая iнфармацыя, атрыманая Дагаворнай Дзяржавай, будзе лiчыцца канфiдэнцыяльнай такiм жа чынам, як i iнфармацыя, атрыманая паводле нацыянальнага заканадаўства гэтай Дзяржавы, i паведамляецца толькi асобам або органам (уключаючы суды i адмiнiстрацыйныя органы), якiя звязаны з вызначэннем або сысканнем, прымусовым спагнаннем або выкананнем рашэнняў, або разглядам заяў адносна падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне. Такiя асобы або органы выкарыстоўваюць iнфармацыю толькi для такiх мэт. Яны могуць раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага пасяджэння або пры прыняццi судовых рашэнняў. Кампетэнтныя органы ў ходзе кансультацый распрацоўваюць адпаведныя ўмовы, метады i працэдуру, пералiк iнфармацыi i дакументаў, што датычацца пытанняў, адносна якiх праводзiцца такi абмен iнфармацыяй, уключаючы пры неабходнасцi абмен iнфармацыяй адносна пазбягання падаткаабкладання. Абмен iнфармацыяй цi дакументамi адбываецца па просьбе кампетэнтных органаў Дагаворных Дзяржаў.

2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не разглядаюцца як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:

а) праводзiць адмiнiстрацыйныя меры, якiя пярэчаць заканадаўству або адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

b) даваць iнфармацыю або дакументы, якiя нельга атрымаць па заканадаўству або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

с) даваць iнфармацыю або дакументы, якiя раскрывалi б якую-небудзь гандлёвую, прадпрымальнiцкую, прамысловую, камерцыйную або прафесiянальную тайну або гандлёвы працэс цi iнфармацыю, раскрыццё якой пярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6