Раздзел 2. Развіццё творчых здольнасцей і звязнага маўлення

вучняў на ўроках беларускай літаратуры

У працэсе навучання настаўніку неабходна вырашаць творчыя задачы, уводзіць элементы самастойных даследванняў, развіваючы пазнавальныя інтарэсы дзіцяці, яго літаратурна-творчыя здольнасці, патрэбу самастойна думаць. Вывучэнне мастацкіх твораў спрыяе развіццю і ўдасканаленню вуснай і пісьмовай мовы вучняў. Да асноўных відаў работ у гэтым накірунку адносяцца: вусныя і пісьмовыя пераказы, партрэтныя характарыстыкі, сачыненні, вуснае славеснае маляванне, водгукі, рэцэнзіі, даклады, выразнае чытанне, вопыты мастацка-творчага характару і інш.. Цікавасць да словатворчасці абуджаюць розныя літаратурныя гульні, асаблівую цікавасць вызываюць творчыя практыкумы, паэтычныя рынгі, трэнінгі “Гуляем ў рыфмы”, “Падкажы слова”, “Збяры радкі”. У працэсе гульні дзеці развіваюць пачуццё рытму, вершаваны слых, атрымліваюць уяўленне пра вершы, іх стварэнне. Гульнявая дзейнасць падштурхоўвае да творчасці. Нярэдка дзеці самі спрабуюць пісаць вершы. Задача настаўніка – зразумець індывідуальнасць кожнага пачынаючага аўтара, дапамагчы яму. Асноўныя творчыя работы вучняў – безумоўна, вершы. Першапачаткова ў іх шмат недахопаў, але неабходна дзяцей вучыць пісаць вершы, казкі, эсэ, нататкі.

2.1. Інсцэніроўка

У методыцы літаратуры ёсць прыёмы, якія прымушаюць вучняў у некаторай ступені пераствараць тэкст. Гэта інсцэніроўка, састаўленне кінасцэнарыя, вуснае слоўнае маляванне. На ўроках я часта практыкую такі від творчага задання, як інсцэніроўка.

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Інсцэніроўка эпізодаў твора або твора – цяжкі, але практыкуемы ў школе від работы на ўроках літаратуры. Падача матэрыялу пры інсцэніроўцы часта пераходзіць у дыялог, а гэта задача для вучняў нялёгкая. Па-першае, інсцэніроўка пабуджае вучняў да творчай падачы літаратурных вобразаў, і, як і ўсе прыёмы актывізацыі чытацкага ўспрыняцця, абуджае ўяўленне і суперажыванне. Па-другое, інсцэніраванне дазваляе ўзмацніць дынамізм канфліктаў твора, больш яскрава акрэсліць сюжэтныя лініі для вучняў. Па-трэцяе, інсцэніроўка прыцягне ўвагу да тэксту твора. Умова поспеху інсцэніроўкі – неабходнасць падрыхтоўкі вучняў, магчымасць ужывання ў ролі.

За апошнія пяць гадоў работы я разам з вучнямі інсцэніровалі розныя творы. На ўроках беларускай літаратуры ў 5 класе інсцэніраваліся некаторыя ўрыўкі з п'есы Алеся Гаруна "Датрымаў характар" дзвюма творчымі групамі, а пасля ацэньваліся гледачамі. П'еса "Цар Ірад" (6 клас) інсцэніравалася некалькімі класамі за апошнія 5 гадоў як на уроку беларускай літаратуры, так і ў час пазакласнага мерапрыемства (дадатак 6). Вучні 7 класа інсцэніравалі ўрывак з апавядання Змітрака Бядулі "На каляды к сыну", у якім апісваецца сустрэча Тэклі з сынам Лаўрэнціем Купрыянавічам, а таксама ўрок з настаўніцай пані Рузяй з аповесці Янкі Брыля "Сірочы хлеб". Пры вывучэнні баек Кандрата Крапівы ў 7, 9, 10 класах без інсцэніровак таксама не абысціся: "Дзед і баба", "Ганарысты парсюк", "Бацька і сын" і іншыя. Адзінаццацікласнікі з задавальненнем інсцэніравалі эпізод сватання Гастрыта да Ганны з п'есы "Вечар".

Вялікі выхаваўчы патэнцыял маюць інсцэніроўкі, паказаныя на пазакласных мерапрыемствах: верш Янкі Купалы "Сын і маці" ў час літаратурна-музычнай кампазіцыі, прысвечанай юбілею Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Кароткія дыялогі-інсцэніроўкі я выкарыстоўваю на ўроках беларускай мовы з мэтай выяўлення слухачамі памылак у выкарыстанні граматычных форм розных часцін мовы: "Абагульненне вывучанага па тэме "Лічэбнік" (6 клас).

На ўроку беларускай мовы ў 10 класе па тэме “Гутарковы стыль маўлення” вучні інсцэніравалі байку Кандрата Крапівы “Бацька і сын” і дыялог “Размова з сяброўкай” (дадатак 5).

У працэсе работы было мноства пошукаў і памылак. Пасля многіх спроб я склала “Памятку для тых, хто толькі пачынае працу над інсцэніроўкамі.:

1. Выберыце товр для інсцэніравання. Ён павінен быць цікавым для вучняў і абавязкова эмацыянальным. Вопыт паказвае, што найлепш браць творы гумарыстычнага плану, бо для выражэння яркіх перажыванняў усё ж патрэбны вопыт, якога ў вучняў яшчэ няма.

2. Задоўга да вывучэння гэтага твора ў пазаўрочны час выразна, эмацыянальна прачытайце яго групе вучняў, якія жадаюць удзельнічаць у пастаноўцы.

3. Прааналізуйце прачытанае: дайце падрабязную характарыстыку кожнаму персанажу, ацаніце яго ўчынкі, манеру паводзін, вызначце, якім павінен быць тэмп маўлення дзеючай асобы, як яна павінна гаварыць, рухацца...

4. Дайце прачытаць рэплікі аднаго і таго ж персанажа розным вучням, каб выбраць таго, каму гэтая роля найбольш удаецца.

5. Прачытайце твор па ролях ужо адабранымі “акцёрамі”, каб яны выразна ўсвядомілі месца свайго персанажа ў агульнай карціне.

6. Прадумайце касцюмы і рэквізіт для паказу, каб вучні змаглі ўсё гэта загадзя падрыхтаваць. Тут можна ўключаць у дзейнасць тых, хто не валодае артыстычнымі здольнасцямі, але добра малюе і т. п. Канкрэтна размяркуйце, хто, што і ў які тэрмін павінен зрабіць ці прынесці.

7. Дайце ”акцёрам” патрэбны час для завучвання сваёй ролі на памяць.

8. Правядзіце рэпетыцыю пры ўжо вывучаным тэксце з мэтай вызначэння месца персанажаў у кожны момант пастаноўкі і адпрацоўкі рухаў, жэстаў, мімікі, якія адпавядаюць сітуацыі.

9. Звярніце ўвагу на тое, чым і дзе павінны займацца “акцёры”, якія ў дадзены момант не гавораць сваіх слоў.

10. Правядзіце генеральную рэпетыцыю з выкарыстаннем дэкарацый і касцюмаў, прааналізуйце вынік працы і пры неабходнасці ўнясіце патрэбныя змены.

11. Не навязвайце вучням свайго пункту погляду на тое, што і як павінен рабіць кожны персанаж. Часам атрымліваецца, што дзеці ўносяць цікавыя прапановы, ад якіх інсцэніроўка становіцца больш яркай і эмацыянальнай. Памятайце, што ваша асноўная задача – развіць творчыя здольнасці вучняў, а не прадэманстараваць свае.

12. Пры паказе інсцэніроўкі ў класе на ўроку загадзя прадумайце, з якога месца найлепш будзе выходзіць таму ці іншаму персанажу, і рассадзіце вучняў адпаведна агульнай мэце.

13. Пасля паказу ў класе абавязкова дайце магчымасць гледачам выказацца наконт убачанага. Які персанаж спадабаўся найбольш? Каму найлепш удалася яго роля?

14. Самі пракаменціруйце ігру “акцёраў”, пастаўце ім адзнакі, якія павінны заахвочваць і выканаўцаў, і гледачоў у далейшым удзельнічаць у падобных мерапрыемствах.

15. На забудзьце пахваліць тых, хто так ці інакш дапамагаў у правядзенні інсцэніроўкі (напрыклад, маляваў “афішу” ці рыхтаваў касцюмы).

2.2. Водгук як маўленчы жанр

Пасля некалькі гадоў работы ў школе для мяне стала відавочным, што для выніковага выступлення вучняў на 2 этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры неабходна сістэматычна і сур'ёзна працаваць з імі па напісанні водгука. У школьнай праграме па беларускай мове прадугледжана 1 гадзіна на навучанню вучняў пісаць водгук. У курсе беларускай літаратуры ужо з 5 класа сярод відаў работ пазначаны "Водгук на прачытаную кнігу, прагледжаны спектакль, кінафільм, тэлеперадачу" (у 5-7 класах вусны, у 8-11класах вусны і пісьмовы). Але ў дадзеным выпадку такі від работы успрымаецца як выказванне свайго асабістага ўражання ад кнігі, спектакля ці кінафільма як літаратурных аб'ектаў вялікай формы. Нас жа цікавіць водгук на вершаваны ці празаічны твор малой формы, часцей за ўсё верш.

У працэсе работы я сутыкнулася з праблемай недастатковасці тэарэтычнага матэрыялу па гэтаму пытанню, адсутнасцю кніг для настаўніка, адсутнасцю ўзорных водгукаў вучняў, якія можна было б выкарыстоўваць у рабоце. Такая сітуацыя патрабавала ад мяне як настаўніка-філолага сабраць матэрыялы, скласці памятку для вучняў па напісанні водгука, сабраць капілку водгукаў вучняў.

Водгук – маўленчы твор, заснаваны на выяўленні эмацыйна-ацэначных адносін да прачытанага, убачанага, пачутага. “Водгук як жанр патрабуе ад аўтара дэманстрацыі ведаў па тэорыі вершаскладання, спецыфіцы літаратурнага працэсу, ведання спецыфікі кіно, тэатра, умення сцісла, дакладна інтэрпрэтаваць змест, тэму, ідэю, выяўляць уласнае стаўленне, разважанні [ 9. С. 38 ].

Мэты напісання водгукаў: падзяліцца ўражаннямі, зацікавіць, пераканаць, даць ацэнку. Дзейнасць па напісанні водгукаў патрабуе творчасці, выяўляе чытацкі вопыт вучня, дэманструе агульны ўзровень духоўнай і маўленчай культуры школьніка, ступень яго далучанасці да мастацтва. Схема працы над водгукам: азнаямленне; назіранне; асэнсаванне; аналіз (сінтэз); разважанне; абгрунтаванне (доказ); тэзіс.

На аснове ўсіх знойдзеных мною матэрыялаў і свайго вопыту я склала памятку “Магчымы змест водгуку”:

I. Уступ:

1. Выяўленне першаснага ўражання ад твора.

2. Ланцужок пытанняў: Што ў творы падалося дзіўным? Што ў творы падалося незразумелым?

3. Зварот да асобы пісьменніка.

4. Расшыфроўка назвы твора.

5. Фармуліроўка тэмы.

6. Разважанне аб праблеме, заяўленай у творы.

7. Кароткая гісторыя, прытча, легенда, цытата, прыказка, афарызм.

II. Асноўная частка

У ёй разглядваюцца:

1.  тэматыка, праблематыка, ідэя твора.

2.  ключавыя вобразы і матывы.

3.  вобразна-выяўленчыя сродкі, іх прызначэнне.

4.  сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці.

5.  гукапіс, рытм, інтанацыя.

6.  мастацкі час (час напісання – час, які адлюстраваны – “сучасны час”) і прастора (месца, дзе існуе герой).

7.  пафас твора, аўтарскі ідэал.

8.  літаратурны, гістарычна-культурны, філасофскі кантэкт.

III. Заключэнне

1.  Агульная ацэнка твора.

2.  Адказ на заданае вышэй пытанне.

3.  Асацыяцыі, якія выклікаюць вобразы, створаныя аўтарам.

4.  Сугучнасць сучаснасці.

5.  Рытарычнае пытанне, заклік.

6.  Афарызм, цытата.

Звычайнаму вучню толькі гэтай памяткі “Магчымы змест водгука” не хапае для напісання свайго водгука на твор. Я ў гэтым упэўнілася, працуючы з вучнямі. І таму склала яшчэ адну памятку “Як пісаць водгук”, у якой паэтапна прапісала ўсе дзеянні вучня.

Памятка “Як пісаць водгук”

1.  Некалькі разоў прачытай прапанаваны твор.

2.  Паспрабуй зразумець, якія пачуцці ўзніклі ў цябе, калі ты чытаў тэкст. Пачні водгук са сваіх уражанняў.

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7