Партнерка на США и Канаду по недвижимости, выплаты в крипто

  • 30% recurring commission
  • Выплаты в USDT
  • Вывод каждую неделю
  • Комиссия до 5 лет за каждого referral

Народ, Беларускі Народ!

Ты – цёмны, сляпы, быццам крот.

Табою ўсягды пагарджалі,

Цябе не пушчалі з ярма

І душу тваю абакралі, -

У ёй нават мовы няма.

Але сучасныя паэты ўжо зусім па-іншаму, з пачуццём нацыянальнай годнасці, гавораць пра нас, беларусаў:

Мы ўзышлі не з насення,

што ветрам занесена, -

Мы не дзікай травы самарослыя парасткі,

У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай,

Нашых душ карані – з вузлякамі ўпартасці.

Сокам вотчынных гоняў

ад роду мы ўспоены,

Сонцам родных нябёс

мы з маленства аблашчаны,

Як асілкі-дубы над дняпроўскімі поймамі –

Паяднаныя часам нашчадкі і прашчуры. (Ніл Гілевіч. “Дзеці роднай зямлі”)

Настаўнік: Думаю, на першае пытанне мы атрымалі даволі грунтоўны адказ, пакажам гэта (абводзіць у кружок лічбу 1 на дошцы) і пяройдзем да другога. Разгледзім нацыянальныя асаблівасці беларусаў.

Вучань з групы “Літаратуразнаўцы”:

Белы ручнік мой, белы абрус,

Сам я няцёмны душою.

Хто ў белым свеце я?

Я – беларус, - будзьце знаёмы са мною. (В. Жуковіч. “Беларус”).

Настаўнік: На пытанне “Якія яны, беларусы?” дапаможа адказаць верш Рыгора Барадуліна “Мы – беларусы”.

(Выразнае чытанне верша настаўнікам).

Настаўнік:Якія словы вам незразумелыя? Перакладзіце на рускую мову словы: ахвярнасць, сціпласць, небяспека.

Адказы вучняў.

Настаўнік: Якія рысы вызначае Рыгор Барадулін у характары Беларусаў?

Адказы вучняў: - ахвярнасць

- сціпласць

- надзейнасць у сяброўстве

- гасціннасць

- шчодрасць

- уменне пастаяць за сябе

(У гэты час настаўнік запісвае названыя вучнямі рысы на дошцы, а вучні ў сшытках па літаратуры).

НЕ нашли? Не то? Что вы ищете?

Настаўнік: Як вы гэта разумееце? Абгрунтуйце меркаванні Рыгора Брадуліна прыкладамі з гісторыі, культуры, уласнага жыцця ці назіранняў. Дзе праяўлялася ахвярнасць беларусаў? Што такое “ахвярнасць” увогуле?

Вучань з групы “Навукоўцы”: Ахвярнасць – гэта ўменне паступіцца нейкімі сваімі інтарэсамі, багаццем ці нават жыццём дзеля каго-небудзь іншага. Думаю, гэтая рыса найбольш праяўляецца ў цяжкія часы. Напрыклад, на вайне.

Вучань з групы “Навукоўцы”: У час Вялікай Айчыннай вайны Беларусь першай з рэспублік Савецкага Саюза стаяла на шляху фашыстаў. І з першых жа дзён беларусы праявілі сябе як смелыя і мужныя. Яны ахвяравалі сваім жыццём, каб толькі не даць магчымасць ворагам адчуць сябе гаспадарамі на нашай зямлі. Узяць хоць бы герояў Брэсцкай крэпасці, якія з 22 чэрвеня да канца ліпеня на здавалі яе. Паміраючы, крывёю пісалі на сценах: “Паміраем, але не здаёмся”. Кіравалі абаронай Брэсцкай крэпасці, якой пасля было прысвоена званне “крэпасць-герой”, Гаўрылаў П. М., Кіжаватаў А. М., Начанаў А. Ф. і Фамін Я. М.

Настаўнік: Мне хацелася б, каб у час паведамленняў нашы “журналісты” занатоўвалі на спецыяльных паперах-промнях імёны славутых беларусаў (“журналістам раздаюцца жоўтыя прадаўгаватыя вузкія лісты, на якіх яны на працягу ўрока запісваюць імёны знакамітых беларусаў і род іх дзейнасці, у якім яны праславіліся).

Вучань з групы “Навукоўцы”: Ахвярнасць, гераізм праяўлялі на вайне і нашы землякі. Напрыклад, ужо на пяты дзень вайны стварыў партызанскі атрад . Імёнамі тых, хто неаднойчы ахвяраваў сабой, названы вуліцы нашага горада: К. Заслонава, Казлова, Гуляева.

Вучань з групы “Навукоўцы”: Думаю, што ўменне ахвяраць сабой ці сваімі асабістымі інтарэсамі дзеля нейкай высокай мэты можа праяўляцца не толькі на вайне. На мой погляд, лёс Еўфрасінні Полацкай, якая паходзіла з багатай сям’і, мела і прыгажосць, і розум, і грошы, магла б спакойна жыць, мець сям’ю, але прысвяціла сябе Богу, ахвяраваўшы ўсім, што ў яе было, дзеля служэння сваёй зямлі, духоўнасці свайго народа, - гэта таксама прыклад ахвярнасці.

Настаўнік:А як вы разумееце апошнія радкі 1 слупка: “Ахвотна забываем, хто мы, што мы…”?

Адказы вучняў: Можа быць, мы не вельмі цікавімся сваёй гісторыяй, культурай. Часам замежных дзеячаў, артыстаў ведаем лепш, чым сваіх. Тое ж можна сказаць і пра беларускую мову, якую мы забываем, увесь час карыстаючыся рускай.

Настаўнік: Выразна прачытаем 1 слупок, імкнучыся перадаць эмоцыі аўтара: гонар і адначасова шкадаванне.

(Выразнае чытанне 1 слупка вучнем).

Настаўнік: У другім слупку аўтар гаворыць пра нашу сціпласць. Далей ідуць словы: “Самім сябе хваліць нам не з рукі”. А ці ёсць за што беларусам сябе хваліць? Ці ёсць у нас людзі, якімі мы можам ганарыцца?

Вучань з групы “Навукоўцы”: На Беларусі заўсёды былі людзі, здольныя да мастацтва. Напрыклад, доўгі час жыў і працаваў у Віцебску ўсім вядомы Казімір Малевіч, аўтар славутага “Чорнага квадрата”. Ён быў заснавальнікам школы супраматызму ў жывапісе. Вельмі любіў Віцебск Марк Шагал, таму многія яго карціны прысвечаны гэтаму гораду. Майстрам нацюрмортаў быў Іван Хруцкі, а талентам мастака-пейзажыста прырода надзяліла Вітольда Бялыніцкага-Бірулю.

(Дэманстрацыя рэпрадукцый карцін вышэйназваных мастакоў).

Вучань з групы “Навукоўцы”: На Беларусі ва ўсе часы было многа людзей, здольных да музыкі. Гаворачы пра сучасную музыку, нельга забываць пра тых, хто яе піша. Гэта кампазітары Глебаў, Ю. Семяняка, І. Лучанок, Э. Ханок. Шырока вядомы ў рэспубліцы і за яе межамі нашы выканаўцы Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, гурт “Сябры” пад кіраўніцтвам А. Ярмоленкі, гурт “Песняры”, якім доўгі час кіраваў У. Мулявін і змог узняць беларускую песню на вельмі высокі ўзровень. Набыў папулярнасць у многіх краінах высокапрафесійны Дзяржаўны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам М. Фінберга. Дзякуючы майстэрству вышэйназваных асоб, Беларусь займае сёння адметнае месца ў музычным жыцці свету.

Вучань з групы “Журналісты”: Далёка не апошнія беларусы і ў спорце. З алімпіяды ў Кітаі беларускія спартсмены прывезлі аж 19 медалёў, 4 з якіх – залатыя.

Настаўнік: Такім чынам, вы сапраўды даказалі, што беларусам ёсць чым ганарыцца. А што ў нас з гасціннасцю? Якія беларускія стравы вы ведаеце?

Адказы вучняў з групы “Хатнія гаспадыні”: дранікі, бабка, верашчака, смажанка, мачанка і г. д.

Вучань з групы “Хатнія гаспадыні”: Увага! А цяпер віктарына!

1.  Што беларусы называюць другім хлебам? (бульбу)

2.  Якую бабку ў спадніцу не апранеш? (страву з бульбы)

3.  У якім вайсковым адзенні часам з’яўляецца бульба на стале? (у мундзіры)

4.  З чаго вараць юшку? (з рыбы)

5.  Увосень многія з нас ядуць кіяшы. А як іх прыгатаваць? (проста зварыць кукурузу)

6.  Што з названага не з’яўляецца першай стравай: верашчака, панцак, булён? (верашчака)

Настаўнік: Што гавораць пра гасціннасць нашы паэты?

Вучань з групы “Літаратуразнаўцы”: Напрыклад, у сваім вершы “Калі ласка!” Пімен Панчанка, услаўляючы гасціннасць беларусаў, пісаў:

Трапіць госць у будзень, а ці ў свята:

-  Калі ласка! Калі ласка, у хату!

Не паспелі сесці пры сустрэчы,

Як патэльня засквірчэла ў печы,

Ды і чарка бліснула дарэчы.

Бульба, смажаніна і каўбаска.

Пакаштуйце, людцы, калі ласка!

Настаўнік: У чым праяўляюцца шчодрасць і надзейнасць беларусаў?

Адказы вучняў: Беларусы дапамогуць у бядзе, не кінуць сябра ў небяспецы, падтрымаюць у цяжкай працы. Нездарма раней часта працавалі талакой.

Настаўнік: З якой рысай цесна пераплятаецца апошняя з названых Рыгорам Барадуліным – уменне пастаяць за сябе?

Адказы вучняў: З ахвярнасцю. У час войнаў беларусы даказалі, што пастаяць за сябе змогуць.

Настаўнік: Мы прааналізавалі верш “Мы – беларусы”. З якім пачуццём трэба чытаць яго? Што хацеў выразіць, перадаць, сказаць сваім творам Рыгор Барадулін? Выразна прачытаем верш.

(Выразнае чытанне верша вучнем).

Настаўнік: Але, згадзіцеся, не толькі вышэйназваныя рысы можна адзначыць у беларусаў. Таму нашы “журналісты” атрымалі заданне даведацца, як успрымаюць беларусаў нашы сучаснікі. Паслухаем, што ў іх атрымалася. А ў гэты час “хатнія гаспадыні” створаць сонейка з тых промняў, на якіх “журналісты” занатавалі імёны славутых беларусаў.

Вучань з групы “Журналісты”: Мы апыталі 20 чалавек рознага ўзросту. Усім задавалі пытанне: Якія яны, беларусы? Адказы былі розныя, але найбольш часта трапляліся наступныя: беларусы працавітыя (16), разумныя (12), добрыя (10), прыгожыя (9). Праўда, былі часам і процілеглыя адказы, напрыклад, беларусы лянівыя, але такіх – адзінкі.

Настаўнік: Запішыце ў свае сшыткі да таго, што ўжо ёсць, некалькі рыс характару беларусаў, якія вы самі лічыце патрэбным. Лічу, што і другое пытанне мы падрабязна разгледзелі, пакажам гэта (абводзіць у кружок лічбу 2 на дошцы) і пяройдзем да трэцяга. Мне б хацелася, каб вы ўсвядомілі, што беларусы – гэта не нехта недзе, гэта не толькі Скарына і Полацкая, Купала і Колас, але і кожны з нас! Якія ж вы, вучні 7 “А” класа? Што вы ўяўляеце сабой як асобы, як прадстаўнікі беларускай нацыі? Пра гэта, я думаю, найлепш нам змогуць расказаць “хатнія гаспадыні”. Каму ж лепш ведаць, хто ў класе чым жыве?

Вучань з групы “Хатнія гаспадыні”: Многія вучні нашага класа займаюцца музыкай, танцамі, спевамі, народнымі рамёствамі, спортам. І не проста займаюцца, а паказваюць вельмі высокія вынікі, сведчанне чаму – шматлікія граматы і дыпломы, якія вы бачыце.

(Дэманстрацыя спецыяльна створанай “хатнімі гаспадынямі” выставы “Нашы дасягненні” з граматамі, дыпломамі, вышыўкамі вучняў класа).

Вучань з групы “Хатнія гаспадыні”: Шмат гадоў займаецца танцамі Дрызгаловіч Вераніка, выдатна вышывае Воран Ганна, цудоўна іграе на піяніна Нішт Алена, а Тройніч Ілья, мабыць, не баіцца вечарам хадзіць адзін, бо займаецца рукапашным боем і мае ажно 26 узнагарод за перамогі ў розных спаборніцтвах! Рудовіч Аня добра іграе на флейце. Але тут лепш адзін раз пачуць, чым убачыць тры дыпломы. Рудовіч Аня выконвае на флейце паланез Агінскага “Развітанне з Радзімай”.

(Вучаніца Рудовіч Аня выходзіць да дошкі і выконвае на флейце паланез Агінскага).

Настаўнік: На мой погляд, у Беларусі ёсць будучыня, калі яна мае такіх таленавітых дзяцей. Галоўнае – не губляйце таго добрага, што ў вас ёсць, развівайце свае таленты, любіце сваю Радзіму і будзьце годнымі пачэснага звання – беларус.

Из за большого объема этот материал размещен на нескольких страницах:
1 2 3 4 5 6 7